- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Смуглевіч
Францішак (6.10.1745—18.9.1807)
Жывапісец, графік, педагог, прадстаўнік класіцызму. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і мастака Лукаша Смуглевіча. Творчая дзей-насць звязана з мастацкім жыццём Поль-шчы, Літвы, Беларусі i Pacii. Жывапісу ву-чыўся ў бацькі — Л.Смуглевіча i ў Ш.Ча-ховіча. У 1763—64 у Рыме: вучыўся ў А.Марона i з 1766 у Акадэміі св. Лукі; разам з В.Брэна размалёўваў золатам гроты. У 1784—97 у Варшаве, у 1797—1807 пра-фесар жывапісу і малюнка ў Віленскім уні-версітэце. Удзельнічаў у размалёўцы ін-тэр'ераў Міхайлаўскага палаца ў Пецярбур-гу (1800—01; не зберагліся). Апошнія гады жыцця правёў у Вільні, адкуль часта выяз-
406
джаў у беларускія гарады i мястэчкі для выканання заказаў на размалёўку цэркваў i касцёлаў, напісання партрэтаў. Аформіў так званую залу Смуглевіча ў бібліятэцы Віленскага універсітэта (разам з братам Ан-тоніем), выканаў шмат станковых карцін i манументальных размалёвак у храмах Бела-русі (Мінск, Гродна, Полацк, Рэчьша i інш.), Літвы i Польшчы. Працаваў у жанрах: гістарычным, батальным, партрэта, ствараў алегарычныя i міфалагічныя кам-пазіцыі. Сярод твораў: «Смерць Марыі» (1784), «Св. Іаан-Хрысціцель», «Прыгавор аб выгнанні Арыстыда», «Перамога Аляк-сандра над Дарыем», «Юдзіф», «Бітва каля Берасцечка ў 1651», «Развітанне апосталаў Пятра i Паўла» (1805), «Персідскія паслы ў караля Марока», «Пасольства скіфаў у Да-рыя», «Бітва пры Хоціне ў 1673», «Польскія сяляне за сталом», «Літоўскія сяляне», «Прысяга Т.Касцюшкі на Кракаўскім рынку», «Уступленне Баляслава Храбрага ў Кі-еў», «Сяляне ў нацыянальным адзенні», «Сцэна з сялянскага жыцця» i інш. Аўтар партрэтаў Ю.Пешкі, Р.Пшаздзецкага, сям'і Тышкевічаў, епіскапа Гедройца, сям'і К.Празор i інш. Афармляў кнігі, выканаў каля 150 малюнкаў. Сярод яго вучняў мастак! І.Аляшкевіч, Ю.Пвшка.
Літ:. Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.
СНІТКА
Андрэй Канстанцінавіч (1866—13.3.1920)
Беларуси этнограф i краязнавец. Нара-дзіўся ў Вільні. Скончыў Рыжскі палітэх-нічны інстытут. 3 1909 старшыня Мінскага царкоўнага гісторыка-арехалагічнага камі-тэта, узначальваў Мінскі царкоўна-археала-гічны музей, удзельнік выдання «Минской старины», у 4-м яго выпуску апісаў даку-менты Слуцкага Свята-Троіцкага (Трай-чанскага) манастыра. Аўтар гісторыі Слуц-ка (рукапіс зберагаецца ў архіве Інстытута гісторыі Наиыянальнай АН Беларусі) i ap-тыкулаў na гісторыі Беларусі, у якіх ухваляў дзейнасць праваслаўнай царквы i рускага царызму.
СНЯДЭЦКІ (Śniadecki) Анджэй (30.10.1768—11.5.1838)
Хімік, урач, філосаф i асветнік. Брат Я.Снядэцкага. Нарадзіўся ў мяст. Жнін Гнезненскага ваяводства (Польшча) у сям'і дробнага прадпрымальніка. Вучыўся ва уні-версітэтах Кракава, Павіі, Эдынбурга. Больш за 40 гадоў жыў i працаваў у Вільні: у 1797—1822 прафесар хіміі, у 1826—32 — медыцыны ў Віленскім універсітэце, з 1832 прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. У 1816—22 ён рэдагаваў газету «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»), у якой падкрэсліваў цяжкае жыццё сялян, выступаў супраць прыгону. Як вучоны С быў вядомы ў многіх краінах свету. У сваіх працах па біялогіі, галоўная з якіх «Тэорыя арганічных істот» (2 тамы, 1804 i 1811, на польскай мове), выказаў шэраг эвалюцыйных ідэй. Аўтар падручніка па хі-міі. Вялікую ўвагу надаваў ён ролі абмену ў прыродзе. Паводле яго меркавання, гэты універсальны прынцып праяўляецца i ў жывых арганізмах. Даў матэрыялістычнае вызначэнне жыцця: «Жыццё... ёсць пэўны спосаб існавання матэрыі i толькі ў ёй мо-жа мець месца». Цікава С. трактаваў узнік-ненне i знікненне розных відаў жывёл i ча-лавека. Гэты працэс ён абумоўліваў як «пастаянныя змены матэрыі». Змены, што адбываюцца на ўзроўні чалавека, С. тлума-чыў «грамадскай сувяззю» людзей. Пытан-не пра адносіны мыслення да быцця ён таксама вырашаў матэрыялістычна i лічыў, што адчуванні, уражанні i само мысленне ўзнікаюць толькі дзякуючы наяўнасці нер-вовай сістэмы i мозга ў чалавека. Паводле С, мозг з'яўляецца месцам сканцэнтраван-ня ўсіх нерваў і ўтвараецца з ix злучэння i расшырэння. Аднак лічыў, што адчуванне, уяўленне i ўвогуле ўсё псіхічнае нельга раз-глядаць толькі як прадукт аднаго мозга. Мозг, усе нервы ён лічыў «адным i тым жа целам, адным i тым жа непадзельным орга-
407
нам, у якога межы тыя ж, што i ва ўсёй ма-шыне». Узнікненне адчуванняў, паводле С, абумоўлена дзеяннем знешніх сіл, бо колькасць адчуванняў прапарцыянальна колькасці знешніх уздзеянняў: «Чым большая колькасць знешніх уздзеянняў дзейні-чае на нашы нервы, тым большай колькас-цю пачуццяў ці ўяўленняў мы валодаем». Духоўныя здольнасці чалавека ён ставіў у залежнае ад «спосабу, паводле якога арга-нізоўваецца матэрыя», бо «мозг — гэта орган, у якім у дзіўным выглядзе думка выяў-ляецца i развіваецца». Свае прыродазнау-чыя погляды С. грунтаваў на багатым фак-тычным матэрыяле. Ён вобразна паказаў, што найбольш высакародныя ўласцівасці чалавечай натуры ў многім залежаць ад так званага шэрага рэчыва мозга. Праяўленне разумовых здольнасцей індывіда ставіў у залежнасць ад умоў яго жыішядзейнасці, стану нервовай сістэмы і мозга. Паводле С, сіла і хуткасць дзейнасці мозга можа прадставіць адны i тыя ж разумовыя здоль-насці ў розных відах ператвараць адны ў другія. С. пільна вывучаў уплыў многіх фактараў на жыццядзейнасць розных гра-мадскіх груп. Як i болыласць асветнікаў 18 ст., ён зыходзіў з чалавечай прыроды i тэорыі натуральнага права. Дзяржава, паводле яго меркавання, узнікла на дагаворнай аснове з мэтаю абароны правоў i ўласнасці кожна-га чалавека. У выніку прыродныя ўласці-васці чалавечай натуры часам скажаюцца ці не задавальняюцца. Прычыны такой з'я-вы С бачыў у недахопе асветы. Такім чы-нам, у асноўных пасылках сваёй сацыяла-гічнай канцэпцыі ён быў ідэалістам i ута-пістам. С. сцвярджаў, што канстытуцыя чалавека, яго здароўе, многія хваробы зале-жаць ад пэўных грамадскіх фактараў. Толь-кі сацыяльныя ўмовы, а не кліматычныя. дэмаграфічныя i ўвогуле прыродныя, з'яў-ляюцца галоўным фактарам у фарміраванні асобы i яе жыццядзейнасці. Ен даказваў, што «спосаб жыцця пануючага класа вель-мі блізкі ва ўсіх краінах i ва ўсіх кліматыч-ных зонах. Пры наяўнасці ўсіх выгод... ён мяккі, бяздзейны i развязны; суровасць клімату не мае для яго ніякага значэння..., ён мае магчымасць засцерагчы сябе як ад залішняй спёкі, так i ад суровага холаду.
Пастаянныя гулянкі, пышнасць..., узвы-шэнні і адзнакі пашаны, што падаграюць славалюбства, трымаюиь нервовую сістэму пастаянна ў стане празмерна павышанай дзейнасці, да чаго далучаюцца i іншыя фактары, што ўзбуджаюць нервовую дзейнасць, a менавіта: тэатр, азартныя гульні, ра-маны, любоўныя прыгоды, зайздрасць, ба-рацьба за ступень велічы, прагнасць i г.д. Ад-сюль легка вывесці тыя хваробы i немачы, да якіх яны схільныя». Але С. не ідэалізаваў і жыццё чалавека працы, бачьгў усе яго цяж-касці і бесчалавечныя ўмовы. Праца можа стань i вялікім дабром, і вялікім няшчасцем, у залежнасці ад грамадскіх умоў. У гэтым С. вельмі падобны да французскіх матэрыя-лістаў. напр., да Гельвецыя. С. лічыў, што там, дзе існуе прыгнет i рабства, праца з'яў-ляецца галоўнай прычынай пазбаўлення цела жыццёвьгх сіл, а значыць, крыніцай галоў-ных захворванняў. Таму няшчасны клас народа i дрэнна забяспечанае войска часцей за ўсё з'яўляюцца ўзбуджальнікамі і ахвярамі жорсткіх хвароб. Як вучоны-гуманіст ён спа-чуваў простаму народу — «ліцвінам», жыц-цём якіх цікавіўся, імкнуўся словам i справай аблегчыць яго. Дзейнасць С. высока ацаніў акадэмік В.Севяргін: «Прафесар Снядэцкі. адмысловы хімік... Сам аматар гэтае навукі, ён ведае ўсе найноўшыя творы i паўтарае многія з найноўшых доследаў».
Те:. У кн.: Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. М.. 1956. Т. 1
Jlim:. Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971.С. 87—92, 221—223; Strój no wskiJ. Psychofizjologia Jędrzeja Śniadeckiego. Wrocław.1968. Э.К.Дарашэвіч
СНЯДЭЦКІ (Sniadecki)
Ян (29.8.1756—21.9.1830)
Астраном, матэматык, філосаф-асветнік. Брат А.Снядэцкага. Нарадзіўся ў мяст. Жнін Гнезненскага ваяводства (Польшча) у сям'і дробнага прадпрымальніка. Вучыўся ў
408
Кракаўскай акадэміі, ва універсітэтах Гё-тынгена, Лейдэна, Утрэхта i Парыжа. Зай-маў кафедры астраноміі (з 1782) i матэма-тыкі (з 1791) у Галоунай школе ў Кракаве. Быў актыўным членам Адукацыйнай камі-сіі. Адзін з арганізатараў Астранамічнай школы ў Вільні. У 1792—1803 дырэктар Кракаўскай, у 1806—25 астранамічнай аб-серваторыі, адначасова рэктар Віленскага універсітэта. Вёў даследаванні Сонца, Месяца i планет, адкрыў (незалежна ад Г.В.Ольберса) малую планету Палас. Яго кнігамі па матэматыцы, астраноміі і геагра-фіі, навуковымі працамі па тэорыі верагод-насцей карысталіся ў навучальных устано-вах Беларусі.
У вырашэнні філасофскіх праблем матэ-матыкі i астраноміі С. трывала стаяў на па-зіцыях матэрыялістычнага сенсуалізму, пастаянна падкрэсліваў абумоўленасць i су-вязь матэматычных абстракцый з аб'ектыў-най рэчаіснасцю. У сваёй працы «Разва-жанні пра пачатак матэматычных навук» ён даказваў вялікае значэнне матэматыкі для прыкладных навук i тэхнікі, падкрэсліваў яе грамадскую карысць. Матэматычны апа-рат, паводле С, неабходны для пошуку агульных прынцыпаў, законаў i бясконцай сувязі з'яў, «усеагульнашь законаў з'яўля-ецца першай адзнакай навукі, а разам з тым i крытэрыем яе дасканаласці»... Ён лі-чыў, што вялікія законы, адкрытыя Ньютонам, Кеплерам i Галілеем, не змаглі б стаць здабыткам чалавецтва, калі б гэтыя вучо-ныя не выкарыстоўвалі матэматыку. Дак-ладныя веды, на яго думку, развенчваюць забабоны i сляпую веру. У крыху завуаліра-ванай форме С. на гісторыі развіцця матэ-матыкі, фізікі i астраноміі- паказаў, як на-вука ўсё больш выцясняе забабоны i веру (г.зн. тэалогію), якія «настойліва прыпісва-юць дзеянню розных сіл тыя з'явы, што фізікі тлумачаць праз прыцяжэнне». Яго абурала, што многія «людзі лічаць за леп-шае верыць, чым разважаць, таму на шкоду для навукі павялічваецца колькасць тых, хто не ведае, як лячыць хваробы розуму». Вялікія розумы чалавецтва дапамагаюць іс-ці ўсё далей ад памылак, сляпой веры, вя-дуць па шляху дакладных, аб'ектыўных ве-даў. Да ліку найбольш светлых розумаў у галіне матэматычных навук С. адносіў Дэ-карта i Ньютана: «Вялікія людзі, розумам якіх будуць захапляцца найбольш асвеча-ныя вякі, адкрылі нам самыя лепшыя сродкі, што садзейнічаюць вялікаму росту матэматычных навук». Штуршок, дадзены гэтымі двума карыфеямі дакладным ведам, выклікаў да жыцця шэраг новых, выдатных адкрыццяў. У Еўропе з'явіліся людзі, якія склалі эпоху ў навуцы: «...Лейбніц, браты Бернулі, маркіз Лапіталь маюць сваімі пе-раемнікамі Эйлера, Клеро, Д'аламбера, Лагранжа i іншых вялікіх геаметраў нашага стагодцзя».
У лекцыях па астраноміі С. рашуча пад-трымліваў i абараняў вучэнне М.Каперніка. У 1802 ён выдаў манаграфію «Пра Капер-ніка», у якой упершыню ў гісторыі навукі падрабязна раскрыў стан астраноміі да Ка-перніка, паказаў жыццё астранома, эвалю-цыю яго поглядаў i адкрыццяў, прасачыў шлях яго творчых пошукаў, паказаў ба-рацьбу вакол яго навуковай i ідэйнай спад-чыны i інш. Ён сцвярджаў, што вучэнне Каперніка ўзнікла з глыбокага засваення i крытычнай перапрацоўкі ўсяго багацця ас-транамічных назіранняў i адкрыццяў папя-рэднікаў. На шырокім гістарычным фоне С. паказаў месца i значэнне сістэмы Ка-перніка, падкрэсліваў, што яго вучэнне трэба ацэньваць з пазіцый тагачаснай наву-кі, i адзначаў вельмі важную рысу сістэмы Каперніка — яе аб'ектыўнасць, адэкватнае адлюстраванне сапраўдных матэрыяльных адносін сусвету. Добра разумеў С i ідэйнае значэнне гэтага адкрыцця, бо «замест рэлі-гіі патрэбна навука, першая стрымлівала i стрымлівае развіццё другой». Тут С. высту-паў як вучоны-матэрыяліст i паслядоўнік лепшых традыцый Асветніцтва. Астраном i асветнік ЎІ.Пачобут-Адляніцкі пісаў пра гэ-тую кнігу С: «... Я чытаў яе з бясконцай радасцю, удзячнасцю, хочацца сказаць — з зачараваннем, якое мне рэдка даводзілася зазнаць».
У сваім творы «Пра філасофію» С. адзначыў 4 асноўныя памылковыя пала-жэнні філасофіі І.Канта, падкрэсліў цягу Канта да ўскладнення філасофскай тэрмі-налогіі i структуры філасофскіх ведаў, хоць змест i не патрабаваў гэтага. У працы «Фі-ласофія чалавечага розуму» С. разглядаў праблемы пазнання, падкрэсліваў вялікую i цэментуючую ролю органаў пачуццяў i ад-чуванняў, спасылаючыся пры гэтым на традыцыі ў навуковай думцы, на Бэкана, Бойля, Ньютана, Лока, Рыда, Дугальда Сцюарта i інш. Ад даследавання ролі i функцый адчуванняў С перайшоў да больш складаных духоўных з'яў, аналізаваў такія катэгорыі псіхалогіі, як увага, воля,
409
памяць. 3 пазіцый матэрыялістычнай гна-сеалогіі ён разглядаў i праблемы псіхалогіі. У гэтай галіне С. выкарыстоўваў многія да-ныя сумежных навук i выступаў як вучо-ны-прыродазнавец, які імкнуўся да рэаль-ных фактаў, пазбягаў схаластычных спеку-ляцый. Спецыяльны раздзел гэтай кнігі ён прысвяціў аналізу структуры мовы, яе фа-нетычных, марфалагічных i сінтаксічных асаблівасцей, фармальным заканамернас-цям мовы, сувязі сэнсу i знака. Вялікую ролю ён адводзіў знакавасці ў пазнанні ўвогуле i ў моўных формах. Ён лічыў, што свабода знака абмежавана яго стваральні-камі — людзьмі, а знак прызваны верна служыць ім, аблягчаць мысліцельныя апе-рацыі: «У выкарыстанні чалавечай мовы адбываепца тое ж самае, што i ў алгебры, дзе, устанавіўшы знакі, добра ix зразумеў-шы i абазначыўшы імі ўсякія рэчы, вядуць усю разумовую працу ў знаках i заканчва-юць яе ў знаках». Цяпер гэта даказана не толькі структурнай лінгвістыкай, матэма-тычнай логікай выказванняў, тэорьюй функ-цый сапраўдных пераменных, але ўвасобі-лася ў машынах-перакладчыках. С. лічыў, што законы ўзаемасувязі слоў i сказаў ад-люстроўваюць сапраўдныя адносіны ў ма-тэрыяльным свеце.
Больш за ўсё С. клапаціўся пра выха-ванне сапраўдных патрыётаў i грамадзян. У выкананні гэтай заданы ён бачыў асноўную мэту мастацтва. Па тэарэтычных праблемах мастацтва С. напісаў спецыяльныя працы: «Пра літаратуру», «Пра творы класіцызму i рамантызму». У яго поглядах на мастацтва, на прыгожае своеасабліва пераплятаюцца некаторыя фамадзянскія матывы класі-цысцкай эстэтыкі і ідэй Асветніцтва. Пад-крэсліваў ролю розуму i праўды ў мастац-тве, значэнне глыбіні думкі i шырокай аду-каванасці ў творчасці мастака. С. з'яўляец-ца таксама аўтарам твораў па праблемах лінгвістыкі, гісторыі літаратуры («Конкурс на кафедру красамоўства i паэзіі ў Вілен-скім імператарскім універсітэце», «Пра польскую мову» i інш.). Уласна філасофіі ён прысвяціў свае прамовы ў Віленскім універсітэце («Прамова на літаратурнай се-сіі Віленскага універсітэта 15/27 красавіка 1819 г.», «Філасофія чалавечага розуму, або Разважны вывад пра разумовыя сілы i дзе-янні. Выступление на літаратурнай сесіі Ві-ленскага універсітэта 15/27 кастрычніка 1821 г.», а таксама спецыяльныя працы
«Пра метафізіку», артыкулы ў часопісах, асабліва ў «Віленскім весніку».
Творы С з вялікім інтарэсам чытала мо-ладзь, ix ведалі філаматы i філарэты, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусь Пад уплывам яго дзейнасці i творчасці сфармі-раваліся такія вучоныя Беларусі i Літвы, як В.Карчэўскі, П.Славінскі, А.Шагін, А.Доў-гірд, М.Глушневіч, Я.Фус, П.Смыслоў i інш. Філасофскія ідэі С. («Пра метафізіку», 1814; «Пра філасофію», 1819) былі вядомы i ў Расіі, выклікалі палеміку.
Te:. Wybdr pism naukowych, Warszawa, 1954; Pisma filozoficzne. T. 1—2. Kraków, 1958; рус. пер. —у кн.: Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. М., 1956. Т. 1.
Лип.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 56—60, 62—68, 209—215; Balinski М. Pamiętniki o J. Śniadeckim... Т. 1—2. Wilno, 1864—65; StraszewskiM. Jan Śniadecki. Kraków, 1875; Skorski. Jan Śniadecki. Lwów, 1890; Dur S. Jan Śniadecki. Warszawa, 1956.
Э.К.Дарашэвіч.
СОБАЛЬ
Спірыдон (? — каля 1645)
Беларускі друкар і асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і бурмістра. Відаць, пачат-ковую адукацыю атрымаў у Магілёве. Ак-тыўная самаадукацыя i творчая праца даз-волілі яму стаць адным з самых адукаваных i культурных людзей свай го часу. Усё свае творчае жыццё С. прысвяціў кнігавыдавец-кай дзейнасці і асвеце. Паколькі ў тагачас-ным Магілёве не было ўмоў для выдавец-кай дзейнасці, С. быў вымушаны пачаць кнігадрукаванне ў Кіеве. Тут у 1628 ён ад-крыў друкарню i выдаў некалькі кніг ма-ральна-павучальнага i рэлігійнага зместу: «Ліманар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мі-нея агульная», «Актоіх» (2 выданні), «Апос-тал» (2 выданні, 1628—39). Гэтыя кнігі прызначаліся пераважна для служак цар-квы, але ix нярэдка выкарыстоўвалі i нас-таўнікі свецкіх школ. Вярнуўшыся на Беларусь, С. ў 1630 прыняў удзел у заснаванні друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Ор-шай. Тут ён выдаў кірыліцай «Псалтыр», які называўся «Брашна духоўнае», «Бук-вар», «Малітвы паўсядзённыя» (1631), «Ча-саслоў» (1632). Усе гэтыя кнігі прызначалі-ся ў асноўным для навучальных мэт. Hani-саны ім i выдадзены «Буквар» («Букварь сиречь начало учения детем, начинающим чтению извыкати») у 1636 быў перавыда-
410
дзены ў Магілёве, што пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні пісьмен-насці сярод народа. Дарэчы, С. упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце назы-ваўся «азбука». «Буквар» быў вынікам твор-чай дзейнасці беларускага асветніка. Ён быў вядомы не толькі беларусам, рускім, украінцам, але i замежным чытачам, пра што сведчаць запісы на яго тытульных ліс-тах. Дакладна невядома, дзе працаваў С. у 1633—34. Але за гэтыя гады ім перавыда-дзены ў Кіеве «Ліманар», «Апостал» i «Ак-тоіх». С. працаваў таксама ў адкрытай ім друкарні ў Буйнічах пад Магілёвам, дзе ў 1635 быў выдадзены «Псалтыр». Пасля гэ-тага ён вярнуўся ў Магілёў i ў брацкай дру-карні ў 1637 выдаў «Псалтыр» i «Тастамент цара Васілія». С. быў вядомы не толькі на Беларусі i Украіне. Ён наладзіў дзелавыя сувязі з маскоўскім друкаром В.Ф.Бурца-вым, абменьваўся з ім кнігамі; Бурцаў на-быў у С. друкарскія прылады. У 1639 С. наважыўся пераехаць у Маскву, каб ад-крыць там друкарню i школу для навучан-ня рускіх юнакоў «словолитному делу», грэчаскай, лацінскай, польскай мовам. Але калі ён папрасіў дазволу ў Вяземскай пры-казной ізбе, яму было адмоўлена: «Государь указал того могилевца Спиридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а в Москву его отпущать не велел, чтоб в его ученье и в книгах смуты не было...» Пра апошнія гады жыцця С. звестак не захава-лася. Відаць, ён пастрыгся ў манахі. Вядо-ма, што сярод манахаў, якія ўступілі ў Ма-гілёўскае брацтва, упамінаецца Сільвестр Собаль, кіеўскі друкар. Буйнейшы кнігад-рукар свайго часу, С. надрукаваў 19 кніг, некаторыя з якіх выдаваліся 2—3 разы. Ён быў надежным прадаўжальнікам асветніц-кай i выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны i Х.Фёдарава .
Літ.: 3 е р н о в а А.С. Белорусский печатник Спиридон Соболь // Книга: Исслед. и материалы. М., 1965. Сб. 10; М a u ю к О.Я. Новые документы о типографе Спиридоне Соболе // Федоровские чтения. 1973. М., 1976; Исае-в и ч Я.Д. Преемники первопечатника. М., 1981; Голенченко Г.Я. Новые материачы по истории культурных связей Белоруссии с Украиной и Россией в конце XVI — первой половине XVII в. // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография. Мн., 1983. В. 2; Ботвинник М.Б. Откуда есть пошел букварь. Мн., 1983; Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986.
СОЦЫН (Socino, Sozzini)
Фауст (5.12.1539—3.3.1604)
Філосаф, гуманіст, тэолаг-антытрыніта-рый, заснавальнік сацыніянства. Нарадзіў-ся ў Сіене (Італія). Пасля заканчэння фа-культэта права ў Ліёне служыў сакратаром пры двары фларэнційскага князя Казімы I Медычы. У 1574 пакінуў прыдворную службу i, каб цалкам прысвяціць сябе рэ-фарматарскай дзейнасці, пераехаў у Базель, тагачасны цэнтр рэлігійнага вальнадумства. У 1579 прыехаў у Кракаў i актыўна ўклю-чыўся ў радыкальна-рэфармацыйны рух Полынчы i Вялікага княства Літоўскага. Аўтар шматлікіх трактатаў i лістоў на тэа-лагічныя i філасофска-рэлігійныя тэмы, якія былі апублікаваны ў двух першых та-мах выдання «Бібліятэка польскіх братоў» (Амстэрдам, 1665—68). Асновы сваёй дак-трыны выклаў i апублікаваў у раздзеле Proelectiones theologicae (т. зв. «Лекцыі кра-каўскія»). Памёр у Луславічах каля Тарнава (Польшча).
У ідэйных спрэчках правага i левага крыла антытрынітарыяў С. займаў цэн-трысцкія пазіцыі. Ён успрыняў i развіў некаторыя сацыяльныя i рэлігійна-філасоф-скія ідэі С.Буднага, з якім быў асабіста зна-ёмы. Аднак асуджаў вучэнне Буднага пра натуральнае паходжанне Хрыста i выступаў супраць атэістычных тэндэнцый у беларус-кім антытрынітарызме. Лічыў, што выра-шальны крытэрый у ацэнцы Бібліі — ін-дывідуальны чалавечы розум, што вера за-лежыць ад свабоднай волі чалавека, яго ма-ральнай пазіцыі, a сілай навязаць веру ча-лавеку не мае права ні царква, ні дзяржава. Ён вучыў, што ў жыцці чалавека выра-шальнае значэнне маюць не рэлігійныя пе-ракананні, а маральныя прынцыпы (так вучыў i Ф.Скарына). Каштоўнасць чалавека вызначаецца не канфесіянальнай прына-лежнасцю, а высокамаральным жыццём. С. даказваў, што чалавек валодае свабоднай воляй, якая кіруе розумам i мараллю. Таму ва «ўратаванні» чалавека, у дасягнен-ні ім шчасця вызначальную ролю адыгры-ваюць не вонкавыя абставіны (царкоўныя прадпісанні, вера, боская ласка), а свабод-ны выбар. Сапраўднасць гэтага выбару, меркаваў С, спасылаючыся на Платона, залежыць ад узроўню ведаў чалавека пра навакольны свет i самога сябе. Антрапала
411
пчнаму песімізму кальвінісцкага вучэння С. проціпастаўляў гуманістычны аптымізм, лічыў, што кожны чалавек (а не выбраныя) здольны заслужыць уратаванне пры дапа-мозе індывідуальных духоўна-маральных намаганняў. У той жа час этыка С. не была атэістычнай, паколькі з яе вынікала рэлі-гійнасць, якая хоііь i не з'яўлялася абавяз-кам, але была актам добрай волі i мараль-насці чалавека.
У 1588 на сінодзе ў Брэсце прыхільнікі С. атрымалі ідэйную перамогу. 3 гэтага часу С. становіцца ідэолагам польскага i бе-ларускага антытрынітарызму. Агульным цэнтрам сацыніянства ў той час быў г. Ра-каў Сандамірскага ваяводства, а цэнтрам беларускага сацыніянства — г. Навагрудак. Для гэтай плыні характэрна далейшая ра-цыяналізацыя рэлігійнай філасофіі антыт-рынітарыяў, паступовае ператварэнне рэлі-гійнай дактрыны ў філасофскую. Сацынія-не патрабавалі верацярпімасці, аддзялення царквы ад дзяржавы, надавалі вялікую ўва-гу развіццю прыродазнаўства, матэматыкі, асветы. У пач. 17 ст. ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім існавала каля 150 сацы-ніянскіх суполак. Ідэйную глебу для ўзнік-нення сацыніянства тут падрыхтавала рэлі-гійна-філасофская творчасць С.Буднага.
Значнымі прадстаўнікамі гэтай філасоф-скай плыні на Беларусі былі Ліцыній На-мыслоўскі Ян, Язэп Даманеўскі i інш. У су-вяз! з наступлением Контррэфармацыі са-цыніянства ў Полынчы зазнала ганенні: у 1638 закрыты друкарні i акадэмія сацыніян у Ракаве, на працягу 1658—60 сацыніяне былі выгнаны i эмігрыравалі ў Германію, Англію, Галандыю. Ix ідэі пашыраліся ў гэ-тых i некаторых іншых краінах Заходняй Еўропы, зрабілі ўплыў на філасофію Спі-нозы, Дз.Лока, англійскіх дэістаў.
Літп:. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990.
С.А.Падокшын.