Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Мухлінскі

Антон Восіпавіч

(1808—25.10.1877)

Вучоны-арыенталіст. Нарадзіўся на На-вагрудчыне ў сям'i дробнага шляхціца. Па-чатковую адукацыю атрымаў у Маладзечне. Пасля заканчэння Віленскага універсітэта (1826) слухаў лекцыі па ўсходніх мовах у Пецярбургу. У 1832 накіраваны ў Турцыю i Егіпет, адкуль прывёз некалькі рукапісаў, у т.л. твор арабскага географа Ахмеда эль-Каціба, выдадзены ім у 1860 i 1861. З'яў-ляўся прафесарам арабскай i турэцкай моў i славеснасці ў Пецярбургскім універсітэце, выкладаў гісторыю i геаграфію Турцыі. Ап-рача артыкулаў у «Библиотеке для чтения» ВЛ.Сянкоўскага, у «Энцыклапедычным слоўніку» (1861—63) i ў польскіх часопісах, надрукаваў працы: «Даследаванне пра па-ходжанне i стан літоўскіх татар» (1857), з якой пачалося вывучэнне беларускіх тэк-стаў, напісаных арабскім пісьмом, «Выбар турэцкіх артыкулаў для пачатковага пера-кладу з граматычным разглядам» (1858), «Асманская хрэстаматыя...» (1858—59), «Слоўнік выразаў, якія прыйшлі ў нашу мову з моў усходніх» (1858, на польск. мо- ве). Памёр у Варшаве. Г.Л.Маслыка.

Мысаўской

Міхаіл Паўлавіч

(псеўд. М. Ржевусский,

М. Ольшанский, М.П.,

М.М., П е тр Чёрный;

1856—?)

Расійскі журналіст, публіцыст i крытык. Нарадзіўся ў Саратаўскай губ. ў сялянскай сям'і. Працаваў чорнарабочым гомельскіх чыгуначных майстэрняў, служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі быў рабочым на дры-вяных складах, канторшчыкам, лінейным наглядчыкам, памочнікам начальніка матэ-рыяльнай службы Лібава-Роменскай чы-гункі. У 1886—1902 супрацоўнічаў у газ. «Минский листок». У чэрвені 1902 выкупіў у І.П.Фацінскага права на выданне гэтай газеты. Адказваючы на ананімныя абвіна-вачванні ў адрас выдаўца i рэдактара «Минского листка», М. паслаў у Галоўнае ўпраўленне па справах друку сведчанне бы-лога рэдактара Фацінскага пра свой раней-шы ўдзел у рэдагаванні газеты, а таксама пасведчанне папячыцеля Віленскай наву-чальнай акругі на права публічнага чытан-ня лекцый, у т.л. па гісторыі заходнееўра-пейскай i рускай літаратуры. Пра сябе ён пісаў, што «хоць i не атрымаў вышэйшай школьнай адукацыі, аднак набыў яе сама-стойна».

У кастрычніку 1902 М. ператварыў «Минский листок» у новую газету «Северо-Западный край» ліберально-дэмакратычна-га кірунку, якую ў 1904—05 выкарыстоўва-лі сацыял-дэмакраты для прапаганды мар-ксісцкіх сацыяльна-палітычных ідэй. 15.5.1905 на старонках газеты з'явіўся пра-грамны беларускі верш «Мужык» — пер-шы друкаваны твор Янкі Купалы. Губерн-скія ўлады некалькі разоў папярэджвалі рэ­дактара, што адхіляць яго ад рэдагавання газеты, калі яна i надалей будзе прытрым-лівацца «шкоднага кірунку». У чэрвені 1905 выхад «Северо-Западного края» прыпыне-ны рашэннем міністра ўнутраных спраў, а ў ліпені 1905 М. арыштаваны i сасланы ў Архангельскую губ. У выніку рэвалюцый-нага руху i Маніфеста імператара Мікалая II «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку» газ. «Северо-Западный край» адноўлена, а яе рэдактар пасля амністыі ў лістападзе 1905 вярнуўся ў Мінск i ўступіў у Мінскую арганізацыю РСДРП. Аднак у снежні гэта-га ж года газета зноў забаронена на аснове правіл «аб надзвычайнай ахове», i M., каб пазбегнуць арышту, тайна выехаў з Мінска. Паводле сведчання І.Ф.Масанава, у 1913 М. супрацоўнічаў у газ. «Голос Москвы» i «Московское утро». Далейшы яго лес невя-домы.

М. — аўтар шматлікіх артыкулаў у газ. «Минский листок» за 1902, «Северо-Запад­ный край» за 1902, аглядаў пад назвай «Штрьгхі» і дакяадаў на літаратурных веча-рах Мінскага таварыства аматараў прыго-жых мастацтваў, у якіх раскрыўся яго та-лент папулярызатара рускай літаратуры, ас-ветніка-дэмакрата і крытыка фармалізму ў мастацкай культуры пач. 20 ст. У эстэтьшы i літаратуразнаўстве М. — прыхільнік эва-люцыйнай тэорыі, паводле якой «мастац-кая творчасць заўсёды служыць выражэн-нем духоўных запатрабаванняў чалавека ў яго сацыяльным i духоўным асабістым жыцці; таму зразумела, што ў меру эвалюцыі чалавецтва эвалюцыяніруе i сама гэта твор­часць» («Минский листок», 18.12.1901). Гэта асабліва адчувалася ў пачатку 20 стагоддзя, калі, паводле М., «тое, што яшчэ нядаўна трактавалася толькі ў сацыяльных меды-йынскіх творах як пачварная фізіялагічная з'ява, цяпер паказваецца ў мастацкай літа-ратуры з бляскам дэкадэнцкага адлюстра-вання...» («Северо-Западный край», 2.11.1902). Барацьбу розных плыняў у мас-тацтве разглядаў у рэфератах, падводзячы вынікі дыскусій у Мінскім таварыстве ама-тараў прыгожых мастацтваў, адным з арга-нізатараў і кіраўнікоў якога ён быў. На ста­ронках мінскіх перыядычных выданняў пі-саў пра творчасць А.Пушкіна, М.Някраса-ва, М.Горкага, Л.Андрэева, скульптара М.Антакольскага. Аўтар нарысаў і апавя-даннаў пад назвай «У няволі» (1905).

Літ.: Конан У.М. Проблемы искусства иэстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн„ 1985. С. 15—23; Р о ж и н Н.В. Газета «Северо-Западный край»: Очерк об­ществ.-полит., филос. и эстет, позиции, 1902— 1905 гг. Мн., 1970. С. 4—7, 29, 102—103, 109—ПО, 139; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова: Прабл. развіцця бел. літ. і друку другой паловы XIX — пач. XX ст. Мн., 1971. С. 167—173; Дорошевич Э., Ко нон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972. С. 212—250. У.М.Конан

300

МЫШКОЎСКІ Ю.

Прафесар філасофіі ў Гродне ў 2-й палове 18 ст. Аўтар трактата «Філасофія розу- му» (1790), у якім вывучэнне сусвету падзяляў на 2 прынцыпы — картэзіянскі i ньютаніянскі, найперш стасуючы ix да касмалогіі. Паводле яго меркавання, існуюць 2 гіпотэзы, якія тлумачаць прычыны руху планет: Картэзія i больш вядомая Ньютана. М. аддаваў перавагу другой, таму што яна, на яго думку, «адпавядае законам механікі астранамічным назіранням». У гэтымтрактаце М. прыводзіць звесткі, узятыя з розных крыніц, пра заселенасць планет. Ён узнаўляе напалову міфалагічныя ўяўленні піфагарэйцаў i платонікаў, якія заяўлялі, што бачылі на Месяцы пастухоў i ўючных жывёлін. Пераказваючы ідэю X. Вольфа аб існаванні на планетах раслін, жывёлін i людзей, М. падкрэсліваў, што такі погляд адпавядае розуму i веры. Ён разглядаў так- сама сцвярджэнні капернікаўцаў, што на планетах існуюпь расліны, жывёлы, жыхары, i нават апісвалі ix постаці, норавы i грамадскую будову. Сам М. падыходзіў да гэтых сцвярджэнняў стрымана i больш цвяроза, бо лічыў, што як нельга цалкам адкідваць прыведзеныя меркаванні, так i няма вартых даверу звестак пра незаселенасць планет. На той час сапраўды нельга было даказаць верагоднасць сцвярджэнняў абедзвюх версій. Тым не менш М. не змог абысціся без тэалагічнай аргументацыі: «Бог мог зрабіць планеты заселенымі, хоць на ix, хутчэй за ўсё, ніхто не жыве». У зак- лючэнні трактата аўтар выказваў упэўненасць, што ў будучым гэта праблема будзе вырашана. У раздзеле «Аб электрычнасці» М. разглядаў з'явы электрычнасці і магнетызму. 3 прычыны таго што электрычнасць найбольш праяўляецца ў бурштыне, ён на- зываў яе бурштынавай сілай. Паводле М., электрычнасць надае целам здольнасць прыцягваць ці адштурхоўваць іншыя целы, ствараць святло з трэскам i інш. Ён называў таксама целы, якія валодаюць электрычнай сілай і пры набліжэнні да ix выкідваюць пякучую іскру, падобную да маланкі, а пры датыканні да ix частак цела ўзнікае адчуванне, падобнае на дакрананне да вострай палачкі. Яму быў вядомы і квадрат Франкліна. Р.Н.Дожджыкава.