Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Гаўрыленка

Максім (Максімілян; каля 1797 — пасля 1862)

Удзельнік вызваленчага руху 1830-х га-доў на Беларусі i ў Польшчы. Нарадз ся ў в. Глушынцы Мінскага пав. (цяпер Дзяр-жынскі р-н) у сям'і прыгоннага селяніна памешчыка Ваньковіча. У 1824 здадзены ў рэкруты. Знаходзячыся на службе ў цар-скай арміі, у час паўстання 1831—32 пе-райшоў на бок паўстанцаў, удзельнічаў у ix дзеяннях у раёне Белавежскай пушчы. Пас­ля паражэння паўстання з корпусам ген. Рамарына перайшоў у Галіцыю (у той час Аўстрыйская імперыя). Вясной 1833 удзельнічаў у партызанскай экспедыцыі Ю.Заліўскага з Галіцыі ў Каралеўства Польскае, вылучаўся ўмельствам даходліва гутарыць з сялянамі. Схоплены на Люблін-шчыне. У паказаннях заявіў, што паўстан-цы змагаліся, «каб не было паноў, каб се-лянін меў свой грунт i нікому за яго не плаціў, каб забраны край адняць ад расі-ян». Паводле прысуду ваеннага суда ў Вар­шаве жорстка пакараны шпіцрутэнамі (тройчы прапушчаны праз строй 500 сал-дат) i сасланы на катаргу ў Сібір. Адбываў пакаранне ў Нерчынскай акрузе, з 1856 — у Шылцы (цяпер горад у Чыцінскай вобл.). У 1859 вярнуўся ў родную вёску, дзе над ім устаноўлены паліцэйскі нагляд. У 1860 прыпісаны да мінскіх мяшчан, але жыў па-ранейшаму ў Глушынцах, займаўся падзён-нымі заробкамі.

Літ:. Limanowski В. Szermierze wolności. Kraków, 1911; Zalewski L. Z dziejów partyzantki r. 1833 w województwie Lubelskiem. Lublin, 1934; Społeczeństwo polskie i próby wznowienia walki zbrojnej w 1833 r. Wrocław eta, 1984. Г.В.Кісялёў.

Гаўсман

Міхаіл Антонавіч (1817—1889)

Беларускі гісторык, краязнавец, археолаг. Скончыў Мазырскую гімназію ў 1834. У 1841—63 працаваў у канцылярыі Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу. У 1863 за ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі высланы ў Вільню, потым у Валагодскую губ. Паводле царскага маніфеста ў 1867 яму дазволілі жыць у Варшаве. Калекцыяніраваў прадметы старажытнасці, археалагічных раскопак, манеты, пячаткі, медалі, матэрыялы побыту беларусаў. У 1889 у Мінску ар- ганізаваў выстаўку археалагічных матэрыялаў, знойдзеных на Беларусі. У «Минских губернских ведомостях» у 1877—78 друкаваў гісторыка-краязнаўчыя нарысы пра Заслаўе, Мар'іну Горку, Мір, Навагрудак,Слуцк, Узду i інш. Аўтар рукапіснага нарыса «Гістарычны вопіс губернскага горада Мінска і губерні (вядомы як «рукапіс Гаўсманскі»). А.Ю.Лозка.

Гаховіч

Сямён Сафронавіч (14.2.1856—?)

Рэвалюцыянер-народнік. Нарадзіўся ў в. Паручына Навафудскага павета ў сям'і святара. У час вучобы ў Мінскай духоўнай семінарыі пазнаёміўся з народніцкімі ідэя-мі i ўвайшоў у нелегальны гурток. Ва ўспа-мінах А.Я. Багдановіча ён названы ў ліку

113

«піянераў сацыялістычнай прапаганды» ў Мінску. Пасля заканчэння семінарыі (1878) паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. У народніц-кім гуртку быў прыхільнікам палітычнай барацьбы. Летам 1879 набыў вялікую коль-касць забароненай літаратуры ( у т.л. бра-шуры «Казка пра капейку», «Нарысы фаб-рычнага жыцця», 16 экз. газеты «Вперёд!», усе нумары «Листка «Земли и воли») i пры-вёз яе ў Мінск з намерам распаўсюдзіць у народніцкім гуртку, што дзейнічаў у духоў-най семінарыі. Аднак кіраўнікі гуртка, вер-ныя прапагандысцкаму кірунку ў народніц-тве, адмовіліся ад яе, бо яна не адпавядала ix поглядам. Г. пачаў ствараць сярод семі-нарыстаў новы гурток, але ён быў разгром­лены жандарамі. Г. ўдалося схавацца, а по-тым уцячы за мяжу. Жыў у Баварыі, Швей-царыі. У 1881 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, ca студзеня 1882 жыў у в. Паручы-на ў бацькі пад тайным наглядам паліцыі. Па ініцыятыве мясцовага духавенства суп-раць яго было ўзбуджана новае дазнанне (спынена з-за адсутнасці доказаў). Восен-ню 1883 приняты ў Казанскі універсітэт. У 1890 вызвалены з-пад нагляду. Далейшы лес невядомы.

Літ:. Титлинов Б.В. Молодёжь и рево­люция: Из истории рев. движения среди уча­щейся молодёжи духовных сред. учеб. заведений, 1860—1905 гг. 2 изд. Л., 1925; Віткоўскі Я. Рэвалкшыйныя гурткі 70 гг. на Беларусі // Полымя. 1929. № 4; С а м б у к СМ. Революци­онные народники Белоруссии (70-е — начало 80-х годов XIX в.). Мн., 1972; Лосинский Н.Б. Революционно-народническое движение в Белоруссии, 1870—1884 гг. Мн., 1983.

М.Б.Ласінскі.