Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Шалковіч

Сямён Вуколавіч (1840—86)

Пісьменнік, археограф. Паходзіў з Бела­руси. Адукацыю атрымаў у Мінскай духоў-най семінарыі i Кіеўскім універсітэце (1863). Настаўнічаў у Вільні. У 1870 пры-значаны членам Віленскай археаграфічнай камісіі. Прымаў удзел у складанні зборніка палеаграфічных здымкаў са старажытных гравюр i актаў, што захоўваліся ў Віленскім цэнтральным архіве. Быў карэспандэнтам рускіх перыядычных выданняў «Москов­ские ведомости» i «День». Аўтар прац «Зборнік артыкулаў, якія тлумачаць польс-кія справы адносна Заходняй Расіі» (Вільня, 1885—-87), «Аб межах Польскай Кароны i Вялікага княства Літоўскага» (1885) i інш.

ШАНТЫР

Станіслаў

(каля 1763 —пасля 1846)

Мемуарыст, гісторык рэлігіі. Нарадзіўся ў в. Горспля Расонскага р-на Віцебскай вобл. Доктор тэалогіі i права Віленскага універсітэта (1805). Вучыўся ў Полацкім i Аршанскім калегіумах. Працаваў у Магілё-ве настаўнікам, кіраўніком канцылярыі ка-таліцкага архіепіскапа. 3 1815 у Слуцку. Аўтар кніг на польскай мове «Казанне на пахаванні Ганны з Лускінаў Храпавіцкай...» i «Казанне ў дзень адкрыцця Магілёўскай губерні» (Полацк, 1802), «Збор вестак пра касцёл каталіцкага веравызнання ў Рускай імперыі ў 1773—1826 гг.» (т. 1—2, 1843). Ва «Успамінах пра маё жыццё i розныя ў ім здарэнні» (1846, рукапіс; зберагаюцца ў б-цы імя Асалінскіх у Вроцлаве, Польшча) апісаны побыт i норавы сярэдніх слаёў на-сельніцтва Полаччыны 2-й пал. 18 ст. У час. «Dzieje dobroczynności» («Гісторыя даб-рачыннасці») змяшчаў артыкулы пра гісто-рыю Слуцка i каталіцкай царквы.

А.І.Мальдзіс.

471

Шапялевіч

Гаўдэнтый

(Радзіслаў Іасафатавіч, 1800—46)

Паэт. Нарадзіўся ў Магілёўскай губ. Вы-хоўваўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1820). Выконваў абавязкі павятовага суд-дзі, потым служыў у Пецярбургу. Пэўны час займаўся разборам фонду бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі. 3 1830 вык-ладчык у Віцебскай гімназіі, адкуль быў звольнены ў сувязі са справай Т.Лады-Заб-лоцкага (1834). Ш. належаў да групы тага-часных пісьменнікаў, якія аднолькава доб­ра валодалі рускай i польскай мовамі, ціка-віліся народнай творчасцю i даўніной. На рускай мове напісаў шэраг вершаў у раман-тычна-баладным стылі («Мальвіна» i інш.) для часопіса «Альманах муз» (1830—40-я гады), празаічныя творы змяшчаў таксама ў часопісе «Вестник Европы». Нізка яго польскіх вершаў і празаічныя творы надру-каваны ў штогодніку «Niezabudka» («Неза­будка»), заснаваным у Пецярбургу Я.Бар-шчэўскім. Асобным выданнем выйшла дас-каналая формай i моваю паэма «Псіхея» (1843). Апошняя яго паэма «Вар'ятка» (вы-дадзена толькі невялікая частка) сведчыць пра сталасць аўтара як паэта.

Літ:. Пачынальнікі. Мн., 1977. С 62, 66, 79, 81.

Шапялевіч

(Лазарэвіч-Шапялевіч) Леў Юльянавіч (13.10.1863—10.2.1909)

Гісторык літаратуры, археолаг. Нарадзіў-ся ў Віцебску. У 1882 скончыў Віцебскую гімназію, у 1887 Харкаўскі i Новарасійскі універсітэты. 3 1892 магістр усеагульнай лі-таратуры, з 1896 доктар філалогіі, дацэнт, прафесар Харкаўскага універсітэта. Дасле-даваў заходнееўрапейскую літаратуру: «Эцюды пра Дантэ» (1891), «Дантаўская трылогія» (1892), «Кудрунапа Адраджэнню» i «Першы публіцыст у Еўропе Эразм Ра-тэрдамскі» (1895), «Нашы сучаснікі» (1899), «Нарысы з гісторыі сярэдневяковай літара-туры i культуры» (1900), «Жыццё Сервантэ-са» (1901), «Дон Кіхот» (1903) i інш. 3 1900 праводзіў раскопкі старажытнаславянскіх курганоў у Гарадоцкім, Невельскім, Себеж-скім паветах. Пры даследаванні крывіцкіх курганоў выявіў каштоўныя знаходкі, якія паступілі ў Эрмітаж, гістарычныя музеі ў Маскве i Харкаве, музей Віцебскага ста-тыстычнага камітэта.

Літ.: Седов ВВ. Восточные славяне в VI—VIII вв. М., 1982. С. 159, 297.

ШПІЛЕЎСКІ

Павел Міхайлавіч (псеўданімы Драўлянскі, Знаем ы чалавек, Барон Ікс; (12.11.1823—29.10.1861)

Беларускі этнограф, пісьменнік, публі-цыст i тэатральны крытык. Нарадзіўся ў в. Шыпілавічы Бабруйскага павета ў сям'і святара. У 1843 скончыў Мінскую духоў-ную семінарыю, у 1847 —Пецярбургскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам славеснасці Варшаўскага павятовага вучы-лішча, з 1853 — пакаёвым наглядчыкам Галоўнага педагагічнага інстытута ў Пецяр­бургу, з 1855 — настаўнікам школы пры экспедыцыі нарыхтоўкі дзяржаўных папер.

Яшчэ ў час навучання ў семінарыі ў яго выявілася цяга да вывучэння роднага краю. У 1845 ён паслаў у Аддзяленне рускай мо-вы Расійскай акадэміі навук складзены ім слоўнік беларускай мовы, а праз год пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народ-ныя павер'і» (1846—52) — частку рукапіс-най працы «Слоўнік i караняслоў беларус­кай гаворкі». У 1853 Ш. накіраваўся ў эк-спедыцыю па Беларусь За тры гады ён аб'ездзіў Гродзенскую, Віцебскую i Мін-скую губ., што дало яму багаты матэрыял па вывучэнні краю. Свае назіранні i ўра-жанні Ш. друкаваў у часопісе «Современ­ник» у 1853—55 пад назвай «Падарожжа па Палессі i Беларускім краі» (13 гісторыка-этнаграфічных i публіцыстычных нарысаў). У «Падарожжы...» аўтар прыводзіў гіста-рычныя звесткі пра населеныя пункты, якія яму давялося наведаць, шмат увагі ад-даваў ix этнаграфічнаму апісанню (побыт сялян, Lx адзенне, жыллё, абрады, кірмашы i святы, песні, казкі i паданні). У 1853—56 Ш. надрукаваў працу «Беларусь у характа-рыстычных апісаннях i фантастычных яе казках», якая ўключала 16 нарысаў з бага-тым этнаграфічным матэрыялам. У нарысы Ш. ўключыў шэраг перапрацаваных i пера-кладзеных ім на рускую мову беларускіх казак («Сястра-чараўніца», «Залаты шчу-пак», «Чароўная кветка» i інш.), шырока i грунтоўна адлюстраваў побыт беларусаў («Калядныя вячоркі», «Ігрышчы», «Радзі

472

ны, хрысціны», «Пахаванні i памінкі», «Ва-лачобнікі» i інш.), змясціў многія дзесяткі бел. народных песень i іншых вусных тво-раў з падрадковым перакладам на рускую мову. Працы Ш. ўпершыню пазнаёмілі ў папулярнай форме шырокія колы грамад-скасці Расійскай імперыі з побытам i вус-на-паэтычнай творчасцю беларускага наро­да. Яго нарысы былі з цікавасцю сустрэты чытачамі, крытыкай i вучонымі, станоўчую ацэнку ім даў М.Г.Чарнышэўскі. У 1855 асобнай кнігай выйшла яго дзіцячая апо-весць «Цыгане», у 1857 надрукаваны дра-матычны твор «Дажынкі». У розных перыя-дычных выданнях («Пантеон», «Сын Оте­чества» i інш.) ён змясціў некалькі артыку-лаў пра тэатральнае i літаратурнае жыццё Расіі, па гісторыі Беларусі.

Грамадска-палітычныя погляды Ш. фар-міраваліся пад уплывам рэвалюцыйна-дэ-макратычнай думкі таго часу. Ш. абурала тое, што тагачасныя вучоныя зусім мала звярталіся да вывучэння свайго народа. У сваіх творах ён праводзіў i адстойваў ідэю самабытнасці i самастойнасці беларускай мовы, якую ён лічыў сваёй роднай, пад-крэсліваў цесную гістарычную сувязь бела­рускага i рускага народа. Ён спагадліва ста-віўся да сялян i адзначаў ix станоўчыя ма-ральныя якасці: працавітасць, кемлівасць, сціпласць, бескарыслівасць. У процівагу рэакцыйнай публіцыстыцы пра забітасць i асуджанасць на выміранне беларускага на­рода ён сцвярджаў, што яго землякі ім-кнуцца да авалодання ведамі, навукай, мастацтвам. Выказваў цікавыя думкі пра пашырэнне ведаў сярод простага народа. Заўчасная смерць на 38-м годзе жыішя спыніла пленную дзейнасць таленавітага асветніка.

Літ:. Кузняева С.А. Русская дореволю­ционная печать и советское литературоведение о Павле Шпилевском // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография. Мн., 1981.