Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Сцірпейка

Ян (Іван; 1760 —каля 1817)

Прафесар філасофіі ў Гродне. Месца на-раджэння i смерці невядома. Аўтар некаль-кіх філасофскіх трактатаў. Яго трактат «Лекцыі па эксперыментальнай фізіцы» (1792) — гэта агульнатэарэтычныя i філа-софскія разважанні. У 1—й частцы, «Аб матэрыі або ўзнікненні наогул», С. вылучаў 2 метады вывучэння матэрыі, яе фізічныхякасцей i законаў: філасофскі метад (Methodes Philosophaneli a posteriou), што ідзе ад пазнання асобных прадметаў i з'яў да агульных законаў, i метад a priori, які ідзе ад агульных палажэнняў да выключэнняў. На думку С, 1-ы метад стварыў Ньютан, 2-і — Картэзій. С. аддаваў перавагуметаду Ньютана, але не абмяжоўваўся разглядам толькі яго. Ён знаёміў сваіх слухачоў і чытачоў з навуковымі адкрыццямі ся- рэдзіны 18 ст., у прыватнасці з даследаваннямі Рыхмана i Франкліна ў галіне элек- трычнасці. У галіне хіміі С. прапанава свой эксперымент — своеасаблівае ўзнаўленне доследаў Кавендыша па вывучэнн складу паветра. Разглядаў ён i арыгінальнае вучэнне аб дынамічным атамізме харвацкага вучонага Р.І.Башковіча, які імкнуўся аб'яднаць вучэннс Ньютана пра дзсяннс сі- лы прыцягнення з вучэннем Лейбніца аб актыўнай разнастайнасці субстанцыі. С. змог вылучыць галоўнае ў Башковіча —

425

вучэнне пра непарыўную сувязь матэрыі i руху. Паводле Башковіча, адзначаў С, уза-емадзеянне сіл прыцягнення i адштурхоў-вання выклікае не толькі рух часцінак па прамой, але ix вярчэнне вакол сваёй восі, таму што часцінка адным полюсам адштур-хоўваецца, a другім прыйягваеіша. Пры-хільнасць С. да вучэння Башковіча — адзін з доказаў абгрунтавання субстанцый-на-дынамічнай тэндэнцыі ў фізіцы Белару-сі i Літвы канца 18 ст. Р.Н.Дожджыкава.

Сыракомля

Уладзіслаў

(сапр. Кандратовіч Людвік;

29.9.1823—15.9.1862)

Беларускі i польскі паэт-гуманіст, пісь-меннік, публіцыст. Нарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага пав. Мінскай губ. Яго бацькі Аляксандр Каятан Кандратовіч i Вікторыя Златкоўская паходзілі з паланіза-ванай беларускай шляхты. Дзяцінства С. прайшло ў вандроўках па арандаваных бацькам фальварках Смолічы, Яськавічы, Кудзінавічы, Мархачоўшчына на Міншчы-не. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1833 пачаў вучобу ў Нясвіжскай дамінікан-скай школе. Калі праз 3 гады яе зачынілі, перавёўся ў дамініканскую школу ў Наваг-рудку. Скончыў у 1837 гэту школу, дапама-гаў бацькам па гаспадарцы i пачаў пісаць вершы. У 1840-44 працаваў у канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Тут ён атрымаў магчымасць знаёміцца з класіч-най літаратурай, перыёдыкай, архівам Ра-дзівілаў, з мясцовымі эрудытамі — выпус-кнікамі Віленскага універсітэта, карыстац-ца ix кнігазборамі, наведваць літаратурныя вечарыны. Апрача таго, ён занатоўваў у дзённіку мясцовыя паданні, апавяданні пра мінулае Нясвіжа i яго саноўных гаспада-роў, якія «свае імёны то золатам, то кры-вёю запісалі ў памяць народа». Усё гэта да-памагло С. сфарміраваць сваё светаразу-менне i стаўленне да гістарычных падзей i рэчаіснасці. У адным з першых сваіх вер-шаваных пасланняў знаёмай ён намаляваў карціну цяжкага, гаротнага становішча се-ляніна, падкрэсліваў яго душэўную прыга-жосць i дабрыню: