Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Ярашэвіч

Іосіф Бенядзіктавіч (1793—1.2.1860)

Беларускі і польскі гісторык, этнограф,юрыст. Нарадзіўся ў г. Бельск-Падляскі Беластоцкага ваяводства. У 1815 скончыў Віленскі універсітэт. У 1815—26 выкладаў у Крамянецкім ліцэі (Цярнопальская вобл.). Прафесар права Віленскага універсітэта (1826—31). Шсаў на польскай мове. Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), «Pamiętnik Warszawski» («Варшаўскі дзённік») i інш. Аўтар навуковых прац «Праўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826), «Пра стан цывілізацыі Літ-вы перад i пасля заснавання акадэміі», «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілі- зацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» (т. 1—3, 1844—45), «Матэрыялы да статыстыкі i этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» (1848), публікацыі пра Бельск, Драгічын, Супрасль i інш. Апіраючыся на звесткі Ы.Стрыйкоў- скага, А.С.Нарушэвіча, Т.Нарбута, вывучаў паходжанне плямён, што жылі на Беларусі, фальклор i этнаграфію беларускага насельніцтва. У сваіх працах часта зыходзіў з паланізатарскіх пазіцый. Г.А.Каханоўскі.

ЯСЕВІЧ

Казімір Антонавіч (1813—88)

Мастак, педагог. Нарадзіўся ў шляхец-кай сям'і ў Віленскай губ. 3 дзяцінства захапіўся жывапісам, займаўся ім пад кіраў-ніцтвам вопытнага настаўніка, a дасягнуў-шы 18-гадовага ўзросту, сам быў прызнача-ны выкладчыкам малявання ў губернскай гімназіі i гарадскім вучылішчы ў Магілёве. У 1833 паступіў у Акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1836 ca званием вольнага мастака, а за натурны партрэт каноніка Гінцілы адзначаны сярэбраным медалём. У 1859 за мастацкія творы, шматгадовую пра-цу ў галіне жывапісу i выхаванне шэрагу мастакоў атрымаў званне акадэміка. Нягле-дзячы на недастатковую матэрыяльную за-бяспечанасць сваей вялікай сям'і, Я. на працягу 30 гадоў бясплатна здаваў сваю кватэру для заняткаў вучылішчу жывапісу, а таксама ўтрымліваў за свой кошт 3 вуч-няў акадэміі. Сам Я. выкладаў маляванне ў дзвюх пецярбургскіх гімназіях. Акрамя партрэтнага жывапісу Я. займаўся рэстаў-рацыяй старых карцін (аднаўляў карціны ў Эрмітажы, у палацах членаў царскай сям'і, у галерэях вядомых калекцыянераў), маля-ваў абразы для храмаў. 3 яго твораў най-больш адметныя карціны «Тая, што напа-лохала птушак», «Марскі бераг» i «Ноч пры месячным асвятленні». Апошнія гады свай-го жыцця адышоў ад заняткаў мастацтвам. Памёр у вялікай нястачы.

ЯСІНСКІ

Юзаф (?— 1833)

Медык, антраполаг, асветнік-гуманіст. Паходзіў з Беларусь Скончыў медыцын-скую школу ў Гродне, потым Віленскі уні-версітэт (1789). Меў навуковую ступень доктара філасофіі, медыцыны i хірургіі. Працаваў урачом у магнатаў Абуховічаў, пасля ў Навагрудку, дзе i памёр. Я. аўтар кнігі «Антрапалогія пра фізічныя i мараль-ныя ўласцівасці чалавека» (напісана ў 1810, выдадзена ў 1817 у Вільні). Ён адзін з пер-шых на Беларусі выклаў антрапалогію як вучэнне пра чалавека цалкам з выкарыс-таннем анатоміі, фізіялогіі, медьшыны, фі-ласофіі. Быў прыхільнікам віленскай эва-люцыйнай школы i лічыў, што фізічнае i біялагічнае існаванне чалавека падпарадка-вана натуральна-арганічнаму цыклу. Пры вытлумачэнні эвалюцыі ўсяго жывога за-стаўся на пазіцыі паміж дэізмам i прыро-дазнаўчым навуковым матэрыялізмам. У трактоўцы праблемы грамадства i маралі ўспрыняў шэраг ідэй Асветніцтва, у тым ліку дагаворную тэорыю паходжання дзяр-жавы, натуральнае права i інш. Паводле

488

яго сцвярджэння, маральныя, грамадзян-скія і палітычныя законы вынікаюйь з на-туральнага права. Мараль разглядаў як ва-лявую сферу. Таму дабро, зробленае пад прымусам, ён не адносіў да ісйінна мараль-нага. Найвышэйшым кантралёрам марал i лічыў Бога, без ідэй якога немагчыма сум-ленне. Веды таксама не гарантуюць вы-ключэння зла, маральнасць падтрымлівае толькі наяўнасць вышэйшага суддзі — Бо­га. Услед за Ж.-Ж. Русо ён адрозніваў звы-чаі ад законаў (першыя ўласцівы нецывілі-заваным народам, другія — асветным) i пагаджаўся з Мантэск'е, што законы больш уласцівы сферы дзяржаўнай i rpa-мадскай, a звычаі — асобаснай. Імкненне людзей да супрацоўніцтва i сумеснага жыц-ця Я. тлумачыў не толькі натуральным жа-даннем цесных сувязей, аде i страхам перад сіламі знішчэння, бо страх заўчаснай смер-ці ўласцівы ім таксама, як i вышэйшым жывёлам.

Шт.. Идеи гуманизма в общественно-поли­тической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. С. 136—138.

ЯСІНСКІ

Якуб (Jasiński) (24.12.1761—4.11.1794)

Паэт-рэвалюцыянер, генерал войск Рэ-чы Паспалітай, удзельнік паўстання 1794. Нарадзіўся ў Венглеве ў шляхецкай сям'і. Бацька Павел у свой час служыў у званні паручніка ў харугве ваяводзіча смаленскага Сапегі, маці — Францішка з роду Касцец-кіх. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю. У 1773—80 вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, пасля заканчэння якога прызна-чаны падбрыгадзірам 4-й брыгады корпуса. У пач. 1789 кароль Станіслаў Аўгуст Паня-тоўскі даручыў Я. i іншым арганізаваць корпус інжынераў літоўскіх у Вільні. 3 1792 палкоўнік у інжынерным корпусе. Калі ў маі 1792 пачалася вайна паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай, выконваў абавязкі ка-мандзіра корпуса інжынераў пры галоўнай літоўскай дывізіі, удзельнічаў у бітвах пад Мірам, Брэстам. Узнагароджаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». У 1794 узна-чальваў тайную арганізацыю «віленскіх якабіннаў». У час паўстання ўваходзіў у ча-совы рэвалюцыйны ўрад Літвы i заходняй Беларусі — Найвышэйшую літоўскую раду; атрымаў званне генерала, камандаваў дыві-

зіяй. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы).

Меў добрыя паэтычныя здольнасці, але літаратуру не лічыў асноўнай сваёй дзей-насцю. Творчасць Я. спачатку развівалася пад уплывам сентыменталізму (жартоўныя эратычныя вершы, ідыліі, папулярныя пе-сенькі, напр., «Ясь i Зося»). 3 сярэдзіны 1780-х гадоў звярнуўся да сацыяльнай тэ-матыкі. Яго вершы i байкі набылі палітыч-ны характар, у некаторых творах заклікаў народ да адкрытай барацьбы з феадальнай тыраніяй i выкарыстоўваць вопыт Фран-цузскай рэвалюцыі. Асновай значнасці ча-лавека, праверкай яго маральных якасцей лічыў грамадскую карыснасць. Сваёй твор-часцю Я. зрабіў рашучы крок ад асветніц-тва да рэвалюцыйнага дэмакратызму. Аўтар іроікамічнай паэмы «Спрэчкі» (1788—92); як i паэма «Цянця», часткова апублікавана ў «Tygodniku Wileńskim» («Віленскі штоты-днёвік», 1819), у якой выкрываў ролю рэлі-гіі ў феадальным грамадстве, яе палітыч-ную i сацыяльную аснову. Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнаннікаў» выда-дзены асобна ў Гродне (1793). Творы Я. выдадзены ў Кракаве (1869). А.Міцкевіч прысвяціў яму драму «Якуб Ясінскі».

Літ.: М o ś с i с k i H. Generał Jasiński i powstanie Kościuszkowskie. Warszawa, etc, 1917.

AM. Філатава.