Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Заранка

Сяргей Канстанцінавіч (6.10.1818—1.1.1871)

Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в. Ля­ды Дубровенскага р-на. У сярэдзіне 1830-х гадоў вучыўся ў А.Венецыянава, скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1834). 3 1843 акадэмік. 3 1856 прафесар Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульп­туры i дойлідства. Лепшыя яго жывапісныя творы адметныя дакладнасцю i матэрыяль-насцю пісьма. Аўтар партрэтаў мастака А.Венецыянава (1830-я гады), спевака В.Пятрова (1840), скульптара-медатьера Ф.Талстога (1850), групавых i сямейных партрэтаў. Сярод групавых партрэтаў вылу-чаецца «Выгляд зачы вучылішча правазнаў-ства з групамі настаўнікаў і выхаванцаў» (1841), з інтэр'ерных карцін — «Унутраны выгляд Марскога Нікольскага сабора» (1843). Як педагог ён распрацаваў сістэму выкладання, пабудаваную пераважна на вывучэнні натуры, дакладнасці ў перадачы бачнага свету. Адыграў вялікую ролю ў вы-хаванні цэлага пакалення мастакоў-рэаліс-таў. Сярод яго вучняў вядомыя рускія мас­так! В.Р.Пяроў, У.Я.Макоўскі i інш.

Літ:. Смирнов Г. С.К.Зарянко. 1818— 1870. М., 1951; Алексеева Т. Художники школы Венецианова. М., 1958.

Зарэмба

Мікалай Іванавіч (15.6.1821—8.4.1879)

Музычны педагог i тэарэтык. Паходзіў з дваран Віцебскай губ. Займаўся музыкай з

177

дзяцінства. Працягваў музычныя заняткі i ў час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце. Напісаная ім сімфонія была з поспехам выканана студэнцкім аркестрам. Пасля за-канчэння універсітэта 3. паступіў на цы-вільную службу, але ў хуткім часе выйшаў у адстаўку, прадаў свой маёнтак, каб на ат-рыманыя грошы паехаць за мяжу для грун-тоўнага вывучэння музыкі. Займаўся ў вя-домага еўрапейскага тэарэтыка музыкі Маркса. Вярнуўшыся ў Пецярбург у 1854, прыняў на сябе кіраўніцтва харавым тава-рыствам пры лютэранскай Петрапаўлаў-скай царкве. У 1859 па запрашэнні А.Ру-бінштэйна пачаў чытаць лекцыі ў класах пры Імператарскім рускім музычным тава-рыстве, а пасля пераўтварэння гэтых кла-саў у 1862 у кансерваторыю прызначаны ў ёй прафесарам тэорыі музыкі. 3. вылучаўся як выдатны педагог i добры чалавек. Разам з Рубінштэйнам імкнуўся ўзняць Пецяр-бургскую кансерваторыю да ўзроўню леп-шых заходнееўрапейскіх кансерваторый. Калі ў 1867 Рубінштэйн адмовіўся ад кіраў-ніцтва кансерваторыяй, 3. стаў яе дырэкта-рам і, не пакідаючы педагагічнай дзейнас-ці, заставаўся на гэтай пасадзе да 1873. Ся-род вучняў 3. быў П.І.Чайкоўскі.

Зарэмба-каліноўскі

Феліцыян Марцін (4.3.1794—?)

Філосаф. Нарадзіўся на Навафудчыне. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў дзядзькі. Скончыўшы Дэрпцкую (Тартус­кую) гімназію (1813), паступіў у Дэрпцкі універсітэт i ў 1816 атрымаў ступень докта-ра філасофіі за дысертацыю «Разважанне аб цэхах рамесных у адносінах палітычных, i ў асаблівасці палітыка-эканамічных, з да-лучэннем патрэбных гістарычных паведам-ленняў» (выдадзена ў 1817 у Літве). Пасля заканчэння універсітэта накіраваны на службу ў Дзяржаўную камісію замежных спраў. Аднак пад уплывам кніг містычнага кірунку, асабліва пад уражаннем жыццеапі-сання Юнт-Шцілінга, адчуў цягу да духоў-нага подзвігу. У 1818 ён паехаў за мяжу i ўступіў у члены Базельскай евангельскай місіі. Адтуль накіраваны ў Астрахань, каб прапаведаваць хрысціянства сярод магаме-тан, потым перабраўся ў Шушу (Азербай­джан), дзе місія купіла дом, арганізавала друкарню i выдавала кнігі духоўнага змес-ту. У 1830-я гады дзейнасць Базельскай мі-сіі ў Шушы спынена i 3.-K. пасяліўся і прапаведаваў у Тыфлісе (Тбілісі). Яго про паведзі вызначаліся арыгінальнасцю, пера-канаўчасцю, добра ўспрымаліся слухачамі. Сучаснікі характарызуюць яго як старанна-га служыцеля Богу i блізкім, які не ведаў раскошы, быў вельмі патрабавальны да ся­бе. У чаканні новага прызначэння з Базеля ён быў гатовы ісці хоць на край свету, абы служыць Богу паводле дадзенага абяцання. У 1856 наведаў радзіму, потым жыў у Рэве-лі (Таліне), дзе выдаў сваю аўтабіяграфію «М&тадыя гады».