- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Каладынскі
Андрэй (Казьма)
Рэлігійны дзеяч 16 ст., антытрынітарый. Паходзіў з Віцебска. Напачатку быў дыяка-нам у праваслаўнай царкве, потым пры-мкнуў да антытрынітарыяў і ў 1563—64 па ix даручэнні выступаў з пропаведзямі ў Ві-цебску. Каля 1567 апынуўся ў Перамыш-льскай i Сандамірскай абласцях, дзе спра-баваў прапагандаваць свае погляды сярод праваслаўных. Не дамогшыся жаданых вы-нікаў, сваю кар'еру скончыу простым слугою ў аднаго з мясцовых паноў. На думку гісторыка царквы І.І.Малышэўскага, К. з'яўляецца аўтарам апакрыфічнага пом-ніка «Ліст полаўца Смеры да цара Уладзі-міра Кіеўскага». Прозвішча К. як чалавека, які нібыта знайшоў i пераклаў з рускай мо-вы на польскую «Ліст...», згадваецца ў творы пратэстанта-антытрынітарыя Х.Санда «Nucles historiae ecolesiasticoe» («Асновы рэлігійнай гісторыі»), апублікаваным у 1669—75 у Амстэрдаме i Кёльне разам з лацінскім перакладам гэтага «Ліста...», зробленым А.Вішаватым.
Смера (Іван) — выдуманы лекар князя Уладзіміра, па паходжанні полавец. Князь Уладзімір, тады яшчэ язычнік, у 980 быц-цам бы накіраваў Смеру ў Канстанцінопаль для даследавання хрысціянскай веры. Пас-ля працяглага i цяжкага вандравання Смера дасягнуў Александрыі, прыняў там хрысціянства і ў 990 прыслаў адтуль ліст да Уладзіміра, а сам ужо не вярнуўся. У сваім лісце Смера крытыкаваў грэчаскую веру i заклікаў князя не прымаць яе, а аддаць пе-равагу другой, якую ён быццам бы спазнаў там i якая з'яўляецца падабенствам будучай пратэстанцкай плыні хрысціянства. Пазней сапраўднасць «Ліста...» абвергнута гісторы-камі, пачынаючы з М.М.Карамзіна, якія выявілі ў ім прыкметы звычайнага падлогу-Аднак пісьменнікі-антытрынітарыі надалі «Лісту...» значэнне сапраўднага помніка, бо ён запаўняў прагал, які яны адчувалі ў гіс-торыі сваёй плыні на працягу некалькіх стагоддзяў. Нападкі ў «Лісце...» на грэкаў i ix паслядоўнікаў пераносіліся ў свядомасці антытрынітарыяў на праваслаўную i ката-ліцкую цэрквы. Падрыхтаваны антытрыні-тарыем з беларусаў «Ліст...» стаў вельмі прыдатны для тутэйшых антытрынітарыяў i таму імі захаваны i выдадзены. Гэты «Ліст...», выкладзены К. на тагачаснай бе-ларускай мове, прызначаўся для тых мяс-цін, дзе ён прапаведаваў. Падставай для падлогу стала летапіснае сказание пра па-сольствы князя Уладзіміра для выпраба-вання розных веравызнанняў, у выніку ча-го была аддадзена перавага хрысціянству па фэчаскім узоры. Як антытрынітарый з былых праваслаўных і, безумоўна, чалавек у свой час добра адукаваны К. выдумаў свой дадатак да летапіснага сказания з мэ-тай падарваць думку, што грэчаскае вера-вызнанне аднагалосна ўхвалілі паслы.
Шт.: Малышевский И. Подложное письмо половца Ивана Смеры к великому князю Владимиру святому // Тр. Киев. дух. акад. 1876. Т. 2—3; Немировский Е.Л., Гор бачевский Б.С. С книгой через века и страны. М., 1964. С. 42—44. Г.А.Мааыка
197
КАЛІНОЎСКІ
Віктар Отан Сямёнавіч (21.4.1833—6.11.1862)
Гісторык, археограф, удзельнік нацыя-нальна-вызваленчага руху 1860-х гадоў. Старэйшы брат К.С.Каліноўскага. Нарадзіў-ся ў в. Мастаўляны на Гродзеншчыне (ця-пер у Беластоцкім ваяв., Польшча). 10 га-доў (з 1841) вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1851 у сувязі з пераводам гімназіі са Свіслачы ў Шаўлі (цяпер Шаўляй, Літва) пераехаў у Гродна, дзе ў 1852 скончыў Гро-дзенскую гімназію i ў тым жа годзе пастушу на медыцынскі факультет Маскоўскага універсітэта. У 1856 нечакана пакінуў вучо-бу ва універсітэце i перабраўся ў Пецяр-бург. Як член Віленскай археаграфічнай камісіі выконваў там яе даручэнні па выву-чэнні старадаўніх рукапісаў з гісторыі Бе-ларусі i Літвы. Вынікі навуковай працы К. былі выкарыстаны ў публікацыях камі-сіі. Расійскі гісторык i пісьменнік М.І.Кас-тамараў ахарактарызаваў К. ў сваіх успамі-нах як чалавека высокай эрудыцыі, захоп-ленага археалогіяй i гісторыяй свайго краю, якога можна было назваць «хадзячым каталогам самых дробных звестак пра мінулы побыт гэтых мясцін». У 1858—62 ён быў адным з кіраўнікоў рэвалюцыйнай аргані-зацыі ў Пецярбургу, вербаваў туды новых членаў, наладжваў сувязі з іншымі аргані-зацыямі, сябраваў з З.Серакоўскім i Я.Дам-броўскім. Да навуковай дзейнасці К. ім-кнуўся далучыць i малодшага брата, на якога ён меў значны ўплыў. Відавочна, што не без яго ўздзеяння фарміраваўся света-погляд будучага кіраўніка паўстання. Па-мёр ад сухотаў у фальварку Якушоўка Ваў-кавыскага пав.
Літ.: Нікалаеў М. Браты Каліноўскія i Публічная бібліятэка // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. Мн., 1990 [Вып. 1].
КАЛІНОЎСКІ
Кастусь
(Вікенцій Канстанцін Сямёнавіч; псеўд. Яська гаспадар з-пад Вільні, Хамовіч, Вітажэнец іінш.; 2.2.1838—22.3.1864)
Рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст i паэт, кіраўнік паўстання 1863—64 на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў в. Мастаўляны Гродзенскага пав. (цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча). 3 незамож-нага шляхецкага роду. Продкі К. на праця-гу амаль ста гадоў валодалі маёнткам Калі-нава ў Браньскай зямлі на сумежжы Бела-русі i Польшчы, але ў 2-й палове 18 ст. ма-ёнтак быў прададзены i Каліноўскія сталі беззямельнай шляхтай. Маці, Вераніка Ры-бінская, памерла маладой, калі Кастусю было 5 гадоў. Бацька, Сямён Сцяпанавіч, быў разумным i энергічным чалавекам. У в. Мастаўляны на зямлі памешчыка Радавіц-кага ў 1835 ён заснаваў невялікую ткацкую фабрыку (па сутнасці майстэрню), дзе вы-рабляліся сурвэткі, абрусы i інш. льняныя вырабы, дамогся добрай якасці i канкурэн-таздольнасці прадукцыі. Потым разам з другой жонкай, Ізабелай Лазарэвіч, набыў невялікі фальварак Якушоўка паблізу мяст. Свіслач у Ваўкавыскім пав. Туды ў 1849 перабр&тася сям'я, а таксама была пераве-дзена фабрыка. У 1855 бацька дамогся зац-вярджэння сенатам Каліноўскіх у дваран-скіх правах. Але матэрыяльнае становішча сям'і, у якой ад двух шлюбаў было 17 дзя-цей, па-ранейшаму заставалася цяжкім. У 1847 К. паступіў у 1-ы клас Свіслацкай гімназіі, вядомай не толькі педагагічнымі дасягненнямі, але i багатымі традыцыямі ўдзелу навучэнцаў у вызваленчай барацьбе. Вялікі ўплыў на К. зрабіў яго старэйшы брат Віктар. Пасля сканчэння вучылішча (каля 1852) К. тры гады жыў у Якушоўцы, дапамагаючы бацьку па гаспадарцы i зай-маючыся самаадукацыяй. Віктар, стаўшы студэнтам Маскоўскага універсітэта, клікаў яго да сябе. Да таго ж у краіне пачалося
198
грамадскае ажыўленне, звязанае з пара-жэннем царызму ў Крымскай вайне i смер-цю Мікалая I. У такі час цяжка было ўсе-дзець на вёсцы. У канцы 1855, напярэдадні свайго паўналецця, К. паехаў у Маскву да брата з намерам паступіць ва універсітэт. Але неўзабаве ў братоў змяніліся планы, i летам 1856 яны перабраліся ў Пецярбург. К. паспяхова здаў уступныя экзамены ва універсітэт i стаў студэнтам 1-га курса юрыдычнага факультэта па разрадзе камеральных навук, які рыхтаваў да гаспадарчай або адміністрацыйнай кар'еры i даваў добрую агульную адукацыю. Апрача юрыдыч-ных навук К. вывучаў рускую i ўсеагульную гісторыю, палітэканомію, статыстыку, логі-ку, псіхалогію, заалогію, батаніку, сельскую гаспадарку, тэхналогію, архітэктуру, рускую i французскую мовы. Студэнцкія гады мелі вырашальнае значэнне для ста-наўлення рэвалюцыйнага светапогляду К. Ён захапляўся публікацыямі ў «Современнике» i «Колоколе», творамі рэвалюцы-янераў-дэмакратаў, a магчыма, i асабіста быў знаёмы з правадырамі рускай рэвалю-цыйнай дэмакратыі М.Чарнышэўскім, М.Дабралюбавым i Т.Шаўчэнкам, які так-сама жыў тады ў Пецярбургу. У тыя бур-ныя часы ў студэнцкім жыцці К. неаднара-зова выбіраўся бібліятэкарам-кіраўніком арганізацыі студэнтаў «Огул» — выхадцаў з Польшчы, Беларусі, Літвы i Украіны, узна-чальваў у «Огуле» найбольш радыкальнае крыло. 3 утварэннем каля 1858 у Пецярбургу ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі Серакоўскага-Дамброўскага браты Калі-ноўскія сталі яе актыўнымі дзеячамі. Жылі яны ў Пецярбургу на заробкі Віктара, які перапісваў гістарычныя дакументы, i невя-лікую стыпендыю, прызначаную К. ў 1858. Каб здабыць дадатковыя сродкі, К. зай-маўся рэпетытарствам, а нярэдка быў вы-мушаны звяртацца за дапамогай у рэкта-рат. Вядома таксама, што ён цяжка хварэў, асабліва ў кастрычніку 1859. Тым не менш ён выдатна вучыўся i летам 1860 паспяхова скончыў універсітэцкі курс, a пасля падачы дысертацыі ў студзені 1861 зацверджаны папячыцелем Пецярбургскай навучальнай акругі ў ступені кандыдата правоў. Атры-маўшы ў лютым 1861 дыплом, ён праз 2 тыдні быў ужо ў Вільні, дзе зрабіў безвыні-ковую спробу ўладкавацца на службу ва ўпраўленне мясцовага генерал-губернатар-ства. Вяртанне К. на радзіму супала з моц-ным уздымам вызваленчага руху на Беларусі i ў Літве, выкліканага абвяшчэннем ся-лянскай рэформы i абвастрэннем палітыч-най сітуацыі ў Расіі i Польшчы. К. стаў ад-ным з правадыроў гэтага руху, лідэрам яго дэмакратычнай плыні («чырвоных»). На працягу 1861 ён стварыў на Гродзеншчыне з разначыннай інтэлігенцыі нелегальную рэвалкшыйную арганізацыю, звязаную з такімі ж арганізацыямі ў Вільні. К. i яго прыхільнікі вялі па вёсках i мястэчках агі-тацыю сярод сялян, заклікалі ix на бараць-бу з памешчыкамі i самаўладствам. Разам ca сваім сябрам В.Урублеўскім, беларускім паэтам Ф.Ражанскім i інш. паплечнікамі па гродзенскай арганізацыі летам 1862 ён рас-пачаў выданне першай у гісторыі Беларусі нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда». На працягу 1862—63 удалося выдаць 7 нумароў, аўта-рам i рэдактарам большасці з якіх быў К. «Мужыцкая праўда» ўпершыню на бела-рускай мове несла рэвалюцыйна-дэмакра-тычныя ідэі ў асяроддзе сялянства, рыхта-вала яго да паўстання. К. асабіста ўдзельні-чаў у распаўсюджванні газеты.
Пасля таго як мясцовыя ўлады аддалі загад пра яго арышт, ён цалкам перайшоў на нелегальнае становішча, хаваючыся пад розным i прозвішчамі (Макарэвіч, Хамовіч, або Хамуціус, Чарноцкі i інш.). Адначасова з напружанай дзейнасцю на Гродзеншчыне К. падтрымліваў цесныя сувязі з сябрамі-аднадумцамі далека за яе межамі. Удзельні-чаў у рабоце віленскага цэнтра па падрых-тоўцы паўстання ў Літве i на Беларусі — «Камітэта руху», перайменаванага неўзаба-ве ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), вёў там барацьбу за рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму паўстання. 3 во-сені 1862 К. — старшыня ЛПК, што свед-чыла пра ўзмацненне ўплыву рэвалюцый-ных дэмакратаў на вызваленчы рух у Беларусь Вядомы прынцыповыя спрэчкі К. i ўсяго ЛПК з рэвалюцыйнымі дзеячамі Варшавы за прызнанне суверэннасці Літвы i Беларусі. Вялікія надзеі К. ўскладаў на суп-рацоўніцтва з рускімі рэвалюцыянерамі. У канцы 1862 для ўмацавання кантактаў ён прыязджаў у Пецярбург.
Пасля выбуху паўстання ў Польшчы (студзень 1863) ЛПК заклікаў народы бела-руска-літоўскага краю да актыўных дзеян-няў і абвясціў сябе Часовым рэвалюцый-ным урадам Літвы і Беларусі. Выпушчаная К. «Паўстанцкая інструкцыя» патрабавала суровых захадаў супраць памешчыкаў. Ад
199
нак прадстаўнікам ліберальнай плыні ў вызваленчым руху («белым») удалося зра-біць пераварот і, адхіліўшы К. i яго паплеч-нікаў ад кіраўніцтва паўстаннем, захапіць уладу ў паўстанцкай арганізацыі. Вясны К. — рэвалюцыйны камісар на Гродзеншчыне, працаваў у Беластоку i Гродне, шмат зрабіў, каб зламаць сабатаж памешчыкаў i ўцягнуць у паўстанне народныя масы. У маі 1863 разам з паўстанцкім цывільным начальнікам Гродзенскага ваяв.Э.Заблоцкім ён аб'ехаў Слонімскі i Ваўкавыскі пав., апошні раз пабываў у в. Якушоўка, інспектаваў злучаныя сілы паўстанцаў пад Мілавідамі ў Слонімскім пав. (напярэдадні вядомай бітвы) i Брэсцкі атрад за Бутам у Падляшшы. Хутка ў паўстанцкай арганізацыі адбыўся новы пераварот, «чырвоныя» зноў узялі ўладу ў свае рукі, i К. ўзначаліў віленскі паўстанцкі цэнтр. Адной з яго важнейшых канспіратыўных кватэр у Вільні была кватэра Ямантаў на Ра- тушнай плошчы. Былы студэнт І.Ямант вёў важную перапіску паўстанцаў, а яго сястра Марыля была блізкім сябрам К. За кіраўні- ком паўстання ўлады арганізавалі сапраўднае паляванне. Але ён працягваў мужную барацьбу, мяняючы аблічча, імёны, адрасы. Паступова кола рэвалюцыянераў звужала- ся. Былі схоплены i публічна пакараны смерцю найбліжэйшыя яго паплечнікі І.Здановіч i Ц.Далеўскі. Для ўмацавання мясцовай арганізацыі ў Мінск паехаў І.Ямант. У кастрычніку 1863 К. пад імем І.Вітажэнца пасяліўся ў т.зв. Святаянскіх мурах (комплекс будынкаў былога Віленскага універсітэта), насупраць генерал-губернатарскага палаца, дзе жыў душыцель паўстання Мураўёў-вешальнік. Псеўданім iадрас кіраўніка паўстання выдаў жандарам на допытах у Мінску ўдзельнік паўстан- цкай арганізацыі В.Парфіяновіч. У студзені К. быў арыштаваны ў Святаянскіх мурах i зняволены ў т. зв. Дамініканскі будынак (былы Дамініканскі кляштар). Чалавек вялікай сілы духу, пачуцця ўласнай годнасці i мэтанакіраванасці, К. паводзіў сябе ў час следства i суда вельмі мужна, у турменапісаў i здолеў перадаць на волю «Пісьмы з-пад шыбеніцы» — сваё ідэйна-палітычнае завяшчанне, яскравы мастацка-публіцыстычны твор, дакумент рэвалюцыйна- дэмакратычнай ідэалогіі. Асуджаны царскім ваенна-палявым судом, паводле канфірмацыі Мураўёва ён быў публічна павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Цела рэвалюцыянера паводле тага-часных правіл закапалі на месцы пакаран-ня. Пазней яго прах тайна перанеслі на тэ-рыторыю Віленскай цытадэлі. Лічыцца, што рэшткі К., як i іншых змагароў 1863, пакараных смерцю ў Вільні, пахаваны на вяршыні гары Гедзіміна, якая знаходзілася ў той час на тэрыторыі цытадэлі.
К. вядомы не толькі як рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, палымяны прыхільнік ідэі рэвалюцыйнага саюзу ўсіх народаў у барацьбе з самадзяржаўем, але i як выдат-ны знаўца беларускай народнай мовы. Шырока i з вялікім майстэрствам ён ка-рыстаўся ёю ў сваёй публіцыстыцы, са-дзейнічаў яе літаратурнаму развіццю. Пісаў таксама i вершы. Як родапачынальнік беларускай рэвалюцыйнай дэмакратыі К. зрабіў вялікі ўплыў на ўсю наступную беларускую літаратуру i культуру, садзейні-чаў паглыбленню ў літаратуры i мастацтве прынцыпаў рэалізму i народнасці, замаца-ванню высокіх ідэалаў барацьбы за свабо-ду. Ідэйныя прынцыпы К. развівалі пасля ў сваёй творчасці Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, Цётка i інш.
Друкаваная i рукапісная спадчына К. па аб'ёме невялікая (7 нумароў газеты «Му-жыцкая праўда», шэраг рэвалюцыйных ін-струкцый, заклікаў, загадаў, а таксама не-калькі лістоў, у т.л. i вядомыя «Пісьмы з-пад шыбеніцы»), тым не менш яна ўтрым-лівае ў сабе шэраг глыбокіх ідэй i тэарэ-тычных палажэнняў. Перш за ўсё ў ёй вострая крытыка феадальна-прыгонніцкіх ад-носін у Расіі сярэдзіны 19 ст. Развіваючы традыцыі рускіх рэвалюцыянераў-дэмакра-таў, К. глыбока раскрыў сутнасць прыгон-ніцкай эксплуатацыі ва ўсіх яе формах, па-казаў паразітызм памешчыкаў, выключна цяжкае становішча прыгонных сялян Бела-русі. У публіцыстыцы К. адлюстравана цяжкае становішча казённых (дзяржаўных) сялян, якіх бязлітасна эксплуатавалі i прад-стаўнікі царскай адміністрацыі, i арандата-ры маёнткаў. К. рэзка крытыкаваў дзяр-жаўную машыну абсалютызму, дзе велізар-ны бюракратычны апарат кіраўніцтва не-падсправаздачны i бескантрольны, у ім працвітае шырокая сістэма ліхвярства i ха-барніцтва. Ён настойліва рассейваў царыс-цкія шюзіі сялян, пераканаўча даказваў. што ўсе беды народа зыходзяць менавіта ад самога цара. К. належаў да тых мысліце-ляў, якія выступалі таксама з крытыкай ка-піталізму. У капіталізме ён бачыў толькі
200
новую сістэму эксплуатацыі чалавека чала-векам. К. быў перакананым праціўнікам эксплуататарскага ладу, прыхільнікам ка-рэннай перабудовы фамадства на новых, справядлівых пачатках. К. марыў раздаць усю зямлю сялянам, бо яна «ад дзядоў-прадзедаў» з'яўляецца ix уласнасйю. Ён быў шчырым i гарачым прыхільнікам ідэа-лаў сялянскага абшчыннага сацыялізму, выдатнымі прадстаўнікамі якога былі рус-кія рэв&іюцыянеры-дэмакраты. К. высту-паў за рашучую адмену ў будучым грамад-стве ўсіх класавых, нацыянальных i рэлі-гійных прывілеяў i абмежаванняў з тым, каб зрабіць галоўным крытэрыем каштоў-насці чалавечай асобы працу, ацэньваць чалавека па яго рэальных справах i заслугах. Гэтай мерай беларускі сацыяліст-ута-піст марыў выкараніць з грамадства мар-натраўства i паразітызм прывілеяваных класаў i найперш шляхты. Арганічнай час-ткай сацыяльнай утопіі К. з'яўляюцца яго ідэі аб выхаванні. Галоўнай умовай пашы-рэння асветы ён лічыў карэнную змену іс-нуючых сайыяльна-палітычных адносін. Пакуль народ не будзе свабодны, не будзе ні справядлівасці, ні багацця, ні навукі. К. выказваўся за ўсеагульную адухацыю i выхаванне, якімі булзе займашіа непасрэд-на дзяржава, за тое. каб школа фарміравала ў дзяцей высокія грамадскія якасці i гума-ністычныя ідэалы. Ён лічыў за неабходнае развіваць асвету i навуку на роднай бела-рускай мове. Вялікую ролю ў жыцці грамадства адводзіў жанчыне i вырашэнне жа-ночага пытання бачыў у карэнным пе-раўтварэнні фамадства.
Значнае месца ў будучым фамадстве К. адводзіў дэмакратычным формам праўлення. Разумеючы прызначэнне дзяр-жавы ў тагачасным прыгонніцкім грамад-стве, ён звязваў вызваленне сялянства i ўсіх працоўных з пераходам дзяржаўнай улады ў рукі народа. Найлепшай формай дзяржаўнай будовы лічыў дэмакратычную рэспубліку. Ажыішяўленне ўсіх сваіх сацы-яльных праектаў i планаў К. як прыхільнік рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэй Чарны-шэўскага i Гериэна звязваў з сялянскай рэ-валюйыяй. Ён быў перакананы, што толькі народная рэвалюиыя можа прынесці сялянам жаданую зямлю i свабоду, падкрэслі-ваў, што свабоду можна заваяваць толькі шляхам узброенай барацьбы. К. ў поўнай меры асэнсоўваў увесь цяжар гэтай нялёг-кай задачы, што стаяла перад народам, але лічыў яе цалкам дасягальнай. бязмежна верыў у сілы народа. Ён бачыў галоўную рэ-валюцыйную сілу ў сялянстве, К. разам з тым лічыў магчымым удзел у народнай рэ-валюйыі сумесна з сялянамі гараджан i сту-дэнцтва, імкнуўся да саюзу з імі, падкрэс-ліваў, што ў ix з сялянамі агульныя інтарэ-сы. Паколькі паўстанне 1863 на Беларусі i ў Літве насіла нацыянальна-вызваленчы ха-рактар, К. не выключаў магчымасці ўдзелу ў ім асобных памешчыкаў, але на такой ідэйнай платформе, якая б не супярэчыла інтарэсам сялян. К. быў перакананы, што сапраўднай свабоды i народнага шчасця можна дасягнуць толькі поплеч з народам Расіі, змагаючыся супраць агульных пры-гнятальнікаў. Наспелае паўстанне на Бела-русі і ў Літве ён разглядаў як частку агуль-нарасійскай сялянскай рэвалюпыі, якую рыхтавалі рускія рэвалюцыянеры-дэмакра-ты.
Те.: К.Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988; За нашую воль-насць: Творы, дакументы. Мн., 1999.
Шт.: С м i р н о ў А. Кастусь Каліноўскі ўпаўстанні 1863 года. Мн., 1959; Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; ШалькевичВ. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. Мн., 1988. Г.В.Кісялёў, В.Ф.Шалькевіч.
КАЛІНОЎСКІ
Юзаф Андрэевіч (1.9.1835—15.11.1907)
Мемуарыст, удзельнік паўстання 1863— 64 у Польшчы, Літве i Беларусі. Нарадзіў-ся ў Вільні. У 1856 скончыў Пецярбур-гскую інжынерную акадэмію, інжынер-ка-пітан расійскай арміі. Працаваў у Пецяр-бургу, падтрымліваў сувязі з Польскай рэ-валюпыйнай арганізайыяй, удзельнічаў у гуртку З.Серакоўскага. 3 1860 у Брэсце. 3 чэрвеня 1863 узначальваў ваенную секцыю ў Выканаўчым аддзеле Літвы (Літоўска-бе-ларускі чырвоны жонд), які быў цэнтрам па кіраўніцтве паўстаннем i які з 12.8.1863 узначатьваў К.С.Ксьііноўскі. К. стаў бліжэй-шым памочнікам К.Каліноўскага, але не заўсёды падзяляў яго погляды, лічыў ix за-лішне крайнімі, імкнуўся стрымлівапь яго. Арыштаваны ў сакавіку 1864 i засуджаны на 10 гадоў катаргі. У 1868 вызвалены. Жыў у Іркуцку, Пермі, Смаленску. У 1874 пераехаў у Варшаву. 3 1877 у Галіцыі, ма-нах-кармеліт. Аўтар успамінаў пра паўстан-не К.Катіноўскага.
Te.: Wspomnienia, 1835—1877. Lublin, 1965.
201