Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.

Літ.: М а л ь д з i с A. Падарожжа ў XIX ста-годдзе. Мн., 1969; История белорусской доок­тябрьской литературы. Мн., 1977; М а р х е л ь У. «Чым хата багата...» М а р х е л ь У. Крыніцы памяці. Мн., 1990.

Каржанеўскі

Іосіф Іванавіч (31.3.1806—21.5.1870)

Беларускі вучоны ў галіне хірургіі i ін-фекцыйных хвароб, доктар медыцыны. На-радзіўся ў Слуцкім р-не Мінскай вобл.

Скончыў Нясвіжскую гімназію, медыцын-скі факультэт Віленскага універсітэта. Пра-цаваў пры універсітэце памочнікам празек-тара анатоміі. У 1829 абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны. У 1831 па-кінуў службу i паехаў у Брэст-Літоўск i Bi-цебск, дзе прымаў удзел у барацьбе з хале-рай. У 1832 памочнік празектара хірургіч-най клінікі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1835 экстраардынарны прафе-сар, выкладаў дэсмургію (раздзел хірургіі — вучэнне аб павязках). У 1837—39 займаўся ў лепшых універсітэцкіх клініках за мяжой i na вяртанні ў 1840 прызначаны экстраар-дынарным прафесарам i дырэктарам акадэ-мічнай клінікі. Пасля закрыцця акадэміі ў 1843 застаўся па-за штатам i займаўся пра-ктычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільні. Быў вядомы ў Польшчы як лепшы хірург. Аўтар навуковых прац па пытаннях лячэн-ня сыпнога тыфу, пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.

КАРПІНСКІ (Karpiriski)

Францішак

(4.10.1741—16.9.1825)

Паэт-сентыменталіст, асветнік, жыццё i творчасць якога звязаны з беларускай культурай. Нарадзіўся ў в. Галаскоў Івана-Франкоўскай вобл. (Украіна). Вучыўся ў езуіцкіх школах Станіслава i езуіцкай ака-дэміі ў Львове. У 1770—71 жыў у Вене, з 1780 — у Варшаве, дзе быў прыняты ў два-ры Чартарыйскага, удзельнічаў у творчых сустрэчах. Вакол яго як вядучага паэта польскага сентыменталізму групаваліся

208

дзеячы культуры Вялікага княства Літоў-скага, у тым ліку І.Быкоўскі, Ф.Князьнін. Напачатку пісаў псалмы народнага тыпу, потым, адыходзячы ад лірычна-любоўнага кірунку, ствараў простыя народныя песні («Свецкія песні»); у аснову адной з ix па-клаў беларускую народную песню «Пайшла дзеўка ў рэчку па ракі». Яго ўсё больш ці-кавілі фальклорныя матывы, i ён выкарыс-тоўваў ix у розных жанрах («Падарожжа па зачараванай краіне»). У 1781—82 К. наве-даў Гродна i Вільню. Больш як 30 гадоў ён арандаваў зямлю на Гродзеншчыне i Пру-жаншчыне. У 1819 набыў ва ўласнасць фальварак Хорашаўшчына ў Ваўкавыскім пав. (цяпер Свіслацкі р-н), дзе пачаўся прынцыпова новы этап жыцця i творчасці паэта. Ён гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі, разам з сялянамі працаваў у полі, вучыў сялянскіх дзяцей у школе, адкрытай ім у Хорашаўшчыне. Сяляне спявалі яму песні, расказвалі быліны, казкі, i К. ста-ранна пранікаў у новы свет жыцця бела-рускага народа. Вакол яго групаваліся мяс-цовыя літаратурныя сілы. 3 ім падтрымлі-валі сяброўскія сувязі сын мінскага войска-га, перакладчык «Інкаў» Ж.Мармантэля С.Клакоцкі, астраном Ы.Пачобут-Адляніцкі, К.Хадкевіч, І.Кулакоўскі. Тут ён стварыў некалькі глыбока філасофскіх твораў пра сутнасць жыцця, простыя чалавечыя радас-ці i каштоўнасці, у т.л. «Размову Платона ca сваімі вучнямі» (Гродна, 1803). Карыста-ючыся добрымі адносінамі з гродзенскім губернатарам Д.Кошалевым, К. прапанаваў яму некалькі праектаў сацыяльных рэформ (удасканаленне землекарыстання, судоў). Цікавіўся творчасцю маладых пісьменні-каў, якія пісалі на беларускай мове. Напр., ён збіраў вершы Ф.Рысінскага з намерам выдаць ix, перапісваўся з паэтам-публіцыс-там, палітычным i культурным дзеячам Бе-ларусі i Літвы Х.Храптовічам, лісты да яко-га, напісаныя ў вершаванай форме, прасяк-нуты філасофскім роздумам. Цікавіўся К. праблемамі духоўнага жыцця краю, прымаў удзел у педагагічных дыскусіях. У некаторых творах («Да Станіслава Мала-хоўскага», «Чынш>>) ён выказваў спачуван-не сялянам, заклікаў улады да вызвалення ix ад паншчыны. Займаўся перакладам на польскую мову твораў французскага пісь-менніка-асветніка Ж.Дэліпя. Творчасць К. паўплывала на творчасць В.Дуніна-Мар-цінкевіча. Дэмакратычна-асветніцкі светапогляд К. з ухілам да эмацыянальна-маральных дамінантаў адбіўся на яго паэтычна-пісь-менніцкай дзейнасці i выявіўся ў спецы-яльных філасофска-этычных i эстэтычных творах («Пра красамоўства ў прозе ці вер­шах», «Пра шчасце чалавека» i інш.). Най-больш цікавіла асветніка філасофская пра-блема чалавека i яго становішча ў свеце. У сваіх поглядах ён апіраўся ў асноўным на асабістае жыццё, на свае арыгінальнае ба-чанне свету i чалавека, яго мараль i інш. Чалавек, паводле К., атрымаў ад прыроды процілеглыя часткі спадчыны: страсці, чу-ласць сэрца, што адпавядаюць эмацыя-нальнай чуласці, i розум. Страсці — гэта пачатак i зародак усялякага зла, а «чулае сэрца» — наадварот, натуральная якасць чалавека, аснова i ўмова дабрачыннасці. Па сутнасці, гэта пазіцыя, блізкая да Ж.Ж.Ру­со, у якога проціпастаўлялася прырода і культура. Штучныя формы грамадства псу-юць першапачатковую добрую прыроду ча­лавека. Зварот чалавека да ўласнага «чулага сэрца» i пазнанне самога сябе — гэта сап-раўдны шлях да нармалізацыі чалавечых адносін і выпрамлення самой асобы. Нао-гул, лічыў К., трэба больш натуральнасці, талерантнасці, чалавечай лагоднасці i cna-чування, што, відаць, блізка да беларускай ментальнасці ці менталітэту. Такім чынам, у поглядах К. «чуласць» — першапачатко-вая якасць чалавека i вырашальны элемент міжчалавечых сувязей — стала цэнтраль-ным паняццем, а таксама вызначальнікам яго эстэтычных i мастацка-творчых погля-даў, а «чулае сэрца» — інструментам сап-раўднай каштоўнасці паэтычнага твора.

Те:. Dzielą. Т. 1—4. Warszawa, 1806; Pamiętniki. Warszawa, 1898; Historia mego wieku i ludzi, z którymi zylem. Warszawa, 1987.

Jlim:. M а л ь д з i с A.I. На скрьгжаванні сла-вянскіх традыцый. Kostriewiczowa Т. Model liryki sentymentalnej w twórczości Franciszka Karpińskiego. Wrocław eta, 1964.

Э.К.Дарашэвіч.