Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Шыдлоўскі

Ігнат Іосіфавіч (псеўд. Гульбі; 1793—28.2.1846)

Паэт, перакладчык, выдавец, фалькла-рыст. Нарадзіўся ў в. Гайна Лагойскага р-на Мінскай вобл. Скончыў Мінскую гімназію i Віленскі універсітэт. Член літаратурна- грамадскага таварыства шубраўцаў. Выкла- даў у Свіслацкай i Віленскай гімназіях. У 1818—22 рэдактар час. «Tyqodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»), у 1826—28 ві- ленскі цэнзар. У 1835—43 выдаваў час. «Wirerunki i roztrząsania naukowe» («Адбіткі і навуковыя разгляды»). Выдаў зборнік «Вы- бар розных жанраў паэзіі» (1818). Аўтар одаў «Шчасце i мір» (1812), «Да Яна Сня- дэцкага» (1819), «Гарадніца», ода, прысве- чаная памяці Антона Тызенгаўза» (1820,) «Дабрачыннасць» (1823), лірычнай сцэнкі «Агар у пустыні» (1830). Перакладаў на польскую мову творы Г.Дзяржавіна. Ш. прыпісваецца аўтарства арт. «Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні Барысаўскім павеце Гаенскай пара- фіі, назіраныя ў 1800, 1801 i 1802 гадах з некаторымі песнямі i нотамі», апублікава- нага ў час. «Віленскі штотыднёвік» (1819, т.7, №130, 132) i паўторанага ў працах Я.Тышкевіча, П.Шэйна, О.Кольберга i ў фальклорным зб. «Вяселле» (1978). Паводле інш. звестак, аўтар гэтага арт. З.Даленга-Хадакоўскі. А.І.Мсыьдзіс.

Шыманоўскі

Аляксандр Нічыпаравіч (1850—1918)

Этнограф i фалькларыст. Нарадзіўся ў в. Чэрнін Светлагорскага раёна. Скончыў Мазырскую гімназію i Пецярбургскі уні-версітэт (1874). 3 1874 працаваў настаўні-кам у Кішынёве. Аўтар рукапіснага зборні-ка «Мінская губерня i яе народная твор-часць у сувязі з апісаннем народных свят i абрадаў» (1898, зберагаецца ў архіве Расій-скага геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу), у якім сабраны каштоўны ма-тэрыял па беларускай фалькларыстыцы i этнафафіі, выкладзены погляды Ш. на на­родную творчасць. У зборнік уключаны разнастайныя па тэматыцы песні: бытавыя, салдацкія, гістарычныя, жніўныя, карагод-ныя, пра каханне; абрадавыя i каляндарна-абрадавыя песні прыводзяцца разам з апі-саннем абрадаў i каляндарных свят. Шыро

474

ка прадстаўлены казкі, павер'і, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы i інш. У кнізе шмат унікальных твораў, лепшыя з ix запісаны з захаваннем асаблі-васцей беларускай мовы. Выдаў кнігу «А.С.Пушкін. Аб знаходжанні яго у Кішы-нёве ў сувязі з папярэднім i апошнім жыц-цём» (Кішынёў, 1900).

Літ.: С к i р д a н В.І. Па слядах збіральніка фальклору // Полымя. 1977. №3.

Шыманоўскі

Станіслаў (1893—1920)

Беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Данюша-ва Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Вярнуўшы-ся ў 1918 на радзіму, парабкаваў. Друкаваў-ся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», час. «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зям-ля», «Песня над магілай», «Голад» i інш. стварыў вобраз сваёй радзімы, разбуранай імперыялістычнай вайной i здушанай гола-дам. Селянін i рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы пра-сякнуты верай у абуджэнне народа («Зор­ка», «Усход сонца», «3 нашага жыцця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінор-ная танальнасць характэрна яго інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Я.Купалу. Рукапісы вершаў Ш. зберагаюц-ца у бібліятэцы АН Літвы.

Літ:. Л i с A. Станіслаў Шыманоўскі // У кн. Дзень паэзіі. 1976. М., 1976. А.С.Лк.