Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Абламовічы

Вучоныя. Сыны слонімскага ваяводы. Вікенцій Карлавіч, доктар меды цыны Віленскага універсітэта (1828). Зван-не присвоена за дысертацыю «Абарачэн-не». Ігнат Карлавіч (1787—1848), фізік. Скончыў настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце i ў званні ма-гістра філасофіі накіраваны ў Мінскую гімназію выкладчыкам фізікі. Праз 2 гады яго запрасілі ў Віленскі універсітэт па-мочнікам загадчыка фізічнага кабінета. 3 верасня 1813 старшы выкладчык фізікі ў Віленскай гімназіі, з верасня 1817 ад'-юнкт-прафесар хіміі ў Віленскім універсі-тэце. 3 1818 удасканальваўся ў навуцы 6 га-доў за мяжой. Пасля вяртання быў вык­ладчыкам прыродазнаўства ў Валынскім ліцэі, адкуль пераведзены ў Кіеўскі уні-версітэт св. Уладзіміра, дзе i прайаваў да выхаду на пенсію (1837). Памёр ад хале-ры. Іосіф Карлавіч (1803—?), доктар ме­дыцыны Віленскага універсітэта.

Абрамовіч Адам (1710-?)

Царкоўны прапаведнік i палеміст на Бе­ларусь У сярэдзіне 18 ст. быў рэктарам езу-іцкіх навучальных устаноў у Вільні, Нясві-жы, Полацку, Мінску. Аўтар рэлігійна-маралі-затарскага твора «Нядзельныя пропаведзі» (Вільня, 1753). Стаяў на пазіцыях адкрыта-га тэізму. Вучэнне Дэмакрыта i Эпікура аб вечнасці атамаў i ўзнікненні рэчаў з ix кам-бінацый называў «байкамі i выдумкамі». Адмаўляў ён i пантэістычнае атаясамліван-не Бога i прыроды. На яго думку, залеж-насць душы ад цела трэба разумець не аб-салютна, a ўмоўна, бо душа звязана з це-лам толькі пры жыцці чалавека. Бог пакла-паціўся аб бессмяротнасці душы таму, што гэта дазваляе яму найлепшым чынам пра-яўляць справядлівасць: узнагароджваць за добрыя i караць за кепскія справы. У сваіх пропаведзях узнімаў праблемы грамадскага жыцця (у прыватнасці, сацыяльнай няроў-насці), заклікаў прыхаджан да пакоры i цярплівасці. Падзел людзей на багатых i бедных тлумачыў як вынік мэтавай дзей-насці Бога, які рабіў гэта дзеля гармони ў адносінах паміж людзьмі, каб «убогія маглі служыць багатым, багатыя — карміць убо-гіх». У той жа час A. абураўся, што вынікі «крывавай працы бедных» дастаюцца бага­тым, якія, як п'яўкі, смокчуць кроў сваіх ахвяр. Пагражаючы божымі карамі, заклі-каў багатых аддаваць бедным хоць бы час-

4

тку таго, што яны напрацавалі ўласнымі рукамі.

Літ.: Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 171—173.

Абрамовіч

Антон Іванавіч (каля 1811 —пасля 1854)

Піяніст, кампазітар, педагог. Нарадзіўся ў Віцебскім павеце. Музыцы вучыўся ў бацькі. У канцы 1832 пераехаў у Пецяр-бург, дзе ў хуткім часе заваяваў прызнанне як таленавіты выканаўца і высокапрафесій-ны фартэпіянны педагог. Яго метад наву-чання ігры на фартэпіяна карыстаўся ў Пе-цярбургу вялікай папулярнасцю, i многія з яго навучэнцаў дасягнулі значных поспе-хаў. У 1846 A. зрабіў спробу абагульніць свой педагагічны вопыт i распачаў работу над вучэбным дапаможнікам для піяністаў-педагогаў «Школа для фартэпіяна». Побач з педагагічнай А. актыўна займаўся кан-цэртнай дзейнасцю, якая атрымала выдат-ную ацэнку пецярбургскіх музычных кры-тыкаў. Ён напісаў каля 50 фартэпіянных i вакальных твораў, сярод якіх фантазіі, ва-рыяцыі, паланезы, вальсы, мазуркі, мар-шы, рамансы, апрацоўкі беларускіх народ­ных песень i інш. Асобнае месца ў творчай спадчыне А. займае фартэпіянная паэма «Беларускае вяселле», дзе ўпершыню ў ас-нову твора прафесійнага кампазітара пак-ладзены сюжэт вясельнага абраду. Гэты яс-кравы, каларытны твор не страціў свайго гісторыка-этнаграфічнага i мастацкага зна-чэння i да нашага часу.

Літ:. Ахвердава А. Пачынальнікі бела-рускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. №2; М а л ь д з i с АЛ. Падарожжа ў XIX стагод-дзе. Мн„ 1969.