Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Турцэвіч

Арсен Восіпавіч (1848 — пасля 1915)

Археофаф i гісторык. Нарадзіўся на Міншчыне. Скончыў Пецярбургскі універ-сітэт (1872). 3 1901 працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі. Складальнік па-дручнікаў па гісторыі Расіі для гімназій (13 выд., 1911), прадмоў да 35-га i 38-га та-моў «Актаў Віленскай археаграфічнай камі-сіі», у якіх паказаў эвалюцыю феадальнай рэнты на Беларусі, «Хрэстаматыі гісторы-і Заходняй Расіі» (1892). Яго манархічна-клерыкальныя погляды пасля 1905 сталі больш ліберальнымі.

Те.: Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов. 1864—1906. Вильно, 1906; Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши. Вильна, 1911.

Тшашчкоўская

(Тр ашчкоўская) Зоф'я Адамаўна (1847—7.10.1911)

Паэтэса, перакладчыца. Нарадзілася ў в. Дарагавіца Слуцкага павета ў сям'і дроб-нага шляхціца Адама Манькоўскага. Даво-дзілася пляменніцай А.Раецкаму, швагру У.Сыракомлі. 3 У.Сыракомлем пазнаёміла-ся яшчэ ў дзяцінстве, у час вучобы ў Вільні часта наведвала яго дом.У 1862 паэт пада-раваў ей аўтограф верша «Да панны Зоф'і Манькоўскай», чым благаславіў пачынаю-чую 15-гадовую паэтэсу «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве». Пазней выйшла замуж за афіцэра расійскай арміі Трашчкоўскага, жыла ў Зарайску, Ноўгарадзе, удзельнічала ў руска-турэцкай вайне 1877—78. Друка-вацца пачала ў 1887. Усе публікацыі пад-пісвала крыптанімам Адам М-скі ( імя i скарочанае прозвішча бацькі). Падтрымлі-вала творчыя сувязі з В.Каратынскім i Я.Лучынам, сябравала з паплечнікам К.Ка-ліноўскага Ф.Зянковічам. Апошнія гады правяла ў роднай в. Дарагавіца, дзе паглы-білася ў спасціжэнне беларускай народнай песні (цыкл «Дарагавіцкія песні»). У 1890 выдала зборнік польскамоўнай паэзіі «Адзін з многіх». У польскамоўных вершах шырока выкарыстоўвала беларускі фальк-лор i лексіку. Як паслядоўніца Сыракомлі ў сваіх творах звярталася да гераічнага міну-

433

лага роднага краю (нізка «Былыя акорды»), выказвала замілаванне да блізкіх з дзяцін-ства мясцін («3 жыцця i тугі», «Выня»), за-хапленне сялянскай трываласцю i спачу-ванне сацыяльна абяздоленым. Абвостра-на-гуманістычнае светаўспрыманне і дэ-макратызм поглядаў Т. спрыялі яс звароту да арыгінальнай («Божа, наш бацька») i пе-ракладной («Каліна» Т.Ленартовіча, «Ка­зак» Я.Чачота i інш.) беларускамоўнай творчасці. Перакладала на польскую мову творы англійскай, партугальскай, француз-скай, чэшскай паэзіі. Пахавана на могілках

в. Бабоўня Капыльскага р-на.

Літ:. Казбярук У. Беларускія вершы Адама М-скага // Маладосць. 1971. №12; М а р -х е л ь У. Лірнік вясковы: Сыракомля ў бел.-пол. літ. узаемадзеянні. Мн., 1983. С 156—159.

Тызенгаўз

Антоній (1733—31.3.1785)

Палітычны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. 3 1764 канюшы літоўскі, з 1765 падскарбі надвор-ны літоўскі, староста фодзенскі. У 1765 па даручэнні караля Станіслава Аўгуста Паня-тоўскага ён прыняў кіраўніцтва каралеўскі-мі эканоміямі на тэрыторыі Беларусі i Літ-вы. Як гродзенскі староста вырашыў упа-радкаваць Гродна на узор сталіцы дзяржа-вы. Па яго ініцыятыве ў 1760—80 побач з горадам у в. Гарадніца быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будын-каў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытвор-чую, навучальную (пазней увайшлі ў межы

г. Гродна). У прадмесцях Гродна былі заснаваны i дзейнічалі фабрыкі: суконная, шаўковая, палатняная, камлотная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў, ігральных карт, збройная, гарбарная, a таксама завод жалезных i медных вырабаў. Значную ўвагу надаваўТ. i земляробству. Для вывучэння спосабаў павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадар- чых культур Т. накіраваў свайго аднадумца Даўнаровіча ў Англію вывучаць агратэхні- ку. Каб падняць узровень жывёлагадоўлі, ён закупляў пародзістыя віды жывёл. Але аграрная рэформа, праведзеная ім у Шавельскай эканоміі, грунтавалася на ўзмацненні паншчыны, што выклікала незадаволенасць сялян, a ў 1769 нават i паўстанне.

3 намерам пашырэння асветы ў краі Т. зас-наваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую i інш. школы. У медыцынскай школе на сродкі Т. i пада-раванні Панятоўскага была створана біблі-ятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля лік-відацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні. Т. быў не толькі буйным фінансістам i адміністрата-рам, але даволі адукаваным i культурным чалавекам свайго часу. Заснаваўшы дзесят-кі мануфактур i навучальных устаноў, ён стварыў i свой тэатр, у які запрашаў балет-майстраў, замежных артыстаў, музыкантаў, спевакоў i харэографаў, у тым ліку братоў Г. i Л. Петынеці з Неапшія. Для падрых-тоўкі ўласных артыстаў з прыгонных сялян ён стварыў тэатральную школу. У 1772 Т. паслаў для навучання за мяжу прыдвор-нага капельмайстра Л.Сітанскага. Наву-чэнцамі ў тэатральную школу найчасцей бралі дзяцей прыгонньгх сялян з яго маён-ткаў. Там вучні набывалі акцёрскія навыкі, вучыліся іграць на музычных інструментах. У праграму заняткаў уваходзілі танец, спе-вы, нотная грамата, тэорыя музыкі i кам-пазіцыя. Выкладачіся i агульнаадукацый-ныя прадметы (пісьмо, арыфметыка, фран­цузская i італьянская мовы, маляванне), а таксама рукадзелле, чыталіся лекцыі па агульным выхаванні. Школа давала даволі добрую падрыхтоўку, яе вучні выступалі ў спектаклях тэатра. Выхаванцы гэтай школы артысты балета Е.Валінскі, Д.Пякарская-Сітанская, М.Рымінскі, спявачка М.Сітан-ская пазней праславіліся ў польскім тэат-ры. Тэатр, які пачынаўся з невялікага ан­самбля інструментаў i вакалістаў, да 1778 дасягнуў высокага прафесійнага ўзроўню i стаў шматпрофільны. На яго сцэнах былі ажыццёўлены пастаноўкі оперы А.Грэты «Магніфік», камедыі П.Бамаршэ «Севітьскі цырульнік» i інш. Прыдворы аркестр, т.зв. капэла Тызенгаўза, належаў да найболь-шых i найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага характару ў Вялікім княстве Літоўскім i славіўся за яго межамі. Так, у 1780 гэтая капэла была ангажырава-на ў Нацыяльнальны тэатр у Варшаве. Рэ-пертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, сімфоніі, розныя жанры бытавой музыкі. Пасля адстаўкі Т. тэатральная школа, ба­летная трупа i частка капэлы былі пераве-дзены ў г. Паставы.

434

У 1775 Т. набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў М.Пачобут-Адляніцкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, ка-лендары, часопіс «Gazety Wileńskie» («Bi-ленскія газеты»). У 1775—76 Т. арганізаваў першую друкарню ў Гродне і быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання была ўзята з Віленскай друкарні, астатняе закуп­лена ў Круляўцы (Кёнігсбергу). Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776. Тут друкаваліся арыгінальная i перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малі-тоўнікі, «Каляндар гаспадарчы», «Літоўскі веснік», афіцыйныя дакументы i інш., а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў Т., «Gazeta Grodzieńska» («Гродненская газе­та»). Друкарня існавала да 1802.

Няўдалая гаспадарчая палітыка (нерэн-табельнасць многіх мануфактур), інтрыгі магнатаў, незадаволеных актыўнай дзей-насцю Т., сталі прычынай адхілення ў 1780 Т. ад кіравання эканоміяй. Апошнія гады жыцця ён правёў у Паставах.

Т. былі блізкія і зразумелыя ідэі Асвет-ніцтва. У тэатры ён бачыў не крыніцу пры-быткаў, а сродак асветы, інструмент вып-раўлення нораваў і ўсталявання роднай мо-вы. Свае дзеянні ён апраўдваў клопатам пра цывілізацыю тутэйшага краю. Думкі, выказаныя ім пра выхаваўчую ролю тэатра, былі сугучныя палажэнням французскіх ас-ветнікаў, асабліва Д.Дзідро. Але ў адроз-ненне ад апошняга ён лічыў, што тэатр іс-нуе толькі для прывілеяванай часткі гра-мадства, шырокіх колаў шляхты, а не для мяшчан, рамеснікаў, гандляроў і неадука-ваных сялян. Таму яго тэатр не стаў агуль-надаступным, агульнанацыянальным. Каб надаць сваім пачынанням пэўную важ-касць, Т. вёў перапіску з Ж.Ж.Русо i пра-паноўваў яму пераехаць у Гродна або ў Бе-лавежскую пушчу.

Літ.: Гісторьш Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Музыкальный театр Белоруссии. Дооктяб­рьский период. Мн., 1990; Гибянский И.Г. Граф Антоний Тизенгауз и гродненские ко­ролевские мануфактуры. Пг., 1916. С. 12—15.