- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Дунін-горкавіч
Аляксандр Аляксандравіч (10.4.1854—9.1.1927)
Географ, краязнавец, педагог. Нарадзіў-ся на Гродзеншчыне. Адукацыю атрымаў у Гродзенскай гімназіі і ў Лісінскай лясной школе. Спачатку працаваў на радзіме, а з 1890 служыў ляснічым у Табольскай губ. i навуковым кансультантам шэрагу арганіза-цый па пытаннях паўночнай гаспадаркі, быў членам Камітэта Поўначы i выкладчы-кам у зоаветтэхнікуме. 3 пераездам у Та-больскую губ. ён заняўся ўсебаковым выву-чэннем краю. У 1908 кіраваў экспедыцыяй па даследаванні нізоўяў ракі Об. Актыўна працаваў у Табольскім губернскім музеі. Напісаў шэраг артыкулаў па лесаводстве, краязнаўстве, суднаходстве i інш. Асноўная яго праца — «Табольская поўнач» (1904), дзе прыведзены звесткі пра лясы, межы месцаў росту асобных відаў i парод дрэў, змешчана складзеная ім карта краю з паз-начэннем лясоў i тундраў.
150
Дунін-марцінкевіч
Вінцэнт [Вікенцій Іванавіч; псеўд. Навум Прыгаворка; 4.2.1808 (паводле інш. звестак 1807) —29.12.1884]
Прадстаўнік культурна-асветнай плыні ў грамадскай думцы Беларусі, адзін з пачы-нальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнай драматургіі i тэатра. Нарадзіўся ў фальварку Панюшка-вічы (Бабруйскі р-н) у сям'і дробнага шляхціца. Закончыў Бабруйскую павято-вую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбург-скім (ці Віленскім) універсітэце на меды-цынскім факультэце. 3 1827 служыў у Мін-скай епархіяльнай кансісторыі, Мінскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля г. Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-ас-ветная, літаратурная i тэатральная дзей-насць i прайшлі ўсе наступныя гады жыц-ця. У час паўстання 1863—64 абвінавачваў-ся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пісаў па-беларуску i па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэ-та, першыя з якіх не захавапіся. У 1846 у Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыццёў-лена ў Мінску ў 1852). У 1850-я гады ства-рыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесцей i апавяданняў — «Вечарніцы» i «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сяс-трыца» i «Быліцы, расказы Навума» (нап. 1857). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» i «Славяне ў XIX ст.» (1856). У 1859 пераклаў на бела-рускую мову паэму А.Міцкевіча «Пан Та-дэвуш». Арганізаваў тэатратьную трупу — першы беларускі тэатр, які ншіаджваў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Мінску, Бабруйску i інш. месцах. У 1860—70-я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» i «Залёты». Значная частка яго твораў, у т.л. камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўта-ра.
Дзейнасць Д.-М. разгортвалася ў перыяд глыбокага крызісу феадальна-прыгонніц-кай сістэмы, паступовага, але няўхільнага ўсталявання новых фамадскіх адносін, раз-віцця на Беларусі дэмакратычнага нацыя-нальна-вызваленчага руху. Яго светапогляд i творчасць увабралі ў сябе істотныя тэн-дэнцыі гістарычнага развіцця народа ў гэты пераломны час, адлюстравалі яго драма-тызм i глыбокую супярэчлівасць. Вышэй за ўсё ставячы агульны дабрабыт народа i гра-мадства, ён лічыў немагчымым набліжэнне гэтага без пераадолення процілегласці са-цыяльных інтарэсаў i без дасягнення сацы-яльнай гармоніі ў грамадскім жыцці. Шлях да гармоніі ён бачыў у маральным удаска-наленні, асветніцтве, развіцці нацыянальнай культуры. Сапраўдная каштоўнасць яго творчасці — у гуманістычным пафасе ўзвышэння працоўнага чалавека, селяніна, усведамленні неабходнасці развіцця нацыянальнай культуры i літаратуры, што адлюс-троўвала, хоць не заўсёды выразна, карэн-ныя патрэбы беларускага народа як паўна-цэннага, самастойнага суб'екта гісторыі, грамадскага жыцця, духоўнай творчасці.
У тагачасных умовах Д.-М., абставінамі выхавання арганічна далучаны да трады-цый польскай літаратуры i эстэтыкі, пры-ходзіць да сцвярджэння неабходнасці існа-вання беларускай літаратуры i культуры. Практычнай рэалізацыяй гэтай пазіцыі стала яго літаратурная творчасць на беларускай мове. Такі кірунак памкненняў. пісь-менніка выходзіў далека за межы ўласна лі-таратурных інтарэсаў i набываў надзённы грамадска-палітычны сэнс. Д.-М. была падтрымана дэмакратычнымі прадстаўніка-мі польскай культуры (У.Сыраколыя i інш.).
Пісьменніку былі блізкія многія ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў. Аднак ён быў прыхільнікам паступовых пераўтварэнняў,
151
духоўна-маральных сродкаў i спосабаў да-сягнення грамадска значных мэт. Яго твор-чая дзейнасць прыпала на час, калі ў выз-валенчым i нацыянальна-адраджэнскім ру-ху ўсё больш важнай станавілася сялянская рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, што паўплывала на характар i кірунак яго твор-часці. Новыя, дэмакратычныя тэндэнцыі спалучаліся ў Д.-М. з прыхільнасцю да мі-нулага, да ідэалізацыі яго. Яшчэ захоўваўся стары іерархічна-саслоўны дух, i пісьмен-нік імкнуўся ўзняць яго на ступень асвет-ніцтва i шчырага клопату пра дабрабыт ся-лян. Вынікам такога спалучэння стала сцвярджэнне прынцыпу агульнага дабра-быту, які трактаваўся ў абстрактна-пашы-раным плане i падпарадкоўваўся ідэі сацы-яльнай згоды, маральна-духоўнай кансалі-дацыі. Прынцыпы адзінства ўсіх cli i маг-чымасцей народа, аб'яднання ўсіх пластоў i груп у працэсе сацыяльнай i культурнай творчасці давалі перспективы сапраўды шырокага i плённага ажыццяўлення нацыя-нальна-адраджэнскіх тэндэнцый, будучага развіцця народа i яго культуры.
Светапогляд Д.-М. меў пераважна ма-ральна-эстэтычны характар, быў прасякну-ты ўстаноўкай на пошукі гарманічных узае-масувязей у сферы сацыяльных адносін, а таксама ў галіне культуры, маралі, нацыя-нальнага жыцця. Асновай, на якой магчы-ма было дасягненне гэтага гарманічнага адзінства, Д.-М. лічыў узровень патрыяр-хальных адносін. Так выяўлялася арыента-цыя на мінулае як крыніцу ідэалізаваных норм адносін паміж людзьмі і імкненне да ідэальнай сучаснасці. Спроба рэстаўрацыі ідэалізаванага мінулага абумоўлівала тэн-дэнцыю да разумения ім сутнасці быцця як трывала ўсталяванага, гарманічна заверша-нага.
Асаблівае значэнне для пісьменніка на-бываў прынцып гарманічнага адзінства ў сферы маралі, паколькі эстэтычная ацэнка ў яго творчасці неадлучная ад маральнай. Гэта характарызавала яго пазіцыю як ас-ветніцкую, якой была ўласціва ідэя карыс-насці мастацтва, падыход да яго як да сродку сцвярджэння пэўных маральных норм. 3 дапамогай мастацтва маральныя ўяўленні і ўзоры ўзвышаліся да ступені эс-тэтычнага ідэалу. Грамадскія адносіны Д.-М. імкнуўся вытлумачыць праз прызму ідэалі-заваных норм патрыярхальнай маралі, таму сацыяльныя адносіны ў яго набывалі абліч-ча адносін паміж бацькамі i дзецьмі ў вялікай зладжанай сям'і. Прынцып гарманіч-нага адзінства ў сферы сацыяльнага жыцця вёў да сцвярджэння ідэі класавага саліда-рызму. Д.-М., безумоўна, усведамляў наяў-насць сацыяльных супярэчнасцей, прызна-ваў, што сярод сялян «укаранёны з дзяцін-ства супраць... паноў погляд» (Тв. Мн., 1984. С. 258), абвострана адчуваў антыгу-маннасць грамадскага становішча, калі ад-ны працуюць, a другія толькі карыстаюцца вынікамі працы. Таму відавочнасці сацыяльнага антаганізму ён імкнуўся проціпас-тавіць культурна-асветную дзейнасць аду-каваных паноў (арганізацыя нацыянальных школ, стварэнне літаратуры на беларускай мове), што, на яго думку, здольна ўраўна-важыць існуючую няроўнасць. «Наша не-шчаслівае мінулае, — пісаў ён, — давяло вясковы люд да заняпаду... Яшчэ ёсць час, каб нашы грамадзяне спахапіліся і, утвара-ючы школкі, прытулкі i іншыя магчымыя ахвяры. імкнуліся гэтую м&тодшую брацію сваю, якая ўмее быць удзячнай, прытуліць да сэрца i для ўсеагульнага дабра з ёй моц-на аб'яднацца» (Там жа. С. 482).
Асаблівае значэнне ў ажыццяўленні гэ-тай мэты ён надаваў літаратуры на беларускай мове, якая, звяртаючыся i да пана i да селяніна, паказвала прьшягальнасць стану грамадства, дзе захаваны формы простых i добразычлівых адносін паміж людзьмі розных сацыяльных станаў.
Гаворачы пра вытокі сваёй літарат>;рнай дзейнасці, Д.-М. пісаў: «Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга племені, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва i цемнаты, вырашыў для заах-вочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў i разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы» (Там жа. С 481). Момант «заахвочвання да асветы» i мараль-нага ўдасканалення пісьменнік падкрэслі-ваў пастаянна. Абуджэнне народа да духоў-нага жыцця ён разглядаў як крок унутрана-га развіцця, які зробіць рэальным маральныя ўяўленні пра гарманічныя адносіны паміж людзьмі, найперш паміж панам i ce-лянінам. Паводле меркавання пісьменніка, дасягненне гэтай мэты ў большай ступені залежала ад паноў, ад таго, наколькі яны самі стануць носьбітамі лепшых духоўных якасцей i будуць садзейнічаць укараненню гэтых маральных уяўленняў. У прадмове да «Літаратурных клопатаў» Д.-М. намаляваў ідылічную сцэну, як арыстакратычная,
152
добра выхаваная пані чытае ў святочны дзень кнігу сялянам. Пісьменнік падкрэслі-ваў навізну самога прынцыпу духоўнага ўзаемадачынення, кантактаў розных сацы-яльных пластоў, дзякуючы чаму сяляне да-ведваюииа, што «паны апісваюць ix звычаі i ахвотна цікавяцца ix доляй» (Там жа. С. 258). Асветніцкі характар яго пазіцыі, яе канкрэтная акрэсленасць выяўлены ў да-дзеным выпадку асабліва выразна. Глеба духоўнасці ўяўлялася яму нейтральнай i ўсеагульнай, пачаткам вырашэння жыццё-вых супярэчнасцей i праблем.
Існаванне літаратуры на беларускай мо-ве абгрунтоўвалася ім задачамі асветніцкімі i «маральнага выпраўлення», што адкрыва-ла шлях да пераадолення сацыяльных цяж-касцей. Ступень яе ўздзеяння вызначала i важнасць ускладаемай на літаратуру ролі. Таму была пастаўлена праблема даступнас-ці літаратуры. На першы план Д.-М. вылу-чаў фактар беларускай мовы, неабходнасць захоўваць яе адпаведнасць узроўню духоў-нага развіцця чалавека працы (дух народных звычаяў, паданняў). Так пазначалася фальклорна-этнаграфічная арыентацыя лі-таратуры на беларускай мове, зварот яе да каштоўнасцей народнай культуры.
У «Літаратурных клопатах» адна з частак названа «Падарожжа на Беларусь» — у тую ідэалізаваную краіну, дзе пануюць адносі-ны братэрства, любві, добразычлівасці. На-цыянальная ідэя праяўлялася ў яго як ідэя-мара пра Беларусь. Але i такое яе выяўлен-не сведчыла пра наяўнасць тэндэнцый да кансалідацыі, самавызначэння ўнутраных пачаткаў нацыянальнага жыцця беларуска-га народа. Агульная ідэя сацыяльнай гар-моніі была цесна звязана з поглядам Д.-М. на лес культуры. Сцвярджэнне ім самабыт-нага характару культуры Беларусі грунтава-лася ў першую чаргу на рэальных рысах духоўнага багацця беларусаў, увасобленага ва ўсім складзе светапогляду народа, у яго паданнях, песнях, звычаях, побыце. Разам з тым паняцце культурнай самабытнасці неадлучна ад яго ідэалізатарскіх імкненняў. Тэндэнцыя класавага салідарызму абгрун-тоўватася патрэбамі духоўнага i культурна-га плана, якія мелі для пісьменніка пер-шаступеннае значэнне. Таму вышэйшай мэтай яго імкненняў становіцца не проста «чыста» сацыяльная тэндэнцыя аб'яднан-ня. Ён меў на ўвазе адукаванае дваранства-носьбіта высокіх духоўных якасцей, узор-нага ў маральных адносінах — i далучанаеда асветы ў выніку стварэння літаратуры на беларускай мове сялянства, якое захавала лепшыя здабыткі самабытнай народнай культуры.
Праблема культурнай пэўнасці Беларусі вырашалася ім як сінтэз i адзінства дзвюх культур — дваранскай i народнай, першая нясе высокі ўзровень духоўнасці, другая вызначае самабытнасиь. Такое адзінства дваранскай i народнай культур павінна было стварыць фундамент, абумовіць характар новай беларускай культуры, дзякуючы якой «мясцовы» патрыятызм перастане адыгрываць другарадную ролю i набудзе самастойнае абгрунтаванне. У гэтым Д.-М. бачыў прызначэнне беларускіх пісьменні-каў. Менавіта гэта думка выказана ў «Літа-ратурных клопатах»: «Захаваць старыя звычкі просім вас, паэтаў, вы злучаеце веру продкаў з нашаю асветай» (Збор тв. Мн., 1958. С. 234). Ідэя культурнай самабытнас-ці мела выразную тэндэнцыю да кансаліда-цыі, проціпастаўлялася сляпой пераймаль-ніцкай арыентацыі арыстакратычных вяр-хоў на культуру, мову i норавы Захаду.
Імкненне Д.-М. да сцвярджэння гарма-нічнага пачатку найбольш поўна выявілася ў яго мастацка-эстэтычных уяўленнях: ідэ-альнае (узорная норма), камічнае (з выха-дам да сатыры) i адмоўна-эстэтычнае (пач-варнае, карыкатура). Такая іерархія эстэ-тычных сфер — водгук эстэтыкі класіцыз-му з яе строгім размежаваннем высокіх i нізкіх сфер, для якой народнае жыццё было эстэтычна «зніжаным». Значэнне ж эс-тэтыкі Д.-М. ў тым, што ён спрыяў пад-няццю «зніжанага» (народнае жыішё) да ўзроўню ідэальнага, хоць адбітак няроўнас-ці захоўваўся i ў яго сістэме эстэтычных уяўленняў.
У цэлым ідэал Д.-М. можа быць вызна-чаны як ідэал арганічна-быційнай гармоніі — сімвала прастаты, натуральнасці i чалавечнас-ці, — які пропіпастаўляецца складанасці, маральнаму хаосу гарадскога жыцця i ары-ентаванасці арыстакратычных вярхоў на Захад. Гэта было проціпастаўленне старога новаму (вёскі — гораду), у аснове якога ляжалі марапьныя крытэрыі. Прастата i ча-лавечнасць звязваліся з ідэалізаванымі пат-рыярхальнымі адносінамі, узаемная варо-жасць i маральнае бязладдзе — з новымі павевамі ў жыцці, якімі ахоплены ў першую чаргу горад. Крытыкуючы надыходзя-чы капіталізм, Д.-М. здолеў убачыць анты-гуманную сутнасць меркантыльнага пады
153
ходу да жыцця. У гэтым шырокім сацыяль-ным працэсе ён найперш адчуваў пагрозу прастаце i натуральнасці жыцця, добразыч-лівасці ў людскіх адносінах. Веска для пісь-менніка была хавальнікам дарагіх яму ма-ральных прынцыпаў (хоць гэта была хутчэй ідэалізаваная, чым рэальная веска). Зварот да прыроды i вёскі, узбагачаны яго глыбо-кім патрыятычным матывам, сутучны па-чуццю адзінства з родным краем, шлях да-лучэння да патрэб i інтарэсаў «сялянскага люду» — беларускага народа. 3 радасным хваляваннем ступае пісьменнік на тэты шлях: «I не дзіўна, што так біцца мае сэрца стала, i не дзіўна, што душу так радасць напаўняла, калі ўбачыў я, як кінуў позірк на дарогу, коней цуг i беларуса-фурмана старога» (Там жа. С. 226). Так народнае жыццё ўваходзіла ў сферу ідэальнага, ста-навілася паўнапраўным аб'ектам мастацка-га адлюстравання.
Імкненне Д.-М. да гарманічнага выра-шэння фамадскіх супярэчнасцей i праблем пастуліравала раўнапраўе ў яго ідэйна-мас-тацкай канцэпцыі рэчаіснасці і ў ідэальнай сферы двух бакоў — панства i сялянства, жыцця паноў і народнага жыцця. Ідэаль-ныя вобразы паноў ілюстравалі тэзіс пісь-менніка пра добрага пана — клапатлівага бацьку сваіх сялян. Сам пісьменнік адзна-чаў, што яны не былі рэальнымі вобразамі. Адначасова ўвядзенне народнага жыцця ў сферу ідэальнага мела наватарскае на той час значэнне, прынцыпова важнае для да-лейшага развіцця беларускай літаратуры. У рэчышчы дыдактычнай накіраванасці Д.-М. стварыў шэраг вобразаў сялян (Ананій у «Вечарніцах», Халімон Накліка ў «Купа-ле»), хавальнікаў патрыярхальнай маралі (даследчыкі справядліва адзначалі аднатып-насць i слабасць гэтых вобразаў). Сапраўд-ныя ж мастацкія дасягненні пісьменніка ляжалі па-за межамі такой накіраванасці. Гэта смелы i рашучы чалавек, здольны па-стаяць за свае правы Гапон, светлы i чысты вобраз Агаткі з «Купалы» i шэраг інш. воб-разаў, у якіх адлюстраваны рэальныя рысы народных характараў.
Стваральная, аб'яднальная тэндэнцыя ў творчасці Д.-М. — найбольш яркае выяў-ленне памкнёнасці пісьменніка да гарма-нічнага спалучэння мэты ўсіх яго намаган-няў і крытэрый станоўчай эстэтычнай ацэнкі. Прынцыпы сацыяльнага яднання i сямейнага адзінства выступалі ў яго як ас-ноўныя тыпы духоўнага i маральнага саюзу —перадумовы ўпарадкаванага жыцця, аргані-заванай, гарманічна завершанай рэчаіснас-ці. Праз прызму гарманічна-маральнага па-гаднення пісьменнік паслядоўна праводзіў сяброўства, любоў, сям'ю, сацыяльны мір.
Маральны характар ідэалу, што сцвяр-джаў Д.-М., выразна высвечваўся тымі пат-рабаваннямі, якім, на яго думку, павінен адпавядаць сапраўдны чалавек («Залёты»). Сапраўдным чалавекам, высока мар&іьным выступае ў яго адукаваны, гуманны паме-шчык, які не спяшаецца безразважна пе-раймаць чужыя норавы i павевы i накіроў-вае свае намаганні на дабрабыт роднага краю. Селянін пры гэтым застаецца аб'ектам яго гуманізатарскай i асветніцкай дзей-насці. Пісьменнік рабіў выразны акцэнт на «добрай славе ў людзей», падкрэсліваючы матывы служэння люду, адзначаў, што перш за ўсё трэба бачыць духоўна-мараль-ныя якасці («сэрца»), адукаванасць i «славу ў людзей», а не звяртаць увагу на багацце чалавека. Маральна-эстэтычны дуалізм Д.-М. звязаны з фальклорным прынцыпам «даб-ро — зло», з выразнай насычанасцю дзвюх асноўных фарбаў-тонаў пры абмалёўцы вобразаў — светлых i цёмных. Добрае ў яго — аб'яднальнае, гарманічнае, г.зн. прыгожае; злое — разбуральнае, дысгарманічнае, а таму адмоўнае, цёмнае, хаатычнае, пачвар-нае. Сфера адмоўна-эстэтычнага займала ў яго эстэтыцы намнога меншае месца, чым ідэальнае. Адмоўна-эстэтычныя фарбы вы-карыстоўваліся пераважна з павучальнай мэтай, каб паказаць, што трэба рашуча ад-хіляць. Разбуральная тэндэнцыя ў яго тво-рах таксама заўсёды была падначалена гар-манічнаму пачатку. Прыклад унутранай ма-ральнай спустошанасці дадзены пісьменні-кам у вобразе Сабковіча («Залёты»), для якога грошы сталі адзінай мэтай усіх жыц-цёвых намаганняў.
Камічнае ў эстэтыцы Д.-М. з'яўлялася прамежкавай сферай паміж ідэальным і ад-моўна-эстэтычным, што рабіла немагчы-мым ix непасрэднае сутыкненне. Гэта сфера была рухомай, гнуткай, здольнай суда-кранацца са станоўча-эстэтычным i з раз-буральным. У цэлым камічнае ў Д.-М. — гэта зніжанае ў параўнанні з ідэальным, і таму з'яўлялася простанародным. Аднак камічнае паступова ператваралася ў форму асваення жыцця народа, спрыяла дыфе-рэнцыяцыі адносна самастойных тыпаў эстэтычнай ацэнкі — сатыры, іроніі, сарказму. Пасля «Ідыліі» («Сялянкі») пачаў пісь
154
меннік узвышаць i ідэалізаваць народнае жыццё, што выходзіла за межы камічнага. На пэўным этапе творчасці Д.-М. (у 1856—57) аформілася тэндэнцыя ставіць прадстаўніка народа ў цэнтры твора, што спрыяла пашырэнню сферы i магчымасцей камічнага. Такія тэндэнцыі яскрава выяві-ліся ў «Пінскай шляхце», дзе няма эстэ-тычнай іерархічнай двухпластовасці, як у іншых вадэвілях-фарсах i п'есах Д.-М. На першы план вылучаецца смех, які набывае сілу сатырычнага выкрыцця i накіраваны супраць прадстаўнікоў царскай бюракра-тычнай сістэмы.
Роля Д.-М. ў развіцці беларускай нацыя-нальнай культуры вельмі значная. Ён быў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры; яго творчасць стала важным этапам яе фарміравання ў вельмі неспры-яльных умовах. Народнае жыццё i прад-стаўнік працоўнага народа сталі аб'ектам пільнай увагі пісьменніка, што на той час было крокам немалой грамадзянскай муж-насці. Ён настойліва шукаў гарманічныя высновы чалавечага быцця. Можна не па-гаджацца з уяўленнямі Д.-М. пра справяд-лівае ўладкаванне фамадства, аднак трэба аддаць належнае яго настойлівым пошукам дасканаласці і гармоніі, яго імкненню са-дзейнічаць дабрабыту роднага краю i свай-го народа.
Те:. Збор твораў. Мн., 1958; Творы. Мн., 1984.
Літ:. Купала Я. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марйінкевіча // 36. тв. Мн., 1976. Т. 7; Богданович М. Белорусское возрождение // 36. тв. Мн., 1968. Т. 2; Гарэцкі М. Псторыя беларускай літаратуры. 3 выд. М.; Л., 1924; Майхровіч С. В.І.Дунін-Марцін- кевіч. Мн., 1955; Барысенка В.В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957; Семян о в i ч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд). Мн., 1961; Навуменка I. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Мн., 1992; Пачынальнікі. Мн., 1977; Лойка А.А. Псторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Очерки истории фило софской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Кісялёў Г. Спасціга- ючы Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1988; Янушк е в i ч Я. Беларуси Дудар: Прабл. славян, традыцый i ўплываў у творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1991. А.С.МайхровЫ. ДЫБОЎСКІ
Бенядзікт Іванавіч (12.5.1833—31.1.1930)
Прыродазнавец, заолаг i ўрач. Член-ка-рэспандэнт АН СССР (1928). Нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага пав. Мін-скай губ. Брат У.Дыбоўскага. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. Медыцыну i прырода-знаўчыя навукі вывучаў у Дэрпце (Тарту), Браславе i Берліне, дзе ў 1860 атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1862 экстраар-дынарны прафесар заалогіі i палеанталогіі ў Варшаве. За ўдзел у нацыянальна-вызва-ленчым паўстанні ў 1864 асуджаны на 15 гадоў катаргі i сасланы ва Усходнюю Сібір. Але i там ён працягваў навуковую дзей-насць: даследаваў жывёльны i раслінны свет возера Байкал, рэк Амур i Ангара, уз-багаціў заалогію шэрагам новых адкрыц-цяў. У 1877 вярнуўся на радзіму. Неўзаба-ве, маючы намер вывучаць Камчатку, пася-ліўся ў Петрапаўлаўску, дзе займаў пасаду ўрача. 3 1882 прафесар заалогіі ў Львове. Тут ён арганізаваў музей заалогіі з камчац-кіх экспанатаў. Вывучаў беларускія азёры Любань, Свіцязь, Чорнае i інш. Яго шмат-лікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Па-водле светапогляду Д. быў рэвалюцыйным дэмакратам, у поглядах на прыроду — ма-тэрыялістам. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам i прапагандыстам эвалю-цыйнай тэорыі Ч.Дарвіна. У сваіх працах i лекцыях даказваў, што жывёльны i раслін-ны свет развіваецца па натуральных законах.
Літ:. Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; Лаптев С.Н. Материалы к биографии и научно-исследовательской деятельности Б.И.Дыбовского в Восточной Сибири // Изв. Гос. геогр. о-ва. 1939. Т. 71, вып. 6.
В.В.Краснова.