Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Радкавец

Ігнацій Іванавіч (1849—?)

Беларуси фалькларыст, этнограф. Нара-дзіўся ў в. Аголічы Петрыкаўскага р-на. Вучыўся ў Петрыкаўскім народным вучылі-

346

шчы. Працаваў пісарам у ваенным ведамстве, з 1878 валасным пісарам у в. Грабаў, Дзякавічы i мяст. Лельчыцы. У 1889 запісаў вясельны абрад у в. Дзякавічы Мазырскага пав. i тэксты песень, звязаных з ім (надрукаваны ў кнізе П.В.Шэйна «Матэрыялы для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю», 1902, т. 3). Адзін з карэспандэнтаў Шэйна, у архіве якога (Санкт-Пецярбург) зберагаюцца i ін- шыя запісы Р. А.Ю.Лозка.

Радчанка

Зінаіда Фёдараўна (1839—18.3.1916)

Фалькларыст i этнограф. Нарадзілася ў в. Старыя Дзятлавічы Гомельскага р-на. На працягу ўсяго жыцця збірала матэрыялы духоўнай культуры беларускага народа, за­тевала фальклор, асаблівасці беларускіх гаворак. Склала «Зборнік маларускіх i бе-ларускіх песень Гомельскага павета, запіса-ных для голасу з акампанементам фартэпі-яна» (1881), у які ўключыла 30 песень з на­певами Самы багаты па колькасці твораў (676 песень) зборнік «Гомельскія народныя песні (беларускія i маларускія). Запісаны ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні... з дадаткам 83 мясцо-вых прыказак» (1888), у прадмове да якога апісаны абрады i звычаі сялян, ix матэры-яльная культура. Першая з даследчыкаў 19 ст. адзначыла двухгалоссе ў спевах белару-саў. У 1887 выбрана правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства.

Те:. Сборник малорусских и белорусских на­родных песен Могилёвской губернии Гомельс­кого уезда Дятловицкой волости (180 песен). Спб., 1911.

Ражанскі

Фелікс (? —пасля 1903)

Паэт, мемуарыст, удзельнік нацыяналь-на-вызваленчага руху 1860-х гадоў. Праца-ваў каморнікам у маёнтку Вялікая Бераста-війа на Гродзеншчыне. У 1861 увайшоў у Гродзенскую паўстанцкую арганізацыю К.Каліноўскага. Адзін з заснавальнікаў не-легальнай друкарні. Удзельнічаў у выданні i распаўсюджванні газеты «Мужыцкая пра-ўда». У 1863 у паўстанцкіх атрадах В.Уруб-леўскага. Пасля задушэння паўстання эміг-рыраваў у Кракаў. Аўтар паўстанцкіх пе­сень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы...», «Ах ты, мая чарнабрыва...» (апубл. ў 1865 былым паўстанцам І.Арамо-вічам), успамінаў «3 Гродзенскага ваявод-ства» (1903), якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х гадоў на Гродзеншчыне, змяшчаюць важныя факты з біяграфіі К.Каліноўскага.

РАІЗІЙ

Пётр (?—1571)

Пісьменнік, прававед, адзін з заснаваль-нікаў навуковай школы юрыспрудэнцыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў Падуі i Балоньі. Вык-ладаў права ў Кракаўскім універсітэце. Пе-расяліўшыся ў Вялікае княства Літоўскае, служыў у жамойцкага біскупа Я.Даманеў-скага, быў канонікам у Варнянах, архіпрэс-вітэрам касцёла св. Яна ў Вільні, з 1567 ка-нонік віленскага капітула. Пакінуў вялікую літаратурна-прававую спадчыну, у якой звяртаўся да актуальных праблем, пераваж-на звязаных ca спадчынным правам. У паэ-ме «Да польскіх магнатаў пра каралеўскі шлюб» (1553) ён выступіў як прыхільнік спадчыннай манархіі, неабходнасць якой абфунтоўваў інтарэсамі стабілізацыі стано-вішча ў дзяржаве. Твор закранаў актуаль­ную праблему, бо тагачасны вялікі князь i кароль Жыгімонт II Аўгуст быў бяздзетным удаўцом. Прымаючы пад увагу цяжкія ва-енна-палітычныя абставіны для краіны на-пярэдадні Люблінскай уніі 1569, аўтар паэ-мы падкрэсліваў неабходнасць новага шлюбу, бо толькі нараджэнне наследніка магло пазбавіць краіну ад непрадбачаных выпадковасцей, спрэчак i войнаў. Такая трактоўка фарміравання вярхоўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім i Польшчы не адпавядала настрою шляхты, якая бачыла ў выбарнасці вярхоўнага правіцеля адзін з элементаў шляхецкай вольнасці.

Актыўнай была i практычная дзейнасць Р. У 1561 ён склаў для жамойцкага біскуп-ства Канстытуцыю i Навелы — законапа-лажэнні i правілы, якімі павінна яно ка-рыстацца. У Вільні ён уваходзіў у склад дворнага гаспадарскага суда, што разглядаў апеляцыі ад гарадоў з магдэбургскім пра­вам. Набыты ім значны вопыт дастасаван-ня такога права паслужыў падставай для напісання працы «Заключэнне Пягра Раі-зія, каралеўскага юрисконсульта, аб спра­вах, што слухаліся на судовых пасяджэннях Літвы, i аб абскарджанні судовых рашэн-няў» (выдадзена ў 1563 у Кракаве, у 1570 у Франкфурце-на-Майне, у 1572 у Венецыі).

347

Гэта праца сур'ёзны тэарэтычны аналіз су-довай практыкі па прыватным праве. 3 імем Р. звязана заснаванне ў Вільні ў 1563 першай школы права (яе назва засведчана ў дакументах як «школа права цывільнага, рымскага, саксонскага, магдэбургскага, лі-тоўскага пад кіраўніцтвам П.Раізія»). Гісто-рык Т.Нарбут лічыць, што Р. выкладаў у школе рымскае, саксонскае, магдэбургскае права. Паводле меркавання Я.Курчэўскага, гэта школа існавала пры касцёле св. Яна з 1513, i ў ёй выкладаліся лацінская i нямец-кая мовы, а Р. у 1563 увёў выкладанне рымскага i літоўскага права, грэчаскай мо­вы. Прыходскую школу Р. ператварыў у ву-чылішча юрыспрудэнцыі, дзе арганізаваў падрыхтоўку суддзяў, адвакатаў i інш. судо­вых чыноўнікаў. Такім чынам, ён быў у лі-ку заснавальнікаў першай навуковай шко­лы юрыспрудэнцыі ў Вялікім княстве Лі-тоўскім. Як вучонага-юрыста i самага аду-каванага чалавека яго добра ведалі Я.Дама-неўскі, А.Ратондус i інш. дзяржаўныя, па-літычныя i грамадскія дзеячы Вялікага княства Літоўскага. Добрая тэарэтычная падрыхтоўка, веданне рымскага, магдэбург­скага, кананічнага права, высокі аўтарытэт вучонага абумовілі далучэнне Р. да работы над Статутам Вялікага княства Літоўскага 1566. Запрашэнне іншаземца ў склад Ста-тутнай камісіі было рэдкім выпадкам, бо камісія зацвярджалася соймам i ў яе склад старанна адбіраліся прадстаўнікі з улікам веравызнання, прадстаўніцтва ад «Станаў» насельніцтва, кампетэнтнасці i інш. Сваёй практычнай i навуковай дзейнасцю Р. зра-біў значны уклад у развіццё права i культу­ры ў Вялікім княстве Літоўскім.

Літ:. Kurczewski J. Biskupstwo Wileńs­kie... Wilno, 1921.