Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Герберскі

Вікенцій (Уладзіслаў) Данілавіч (каля 1784—29.11.1826)

Медык, член шматлікіх вучоных тава-рыстваў. Пачатковую адукацыю атрымаў у Слонімскай школе. Скончыў Віленскую гімназію і Віленскі універсітэт. У 1804 на-кіраваны Віленскім універсітэтам у англій-скую калонію пад Пецярбургам для пра-ктычнага вывучэння сельскай гаспадаркі i ў Пецярбургскі універсітэт для слухання лекцый па фізіцы, хіміі i сельскай гаспа-дарцы. Вярнуўшыся ў Вільню ў 1806, выву-чаў медыцыну. Атрымаў ступень кандыдата філасофіі (1808), магістра медыцыны (1811), доктара медыцыны (1812). 3 1813 па 1824 ад'юнкт медыцынскай клінікі i па-мочнік прафесара Франка. У 1817—23 вы-вучаў за мяжой афтальмалогію. Пасля вяр-тання на радзіму (1823) выкладаў у Вілен-скім універсітэце тэорыю i клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафесар на кафедры прыватнай тэрапіі i паталогіі i дырэктар клінікі па ўнутраных хваробах. Лячыў i многія захворванні ва-чэй. Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Аб шпіталях», «Навука аб хваробах вачэй» i інш.

116

Гіндэнбург

Вільгельм Данілавіч (1799—2.3.1877)

Урач, гуманіст, грамадскі дзеяч. У 1821 скончыў медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта. У 1821—25 урач Мінскай губ. 3 1825 павятовы ўрач у г. Ельня Смален-скай губ., дзе адным з яго пацыентаў быў кампазітар М.І.Глінка. 3 1833 жыў i праца-ваў у Мінску; больш за 30 гадоў займаў па-саду акушэра губернскай урачэбнай упра­вы, з 1840 адначасова ўрач мінскай турмы. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыс-тва ўрачоў, з 1875 яго прэзідэнт. Быў чле­нам Віленскага медыцынскага таварыства. Аўтар артыкулаў, апублікаваных у выдан-нях таварыства. Выступаў за адкрыццё пры Мінскім таварыстве бясплатнай лячэбніцы. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арга-нізацый Мінска, ахвяраваў грошы немаём-ным хворым, беднякоў лячыў бясплатна. У 1871 грамадскасць Мінска ўрачыста адзна-чыла 50-годдзе яго медыцынскай практыкі. Памёр у беднасці, быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі. На смерць Г. адгукнуўся Ф.М.Дастаеўскі. У Мінскай гімназіі была ўстаноўлена стыпен-дыя яго імя.

Шт.: Д и т л о в А. Врач из города М. // Не­ман. 1973. № 1. Ф.І.Ігнатовіч.

Гітаўт-дзевалт0ўскі

Уладзіслаў Люцыян Францавіч (1857—1925)

Дзеяч народніцкага руху. Нарадзіўся ў Дзісенскім павеце Віцебскай губ. У час ву-чобы ў Віцебскай гімназіі ўдзельнічаў у ра-боце вучнёўскага нелегальнага гуртка, за што ў 1877 выключаны з гімназіі. 3 канца 1878 член аднаго з маскоўскіх гурткоў «Зямлі i волі». 7.3.1879 арыштаваны па па-дазрэнні ў замаху на правакатара Н.Рэн-штэйна. У час следства эмігрыраваў за мя-жу. У 1880 у Парыжы, прымаў удзел у дзейнасці руска-беларускай i польскай рэ-валюцыйнай эміграцыі, быў загадчыкам эмігранцкай бібліятэкі, падтрымліваў цес-ныя сувязі з радзімай. Яго першыя крокі ў літаратуры падтрымаў І.С.Тургенеў, дапа-мог змясціць у газеце «Порядок» апавядан-не «Пяцьдзесят дзве гадзіны на абломку ў адкрытым моры». 25.12.1881 Г.-Дз. арыш­таваны ў Харкаве, але 4.12.1882 Маскоўскі акруговы суд яго апраўдаў. Пазней абвіна вачаны ў палітычнай нядобранадзейнасці i ў чэрвені 1883 высланы на 3 гады ў Заход-нюю Сібір, дзе i памёр.

Літ:. Деятели революционного движения в России: Биобиблиогр. словарь. Т. 3, вып. 2. М., 1934; С н ы т к о Т.Г. Русское народничество и польское общественное движение, 1865—1881 гг. М., 1969; Троицкий НА. Безумство храб­рых: Рус. революционеры и карательная полити­ка царизма 1866—1882 гг. М., 1978.

В.М. Чарапіца.

ГІРГАС

Уладзімір Фёдаравіч

(1835—1887)

Мовазнавец-арабіст, педагог. Нарадзіўся ў г. Гродна. Скончыў усходні факультэт Пецярбургскага універсітэта (1858). Два га­ды вывучаў арабскую мову ў Парыжы. У 1861—64 вывучаў мову, літаратуру i культу­ру арабаў у Сірыі i Егіпце, яго «Справазда-ча» (1864, у рукапісе) пра паездку — адна з першых прац па арабскай дыялекталогіі ў Расіі. Пасля вяртання ў Расію Г. з 1865 да-цэнт, a ў 1873—86 экстраардынарны, арды-нарны прафесар арабскай мовы i літарату-ры ў С.-Пецярбургскім універсітэце. Галоў-ныя працы Г.: «Нарыс граматычнай сістэ-мы арабаў» (1873), «Нарыс арабскай літара-туры» (1875), «Арабская хрэстаматыя» (вып. 1—2, 1875—76, разам з В.Р.Розе-нам), «Слоўнік да «Арабскай хрэстаматыі» i «Карана» (1881). Падрыхтаваў да выдання гістарычныя працы арабскага гісторыка i філолага Абу Ханіфы ад-Дынаверы (Спб., 1888). Памёр i пахаваны ў Кіеве.

Літ:. Крачковский И.Ю. В.Ф.Гйргас: (К 40-летию со дня его смерти) // Зап. Коллегии востоковедов. 1928. Т. 3, вып. 1.

ГІЦІХ

Міхаіл (7—1654)

Літаратар, палеміст. Нарадзіўся на Бела-русі. Выхоўваўся ў духу арыянства. 3 1607 вучыўся ў Альтдорфскай гімназіі (Герма-нія), адкуль выключаны за прапаганду пра-фэсіўных ідэй. У 1611 вярнуўся на Бела­русь i жыў у Навагрудку. Паслядоўнік СБуднага. Вядомы філасофскімі трактата-мі, палемікай i перапіскай з сябрамі. Пісаў на лацінскай мове. У 1612 напісаў трактат «Аб задавальненні Хрыста». Палеміка Г. з альтдорфскім прафесарам Л.Люцыусам надрукавана пад назвай «Аб задавальнен-ні... паміж М.Гіціхам, сацыніянцам i Л.Лю

117

цыусам артадоксам» (Базель, 1628). У 1649 склаў алфавітны даведнік «Багаслоўскія зборнікі». У перапісцы з польскімі мысліцелямі Я.Крэлем, І.Маскажэўскім, М.Руарам выказаў думкі пра сілу чалавечага розуму i законы прыроды (апубл. ў Амстерда­ме, 1677). Я.І.Парэцкі.

ГЛАСКО

Іван Антонавіч

(літ. псеўданім Р а п а ц к і;

8.2.1855—1881)

Дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Нарадзіўся ў Полацкім павеце. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Пецярбур-гскай медыка-хірургічнай акадэміі. У па-чатку 1873 увайшоў у народніцкую групу Пецярбурга. У 1874 заснаваў у Пецярбургу польска-беларускі сацыялістычны гурток, які наладзіў сувязі з народніцкімі гурткамі на Беларусі, з рэвалюідыйнымі арганізацы-ямі Масквы, Кіева, Варшавы, Львова. У чэрвені 1876 у Лондане наладзіў кантакты з прадстаўнікамі рускіх рэвалюцыйных эмі-грантаў, аб'яднаных вакол газ. «Вперед». Змясціў у газ. «Вперед» вялікую карэспан-дэнцыю «3 Беларусі» пра грамадска-палі-тычны рух на радзіме. Пасля вяртання ў Пецярбург арыштаваны, потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—78 у якасці фельча-ра, за мужнасць i гераізм узнагароджаны ордэнам. У 1878 арыштаваны ў Варшаве за удзел у рэвалюцыйным руху i зняволены ў Варшаўскай цытадэлі. 14.4.1880 высланы ў Сібір, дзе адбываў адміністрацыйную ссыл­ку ў Краснаярску. Памёр у час сустрэчы чарговай партыі палітычных вязняў, узру-шаны жудасным выглядам людзей, скава-ных ланцугамі.

Літ:. С н ы т к о Т.Н. Русское народничество и польское общественное движение 1865—1881 гг. М., 1969; Черепица В. Истоки: Очерки из истории рус.-бел.-пол. рев. и культ, связей XIX — нач. XX веков. Гродно, 1991.

ГЛЕБАЎ

Іван Аляксандравіч (21.6.1864—?)

Беларускі гісторык, педагог. Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Пецярбурскі ун-т (1886). Выкладаў гісторыю i геаграфію ў Магілёўскім рэальным вучылішчы. У 1890 пераведзены ў Слуцкую мужчынскую гімназію. 3 1902 працаваў у Віленскім настаў-ніцкім інстытупе. У 1907—17 дырэктар Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Высту-паў за перабудову i дэмакратызацыю школьнай справы i працаваў над удаскана-леннем вучэбна-выхаваўчага працэсу ў ся-рэдняй школе. Удзельнік з'езда дырэктараў сярэдніх навучальных устаноў i начальнікаў народных вучылішчаў Віленскай навучаль-най акругі (Магілёў, 1917). Аўтар «Пста-рычнай запіскі аб Слуцкай гімназіі з 1617—1630—1901 гг.» (1903; на рус. мове). Звестак пра Г. пасля 1917 няма.

С. В. Снапкоўская.

ГЛІНСКІ

Антон Юзаф (1817—30.6.1866)

Беларускі фалькларыст, пісьменнік. На-радзіўся ў маёнтку Шчорсы каля Навагруд-ка. Працаваў у бібліятэцы Храптовічаў. 3 1844 жыў у Вільні, дзе рэдагаваў «Вйлен-ские губернские ведомости». 3 1863 пера-кладчык у газеце «Kurier Wileński» («Вилен-ский вестник»). Быў знаёмы з У'.Сыраком-лем, В.Каратынскім, А.Кіркорам і іншымі даследчыкамі беларускага фальклору. Аўтар «Польскага казачніка» (т. 1—4, 1853) — зборніка апрацаваных беларускіх народных казак, анекдотаў, апавяданняў з ваколіц Навафудка (Шчорсы, Нягневічы). Сярод ix казачныя сюжэты, запісы якіх вельмі рэд-кія: «Дзяўчынка-кветка», «Прададзены чор-ту становіцца свяшчэннікам», «Mani мяне забіла, бацька мяне з'еў» i інш. У зборнік уключаны таксама пераробкі вядомых вер-шаваных казак В.А.Жукоўскага i А.С.Пуш-кіна. На сюжэт казкі пра папарань-кветку з яго зборніка Ф.Багушэвіч напісаў баладу «Хцівец i скарб на святога Яна» (1887). Зборнік Г. перакладзены на чэшскую, французскую (1864), англійскую (1874) i нямецкую (1878) мовы, на польскай мове перавыдаваўся 11 разоў.

Літ.: Krzyżanowski J. Paralele. 3 wyd. Warszawa, 1977.

ГЛУСК (Глоск) Аба

Яўрэйскі асветнік 2-й паловы 18 ст. Па-водле адной версіі нарадзіўся ў Глоску, прадмесці Любліна, паводле другой — у мястэчку Глуск Мінскай губ. Лічаць уста-ноўленай тоеснасць Г. з вальнадумцам-прапаведнікам Аўрамам з Глуска, вядомым пад прозвішчам «Глускер магід», творы

118

якога былі спалены на сінагагальным два-ры ў Вільні. Шляхам самаадукацыі Г. на-быў грунтоўныя філасофскія веды. Ён выс-тупаў з вострай крытыкай пісанняў яўрэй-скіх мудрацоў, чаго яму не маглі дараваць віленскія равіны. Пад пагрозай праследа-вання i кары за вальнадумства вымушаны быў пакінуць радзіму i пасля доўгіх вандра-ванняў трапіў у Берлін, дзе зблізіўся з пісь-меннікам М.Мендэльсонам, які высока ца-ніў яго як глыбокага мысліцеля. Але ста-рэйшыны яўрэйскай абшчыны i тут звяр-нуліся да адміністрацыі Берліна з просьбай выслаць яго з горада. Толькі дзякуючы зас-тупніцтву Мендэльсона ён быў пакінуты ў Берліне. Найбольш прыгнятала Г. тое, што ён не мог адкрыта прапагандаваць асвет-ніцкія ідэі сярод аднаверцаў. «Калі ты, — казаў ён Мендэльсону, — пачнеш хаваць праўду i я таксама, набраўшыся цярплівас-ці, моўчкі абыду ўсе адмоўныя з'явы жыц-ця, дык хто ж, урэшце, будзе накіроўваць аднаверцаў i навучаць ix розуму?» Пакінуў-шы Берлін, Г. доўга блукаў па краінах За-ходняй Еўропы, потым вярнуўся на радзі-му, дзе звесткі пра яго далейшае жыццё губляюцца. Вядомы паэт А.Шамісо пры-свяціў Г. паэму (1832).

Літ:. Шахнович М.И. Реакционная сущ­ность иудаизма. М.; Л., 1960. С. 200.

Г.А.Маслыка.

ГЛУШНЕВІЧ (Hłuszniewicz) Міхал Восіпавіч (1797—9.7.1862)

Астраном. Магістр філасофіі (1819). На-радзіўся ў Мінску. Навучаўся ў Мінскай гімназіі i Віленскім універсітэце. Працаваў памочнікам дырэктара Віленскай астрана-мічнай абсерваторыі. Удзельнічаў ва ўсіх астранамічных i метэаралагічных даследа-ваннях i назіраннях, што праводзіліся ў аб-серваторыі. У 1826 Г. разам з дырэктарам ТІ.Славінскім ажыццявілі астранамічныя назіранні для Літоўскага градуснага вымя-рэння, якое пазней увайшло ў склад вымя-рэння 25-градуснай дугі мерыдыяна ад Ле-давітага акіяна да Дуная. Гэтыя i зробле-ныя пазней астранамічныя назіранні i вы-мярэнні Г. былі станоўча ацэнены вядо-мым рускім астраномам В.Я.Струве. У 1843 Г. прызначаны в.а. дырэктара Віленскай абсерваторыі, дзе ён працягваў апрацоўку назіранняў папярэдніх гадоў i на асабістыя сродкі друкаваў ix вынікі (пераважна на нямеикай мове). У 1838—46 яго працы публікаваліся ў выданнях абсерваторыі i ў час. «Astronomische Nachrichten» («Веснік астраноміі»). У 1848 пайшоў у адстаўку ў чыне тытулярнага саветніка. Памёр у Віль-ні.