Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Несялоўскі

Казімір Ігнацы (1676? — пасля 1752)

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, пісьменнік. Паходзіў з перамышльскіх зямель. Жыў у в. Варончы i Ясянцы на Навагрудчыне. Пасол на сойм Рэчы Паспалітай (1722). 3 1733 маршалак навагрудскі. Пасля адрачэння ад прастолу Станіслава Ляшчынскага (1736) падтрымлі-ваў кандидатуру i даказваў паходжанне ад Ягелонаў саксонскага курфюрста Аўгуста, які ўрэшце i быў абраны каралём Рэчы Паспалітай пад імем Аўгуста III. У сваіх выступлениях i вершах з'едліва крытыкаваў няздольнасць Ляшчынскага правіць дзяр-жавай («хто да шапкі ёсць ствароны, не да-сягне да кароны»). У знак удзячнасці за падтрымку Аўгуст III прапанаваў Н. Мсціс-лаўскае ваяводства, але той адмовіўся. Як сенатар неаднаразова ўдзельнічаў у соймах (1744, 1746, 1748). Быў прыхільнікам палі-тыкі расійскага імператара Пятра I, у 1737 наведаў Пецярбург. У канцы 1738 атрымаў пасаду кашталяна смаленскага. Часта на-ведваў Нясвіж, дзе сустракаўся з M.K.Az-дзівыам Рыбанькам, a апошні неаднаразова гасцяваў у яго маёнтку Варончы. Ba ўспа-мінах Радзівіл адзначыў, што ў час візіту ў Варончу 30.4.1752 ён застаў старога кашта­ляна зусім сляпым. Напэўна, гэты год i быў апошнім у жыцці Н.

Як пісьменнік Н. пакінуў пасля сябе два зборнікі — «Публічныя забаўкі» (Пінск, 1743) i «Хатнія забаўкі» (1752). Апрача вер-шаў i эпітафій, у зборніках змешчаны эпіс-талярная спадчына аўтара, яго ўспаміны, прамовы, пасланні, легенды, перадрукі розных дакументаў. Пісаў на польскай i ла-цінскай мовах.

Нікіфароўскі

Мікалай Якаўлевіч (17.5.1845—10.6.1910)

Беларускі этнограф-фалькларыст, асвет-нік. Правадзейны член таварыства аматараў прыродазнаўства i этнаграфіі маскоўскага універсітэта (з 1890), рускага геаграфічнага таварыства (з 1897). Нарадзіўся ў в. Вымна

311

на Віцебшчыне ў сям'і дзяка мясцовай царквы. Пачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай сельскай школе. 3 1855 на пра-цягу 6 гадоў вучыўся ў Віцебскім духоўным вучылішчы. У 1861 як лепшы вучань пры-няты на казённае ўтрыманне ў Віцебскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1867. Прапанову прадоўжыць адукацыю ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі не змог прыняць з-за адсутнасці сродкаў i вымуша-ны быў шукаць працу. Пасля перападрых-тоўкі ў кастрычніку 1867 прызначаны нас-таўнікам народнага вучылішча ў в. Лоўжа. Пазней працаваў настаўнікам у гімназіях ў Віцебску i Віцебскай губ., у Свіслацкай i Маладзечанскай семінарыях. З'яўленне ў Віцебску этнографа П.В.Шэйна ўзмацніла цікавасць Н. да вывучэння побыту, культу­ры i творчасці беларускага народа. Больш як 20 гадоў Н. быў карэспандэнтам Шэй­на, a з 1890-х гадоў выступаў з самастой-нымі працамі. Апублікаваў каля 20 даследа-ванняў па этнаграфіі, фальклоры i гісторыі Віцебшчыны, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў, ix вуснапаэ-тычнай творчасці. Грамадскаму побыту i сацыяльна-эканамічнаму становішчу роз­ных слаёў i груп насельніцтва Віцебшчыны Н. прысвяціў серыю публікацый у часопісе «Этнографическое обозрение» пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі» (ч.і—8, 1892—99): «Старцы», «Дудар i музы­ка», «Памагатыя жыхара», «Падданыя па-магатыя», «Пітушчыя i прапойцы», «Гульні i гуляючыя», «Бабы, або жонкі», «Збегі, прочкі, вонкі, ухадалы». Пытанні грамад-скага побыту насельніцтва закранаў у пра-цы «Старонкі з нядаўняй мінуўшчыны го-рада Віцебска» (1899). Ён аўтар першай спецыяльнай працы па матэрыяльнай куль­туры i вытворчай дзейнасці сельскага на-сельніцтва «Нарысы простанароднага жыц-ця-быцця ў Віцебскай Беларусі i апісанне прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звес-ткі)» (1895). У 1-м раздзеле гэтай кнігі «Ежа, едзіва, паядуха, прорава, жратва, момна» даў грунтоўную характарыстыку харчавання i класіфікацыю страў, ix прыга-таванне, гатункі хлеба; паказаў змены ў на-роднай кулінарыі пасля адмены прыгонна-га права. У 2-м раздзеле разглядаў адзенне i абутак, ix асобныя часткі, пакрой матэры-ялаў, спосабаў нашэння ўпрыгожанняў і інш. Апісаў працоўныя працэсы ад апра-цоўкі лёну да пашыву адзення. У 3-м раз­дзеле Н. грунтоўна апісаў сельскія паселішчы, сядзібы, жыллё i гаспадарчыя будын-кі, ix будаўніцтва i прызначэнне, інтэр'еры жылых памяшканняў, жыццёвыя працэсы i побытавыя абставіны. У апошнім раздзеле даў характарыстыку земляробства, промыслаў i рамёстваў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку i інш. Сярод яго фальклорных збораў: «Беларускія песні-частушкі» (1911), «Проста-народныя загадкі» (1898), «Напаўпрыказкі i напаўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Беларусі» (1910—13), «Напаўпрыказкі — на-паўпрыслаўкі» (1928). Пра вераванні, абрады, паданні працы Н. «Простанародныя пры-кметы i павер'і, прымхлівыя абрады i звы-чаі, легендарныя паданні пра асобы i мяс-ціны» (1897, 2307 запісаў), «Нячысцікі: Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» (1907). Сваімі даследаваннямі па этнаграфіі, фальклоры i гісторыі Беларусі Н. абараняў свой народ ад розных фальсіфікатараў гісторыі (польс-кіх нацыяналістаў i рускіх вялікадзяржаў-ных шавіністаў), якія адмаўлялі яго права на самастойнае нацыянальнае развіццё.

Літ.: Бандарчык В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Пятроў-с к а я ГА Пачынальнік беларускага народазнаў-ства. М.Я.Нікіфароўскі. Мн., 1991.

В. К. Бандарчык.

НЯМЦЭВІЧ (Niemcewicz)

Юльян Урсын (16.2.1758—21.5.1841)

Польскі пісьменнік і публіцыст, гісто-рык. Нарадзіўся ў в. Скокі Брэсцкага р-на. Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, Варшаўскім кадэцкім корпусе (1770—77). У час вызваленчага паўстання 1794 ад'ю-тант i сакратар АЛ.Касцюшкі. За ўдзел у

312

паўстанні быў зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3 1796 у ЗША. У 1807 вярнуўся на радзіму, падарожнічаў па Беларусі (1809, 1816, 1819). Удзельнік вызваленчага паўстан-ня 1830—31. 3 1833 у эміграцыі. Прытрымлі-ваўся памяркоўна-рэфармісцкіх поглядаў, у літаратуры — эстэтыкі класіцызму. У адным з першых сваіх мастацкіх твораў — палітыч-най камедыі «Вяртанне пасла» (1790) — вы-казаўся за сацыяльныя рэформы ў Рэчы Паспалітай, вызваленне сялян ад прыгону. Аўтар зборнікаў «Літоўскія пісьмы» (1812), дзе адлюстравана мясцовая беларуская тэма-тыка, i патрыятычнага палітычнага цыклу «Пстарычныя песні» (1816), раманаў «Два паны Сяцехі» (1815), «Ян з Тэнчына» (1825) i іншых твораў. У кнігах «Дзённікі маіх часоў» (выд. 1848), «Гістарычнью падарожжы па польскіх землях, што адбыліся ад 1811 да 1828 гг.» (выд. 1858) апісаў Брэст, Гродна, Навагру-дак, жыццё беларускіх сялян. Выдаў «Збор гіс-тарычных мемуараў пра старажытную Поль-шчу» (т. 1—6, 1822—33), у які ўключыў «Дыя-рыушы» С i Б. Маскевічаў. У сваім маёнтку Урсынаў каля Варшавы сабраў значную біб-ліятэку (4 тыс. тамоў), у асноўным з гіста-рычных кніг, польскай мастацкай літаратуры i рукапісаў. Пасля паўстання 1830—31 біблі-ятэка канфіскавана i прададзена з таргоў у Познані; пазней частка кніг трапіла ў кніга-збор Пазнанскага таварыства прыяцеляў на-вук. 3 1827 Н. быў старшынёй Варшаўскага таварыства прыяцеляў навук, якому аказаў фінансавую падтрымку i для якога склаў праеісг бібліяграфічнага каталога польскай літаратуры ад даўняга часу да сучаснасці. У 1838 заснаваў Польскую бібліятэку ў Пары-жы, завяшчаў ёй рукапісы сваіх твораў.

Літ.: Грицкевич В.П. Путешествия на­ших земляков. Мн., 1968. С. 76—95.

ОРДА

Напалеон (11.2.1807—26.4.1883)

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак, творчасць якога звязана з Беларус-сю i Польшчай. Нарадзіўся ў в. Варацэвіч Пінскага павета Мінскай губ. (цяпер Іва-наўскі р-н) у сям'і інжынера-фартыфіката-ра. Пачатковую адукацыю атрымаў у баць-коў. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію i паступіў у Віленскі універсітэт. У 1827 вык-лючаны за ўдзел у тайным студэнцкім та-варыстве «Заране». Удзельнік паўстання 1830—31. Пасля яго задушэння эмігрыра-ваў. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. 3 1833 у Парыжы, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф.Шапэ-на, сябраваў з А.Міцкевічам. У 1838 выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў», да-ход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухваленыя Шапэнам i Ф.Лістам, а таксама рамансы i песні на словы С.Віт-ніцкага i А. Плуга. Там атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П.Жэрара. У сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

У 1856 вярнуўся на радзіму, жыў у Вара-цэвічах, у Гродне (1862—63), потым пера-браўся на Валынь, быў хатнім настаўнікам. Лепшыя яго музычныя творы, асабліва па­ланэзы, вылучаюцца маштабнасцю, разна-стайнасцю i багаццем фактуры, віртуозным стылем, меладычнасцю; заўважаецца ім-кненне да «паэмнасці», што характэрна для эвалюцыі гэтага жанру ў сярэдзіне 19 ст. У некаторых творах пераважае песенны, лі-рычны пачатак. Стварыў і ў 1873 выдаў «Граматыку музыкі», высока ацэненую С.Манюшкам. Як мастак найбольш вядомы сваімі замалёўкамі архітэктурных помнікаў i мясцін, звязаных з жыццём i дзейнасцю славутых людзей на тэрыторыі Беларусі,

313

Украіны, Польшчы, Літвы. Для ix стварэн-ня ён шмат падарожнічаў па краіне. Зама-лёўкі рабіў алоўкам, акварэллю, сепіяй. Яго пейзажы адметныя паэтычнасцю i раман-тычнай узнёсласцю. Архітэктурныя зама-лёўкі вызначаюцца строгай дакументаль-насцю, таму маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. Толькі на Белару-сі ім зроблена болып як 200 такіх малюн-каў. У гэтай серыі малюнкі беларускіх гара-доў Гродна (больш як 20 малюнкаў), Ві-цебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Нава-грудка, Пінска, Нясвіжа, Камянца, Сянна, Чашнікаў, Гомеля, Свіслачы, Друі, Асвеі, Пружан i інш. Гістарычную каштоўнасць маюць замалёўкі помнікаў, якія не захава-ліся да нашага часу або часткова разбураны ці перабудаваны: замкаў у Крэве (Смаргон-скі р-н), Галынанах (Ашмянскі р-н), Міры (Карэліцкі р-н), Геранёнах (Іўеўскі р-н), Смалянах (Аршанскі р-н), Навагрудку, Пінску; Камянецкай вежы, Горы-Горацка-га земляробчага інстытута, дома-крэпасці ў Гайцюнішках (Воранаўскі р-н); сядзіб i па-лацаў у Бешанковічах, Лагойску, Пружа-нах, Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Завоссі, Паланэчцы, Туганавічах (Баранавіцкі р-н), Убелі (Чэрвеньскі р-н), Мядзведцы (Карэ-ліцкі р-н), Хальчы (Веткаўскі р-н), Скоках (Брэсцкі р-н), Раманаве (цяпер в. Леніна Горацкага р-на), Закозелі (Драгічынскі р-н), Моладаве (Іванаўскі р-н), Дукоры (Пу-хавіцкі р-н), Жамыслаўлі (Іўеўскі р-н), Ру-жанах (Пружанскі р-н), Жылічах (Кіраўскі р-н), Станькаве (Дзяржынскі р-н), Прылу-ках i Астрашыцкім Гарадку (Мінскі р-н), Высокім (Камянецкі р-н). Сярод замалява-ных ім помнікаў культавага дойлідства: Са-фійскі сабор i Спаса-Ефрасіннеўская цар-ква ў Полацку, Барысаглебскія цэрквы ў Навагрудку i Гродне; манастыры Лешчын-скі (пад Пінскам), базыльянскі ў Жырові-чах (Слонімскі р-н), Троіцкі ў Слуцку; кляштары ў Полацку, Нясвіжы, Смілавічах (Чэрвеньскі р-н); касцёлы i кальвінісцкія зборы ў Свіслачы, Кобрыне, Іванаве, Іш-калдзі (Баранавіцкі р-н), Гнезне (Ваўкавыскі р-н), Койданаве (цяпер г. Дзяржынск), Фа-шчаўцы (Шклоўскі р-н), Сар'і (Верхня-дзвінскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Варанянах (Астравецкі р-н), Ружанах (Пру-жанскі р-н), Жалудок (Шчучынскі р-н) i інш. Паводле яго малюнкаў i акварэляў у 1873—83 мастаком А.Місурэвічам створаны i выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 гра-фічных аркушаў у 8 серыях). Вялікая коль касць малюнкаў О. зберагаецца ў Нацыя-нальным музеі ў Кракаве. У г. Іванаў яму пастаўлены помнік.

Літ.: Д р о б a ў Л.Н. Напалеон Орда — мас­так i збіральнік // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1971. №3; Я к i м о в i ч Ю.А. Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусі. 1983. №7; Ахвердова Е. Друг Мицкевича и Шопена // Неман. 1983. № 6; Я е ж. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. №2; Katalog rysunków architektonicznych ze zbiorów Museum Narodowego w Krakowie. Warszawa, 1975; Kaczanowska M. Napoleon Orda twórca widoków architektonicznych: Zarys życia i twórczości // Rocznik Museum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1968. T. 12. І.П.Хаўратовіч