Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Белаблоцкі

Браніслаў

Рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыёлаг, літа-ратурны крытык. Нарадзіўся ў в. Астрашын Слуцкага пав. Мінскай губ. ў збяднелай шляхецкай сям'і. Скончыўшы Мінскую гімназію, вучыўся на юрыдычным факуль-тэце Пецярбургскага універсітэта i аднача-сова ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». На фарміраванне яго светапогляду паўплывалі творы А.Герцэна, М.Чарны-шэўскага, В.Бялінскага, М.Дабралюбава. 3 1882 у Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай партыі «Пралета-рыят» 1-ы, вёў рэвалюцыйную прапаганду. Друкаваўся ў часопісе «Ateneum» («Атэнэ-ум»), газеце «Przegląd Tygodniowy» («Што-тыднёвы агляд»), У літаратурна-крытычных творах выступаў за рэалістычнае адлюстра-ванне жыцця народа, заклікаў пісьменнікаў сваёй творчасцю служыць вызваленню пра-йоўных. У сацыялагічных даследаваннях крытыкаваў т.зв. «арганічную тэорыю гра-мадства» Г.Спенсера, адзначаў, што рухаю-чай сілай грамадства з'яўляецца класавая барацьба. Удзельнік гуртка, які перакладаў «Капітал» К.Маркса на польскую мову.

Te.: Szkice literackie / Oprać. L. Krzywicki. Warszawa, 1932; Szkice społeczne i literackie / Oprać. S. Sandler. Warszawa, 1954.

Літ.: Мальдзіс А. Верны вучань рэвалюпыйных дэмакратаў // ЛіМ. 1961. 21 лістап.; Sandler S. U początków marksistowskiej krytyki literackiej w Polsce; Bronisław Bialobłocki. Wrocław, 1954; Krzywicki Z. Wspomnienia. T. 2.Warszawa. 1958. С.А.Малевіч.

БЕРАНТ (Berendt)

Андрэй (1734—1805)

Дзеяч рымска-каталіцкай царквы на Бе-ларусі. У маладыя гады прыбыў у Вільню i тут у 1754 уступіў у ордэн езуітаў. Быў нас-таўнікам у школах езуітаў у Навагрудку, Мінску, прафесарам філасофіі і матэматыкі ў Полацку. Пасля ліквідацыі ордэна езуітаў застаўся ў Мсціславе прыходскім ксяндзом. Адсюль СА.Богуш-Сесшранцэвіч перавёў яго ў Магілёў, наблізіў да сябе i прызначыў ка-нонікам толькі што арганізаванага магілёў-скага капітула. У далейшым Б. фактычна кіраваў епархіяй. Пасля ўзвядзення Богу-ша-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта быў прызначаны ў 1797 генеральным вікарыем, a затым магілёўскім епіскапам-суфраганам. За год да смерці пакінуў справы i жыў у вёсцы.

57

Беркман

Юзаф (4.8.1838—19.7.1919)

Удзельнік паўстання 1863—64, жывапі-сец. Нарадзіўся ў г. Валожын ў сям'і ўрача. Скончыў гімназію ў Вільні. Вывучаў меды-цыну ў Маскве, вучыўся на матэматычна-прыродазнаўчым факультэце Пецярбург-скага універсітэта, адначасова наведваў за-няткі ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У кастрычніку 1861 за ўдзел у патрыятыч-най маніфестацыі арыштаваны i на працягу 3 месяцаў зняволены ў Петрапаўлаўскай i Кранштацкай крэпасцях. Пасля вызвален-ня выехаў у Вільню, дзе зблізіўся з братамі Далеўскімі, удзельнічаў у друкаванні i pac-паўсюджванні рэвалюцыйных адозваў. 3 верасня 1862 працягваў вучобу ў Пецярбур-гу. 3 пачаткам паўстання 1863—-64 у Поль-шчы, на Беларусі i ў Літве вярнуўся на ра-дзіму. Змагаўся са зброяй у руках на Аш-мяншчыне, у т.л. ў атрадзе З.МІнейкі. 12.10.1863 у баі каля в. Рудзішкі паранены, трапіў у палон. Засуджаны да 4 гадоў ка-таргі. Працаваў на сярэбраных капальнях у Нерчинску. За спробу ўцячы тэрмін пака-рання падоўжаны яшчэ на 4 гады. З 1870 жыў у Іркуцку, дзе меў жывапісную май-стэрню, у 1877 — у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1880 —у Лібаве (Ліепая, Латвія), з 1884 — у Варшаве, дзе i памёр. Шсаў пераважна сідэны паўстання i жыцця ссыльных паў-станцаў («Труна Серакоўскага», «Смерць Нарбута»). Гэтай жа тэматыцы прысвечаны серы i акварэляў (да Вял. Айч. вайны захоў-валіся ў Львоўскай карціннай галерэі). Ся-род работ жывапісныя карціны «Коннік з двума канямі», «Тройка» (абедзве 1877), «Чацвёрка» (1914) i інш. Большасць твораў захоўваецца ў Іркуцкім абласным мастац-кім музеі.

БЕРМАН

Іван Андрэевіч

(1830-я гады — 16.1.1893)

Беларускі этнограф i краязнавец. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Нара-дзіўся ў Вільні. Скончыўшы ў 1857 Літоў-скую духоўную семінарыю, служыў свя-шчэннікам у Ашмянскім i Кобрынскім па-ветах. Вывучаў народныя абрады, звычаі, вераванні, збіраў матэрыялы пра народны каляндар i метэаралогію, апісваў святы з побытавымі падрабязнасцямі ix правядзен-ня. Пра спосабы вылічэння часу расказаў у серыі артыкулаў «Парадак народнага вылічэння часу i святочныя звычаі ў Паўночна-Заходняй Русі» (1869) i «Каляндар паводле народных паданняў у Валожынскім прыхо-дзе Віленскай губерні Ашмянскага павета» (1874). У артыкуле «Назіранні нашага паў-ночна-заходняга сялянства адносна над-вор'я i ўраджаю» (1870) пералічаны народ­ныя прыкметы, якія дапамагалі ў вызна* чэнні надвор'я i ўраджаю. Цікавымі з'яўля-юцца i прыкметы пра надвор'е, звязаныя з назіраннямі селяніна за паводзінамі раслін, птушак, жывёл. У артыкуле «Чараўнікі i знахары заходнярускага простанароддзя» (1903) падкрэсліў рацыянальнасць i вера-годнасць народных прыкмет, адзначаў за-бабоннасць многіх павер'яў. В.К.Бандарчык.

БЖАЗОЎСКІ (Brzozowski) Раймунд (1763—1842)

Вучоны багаслоў i пісьменнік. Нарадзіў-ся на Беларусь У 1780 уступіў у езуіцкі ор-дэн; 6 гадоў быў настаўнікам у ніжэйшых класах езуіцкага вучылішча, выкладаў філа-софію, матэматыку i багаслоўе. Два гады быў сакратаром канферэнцый Полацкай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, а потым яе рэктарам (да закрыцця ў 1820). 3-за пагаршэння здароўя быў накіраваны на лячэнне ў Неапаль, дзе i памёр. Аўтар шэрагу артыкулаў на багаслоўскія тэмы ў часопісе «Miesięcznik Połocki» («Полацкі штомесячнік»), Апрацаваў у рукапісе 5-то­мны «Слоўнік знакамітых польскіх пісь-меннікаў».

БЖАЗОЎСКІ (Brzozowski) Тадэвуш (24.10.1749—5.2.1820)

Дзеяч каталіцкай царквы, генерал ордэ-на езуітаў (з 1805), педагог. Нарадзіўся ў Польшчы. Уступіў у ордэн у 1765. Вывучаў мовы, філасофію i прыродазнаўчыя навукі ў езуіцкіх школах у Слуцку i Нясвіжы, скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1775). Быў настаўнікам у ваяводскай шко­ле ў Мінску. У 1782 перасяліўся ў Полацк, дзе выкладаў у езуіцкім навіцыяце, займаў-ся перакладамі, стаў вядомы як прапавед-нік. 3 1797 сакратар, з 1802 асістэнт ордэ-на. Узначаліўшы ордэн пасля смерці Г.Гру­бера, Б. працягваў яго палітыку актыўнага пашырэння ўплыву езуітаў у Расіі i прапа-ганды каталіцызму шляхам утварэння но­вых i ўмацавання існуючых місій, калегій, навучальных устаноў ордэна, для чаго вы-карыстоўваў пэўныя сімпатыі да езуітаў ва ўрадавых колах (А.К.Разумоўскі, А.М.Галі-

58

цын) і езуіцкай партыі ў Пецярбургу (сар-дзінскі пасланнік i публіцыст Ж. дэ Местр, блізкі да Аляксандра I сенатар А.І.Ілінскі i інш.). У выніку яго намаганняў у 1808 з Пінска ў Полацк былі перанесены астанкі езуіта А.Баболі, закатаванага ў 1657 казака-мі. Вяршыняй поспехаў Б. было ўтварэнне ў 1812 Полацкай езуіцкай акадэміі i вывя-дзенне навучальных устаноў з падпарадка-вання Віленскай навучальнай акрузс. У час вайны 1812 езуіты трымаліся падкрэслена лаяльна: Б. пераехаў з Полацка ў Пецяр-бург, езуіцкія ўстановы ў Полацку, Віцеб-ску, Оршы з набліжэннем французаў зачы-няліся. Аднак з 1813 адносіны ордэна з ра-сійскім урадам пагоршыліся. Б. адмовіўся стаць членам Біблейскага таварыства, куды па жаданні цара ўвайшлі многія праваслаў-ныя іерархі, а таксама каталіцкі мітрапаліт СБогуш-Сестранцэвіч. Пры аднаўленні ў 1814 ва ўсім свеце ордэна езуітаў Б. захаваў сваё месцазнаходжанне ў Пецярбургу. У снежні 1815 езуітаў выслалі з Пецярбурга, i цэнтральная адміністрацыя ордэна вярну-лася ў Полацк, дзе Б. памёр. Неўзабаве пасля яго смерці быў прыняты закон аб высылцы езуітаў з Расіі.

Літ.: Wiadomość o życiu, pismach i śmierci J.X.Tadeusza Brzozowskiego, generała jezuickego // Miesięcznik połocki. 1820. №2; M a i s t r e J. de. Lettres et opuscules inedits. T. 1—2. Paris, 1851.

Б. В.Антонаў.