Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пяці заходніх губерняў у 1897 годзе, %

Губерні

Беларусы

Рускія

Палякі

Яўрэі

Іншыя

У гарадах

У мястэчках і

весках

У гарадах

У мястэчках і

весках

У гарадах

У мястэчках і

весках

У гарадах

У мястэчках і

весках

У гарадах

У мястэчках і

вёсках

Віленская

7,6

63,0

18,3

3,0

26,6

5,6

43,0

8,4

4,5

20,0

Віцебская

13,3

59,7

22,1

11,8

8,1

2,6

52,0

4,9

4,5

21,0

Гродзенская

9,6

50,6

15,8

2,7

13,3

9,6

61,2

9,8

0,1

27,3

Магілеўская

30,0

87,4

13,0

2,5

2,9

0,8

52,4

8,2

1,7

1,1

Мінская

11,8

83,6

19,5

2,1

7,2

2,5

58,8

11,0

2,7

0,8

У сярэднім

14,5

68,8

17,7

4,4

11,6

4,2

53,5

8,4

2,7

14,0

Яўрэі заўседы імкнуліся да згуртаванасці, калектывізму, таму і жылі замкнёнымі тэрытарыяльнымі абшчынамі-кагаламі. З 1791 г. спыняецца рассяленне яўрэяў на заходніх тэрыторыях. Прычына заключалася ва ўказе Кацярыны ІІ ад 23 снежня 1791 г., які абвяшчаў, што “яўрэі не маюць ніякага права запісвацца ў купецтва ва ўнутраныя расійскія гарады і паветы”. Была вызначана мяжа аселасці яўрэяў. З канца XVІІІ ст. даная “мяжа” ўключала і тэрыторыю беларускіх губерняў, дзе яўрэі мелі права пражываць толькі ў акрэсленых частках горада. І толькі пасля рэвалюцыі 1917 г. былі знішчаны забароны на рассяленне і разнастайныя абмежаванні ў адносінах да яўрэйскага насельніцтва.

У часы беларусізацыі яўрэйская мова лічылася афіцыйнай мовай разам з беларускай, рускай, польскай. Дзейнічалі яўрэйскія школы. Аднак у 30-ых гг. былі ліквідаваны практычна ўсе формы нацыянальна-культурнай аўтаноміі яўрэяў на Беларусі. Цяпер у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць яўрэйскія культурныя аб’яднанні.

Татары на Беларусі

З’яўленне ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве – Вялікім княстве Літоўскім – цюркска-татарскага насельніцтва стала вынікам безупынных і разнастайных зносін з Залатой Ардой. З канца ХІІІ – пачатку ХІУ ст. на беларускіх землях з’явіліся татары. Вучоны, татарын па паходжанні, Алі Мухлінскі, прафесар Пецярбургскага універсітэта, даводзіў, што татарскае насельніцтва ўзнікла з трох элементаў.

1. З аселых наёмных войскаў. Вядома, што татары служылі ў войсках князёў Гедыміна і Вітаўта.

2. З палонных. Так, пісьмовыя крыніцы сведчаць, што князь Вітаўт вярнуўся з паходу пад Азовам у 1395 г. з перамогай і прывёў з сабою вялікую колькасць татараў, узятых у палон. Пасяліў іх у Лідскім, Ашмянскім, Навагрудскім паветах. Татарам ён надаў правы грамадзянства, свабоду веравызнання і звычаяў.

3. Асобныя групы татараў добраахвотна перасяляліся ў Літву, ВКЛ. Як сведчыць Алег Трусаў у сваёй кнізе “Старадаўніх муроў адраджэнне”, у 1397 г. Лідскі павет быў аддадзены князем Вітаўтам золатаардыннаму хану Тахтамышу, які быў змешчаны супляменнікамі ў выніку перавароту. У сярэдзіне XV ст. лідскім старастам быў яшчэ адзін перабежчык з Залатой Арды – хан Даўлет Хаджы-Гірэй. Ужо ў ХІУ ст. у ВКЛ жыло прыкладна 40 тысяч татараў. У далейшым іх колькасць павялічылася і дасягнула ў XVІ ст. прыблізна 200 тысяч.

Пры Вітаўце Вялікім татары неслі вайсковую службу, апрацоўвалі зямлю, былі выдатнымі агароднікамі, займаліся гарбарствам. У сваёй кнізе “Крыніцы беларуска-літоўскага права” юрыст Я. Юхо піша, што беларускія татары карысталіся правамі вольных людзей, а іх князі, уланы, маршалы, харунжыя і ўласнікі зямлі – правамі шляхты.

У наш час найвялікшая колькасць татараў жыве ў раённым цэнтры Іўе, што на Гродзеншчыне (каля 800 чалавек), ёсць тут і мячэць, пабудаваная яшчэ ў 1889 г. На сёння гэта адзіны святы малітоўны дом для татараў-мусульманаў. У Мінску доўгі час існавала Татарская Слабада. Спачатку мячэць была драўляная, а потым каменная. Цяпер гэта праспект імя П. М. Машэрава (былая Паркавая магістраль). На Татарскіх агародах стаіць Палац спорту, а мячэць знеслі і сёння на яе месцы ўзвышаецца рэстаран “Юбілейны”. Кожны год у Іўі адзначаецца татарскае мусульманскае свята Рамазан, якое працягваецца цэлы месяц. Што датычыцца беларуска-татарскіх узаемаадносін, то яны на працягу стагоддзяў былі талерантныя, пазбаўленыя антаганізму, вызначаліся ўзаемнай павагай.

У сучасны перыяд беларускія татары аб’ядналіся ў Рэспубліканскае згуртаванне татараў-мусульман.

Цыганы на Беларусі

З XV ст. на Беларусі пачалі з’яўляцца першыя цыганы. Прыбывалі яны з Польшчы, Венгрыі і Германіі, несучы ў наш край сваю арыгінальную культуру і мову, асаблівасці побыту. Незвычайны знешні выгляд, незразумелая мова і спецыфічны лад жыцця – усё гэта рэзка вылучала цыганоў на фоне іншых народаў,адасабляла іх. І калі ў іншых краінах да гэтага народа ставіліся жорстка і не па-людску: гналі, катавалі і забівалі, прымяняючы суровае заканадаўства, то на Беларусі гэтага не было. Нават у адным з актаў ВКЛ, выдадзеным Аляксандрам Казіміравічам ад 25 мая 1501 г., гаворыцца аб “даўніх правах” цыганоў на Беларусі. Тут ім было дазволена выбіраць свайго караля. Першым з іх быў Якуб Знамяроўскі. Такі прывілей выдаў яму сам кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст.

Славай цыганскай сталіцы на беларускіх землях здаўна карысталася мястэчка Мір. Цыганы былі цудоўнымі знаўцамі і аматарамі коней, лічыліся адмысловымі кавалямі. Замкі, падковы, ланцугі, плугі, бароны, косы-літоўкі, зробленыя цыганамі-кавалямі, на базарах і кірмашах раскупляліся імгненна. Яны былі адмысловымі лудзільшчыкамі, прадказвалі людзям лёс, загаворвалі хваробы і лячылі травамі. А яшчэ беларускія цыганы былі выдатнымі дрэсіроўшчыкамі жывёл. Сваім майстэрствам дрэсіроўкі мядзведзяў яны перасягнулі іншых дрэсіроўшчыкаў. Таму і прагрымела на ўвесь свет сваім мастацтвам славутая “Мядзведжая акадэмія”, што калісьці існавала ў Смаргоні. Радзівілы, заснавальнікі мядзведжай школы, шанавалі гэтае цыганскае майстэрства. Пасля заканчэння акадэміі цыганы разам са сваімі гадаванцамі накіроўваліся на заробкі па Рэчы Паспалітай, Расіі, Аўстра-Венгрыі, Германіі, Францыі, каб забаўляць людзей сваім мастацтвам і збіраць грошы на ўтрыманне сябе і жывёлы, а таксама для выплаты ў Смаргонскую казну. Сваімі песнямі, танцамі, рамёствамі яны зрабілі жыццё нашага народа больш каларытным, разнастайным.

Акрамя таго, у Рэспубліцы Беларусь прадстаўлены і такія нацыянальныя супольнасці, як малдаване (5 тыс. ), азербайджанцы (5 тыс.), армяне (4,9 тыс. ), узбекі (3,5 тыс. ), немцы (3,5 тыс. ) і інш. У цэлым жа небеларускія групы насельніцтва складаюць 22 % жыхароў рэспублікі.

Такім чынам, агляд гісторыі нацыянальных меншасцей Беларусі сведчыць, што яшчэ з часоў сярэднявечча беларускія землі былі населены прадстаўнікамі розных этнічных супольнасцей. Перасяленні ў наш край іншых этнічных груп сведчаць аб нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці, паглыбленні і развіцці ўзаемавыгадных кантактаў.