- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Багушэвіч
Марыя Уладзіміраўна
(псеўд. Рэгіна, Ванда, Вянеда;
4.1.1865—1887)
Дзяячка рэвалюцыйнага руху ў Поль-шчы i на Беларусі. Нарадзілася ў в. Цапер-ка Слуцкага пав. (цяпер Клецкі р-н) у збяднелай дваранскай сям'і ca старажытна-га роду татарскага паходжання; па маці звязана далёкім сваяцтвам з родам Кас-цюшкаў. 3 1874 жыла ў Варшаве. Вучылася на вышэйшых гуманітарных курсах пры прыватным пансіёне. У 1881 здала экзамен на званне народнай настаўніцы. 3 вер. 1882 працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа — дапаможнай арганізацыі партыі «Прале-тарыят». Уступіўшы ў пачатку 1884 у «Пра-летарыят», узначаліла Таварыства Чырвонага Крыжа. У ліпені 1884, пасля масавых
арыштаў сярод кіраўнікоў «Пралетарыяту», разам з беларусамі М.А.Манцэвічам, В.І.Разумейчыкам і іншымі стала на чале ЦК партыі. Пры яе непасрэдным удзеле да восені 1884 была аб'яднана большасць ра-бочых гурткоў у Варшаве, адноўлены раз-громленыя партыйныя арганізацыі ў Лодзі, Згежы, Тамашаве-Мазавецкім. Распаўсю-джвала марксісцкую літаратуру, вяла рэва-люцыйную прапаганду сярод рабочых i ін-тэлігенйыі, з'яўлялася аўтарам шэрагу пар-тыйных дакументаў. Наладзіла работу тай-най друкарні, выданне партыйнай газ. «Proletariat» («Пралетарыят»), дзейнасць пераплётнай, сталярнай, швейнай i іншых майстэрняў, якія працавалі на патрэбы партыі. Устанавіла кантакты з польскай са-цыялістычнай эміфацыяй у Жэневе i Па-рыжы, з дапамогай Разумейчыка, А.Кутасе-віча, Г.Аляшкевіча, М.Войніча i іншых ад-навіла сувязі з рэвалюцыянерамі Вільні, Беластока, Гродна, Мінска, Магілёва, Брэста, Нясвіжа, Слуцка i інш. 30.9.1885 арыштавана. Пасля зняволення ў Варшаў-скай цытадэлі ў 1887 выслана ў Сібір. Па дарозе вяла «Дзённікі». Не даехаўшы да месца ссылкі, цяжка захварэла i памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.
Тв.\ Pamiętnik. Wrocław, 1955.
Jlim.: Baumgarte L. Dzieje Wielkiego Proletariatu. Warszawa, 1966; Czerepica W. Związki rewolucjonistów Białorusi i Polski w latach 70—80 XIX wieku. Warszawa, 1985. В.М.Чарапіца.
БАГУШЭВІЧ
Францішак Бенядзікт Казіміравіч (псеўд. Мацей Бурачок, Сы-мон Рэўка з-пад Барысава; 21.3.1840—28.4.1900)
Прадстаўнік грамадскай думкі Беларусі, ідэолаг нацыянальнага адраджэння, вызва-ленчага дэмакратычнага руху, адзін з пачы-нальнікаў новай беларускай літаратуры.
Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Вілен-скага павета Віленскай губ. (зараз Вільнюс-кі р-н Літвы) у сям'і дробнага шляхціца, матэрыяльнае становішча i ўмовы жыцця якога мала чым адрозніваліся ад побыту навакольных сялян. Першапачатковую аду-кацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861. У тым жа годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбург-скага універсітэта, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хва-
40
ляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам ў в. Доцішкі. Актыўны ўдзель-нік паўстання 1863—64. У адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсій, вы-мушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну. У 1865 яму ўдалося паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй. 3 1868 праца-ваў у судовых установах Украіны, кароткі час у Валагодскай губ. У 1884 вярнуўся ў Вільню, працаваў прысяжным павераным у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне i гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратур-ная i публіцыстычная дзейнасць. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надру-каваны вершаваныя зборнікі «Дудка бела-руская» (Кракаў, 1891) i «Смык беларускі» (Познань, 1894), апавяданне «Тралялёнач-ка» (Кракаў, 1892). 3 1898 жыў у в. Кушля-ны, пахаваны ў в. Жупраны (Ашмянскі р-н). Яго светапогляд i ідэйныя перакананні сфарміраваліся ў эпоху ўзнікнення i ўзмац-нення вызваленча-дэмакратычнага руху, які быў накіраваны супраць феадальна-прыгонніцкіх форм i адносін сацыяльна-палітычнага жьщия, а таксама адлюстроў-ваў наспелыя патрэбы нацыянальнага адра-джэння i развіцця народаў, пазбаўленых сваіх суверэнных правоў на самастойнае грамадскае i духоўна-культурнае існаванне, адбудову сваёй дзяржавы. Гістарычная пат-рэба змен у грамадскім жыцці выспявала паступова, але няўхільна на працягу ўсяго 19 ст., набываючы ўсё больш пэўныя i вы-разныя формы. Асабліва цяжкімі для Бела-русі былі часы пасля задушэння паўстання 1831 i закрьшця Віленскага універсітэта.
Афіцыйная ідэалогія сцвярджала, што та-кога народа, як беларускі, зусім не існуе, а ёсиь толькі заходняя галіна «ўсходнесла-вянскага племені»; усе іншыя меркаванні лічыліся варожай польскай інтрыгай, накі-раванай на адлучэнне «спрадвечных расій-скіх земляў». За ліквідацыю прыгонніцтва i самадзяржаўя ў той час выступалі тайныя згуртаванні 1820—40 гадоў (філаматы, Дэ-макратычнае таварыства, Мінская тайная арганізацыя, Брацкі саюз літоўскай мола-дзі). Вызваленчыя ідэі, i найперш ідэя сва-боды прыгнечанага сялянства, а таксама ідэя роўнасці i братэрства розных народаў, усведамленне неабходнасці барацьбы «ў імя растаптаных правоў чалавека» натхнялі ўдзельнікаў Дэмакратычнага таварыства (1836—38), створанага ў Віленскай меды-ка-хірургічнай акадэміі Ф.Савінам. Значна паскорыліся грамадскія працэсы напярэ-дадні i пасля дэкрэта пра адмену прыгон-ніцтва.
Эпоха шырокага дэмакратычнага руху, этнакультурнай кансалідацыі беларускага народа на Беларусі пачалася паўстаннем 1863—64. Адным з кіраўнікоў яго стаў К.Каіііноўскі. Яго рэвалюцыйная дзейнасць, якая была звязана i з польскім вызвален-чым рухам, сведчыла пра афармленне на Беларусі самастойнай палітычна-вызвален-чай плыні, што адпавядала працэсам выс-пявання нацыянальнай самасвядомасці. Выразнай прыкметай гэтага стала ідэала-гічная праграма беларускіх народнікаў, якія ў 1880-я гады ўпершыню ажыццявілі кан-крэтны сацыяльна-палітычны аналіз пра-блемы нацыянальнага самавызначэння беларускага народа i па праву займаюць па-чэснае месца ў беларускім дэмакратычным руху. Менавіта ў 1880-я гады разгарнулася i творчая дзейнасць Б. Яго актыўны ўдзел ў паўстанні 1863—64 — яскравае сведчанне глыбокага духоўнага адзінства з найваж-нейшымі антыцарысцкімі, антыфеадальны-мі i нацыянальна-вызваленчымі мэтамі, за дасягненне якіх змагаўся Каліноўскі. Гэта адзінства ў далейшым пацверджана яго творчай дзейнасцю, дух i пафас якой жы-віўся ідэямі свабоды i дабрабыту працоўна-га народа. Па глыбіні разумения ўнутраных патрэб народнага жыцця, творчай энергіі ix абвяшчэння i сите уплыву на паслядоўнікаў Б. стаў першым сапраўды народным выраз-нікам тыповых рыс і асаблівасцей нацыянальнай свядомасці, духоўным пачынальні-кам i натхняльнікам працэсу нацыянальна-
41
га самаўсведамлення i адраджэння прыгне-чанага народа, заснавальнікам новай бела-рускай літаратуры. У агульным працэсе фарміравання вызваленчых імкненняў творчая дзейнасць Б. — пачатак працэсу эстэтызацыі каштоўнасцей дэмакратычнай ідэ&іогіі (народ, свабода, чалавек працы).
У публіцыстычных прадмовах i праграм-ных вершах Б. выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызва-лення. У прадмове да зборніка «Дудка бе-ларуская» ён пісаў: «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб на-шай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды i не адны мы, a ўсе людзі цёмныя «мужыц-кай» завуць, а завецца яна «б е л а р у с -к а й». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, i толькі таго! Але, пазда-роў божа добрых людцоў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з той пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская i панская, як i французская, альбо нямец-кая, альбо i іншая якая» (Творы. Мн., 1991. С. 16). Праблему мовы ён вылучае як ас-ноўную праблему наиыянальнага жыцця: «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю..., а потым i зусім замерла Не пакідайце ж мовы нашай бела-рускай, каб не ўмёрлі». (Там жа. С. 17.) Лі-чыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа («язык ёсць адзежа душы»), найбольш ус-тойлівай, асноўнай прыкметай нацыі. Беларусь — там, «дзе наша мова жывець», — пісаў Б. Пры абгрунтаванні вызваленчых памкненняў народа Б. звяртаўся да эпохі Вялікага княства Літоўскага, проціпастаў-ляючы тагачасны росквіт беларускай культуры бяспраўнаму і прыгнечанаму станові-шчу народа ва ўмовах панавання самаўлад-дзя.
Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа, Б. быў пераважна ідэа-лагічным прадстаўніком працоўнага сялян-ства. 3 сялянствам, а таксама з дэмакратычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае выз-валенчыя ідэалы. У сацыялогіі зыходзіў з факта размежавання грамадства на «панства» — прыгнятальнікаў, i народ — лю-дзей працы. Падзел грамадства на проці-леглыя супольнасці рабіў на аснове фікса-цыі канкрэтных абставін ix рэальнага жыц-цёвага існавання. «Адзін ходзе ў саеце, у
золаце з плеч да ног, а другому, каб пры-крыцца хоць анучай — велькі труд... Адзін мае хатаў многа, a вялікіх — касцёл моў... У другога ў сцяне дзюры, вецер ходзе, дым i снег... Аднаму дзесяткі-служкі зарабляюць сотні-сот..., другі ж сам, аж за дзесятак працуючы, лье свой пот» (Там жа. С. 39). Гэта тыпова сацыяльнае размежаванне, якое вядзе i да адпаведнага ацэначнага (ма-ршіьнага і эстэтычнага) паралелізму: народ-нага, ісціннага, чалавечага i панскага, пач-варнага, драпежніцкага. Б. — носьбіт пазі-цыі, тыповай для прадстаўніка дэмакра-тычнага руху. Яго дэмакратычная ідэалогія будавалася на адмаўленні каштоўнасцей, уласцівых феадатьна-самадзяржаўнаму ладу — дзяржавы, саслоўнай іерархіі, універсаль-най ідэалогіі i сцвярджэнні як вышэйшай мэты чалавека сапраўднага суб'екта мыс-лення, творчасці, грамадскага жыцця. Ас-нову дэмакратычнага руху складалі анты-феадальны гуманістычны пафас, наспелая фамадская неабходнасць індывідуальна-асабовага разняволення i развіцця. Б. стаў выразнікам тэндэнцый пачатковага перыя-ду станаўлення вызваленча-дэмакратычнай ідэалогіі.
У спецыфічных умовах Беларусі 2-й па-ловы 19 ст. патрэбы вызваленчага руху, ас-ветленыя вышэйшымі гуманістычнымі мэ-тамі, былі непарыўна звязаны з тэндэнцы-ямі нацыянальнага адраджэння i самавыз-начэння. Таму ў беларускай дэмакратычнай ідэалогіі дамінавалі (асабліва на пачат-ковым этапе станаўлення) задачы шырока-га, агульнага плана (ліквідацыя эксплуата-тарскай сістэмы, дасягненне грамадска-па-літычнай i сацыяльна-эканамічнай свабоды працоўных мае, нацыянальнае развіццё), а не зыходна ўласцівыя самому духу дэмак-ратычных імкненняў мэты індывідуальнага, асабістага вызвалення. Ідэя суверэннасці народных працоўных мае (вяршэнства ў сацыяльным жыцці працаўніка, стваральні-ка ўсіх даброт) атрымала ўсебаковае ўва-сабленне ў беларускім дэмакратычным руху. Гэты працэс пазначаны эстэтызацыяй, маральным абгрунтаваннем, выпрацоўкай ацэначных уяўленняў, паводле якіх працоў-ны народ — вышэйшая каштоўнасць быц-ця. Упершыню ідэя гістарычнага прадвыз-начэння працоўнага народа, глыбокае пе-ракананне ў яго сіле i стваральных магчы-масцях на ўвесь голас прагучалі на старон-ках «Мужыцкай праўды» Каліноўскага. Погляд на народ як на фундаментальную,
42
жывую і сапраўдную рэальнасць гісторыі i грамадскага жыцця яскрава выявіўся ў тво-рах Б. Народ i яго стваральная праца — выток i ўвасабленне самой сутнасці жыцця наогул: «Глядзі! Горы паразрыты, а чыгун-кай свет абвіты: усё з мужыцкай працы...» (Там жа. С. 21). Б. выказваў тыповае для працоўнага сялянскага асяроддзя разумение свайго прызначэння ў жыцці як работ-ніка-«карміцеля». Вылучэнне канкрэтнага жыццёва-вытворчага аспекту дзейнасці народа «спалучалася ў яго з паказам ства-ральнага характару працы, у працэсе якой дзейнасць народных мае раскрывалася як сіла, што кардынальна абнаўляе аблічча зямлі. Паняцце «народ» ахоплівае ўсіх лю-дзей працы i найперш сялянства. У Б. гэта не толькі «мужыкі нашы», але i беларусы, беларускі народ. Новыя рысы ў трактоўцы народа знайшлі выразную аналогію ў мас-тацкай творчасці Б. як увасабленне пачуц-ця глыбокай любові да роднага краю, вер-насці свайму народу i зямлі, на якой нара-дзіўся i вырас («Мая хата», «Свая зямля»). Патрыятычнае пачуццё паэт раскрывав як глыбока інтымнае адчуванне арганічнай духоўнай еднасці ca сваім народам i як унутраную характарыстыку сапраўднага ча-лавека: «Каб за край быў умёрці гатоў, каб не прагнуў айчызны чужых» (Там жа. С. 78).
Ідэя гістарычнага прызначэння мае, са-мастойнасці ix фамадска-палітычнага і ду-хоўнага развіцця для Б. была ідэяй народ-най свабоды, такім будучым станам жыцця i чалавечых адносін, які адпавядаў бы сап-раўднай ролі народа-працаўніка і стваралъ-ніка. Свабоду ён усведамляў найперш як пабудову новага грамадскага жыцця, якая не ведае падначалення адных у імя пана-вання другіх, нямногіх. Выразны акцэнт ён рабіў не толькі на канкрэтных сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных па-трабаваннях, але i на нацыянальна-вызва-ленчых задачах, у т.л. на духоўна-мараль-ных i культурных фактарах. На яго трак-тоўцы праблемы свабоды адбіліся тыповыя сялянскія ўяўленні пра свабодную працу на свабоднай зямлі, не пазбаўленыя, аднак, ураўняльнасці і утапізму. Свабоду ён разу-меў як сапраўдны чалавечы стан, дасягнен-не якога несумяшчальнае з тагачаснымі грамадскімі адносінамі. Толькі свабода па-значана ў яго высокім пафасам паэтыза-цыі. «Відзеў пташку я ў клетца, як галоўкай потым б'ецца... i сканае... жыць не хоча.
Нашто — гадзіну, мядзянку, пусці ў шкля-нае начынне, — сама сабе без прастанку будзе жаліць, покі згіне!.. Як ужо скаціна тая або гадзіна праклята i та цану волі знае, што ж для нашага-то брата, меўшы розум не скацінны, як знаць волю мы па-вінны?» (Там жа. С 53).
Беларускай дэмакратычнай ідэалогіі ўласціва была тэндэнцыя да перадачы агульнага ў форме, набліжанай да нагляд-на-канкрэтнага. Як i Каліноўскі, Б. сут-насць чалавека ўсведамляў пераважна ў са-цыяльна-эканамічным i грамадска-палі-тычным плане. Чалавек у яго выступаў аба-гульнена-канкрэтнай праявай сутнасці i памкненняў пэўнай агульнасці. Вобраз чалавека ўзбагачаўся ўнутранымі сацыяльна-псіхалагічнымі вымярэннямі. У яго творах селянін сам выказвае свае адносіны да канкрэтных з'яў рэчаіснасці, сам гаворыць пра свае інтарэсы i патрэбы.
Усведамленне супярэчлівасці быцця, глыбокае пранікненне ў яго дысгарманіч-ную сутнасць абумовілі наватарскія рысы творчай пазіцыі Б. Ён стаў пачынальнікам новага этапу развіцця беларускай літарату-ры, эстэтыкі, грамадска-палітычнай думкі. Прынцып рэалізму i народнасці — аснова, фундамент яго творчасці, дэмакратычны характар якой выразна раскрыўся ў пады-ходзе да народнага жыцця як галоўнага аб"екта мастацкага адлюстравання, вылу-чэнні ў цэнтр ідэйна-мастацкіх інтарэсаў прадстаўніка народа, чалавека працы. Ім-кненне садзейнічаць уздыму самасвядомас-ці працоўнага беларускага народа вызначы-ла i кірунак дзейнасці Б. ў галіне літарату-ры, а таксама разумение яе грамадскага прызначэння як істотнага фактару нацыя-нальнай кансалідацыі беларускага народа. «Смык ёсць, a хтось скрыпку, можа, даро-бе, а там была «Дудка» — вот i мы зробім музыку...» (Там жа. С. 65). Гэта было не толькі сцвярджэнне патрэбы літаратурна-мастацкага развіцця, але i разумение факта існавання літаратуры як неабходнай перад-умовы паўнакроўнага нацыянальнага жыцця. «Зрабіць музыку» для Б. не проста мас-тацкая, «чыста» літаратурная ўстаноўка. Лес. беларускай літаратуры неадрыўны ад лесу працоўнага беларускага народа, i ме-навіта розум i клопат пра яго будучае гіста-рычнае жыццё — пафас мастацкай дзей-насці Б. Пра гэта яскрава сказана ў пра-грамных вершах «Мая дудка» i «Смык». Неадлучнасць ад жыцця i імкненняў пра-
43
цоўнага народа — арганічны фактар існа-вання паэзіі Б. Яго «дудка» сумная, бязра-дасная, як само жыццё народа. Але ў паэзіі Б. заключана вялікая сіла, закліканая па-магчы народу пазбавіцца бяды, галечы, прыгнёту i выйсці на новыя абсягі жыцця. Некаторае адценне утылітарызму ў такім падыходзе да літаратуры якраз было пра-явай ідэльнасці дэмакратычнай народнай пазіцыі Б. Ён ускладаў на літаратуру зада-чы, што маглі быць вырашаны толькі ў працэсе развіцця ўсіх бакоў духоўнага i ма-тэрыяльнага жыцця народа. Сцвярджэнне велізарнай сілы ўздзеяння i ўплыву мастац-кага слова («Смык») было адначасова сцвярджэннем невычэрпнасці стоеных у народзе сіл, што падтрымлівалі веру паэта ў будучыню. Задача стварэння нацыяналь-най літаратуры ў Б. непарыўна звязана з усведамленнем яе значнай грамадскай мі-сіі — служэння працоўнаму народу, справе яго вызвалення.
Б. — першы, хто найбольш поўна i пас-лядоўна выказаў наспелую патрэбу ў існа-ванні нацыянальнай літаратуры i эстэтыкі. Гэта была першая нацыянальная эстэтыка, якая ставіла ў цэнтры патрэбу пазнання i тлумачэння рэчаіснасці народнага жыцця. Менавіта рэалістычная i дэмакратычная тэндэнцыйнасць абумовіла характар ідэй-на-эстэтычнай пазіцыі паэта i сутнасць яе найважнейшых момантаў. Ісціннасць як цэласнасць зыходнай пазіцыі ў Б. неадлуч-на ад ідэі ўсеагульнага адзінства: «Каб уся зямелька адну праўду мела», каб гэта праў-да «людцоў» з'яднала» (Там жа. С. 30, 29). Паводле Б., ісціннасць несумяшчальная з варожасцю, панаваннем i падначаленнем. Сам дух такога памкнення гарманічна-ўпа-радкавальны, г.зн. эстэтычны, глыбінныя асновы яго сацыяльныя i маральныя. Ме-жы ісціннасці ўключаюць пэўныя сацыяльныя сферы грамадскага жыцця — перш за ўсё народ, працоўныя масы, працаўніка як чалавека сапраўднага; усё, што знаходзіцца na-за гэтымі межамі, ёсць няісціннае, пач-варнае — жыццё панства, прыгнятальні-каў, тып чалавека-пана.
Імкнучыся зразумець свет у цэласнасці. у яго найбольш істотных праявах, нава-кольнае ён успрымае як свет невырашаль-ных супярэчнасцей, як свет, што знахо-дзіцца ў трагічным стане. Важнае месца ў сістэме мыслення i вобразнасці Б. займае прынцып кантрастнага проціпастаўлення як форма адлюстравання драматычнай ра-
зарванасці рэчаіснасці. Найважнейшыя ты-пы проціпастаўленняў у яго творах (мужык — пан, мужык — мноства паноў, мужык — безліч дзяржаўна-бюракратычных устаноў) пераконваюць, што для грамадства, пабу-даванага на прыгнёце людзей, уласцівы працэс пастаяннага ўзнікнення і павелічэн-ня зла. I выходзіць, што свет, які бачыць і адлюстроўвае Б., быццам i не зямля пад сонцам i зоркамі. Сонца для паэта — гэта праўда, якую закапалі, схавалі, а таму i свет гэты шэры, без святла. A зоркі? Ды над працаўніком столькі чыноўнікаў, колькі ка-мення ў полі, колькі зорак у небе («Як праўды шукаць»). Аснова гэтага свету, паводле Б., — начальства, бюракратычна-чыноўны апарат, бізун — сімвал насілля, рабства i прыніжэння, слуп — мяжа падзе-лу, знак няроўнасці («У астрозе»). Уні'вер-сальнасць панавання стану несвабоды пера-тварае свет у велізарную турму. Турма як самы яркі сімвал несвабоды выступае ў вершаванай аповесці «Кепска будзе!» найбольш адэкватным вобразам рэчаіснаші.
Адзінота i безабароннасць чалавека пе-рад жорсткім уціскам абс&іютнай дзяржаў-най улады i яе «законнымі прадстаўнікамі» — галоўная тэма разважанняў паэта. Назіраючы жыццёвыя перамены, якія адбываліся на Беларусі ў паслярэформенны час, ён адзна-чаў, што абвешчаная свабода вяла толькі да павелічэння цяжару на плячах працаўніка. Тут ён падыходзіў да драматычнага пытан-ня: што нясе ход часу, лінія нашай гісторыі — пашырэнне межаў свабоды ці яе звужэнне? Адсюль вытокі трагедыйнай афарбоўкі све-тапогляду паэта. Не прамая сацыяльная тэндэнцыйнасць, не бяскрыўдны камічна-бытавы жарт, а сапраўдная шырыня мыслення, абарона народа i чалавека, яго гона-ру i годнасці перад усеабдымнай сістэмай дзяржаўнага падначалення і прыніжэння зрабілі Б. ў свой час «мужыцкім адвака-там», а зараз робяць арганічна сугучным сучаснасці, яе сапраўды трагічным калізі-ям.
Моцным i шматгранным было ідэйна-творчае ўздзеянне Б. на паслядоўнікаў. Увесь наступны працэс фарміравання дэ-макратычнай ідэалогіі, грамадскай i эстэ-тычнай думкі, новай беларускай літаратуры адзначаны свядомым наследаваннем яго спадчыны. Пра гэта красамоўна сведчыць творчая дзейнасць А.Гурыновіча і Цёткі, Я.Купаты i Я.Коласа.
44
Те:. Творы. Мн., 1967; Вершы. Мн, 1976; Творы. Мн., 1991.
Літ:. Карский Е. Белорусы. Т. 3, вып. 3. Пг., 1922; Г а р э ц к i М. Псторыя беларускай літаратуры. 3 выд. М.; Л., 1924; Барысенка В.Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў бе ларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957; Майхрович С. Жизнь и творчество Ф.Богу- шевича. Мн., 1961; Навуменка I. Пісьменнікі-дэмакраты. Мн., 1967; Александровіч С. Гісторьм і сучаснасць. Мн., 1968;Пачынальнікі (склад. Г.В.Кісялёў). Мн., 1977; Майхрович С. Белорусские революционные демократы. Мн., 1977; Лойка А.А.Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Псторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 2.Мн., 1969; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.).Мн., 1973; История белорусской дооктябрьскойлитературы. Мн., 1977. А.С.Майхровіч.