Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Ягадзінскі

Станіслаў Серафім (каля 1590 —каля 1644)

Паэт, перакладчык. Нарадзіўся на Гро-дзеншчыне, у сям'і збяднелага шляхціца. У 1613—18 вучыўся ў Віленскай акадэміі.

479

Менавіта ў гэты перыяд ён пачаў пісаць вершы. Гэта былі панегірыкі, прысвечаныя прадстаўнікам уплывовай беларускай знаці (Г.Валовічу, A. i К.Халецкім; надрукаваны ў друкарні Я.Карцана), эпіталама з нагоды шлюбу К.Халешсага, 2 вершаваныя ўступы да кнігі М.Халецкага «Алегорыя» i інш. Прыхільнасць Халецкіх i Lx матэрыяльная падтрымка далі Я. магчымасць паступіць на факультэт права Кракаўскай акадэміі i паспяхова скончыць яго ў 1620. 3 1621 ён працягваў адукацыю ў Падуанскім універсі-тэце, у 1624—25 падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы (Германія, Бельгія i Іта-лія). 3 1625 Я. жыў пры двары Радзівілаў у Нясвіжы, наведваў Кобрын, Жыровічы, Гродна. Рабіў для магнатаў геральдычныя знакі. У гэты час пісаў пераважна панегі-рыкі, у асноўным на лацінскай i польскай мовах, але ў яго творах сустракаецца шмат беларускіх слоў, зваротаў. Яго творчасць зазнала ўплыў рэнесансавай паэзіі Я.Каха-ноўскага. Я. з'яўляецца аўтарам зборнікаў сатырычных эпіграм «Грош» [1618 (?)], «Прыдворныя» (1621), перакладаў на польскую мову «Трыумф кахання» Ф.Пет-раркі (застаўся ў рукапісе), лібрэта оперы «Вызваленне Руджыера з вострава Альцы-ны» Ф.Сарачынелі (1628). Яму прыпісваец-ца аўтарства першага польскага падручніка па каліграфіі («Каліграфія», выд. 1965).

Літ.: П a р э ц к i Я.I. Сатырычныя вершы С.Ягадзінскага // Беларуская літаратура. Мн., 1980. Вып. 8.

Я ГАЙ Л А

(у хрышчэнні — Якаў, у кара-нацыі на польскі трон — Ула-дзіслаўН; 1348?—1.6.1434)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1377—92, кароль Польшчы ў 1386—1434. Сын Алъгерда (малодшы з 11 яго сыноў) і цвярской князёўны Ульяны, унук Гедзіміна. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. На велі-какняжацкі прастол прызначаны воляю бацькі. Быў саюзнікам Залатой Арды, ад-нак у час Кулікоўскай бітвы 1380 не аказаў дапамогі Мамаю. У 1380 заключыў сепа-ратныя пагадненні з Тэўтонскім i Лівон-скім ордэнамі, апошняму перадаў землі Жмудзі. Аднак пастаянныя пагрозы з боку крыжакоў i Маскоўскага княства вымусілі Я. пайсці на саюз з Польшчай. У 1386 Я. ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранавана ў 1384) i выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вы-мушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне (у праваслаўі быў хрышчаны пад імем Яка-ва) паводле каталіцкага абраду пад імем Уладзіслава. Пры каранацыі абяцаў аб'яд-наць сваю дзяржаву з Польшчай, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі язычніцкую Жмудзь, якая складала каля 8% насельніцтва княства, але i праваслаў-ных беларусаў. У 1377 заключыў з Поль­шчай т. зв. Крэўскую унію (у замку Крэва, цяпер Ашмянскі р-н). У саюзе з Беларус-ка-Літоўскай дзяржавай палякі бачылі за­лог утварэння вялікай i магутнай Поль­шчы, сродак уратавання сваёй краіны ад анархіі, што ўзнікла ў перыяд міжкаралеўя. У хуткім часе пасля каранацыі i падпісання Крэўскай уніі Я. з Ядвігай прыехалі ў Віль-ню, дзе знішчылі язычніцкія сімвалы (не-пагасны агонь у гонар Перуна, абагаўляе-мых змей, высеклі свяшчэнныя гаі), разда­вал! навахрышчаным белыя суконныя світ-кі, скураныя боты i грошы (таму асобныя язычнікі хрысціліся па 2 разы i больш). У Вільні Я. заснаваў катшііцкія біскупства' i 7 плебаній (прыходаў). У час паездак па Бе-ларусі ён закладваў касцёлы i кляштары, напр., у мяст. Абольцы (Талачынскі р-н), в. Быстрыца (Астравеіжі р-н), якія пашы-ралі тут каталіцкую веру. Вяртаючыся ў Польшчу, Я. пакінуў намеснікам у Літоў-скай Русі свайго брата Скіргайлу. 3 мэтай умацавання сваёй апоры i пашырэння ка-таліцтва сярод феадалаў Беларуска-Літоў-скай дзяржавы Я. выдаў у 1387 прывілей, паводле якога феадалам, што прынялі ката-ліцтва, даваліся дадатковыя правы i воль

480

насці. Гэта выклікала незадавальненне пра-васлаўных феадалаў Беларусі i часткі Літ-вы, што выкарысталі князі Кейстут i яго сын Вітаўт. Я. зняволіў ix у Крэўскім зам­ку, дзе Кейстут памёр, a Вітаўт уцёк адтуль i з дапамогай крыжацкага войска захапіў уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, a Скір-гайлу саслаў намеснікам у Кіеў. Зімой 1390 войскі Я. пасля 10-дзённай аблогі авалодалі Брэсцкім замкам, які абаранялі воіны Ві-таўта. У выніку кампраміснага Остраўскага пагаднення 1392 Я. адмовіўся ад велікакня-жацкай пасады i прызнаў пажыццёвым гас-падаром (вялікім князем) Беларуска-Літоў-скай дзяржавы Вітаўта (у хрышчэнні Аляк-сандр), а сам застаўся ў Каралеўстве Польскім. У 1387 яго намаганнямі да Полынчы далучана частка Галіцкай Русі, што да таго належала Венгрыі. У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі універсітэт (засна-ваны ў 1364 Казімірам III) на узор Парыж-скага універсітэта i з таго часу ён называ-ецца Ягелонскім. На працягу 1409—11 Я. вёў «вялікую вайну» супраць нямецкіх рыцараў, якія захапілі паўночна-ўсходнія землі Польшчы. У час Грунвальдскай бітвы (22.7.1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (91 харугва, каля 32 тыс. чалавек). У выніку гэтай бітвы армія крыжакоў была разгромлена i фактычна перастала існа-ваць, загінула 50 тыс. нямецкіх рыцараў, у т.л. гросмайстар У.Юнгінген. Вынікі пера-могі замацаваны Тарунскім мірам 1411. Тэ­та спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна i абумовіла яго хуткі заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Поль­шчы i Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім мо­ры.

На Гарадзельскім сойме 1413, які юры-дычна заманоўваў саюз Вялікага княства Літоўскага i Польшчы, было вырашана, што Вялікае княства Літоўскае без волі ка-раля i сената не выбірае сабе князя, у сваю чаргу Польшча без ведама Вялікага княства Літоўскага не выбірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 сем'яў феа-далаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Ад-начасова Я. i Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, i даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя. Гэтым пакладзены пачатак палітычнага саюзу Польшчы з Бе-ларуска-Літоўскай дзяржавай. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем у Беларуска-Літоў-скай дзяржаве стаў брат Ягайлы Свідры-гайла, які быў заступнікам праваслаўнай царквы i распачаў вайну з Польшчай. Суп­раць яго выступіў падтрыманы палякамі брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, які аб-вясціў сябе вялікім князем, а Свідрыгайлу выгнаў у Малдавію. Я. абяцаў, што не бу-дзе ператвараць праваслаўныя цэрквы ў касцёлы, дасць усім свабоду веравызнання i пакіне ўсе саслоўі ў ix правах. Я. памёр на 86-м годзе жыцця ў час міжусобіц паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам I. Ад першых дзвюх жонак (Ядвігі i Ганны) Я. не меў дзяцей, ад жонкі Соф'і Друцкай меў 2 сы-ноў — Уладзіслава і Казіміра. Першы сын у 10-гадовым узросце быў выбраны кара-лём Польшчы (пад апекаю маці) пад імем Уладзіслава III, у 15-гадовым узросце стаў каралём i Венгрыі, a ў 21 год загінуў у баі супраць туркаў пад Варнай. Другі сын у 1440 выбраны вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, a ў 1444 пад імем Казі-міра IV выбраны каралём Польшчы. 48-га-довае караляванне Я. было перыядам знач-ных палітычных, эканамічных і культурных поспехаў у гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Гісторыкі славяць Я. за шчодрасць, цвярозасць (піў толькі ваду), аднак папракаюць за тое, што занадта пры-слухоўваўся да парад вяльможаў i шляхты.

Шт.: Хроника Быховца. М., 1966; Смир­нов М.П. Ягелло-Яков-Владислав и первое со­единение Литвы с Польшею. Ч. 1. Одесса, 1968.

/. П.Хаўратовіч.

ЯДВІГІН Ш.

(сапр. Лявіцкі Антон Іванавіч; 25.6.1868—24.2.1922)

Беларускі пісьменнік; адзін з пачыналь-нікаў сучаснай беларускай прозы. Нара-дзіўся ў маёнтку Добасня (Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл.). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1890 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны i арыштаваны. Супрацоўнічаў у польскім, рускім (1903—05) i беларускім (з 1906) друку. Першае апавя-данне на бел. мове «Суд» (1906). У натат-ках «Лісты з дарогі» (1910) глыбока спачу-ваў сялянам. Аўтар паэмы «Дзед Завала» (1910), зборнікаў апавяданняў «Бярозка» (1912), «Васількі» (1914), кнігі «Успаміны» (1921). Незакончаны раман «Золата»

481

(1920) — адна з першых спроб у беларус-кай часці літаратуры стварыць эпічны твор; у ім выкрываецца ўлада грошай. Творчасці пісьменніка ўласціва філасафічнасць, саты-рычныя адносіны да тагачаснай рэчаіснас-ці, гумар, вера ў чалавека i яго розум. Пе-раклаў на беларускую мову апавяданне У.Гаршына «Сігнал».

Тв.\ Выбраныя творы. Мн., 1976.

ЯЖОЎСКІ

Юзаф (1798—1855)

Удзельнік вызваленчага руху на Беларусі i ў Літве ў пачатку 19 ст., філосаф. Даклад-ных звестак пра яго паходжанне i месца нараджэння не выяўлена. Вучыўся ў Вілен-скім універсітэце i сур'ёзна рыхтаваўся да кар'еры выкладчыка філасофіі. У час вучо-бы ва універсітэце Я. — адзін з заснаваль-нікаў (1.10.1817) i на працягу 6 гадоў прэзі-дэнт таварыства філаматаў. Першапачатко-вай мэтай таварыства быў намер накіроў-ваць аднадумцаў на інтэнсіўную навуковую дзейнасць, удасканаленне ў мастацтве пісь-менніцтва, аказанне дапамогі адзін аднаму ў авалоданні навукамі. Праект статута тава­рыства, над якім працавалі І.Зан i А.Міц-кевіч, пашыраў сферу дзейнасці таварыства i ператвараў яго ў арганізацыю, якая б аб'ядноўвала шырокія колы моладзі. Але на сходзе членаў-заснавальнікаў зацвер-джаны варыянт статута, прапанаваны Я., арыентаваны на стварэнне, па сутнасці, зак-рытага, нешматлікага таварыства. У ходзе практычнай дзейнасці філаматы выпраца-валі праграму палітычнай барацьбы за са-цыяльнае i нацыянальнае вызваленне, наладзілі канспіратыўныя сувязі з арганізацы-ямі дзекабрыстаў, выступалі супраць феа-дальных абсалютысцкіх парадкаў, выказва-ліся за адмену прыгонніцтва, за паляпшэн-не i пашырэнне асветы. Дзякуючы развітой сістэме разгалінаваных арганізацый, філа-маты на працягу некалькіх гадоў сваёй дзейнасці здолелі паўплываць на ўсе ак-тыўныя элементы студэнцтва, на сярэднія школы ў іншых гарадах Літвы i Беларусі, прапагандавалі сярод насельніцтва свабода-любівыя ідэі. Палітычнае абуджэнне i рост нацыянальнай самасвядомасці выклікалі патрэбу ў вывучэнні гісторыі краю, народ-нага побыту, этнаграфіі, статыстыкі. Але ў Віленскім універсітэце ў час рэктарства Я.Снядэцкага яўна наглядалася недаацэнка гуманітарных навук (з 1807 па 1815 на ка­федры гісторыі нават не было прафесара). Зыходзячы з такой сітуацыі, Я. падкрэслі-ваў, што для членаў таварыства асабліва актуальнымі павінны быць не фізічныя i іншыя прыродазнаўчыя, a гісторыка-філа-софскія навукі, бо толькі яны здолеюць да-памагчы выявіць прычыны, што прыво-дзяць да ўзнікнення дэспатызму i ўмаца-вання яго ўлады, вызначыць сродкі, накі-раваныя на яго знішчэнне. Статут на 1822—23 абавязваў філаматаў мець пры са­бе творы філосафаў, палітыкаў, маралістаў, гісторыкаў і, вывучыўшы ix сістэмы, вылу-чаць з ix неабходныя кірункі дзейнасці. Добра вывучыўшы філасофію І.Канта, Я. шукаў у яго творах адказ на хвалюючыя пытанні: пра месца чалавека ў свеце i яго прызначэнне. Апіраючыся на кантаўскае даследаванне спецыфікі маралі, а таксама яго крытыкі этычнага натуралізму, Я. кры-тычна ставіўся да разумения прыроды ма-ральнага пачуцця Гельвецыем i адстойваў прынцып нязводнасці маральнага матыву да «натуральных» схільнасцей. Ён выступаў супраць утылітарысцкай трактоўкі гэтага пытання ў этыцы французскага мысліцеля, лічачы, што «нельга выводзіць з адной крыніцы пачуцці маральныя i фізічныя». Бясспрэчна, пад уплывам Канта Я. парваў з асветніцкім уяўленнем пра «залаты век» натуральнага стану. На яго думку, чым даў-жэй грамадства будзе знаходзіцца ў стане дзяцінства, тым больш у будучым яно заз-нае бедстваў. Падтрымліваў ён i ідэю раз-віцця народаў i ўдасканалення фамадства. Лісты Я. (да А.Міцкевіча i інш.) — каш-тоўная крыніца як для высвятлення філа-софскай арыентацыі ix аўтара, так i для ха~

482

рактарыстыкі «філасофскай сітуацыі», што склалася ў Вільні ў канцы 1810 — пачатку 1820-х гадоў. Таварыства філаматаў было раскрыта ўладамі ў 1823, i члены яго, у т.л. Я., зазналі рэпрэсіі.

Літ:. Мохнач Н.Н. От Просвещения к ре­волюционному демократизму. Мн., 1976; Яго ж. Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в. Мн., 1985.

Я КУБ 3 КАЛІНАЎКІ

(Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус; (?—1583)

Беларуси гуманіст, ідэолаг левай, пле-бейска-сялянскай плыні радыкальна-рэ-фармацыйнага руху на Беларусі ў 2-й пал. 16 ст., антытрынітарый. Паслядоўнік Пят-ра з Ганёндза i М.Чаховіца. Паходзіў з ся-лян ці дробнай шляхты з Падляшша. Мяр-куюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай. 3 1560 прапаведнік у магната-кальвініста Яўстафія Валовіча. У 1568 пакінуў гэту службу, верагодна, з пры-чыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытры-нітарскім руху ў Вялікім княстве Літоўскім. 3 1567 удзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэ-істамі, што сведчыць пра яго шырокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 разам з Паўлам з Візны палемізаваў з С.Будным на сінодзе ў Іўі (каля Валожына). У 1569 выехаў у Польшчу i там з групай сваіх прыхільнікаў з Вялікага княства Лі-тоўскага заснаваў у Ракаве рэлігійную су-полку. Каля 1575 знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся.

Якуб меў значны аўтарытэт сярод рады-кальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі пава-жаць яго як віднага члена суполкі. Ён выс-тупаў супраць эксплуатацыі, свецкай ула-ды, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацы-янальную роўнасць, свабоду веравызнання. «Не можа i не павінна быць сярод сапраў-дных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя. ... Ці ж можна наз-ваць хрысціянскім тое грамадства, дзе лю-дзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму». Крыніцай са-цыяльнай несправядлівасці лічыў прыват-ную ўласнасць

Літ.: Подокшин С.А. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970.