Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Залускі

Лука (1604—76)

Філосаф, педагог. Нарадзіўся на Мін-шчыне ў шляхецкай сям'і. Вышэйшую аду-кацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Выкладаў паэтыку, рыторыку, філасофію, тэалогію ў гэтым i інш. універсітэтах Рэчы Паспалітай. Выкладчыцкую дзейнасць су-мяшчаў з царкоўна-адміністрацыйнай. Пад прозвішчам свайго вучня М.Мнішкі (ві-даць, Мнішка быў мецэнатам 3.) выдаў у Вільні ў 1640 твор пад назвай «Агульная філасофія...», які з'яўляецца цікавай крыні-цай філасофскай культуры 17 ст. Поруч ca змястоўным выкладаннем шырокага кола праблем, што звычайна разглядаліся ва уні-версітэцкіх курсах філасофіі, твор адлюс-троўвае выразную індывідуальную філасоф-скую пазіідыю аўтара. Гэта 3-гадовы курс філасофіі, прачытаны 3. у Віленскім уні-версітэце ў 1638—40. Складаецца з 2 час-так: «Практычнай філасофіі» i «Тэарэтыч-най філасофіі». Першая прысвечана пытан-ням маральна-сацыяльнага характару i ўключае раздзелы «Этыка», «Эканоміка», «Палітыка»; другая змяшчае «Логіку», «На­туральную філасофію» i «Метафізіку». 3. фврмлпьнз выкарысіаў адыстоііелеўсхі падзел філасофіі на практычную i тэарэ-тычную. Але ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі пра ролю філасофскіх ведаў i канчатковую мэту ён паставіў на першы план навукі пра чалавека, а не навукі пра прыроду i спосабы пазнання. Ён адышоў ад афіцыйна прынятай у позняй схаласты-цы метадалогіі, якая прадпісвала вывучэн-не філасофіі пачынаць з логікі, затым пас-ля года яе вывучэння пераходзіць да філа-софіі прыроды, да метафізікі i толькі, калі застанецца час, сцісла выкладаць этыку. У гэтым прадпісанні праяўлялася арыента-цыя, якую на сучаснай мове назвалі б са-ентыстыкай. 3. арыентаваўся на гуманіс-тычны ідэал ведаў. Для яго філасофія не столькі навука, колькі мудрасць, «настаўні-ца ў норавах». Адсюль адпаведнае разумен­ие філасофіі: ён лічыў яе прызванай слу-жыць удасканаленню чалавечай маралі i грамадскага жыцця людзей. Што тычыцца тэарэтычнай філасофіі, то ў гэтым раздзеле 3. выкладаў традыцыйную для позняй сха-ластыкі сістэму ведаў. Яна ўключае 3 час­ти: рацыянальную філасофію, або логіку, натуральную філасофію, ці фізіку, i метафі-зіку. Логіка, па сутнасці, змяшчае фар

175

мальна-лагічную праблематыку, элементы тэорыі пазнання, філасофіі i мовы.

Літ.: Чернышева Л.А. Латйноязычная традиция в культуре белорусского барокко // Бе-лоруссика. Мн., 1980; Я е ж. «Практичная філа-софія» Лукі Залускага // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 2; Памятники философ­ской мысли Белоруссии XVII — первой полови­ны XIII в. Мн., 1991. С. 91—92. Л.А.Чарнышова.

Замысл0ўскі

Я гор Ягоравіч (8.6.1842—21.5.1896)

Псторык, археограф, педагог. Нарадзіў-ся ў Гродне ў сям'і чыноўніка. У 1862 скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. 3 1864 выкла-даў у Паўлаўскім жаночым інстытуце, Аляксандраўскім ліцэі і інш. навучаль-ных установах. 3 1869 выкладчык Гісторы-ка-філалагічнага інстытута, a ў 1871 пасля абароны дысертаідыі на ступень магістра рускай гісторыі штатны дацэнт у Пецяр-бургскім універсітэце. У 1878 чытаў курс гістарычнай геаграфіі ў Археалагічным ін-стытуце. 3 1884 пасля абароны доктарскай дысертацыі на тэму «Герберштэйн i яго гіс-тарычна-геаграфічныя звесткі пра Расію» зацверджаны ардынарным прафесарам Пе­цярбургскага універсітэта, у якім чытаў лекцыі па гісторыі Расіі 17 ст., помніках старажытнага рускага права, гістарыяграфіі i гістарычнай геаграфіі. У 1880—89 выкла-даў рускую i ўсеагульную гісторыю для бу-дучага цара Мікалая II. 3 1888 — член-ка-рэспандэнт Акадэміі навук. У 1890 пакінуў службу ва універсітэце з-за хваробы. Апра-ча дысертацый напісаў шэраг прац: «Лета-піс заняткаў Археафафічнай камісіі» (т. 5—7. 1871, 1875, 1877), «Апісанне Літвы, Самагіціі, Русі i Масковіі Себасцьяна Мюнстэра ў XVI ст.» (1880), «Зносіны Расіі з Польшчай у цараванні Фёдара Аляксееві-ча» (1887), «Пра зносіны з Захадам пры Іване Грозным» (1889) i інш. Склаў «Гісто-рыю расійскіх ордэнаў» (выйшла ў 1899), а таксама тэхнічны слоўнік для карыстання дакументамі часоў царавання Пятра I i ву-чэбны атлас па рускай гісторыі (апошні не-калькі разоў перавыдаваўся). 3. — адзін з першых рускіх гісторыкаў, які выказаў думку, што пачатак рубяжа Новага часу для гісторыі Расіі прыпадае на Смутны час. Пазней ён аднёс гэты рубеж да першай трэці 16 ст. У працы «Герберштэйн...» кры

тычна аналізаваў звесткі Герберштэйна i яго папярэднікаў пра Усходнюю Еўропу. Упершыню адзначыў ролю рускага народа ў геаграфічных адкрыццях сярэднявечча. Ён лічыў, што каланізацыя, рост i фарміра-ванне дзяржаўных органаў у пэўнай ступені залежалі ад прыродных i геаграфічных умоў, што на працэс феадальнай раздроб-ленасці ўплывалі этнічныя адрозненні. У класавых рухах 17 ст. ўлічваў нацыянальны фактар. Падрабязна даследаваў руска-польскія адносіны ў 1-й палове 17 ст., су-вяз! Расіі з Англіяй, Даніяй i Швецыяй у 16—17 ст. i прыйшоў да высновы, што ўдзел Расіі ў справах Цэнтральнай Еўропы прасочваецца ўжо з сярэдзіны 16 ст. Сцвярджаў, што 1670—80-я гады, якія прыпадалі на гады праўлення цара Фёдара Аляксеевіча, не былі застойным часам у ас-веце i культуры Pacii.

ЗАН

Тамаш (21.12.1796—19.7.1855)

Паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцый-нага руху, даследчык прыроды. Нарадзіўся ў в. Мясота Навафудскага пав. Мінскай губ. ў беларускай шляхецкай сям'і па про-звішчы Зань. Дзяцінства яго прайшло ў Вязыні, куды ўладкаваўся аканомам яго бацька Кароль пасля ўдзелу ў паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У 1807 паступіў у Мінскую гімназію, пасля хваробы пра-цягваў вучобу ў павятовай школе ў г. Ма-ладзечна. У 1815 паступіў на фізіка-матэ-матычны факультэт Віленскага універсітэта i адначасова займаўся на літаратурным фа-культэце. Чалавек надзвычайнай сілы волі i душэўнай чысціні, 3. карыстаўся вялікай

176

павагай сярод студэнтаў i выкладчыкаў, быў кумірам моладзі. Галоўнай мэтай свай-го жыцця лічыў падрыхтоўку моладзі да ра-шучай бітвы з царскім самаўладдзем за вызваленне роднай Беларусі ад дэспатызму. У 1815—20 у час вучобы арганізоўваў тай-ныя i легальный гурткі моладзі, стаў кіраў-ніком патрыятычнага i дэмакратычнага ру-ху, арганізатарам радыкальных згуртаван-няў моладзі ў Вільні. Разам з А.Міцкевічам i Ю.Яжоўскім быў ініцыятарам стварэння таварыства філаматаў, якое стала ядром ін-шых прагрэсіўных арганізайый, таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці), кіраваў больш шырокім i разгатінаваным згурта-ваннем моладзі — таварыствам «прамяніс-тых». Я.Чачот прысвяціў яму верш «У дзень урачыстасці ў гонар Тамаша Зана 29 мая 1821 года», дзе ёсць радкі: «О, брацці! Нам заутра шчаслівае ззяе! Яго перад намі Тамаш расчыняе!». Захаваліся дакументы аб выдачы 3. дыплома магістэрскай ступені па філасофіі, які ён не паспеў атрымаць з-за арышту.

У 1823 пасля арышту на працэсе 3. пра-явіў мужнасць i высакароднасць: каб выра-таваць сваіх сяброў па арганізацыі, усю ві-ну за яе дзейнасць узяў на сябе. Пра гэта расказаў А.Міцкевіч у паэме «Дзяды», дзе намаляваў вобраз 3.

У 1824 высланы ў Арэнбург, там прабыў 13 гадоў. У час ссылкі аб'ездзіў Урал, Прыўралле, Тургайскі стэп, займаўся дас-ледаваннем нетраў, флоры i фауны. Знай-шоў каля Самары нафту, катя Троіцкай крэпасці — медную руду, у Зауральскім стэпе — багатыя паклады золата. Стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу. У 1837 3. дазволена пераехаць у Пецярбург, дзе працаваў бібліятэкарам у Горным інстыту-ue. a ў 1841 вярнуцца на радзіму, дзе ён набыў маёнтак Кахачын каля Оршы i зай-маўся літаратурнай дзейнасцю.

3. — адзін з пачынатьнікаў новай бела-рускай літаратуры, якая спалучае ў сабе рысы асветніцтва і рамантызму. Пісаў на польскай мове, апе яго творчасць грунтава-лася на родных крыніцах, гісторыі беларус-кага народа. Адзін з першых звярнуў увагу на народную паэзію, вусную творчасць як на крыніцу абнаўлення і ўзбагачэння літа-ратуры. 3. апяваў прыгажосць роднай Бела-русі, уваскрашаў гісторыю беларускага на­рода. У камедыі «Грэцкія піражкі» (1817) выкарыстаў беларускі фальклор, у паэме -Табакерка» (1818) апісаў беларускае вяселле, свята Купалле, звычаі i абрады белару-саў. Ім напісаны балады i паэмы «Цыган­ка», «Свіцязь-возера», «Твардоўскі», «Бе-кіш», лірычныя вершы. Сваёй творчасцю звярнуў увагу на багацце беларускага фатьклору, гістарычную пераемнасць i прыгажосць мовы беларусаў. 3. аказаў значны ўплыў на паэтычную творчасць А.Міцкевіча, сябраваў з Я.Чачотам, А.Адынцом i інш. пісьменнікамі.

Te.: Triolety i wiersze miłosne. Warszawa, 1922; Z wygnania. Wilno, 1929.

Jlim.: Грицкевич В.П. От Немана к бе­регам Тихого океана. Мн., 1986. С. 92—131; Калинкович Н. «Дело №26 // Неман. 1990. №4; Ц в i p к а К. Дарогамі Т.Зана // По­ лымя. 1992. №5—6. Т.І.Доўнар.