Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Каяловіч

Міхаіл Восіпавіч (2.10.1828—4.9.1891)

Гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў мяст. Кузніца Гродзенскай губ. (цяпер Беластоцкае ваяв. Польшчы). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэ-мію (1855), дзе пасля выкладаў. Асноўныя яго працы прысвечаныя гісторыі Беларусі, Польшчы i Расіі. Аўтар гістарычна-этнагра-фічных даследаванняў «Пра рассяленне плямён Заходняга краю Расіі», «Пра этна-графічны атлас заходніх губерняў» (абодва 1863), «Пра этнаграфічную мяжу паміж За-ходняй Расіяй i Польшчай» (1864) i інш. Да працы «Дакументы, якія тлумачаць гісто-рыю Заходнярускага краю i яго адносіны да Расіі i Польшчы» (1865) дадаў этнагра-фічную карту. Закранаў пытанні этнагенезу i этнічнай гісторыі беларусаў, рускіх, літоў-цаў i інш. Поглядамі блізкі да панславістаў, прыхільнік ліберальна-памяркоўнага кірун-ку заходнерусізму. Беларуская народнасць,

225

на яго погляд, склалася ў 10—11 ст. з пля-мёнаў крывічоў і дрыгавічоў і раднілася па веры, мове i этнаграфічных традьшыях з рускімі і ўкраінцамі. К. адзначаў пэўную розніцу паміж усходнімі i заходнімі белару-самі, што тлумачыў вынікамі міжэтнічных кантактаў з літоўцамі i палякамі ў 14—18 ст., а таксама палітыкай акаталічвання i паланізаіші ў Рэчы Паспалітай. На яго думку, далучэнне Беларусі i Украіны да Ра-сійскай імперыі ў канцы 18 ст. адрадзіла старарускае адзінства. Адмаўляў за белару-самі, літоўцамі i ўкраінцамі права на нацы-янальнае самавызначэнне, пазітыўны ўплыў заходніх народаў i культур на ўсход-неславянскія народы. Выступаў супраць паўстання 1863—64. У 1885—87 апублі-каваў нататкі пра падарожжа па Беларусі i Літве.

Те.: Лекции по истории Западной России. М., 1864; Историческая живучесть русского на­рода и его культурные особенности. СПб., 1883; История русского самосознания: По ист. памят­никам и науч. сочинениям. 4-е изд. Мн., 1997.

І.У.Чаквін.

КЕРСНІЦКІ (Kiersnicki)

Анастаз Людвік (1678—1733)

Педагог, каталіцкі публіцыст на Белару-сі канца 17 — пачатку 18 ст. Нарадзіўся ў в.Гальшаны Ашмянскага пав. Вучыўся ў Вільні і Пінску. Выкладаў у езуіцкіх калегіу-мах у Гродне, Варшаве, Драгічыне, Слуцку, а таксама ў Віленскай акадэміі. За краса-моўства сучаснікі называлі яго Перыклам. Вядомы як непрымірымы праціўнік куль­туры гуманізму i ідэ&тогіі рэфармацыйнага руху. Найбольш значныя творы К. «Ключ да скарбаў сардэчных» (Слуцк, 1723; Віль-ня, 1725) i «Вольны голас нядзельных пра-моў» (Варшава, 1727). У творах ёсць асоб-ныя крытычныя заўвагі ў адрас грамадскага i дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. 3 го-рыччу ён пісаў пра заняпад дзяржавы i страту многіх тэрыторый, бездапаможнасць сеймаў, на якіх «шмат пачыналі, але мала заканчвалі», крывавыя сутычкі шляхецкіх груповак на сеймах i сейміках. Сустрака-юцца i антымагнацкія выпады, але якіх-не-будзь прапаноў пра змену існуючага ладу К. не выказваў i заклікаў падданых цяр-пець усе нягоды. Настойліва праводзіў ідэю боскага ўмяшання ў дзейнасць людзей, «боскага промыслу», бо лічыў, што «Бог заўсёды за добрыя ўчынкі шчодра плаціць» i праз сваіх нябесных служак, анёлаў, накіроўвае развіццё падзей. У гэтай сувязі ён крытыкаваў Дэмакрыта, Эпікура, Лукрэцыя Kapa i інш. антычных філосафаў, якія быц-цам бы «ўсе поспехі людзей прыпісвалі ле­су, фатуму i выпалку». Шмат твораў К. зас-талося ў рукапісах.

Шт.: Бирало А.А. Философская и общес­твенная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн, 1971. С. 52—55.

В.В.Краснова.

КЖЫЖАНОЎСКІ

Канстанцін

Беларускі скрыпач, педагог i кампазітар сярэдзіны 19 ст. Адзін з найбольш аўтары-тэтных тагачасных мінскіх музыкантаў. Выкладаў музыку ў мінскай мужчынскай гімназіі i прыватных пансіёнах. Сярод яго вучняў М.Егьскі. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач i спявак. Сябраваў з С.Манюшкам i В.Дуніньш-Марцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра Дуніна-Марцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) i «Ідылія» («Ся-лянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоў-ваў народныя песенныя i танцавальныя ме-лодыі.

КІНІКСМАН

Францыск

Выкладчык філасофіі ў сярэдзіне 18 ст. ў Мінску. Біяграфічных звестак пра яго не захавалася. Курс яго лекцый «Крыніца на-вук, або Дыялектыка», запісаны ў Мінску ў 1759 Казімірам Вярыгам, атрымаў назву «Мінскі трактат». У ім аўтар падзяляў філа-софію на логіку, фізіку, метафізіку i этыку. Трактат пабудаваны паводле прынцыпу «за» i «супраць». У раздзеле «Погляды кар-тэзіянцаў» разглядаў зыходныя прынцыпы вучэння Дэкарта аб цялеснай субстанцыі (прастора i працягласць), яго палажэнні аб сувязях душы i цела i інш. Курс логікі па-чынаўся звычайна з раздзела «Малая логі-ка», або «Дыялектыка», потым ішла «Вялі-кая логіка», або проста «Логіка». У «Дыя-лектыку» ўключалася вучэнне аб трох дзе-яннях розуму, г. зн. аб паняцці, суджэнні і вывадзе, а таксама ўваходзіла вучэнне аб метадзе, дзе выкладаліся прыёмы навучан-ня логіцы. У 2-й частцы «Логікі» разгляда-ліся універсаліі, ix адносіны да рэчаіснасці, праблемы агульнага i адзінкавага, па сут-насці — тэарэтыка-пазнавальныя прабле­мы. Як i іншыя аўтары трактатаў па логі

226

цы, К. разглядаў праблему агульнага i адзінкавага з пазіцый памяркоўнага намі-налізму. Ён сцвярджаў, што універсаліі не з'яўляюцца застылымі духоўнымі сутнасця-мі, якія маюиь бытнасць да рэчаў i пасля рэчаў, г. зн. незалежна ад рэчаў. К. адроз-ніваў простыя, складаныя, пазітыўныя, не-гатыўныя i змешаныя тэрміны, адзначаў наяўнасць «пустых» тэрмінаў, якія вызна-чаюиь нулявое мноства (напр., ніхто). У раздзеле трактата «Крыніца навук, або Ды-ялектыка» выказваецца думка пра аб'ек-тыўнасць фармальна-лагічных пабудоў: суб'ект i прэдыкат могуць з'яўляцца аб'ек-тыўнымі, г. зн. ім адпавядаюць рэальныя прадметы; яны могуць разглядацца як фар-мальныя — без напаўнення ix канкрэтным зместам. К. адзначаў, што існуе i такое вызначэнне, як «тэрмін ёсць знак, які вы-карыстоўваецца ў меркаваннях», хоць па-няцце, на яго думку, сапраўды перадаецца праз знак i ў ім заключана тое важнае, чаго няма ў знаку як такім. У трактаце гаворыц-ца таксама пра выкарыстанне знакаў у фі-зіцы i інш. навуках, пра межы ix выкарыс-тання. Разам ca змястоўным аналізам ён дапускаў разгляд суб'екта i прэдыката як фармальных знакаў, якія ў выказваннях рэпрэзентуюць адносіны аб'ектаў, лічыў, што найвышэйшая ступень абагульненняў дасягаецца ва універсальных тэрмінах. Раз-глядаючы «мультыплікацыйныя» паняцці, ён тлумачыў, што ў ix абагульняюцца фан-тастычныя ўяўленні, якім у рэчаіснасці не адпавядаюць рэатьныя прадметы. Напрык-лад, існуе толькі адзін хрысціянскі Бог; язычніцкі ж Бог — гэта мультыплікацый-нае паняцце, гэта «ёсць хімера». У курсе логікі К. высвятляецца паходжанне i дыфе-рэнцыяцыя ідэй, сувязь уяўленняў i паняц-цяў, узаемалзеянне доследу i логікі, якая ўсё больш збліжалася з прыродазнаўствам, тэорыяй пазнання i псіхалогіяй.

Літ:. Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 173—175, 178. Р.Н.Дожджыкава.