Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Завадскія

Сямейная дынастыя выдаўцоў i друка-роў 19 — 1-й паловы 20 ст.

Юзаф (7 або 15.3.1781—17.2.1838), заснав&чьнік выдавецкай справы. Паходзіў з Польшчы. У 1803 пераехаў у Вільню. Пэўны час працаваў у кнігарні Я.Ф.Біча. У 1805 заснаваў тут невялікую ўласную дру-карню. Па дамоўленасці з адміністрацыяй Віленскага універсітэта ў жніўні 1805 набыў тытул друкара універсітэта i атрымаў субсі-дыю на ўдасканаленне друкарні. Ён забяс-печыў друкарню найноўшым на той час за-межным абсталяваннем, у т.л. шрыфтамі розных моў: польскай, рускай, грэчаскай, арабскай, яўрэйскай. У 1807 арганізаваў пры друкарні стэрэатыпнае аддзяленне. У 1808 адкрыў філіял універсітэцкай друкарні ў Гродне, т. зв. Новую друкарню. Папера на друкарскія патрэбы друкарняў завозит­ся галоўным чынам з Расіі, а часткова з мясцовых паперняў Свіслачы, Слоніма, Супрасля. У друкарнях 3. выдаваліся школьныя падручнікі, календары, малітоў-нікі, а таксама навуковыя універсітэцкія выданні. У 1816 3. набыў універсітэцкую друкарню ва ўласнасць i перавёз яе абста-ляванне i кнігарню з універсітэцкіх будын-каў у сваё памяшканне на вул. Замкавай. Але абавязкі універсітэцкага друкара ён выконваў да 1826, кнігара — да 1828. У 1810 Юзаф адкрыў таксама філіял у Варша­ве. Віленская кнігарня 3., у якой было больш за 20 тыс. кніг, лічылася адной з лепшых у краі. Яна забяспечвалася новай i антыкварнай літаратурай з Варшавы, Вены, Лейпцыга, Парыжа, Лондана, Масквы, Пе-цярбурга i інш. Для лепшага забеспячэння кнігарні i задавальнення попыту чытачоў 3. дамагаўся ад кіраўніцтва універсітэта вы-дання новых кніг i перакладаў, дапаможні-каў для прафесуры, студэнтаў i вучняў, ар-ганізоўваў пункты па продажы кніг пры школах, выдаваў каталогі літаратуры. У яго друкарні выдаваліся творы І.Ляіевеля, А.Бекю, Г.Гродэка, В.Страйноўскага, А.Міцкевіча, Красіцкага, Заблоцкага, Трам-біцкага, пераклады з Дж.Байрана, Ф.Купе­ра, В.Скота, Т.Таса i інш. У 1805—21 тут выдаваўся «Палітычны каляндар...», друка-валіся «Dziennik Wileński» («Віленскі дзён-нік»), «Tygodnik Wileński» («Віленскі што-тыднёвік»), «Wiadomości brukowe» («Вуліч-ныя навіны») i інш. Выданні 3. вылучаліся дасканаласцю паліграфіі, багатымі ілюстра-цыямі. Гравюры да кніг напачатку заказва-ліся майстрам з Парыжа, пазней ix рабілі ў літаграфічнай майстэрні універсітэта. Свае выданні 3. адпраўляў на продаж апрача Вільні ў Мінск, Варшаву, Кіеў, а таксама ў Францыю i Германію. У 1823—24 ён тайна забяспечваў кнігамі арыштаваных членаў таварыства філарэтаў, якіх трымалі ў Ба-зыльянскіх мурах. Значныя заслугі Юзафа ў галіне развіцця бібліяграфіі. У 1814 ён выдаў «Псторыю польскай літаратуры» Ф.Бянткоўскага. Праз бібліятэкі краю (а таксама замежныя), кляштары, літаратараў i бібліяфілаў збіраў звесткі для сваей біблі-яграфічнай працы. Аднак выдаць яе не паспеў. 3. актыўна займаўся пашырэннем кніжнага гандлю, выказваўся за правядзен-не кніжных кірмашоў. Быў членам Вілен-скага друкарскага таварыства, удзельнічаў у працы Віленскага таварыства дабрачыннас-ці. Свой асабісты кнігазбор, у т.л. творы Міцкевіча i Снядэцкага, падараваныя яму аўтарамі, перадаў бібліятэцы Радзівілаў у Манковічах на Піншчыне. Пасля смерці яго кніжную справу працягваў старэйшы сын Адам.

Адам (12.12.1814—5.1.1875), друкар, выдавец. Нарадзіўся ў Вільні. Сын Юзафа. У 1830 паступіў у Віленскі універсітэт, ад­нак не скончыў яго з прычыны закрыцця універсітэта (1832). У 1830—36 ён дапама-гаў бацьку ў выдавецкіх справах. У 1836 i 1837 наведаў друкарні, кнігарні i бібліятэкі Гданьска, Таруні, Кракава, Варшавы, Бер-ліна, Лондана, Лейпцыга, Парыжа, дзе збі-раў матэрыялы для бібліяграфічнай працы бацькі. Стаўшы ў 1838 кіраўніком выдавец­кай справы, ён працягваў працу над скла-даннем бібліяграфіі. У 1840—57 выдаў пра­цу А.Б.Іёхера «Бібліяграфічна-гістарычны агляд польскай літаратуры i навук» у 3 та-мах. Ненадрукаваныя бібліяграфічныя ма­тэрыялы пазней дасталіся К.Эстрайхеру. Да 1843 выдаваў «Навуковыя партрэты i звес-ткі» (у гэтай серыі выйшла 60 тамоў). На працягу 1840—60 Віленскае выдавецтва i друкарня 3. выпусціла ў свет вялікую коль-касць выданняў, у т.л. «Літоўскія малюнкі» i «Літоўскія паданні» І.Ходзькі, творы Я.Ча-чота, Е.Фялінскай, Ю.Крашэўскага,

172

А.Плуга, У'.Сыракомлі i інш., «Шэдэўры драматурги» (т. 1—2, 1844—45, творы Шэкспіра, Сафокла, Гётэ), навуковыя тво­ры Ф.Баброўскага, Я.Снядэцкага, М.Балін-скага i інш., серыю «Бібліятэка падарожжаў i маляўніча-гістарычных апісанняў розных краёў» (т. 1—11, 1856—64), ноты С.Ма-нюшкі. У 1849—51 тут друкаваўся часопіс «Athenaeum» («Атэнэум»). На працягу 1854—64 3. выдаваў каля паловы друкава-най прадукцыі, што прыпадала на Вільню. У 1863—64 дзейнасць кніжнай фірмы 3. неаднаразова рэвізав&тася расійскімі ўладамі, а спецыяльная камісія ў 1865 пры-знала яе дзейнасць «шкоднай для русіфіка-цыі краю». 3. вымушаны быў абмежаваць колькасць выданняў, асабліва на мовах краю.

Юзаф (23.11.1818—7.4.1886), друкар, выдавец. Нарадзіўся ў Вільні. Сын Юзафа. Скончыўшы Віленскую гімназію, працаваў у фірме бацькі. У 1839 пераехаў у Кіеў, дзе ў 1841 адкрыў кнігарню i склад нот. У 1852 выдаў каталог нот. Паводле пагадненняў з адміністрацыяй Кіеўскага універсітэта на працягу 1850—84 ён выдаў у сваей друкар-ні шэраг каштоўных публікацый на польс-кай i рускай мовах па пытаннях гісторыі, медыцыны, творы мастацкай літаратуры, а таксама ноты. Быў саветнікам Кіеўскай га-радской думы, a ў 1860—63 яе прэзідэнтам. У 1863 у сувязі з антыпольскімі тэндэнцы-ямі ў Расійскай імперыі ён вымушаны быў прадаць кнігарню. Выдавецкую справу пра-цягваў яго сын Юзаф (каля 1847 — каля 1903).

Фелікс (каля 1824—25.9.1891), дру­кар, выдавец. Сын Юзафа старэйшага. На-радзіўся ў Вільні. У 1847 за распаўсю-джванне забароненай літаратуры быў выс­ланы на 10 гадоў у Саратаў. Там заснаваў бібліятэку. Пасля вяртання на радзіму суп-рацоўнічаў з братам Адамам, пасля яго смерці ўзначаліў вьшавецкую справу. У 1881 заснаваў кнігарню ў Коўне. Калі ў 1882 у Вільні была ліквідавана кнігарня Э.Ажэшкі, Фелікс прыняў большасць яе выданняў. Ён працягваў выдавецкую спра­ву, нягледзячы на цяжкасці палітычнага характару, што склаліся ў краі. Выдаваў малітоўнікі, календары, дзіцячую літаратуру, невялікімі тыражамі творы Х.Ходзькі, М.Дубіцкага, Ю.Крашэўскага i інш., «Да- веднік па Вільні i наваколлі» А.Т.Кіркора (1880), некалькі каталогаў наяўнай літаратуры. Фелікс (1874—1940), друкар, выда­вец. Нарадзіўся ў Вільні. Старэйшы сын Фелікса. Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Кіраўніцтва выдавецкімі справамі бацькі ўзначаліў у 1895. Пасля 1905 у сувязі ca спрыяльнымі зменамі ў палітычным жыцці краіны актывізаваў выдавецкую дзейнасць, забяспечыў друкарню найноўшым абсталяваннем, пашырыў кнігагандлёвыя кантакты з выдавецтвамі Літвы, Беларусі, Украіны, Польшчы i замежжа. Друкаваў працы Віленскага таварыства сяброў навук, у т.л. яго штогоднік, выдаў гістарычныя працы пра Вільню Е.Яленскай, Курчэўскага, За- горскага, «Аіьбом прыгожых мясцін Вільні» Ю.Славацкага, буквары, спеўнікі. Гэтыя выданні разыходзіліся па Беларусі, Літве i Украіне. У 1908 выдавецкая справа 3. была падзелена: кнігарню забраў малодшы брат Адам, у Фелікса засталася друкарня i пераштётная майстэрня. Вьщавецтва ў Вільні існавала да 1939. Пасля 2-й сусвет- най вайны яно перавезена ў Беласток, дзе некалькі гадоў дзейнічала як выдавецтваЗавадскага. Г.А.Масяыка.