Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Тамашэўскі

Міхал Антон Бонча (?—1813)

Пісьменнік-драматург, перакладчык, кнігавыдавец канца 18 — пачатку 19 ст. Дакладных звестак пра час i месца нара-джэння не выяўлена, але яго жыццё i дзей-насць звязаны з Беларуссю. Вядома, што ў 1798—1800 ён быў уладальнікам друкарні ў Гродне. У 1802 заснаваў у Вільні балетную трупу, якая гастраліравала на Беларусі. Свае драматычныя творы пісаў на польс­кай мове ў стылі класіцызму. Аўтар драма­тичных твораў «Сын-суддзёй» (Вільня, 1798), «Ахвяра Мінервы» (Гродна, каля 1800), «Ашчасліўленне народа» (Вільня, 1802) i інш. Пераклаў з рускай на польскую мову п'есу В.Фёдарава «Самазабойства» (Грод­на, 1807), вершаваную камедыю В.В.Кап-ніста «Нагаворшчык» (Мінск, 1808).

Тапчэўскі

Фелікс Феліксавіч

(псеўц. Хвэлька з Рукшэніц;

каля 1838—29.12.1892)

Беларускі паэт-дэмакрат. Нарадзіўся ў б. фальварку Лёсава Ушацкага р-на ў дваран-скай сям'і. Скончыў Лепельскае дваран-скае вучылішча. Працаваў канцылярскім чыноўнікам у Віцебскім земскім судзе, ад-куль выйшаў у адстаўку ў 1861. Працаваў валасным пісарам у Лепельскім павеце. У лютым 1864 быў арыштаваны, як мярку-юць даследчыкі, за сувязь з паўстанцамі 1863—64. Апошні час жыў i працаваў ака-номам у маёнтку Вухвішча (Полацкі р-н). Яго творы распаўсюджваліся ў рукапісах. Шэраг вершаў («Саўсім не тое, што было», «Грошы i праца», «Ігрышча» i інш.) збераг-ліся ў рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» Б.І.Эпімах-Шыпілы. У сваіх творах Т. вы­сока ставіў чалавека працы, асуджаў з пазі-цыі патрыярхальнага сялянства буржуазныя адносіны ў фамадстве, высмейваў шляхец-кую культуру. Змрочнай сучаснасці паэт проціпастаўляў ідэалізаваныя дакапіталіс

430

тычныя парадкі, калі людзі не адчувалі сі-лы грошай. Адзіны выхад да лепшай буду-чыні бачыў у маральным самаўдасканален-ні, звароце да патрыярхальнай дабрачын-насці. Творчасць Т. ў некаторых выпадках сугучная паэзіі Я.Багушэвіча.

Те.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971. С 259—269.

Шт.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 373—374.

Г.А.Мааіыка.

ТАТУР

Генрых Хрыстафоравіч (1846—1907)

Археолаг, гісторык, краязнавец, калек-цыянер. Нарадзіўся ў Мінску. Член Мін-скага статыстычнага камітэта, павятовы маршалах дваранства. 3 1874 вёў археала-гічныя раскопкі ў Мінскай губ., склаў яе археалагічную карту з апісаннем помнікаў. У 1884—85 заснаваў часовы археалагічны музей у г. Беразіно, дзе ў наваколлі вёў раскопкі (Калюжыцы, Крушына, Курган-не, Русалішча i інш.). Толькі за 1890 ён даследаваў 120 курганоў каля Дулебаў i Ня-юнішчаў Ігуменскага павета, у 1892 — 40 курганоў каля Станькава, у 1893 —40 кур-ганоў каля в. Прылукі Мінскага павета. У выніку паездак па Міншчыне Т. падрыхта-ваў вялікі альбом археалагічных помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі i унікальную бібліятэку (калекцыі рукапіснай кнігі i старадрукаў, у т.л. «Біб-лія» Ф.Скарыны, беларускага жывапісу). Аўтар прац «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, ранейшай сталіцы ўдзельнага Ту-раўскага княства», «Гісторыя Станькава», «Гісторыя Заслаўя» (захаваліся ў рукапісах). Пасля смерці яго зборы былі прададзены, многія вывезены за мяжу. Выказваўся за стварэнне агульнанацыянальнага музея i адкрыццё публічнай бібліятэкі ў Мінску.

Г.А.Каханоўскі.