Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

4. Сувязі беларусі з суседнімі краінамі.

БЕЛАРУСЫ ЗА МЯЖОЮ

Метадычныя рэкамендацыі. Неабходна асэнсаваць новыя паняцці: анексія, узбуйненне, уз’яднанне. Звярнуць ўвагу на перыяд, калі этнічна беларускія землі былі захоплены Расійскай імперыяй, якая не прадаставіла ім нават культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі і разглядала іх, зыходзячы з геапалітычных умоў жыццядзейнасці беларускага народа, як сваю спрадвечна неад’емную тэрыторыю.

Трэба разабрацца ў стратэгіі і тактыцы бальшавікоў: вырашэнне нацыянальнага пытання разглядалася імі тады настолькі, наколькі гэта ўмацоўвала іх уладу.

Не меншай увагі патрабуе асэнсаванне паняцця беларускай дыяспары. Неабходна звярнуць увагу на тое, што сёння самы шырокі спектр грамадскіх згуртаванняў Бацькаўшчыны і дыяспары аб’ядноўваецца на платформе прызнання таго, што нацыянальнае адраджэнне Беларусі, захаванне і развіццё беларускай мовы, усёй нацыянальнай культуры магчыма пры паслядоўнай дзяржаўнай палітыцы.

План

  1. Геапалітычныя ўмовы жыццядзейнасці беларускага народа. (Склад.: праф. Макарэвіч В. А. )

  2. Перакройванне этнічных зямель беларусаў у ХХ ст. (Склад.: праф. Макарэвіч В. А. )

  3. Віленскі край і яго лёс. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

  4. Беларусы за мяжою. (Склад.: праф. Макарэвіч В. А. )

4. 1. Геапалітычныя ўмовы жыццядзейнасці беларускага народа

Геапалітыка (грэч. geo – зямля і politices – здольнасць кіравання дзяржавай) – палітычная канцэпцыя, адпаведна якой палітыка дзяржавы, у асноўным знешняя, вызначаецца яе геаграфічнымі фактарамі. Асноўнымі геапалітычнымі фактарамі з’яўляюцца геаграфічныя, палітычныя, эканамічныя, ваенныя, экалагічныя, дэмаграфічныя, культурна-рэлігійныя, этнічныя. Геапалітыка вывучае залежнасць знешняй палітыкі дзяржаў і міжнародных зносін ад сістэмы палітычных, эканамічных, экалагічных, ваенна-стратэгічных узаемасувязей, якія абумоўлены геаграфічным становішчам краіны, фізіка- і эканоміка-геаграфічнымі фактарамі. Геапалітыка кіруецца доўгачасовым стратэгічным курсам і разлічана на стварэнне максімальна станоўчых умоў для развіцця свайго народа. Фарміруючы свой геапалітычны курс, дзяржава ўлічвае ўвесь комплекс нацыянальных інтарэсаў, знешнюю і ўнутраную небяспеку, эканамічныя і культурныя сувязі і свае духоўныя традыцыі.

Геапалітыка заўсёды звязана з дзяржавай і кіруецца яе інтарэсамі, мае гістарычны характар.

На працягу некалькіх стагоддзяў беларускі народ, зыходзячы са свайго геапалітычнага становішча, знаходзіўся на мяжы супрацьстаяння дзвюх славянскіх дзяржаў: польскай і рускай.

Асаблівасцю гісторыяграфіі Беларусі з’яўляецца працяглае панаванне ў ёй дзвюх антыбеларускіх канцэпцый – вялікапольскай і вялікарускай, якія ў канчатковым выніку зводзяцца да адмаўлення самога факта існавання беларускага этнасу, яго мовы, культуры і прызнання Беларусі часткай або Польшчы, або Расіі, а беларусаў галіной, адпаведна, польскага або рускага “племені”. Характэрнай рысай палітыкі Расіі і Польшчы ў адносінах да беларускіх зямель з’яўляецца не толькі тэрытарыяльная экспансія, але і пастаяннае імкненне змяніць этнічную арыентацыю беларускага народа. Па прычыне гэтага беларусаў прымушалі кіравацца самасвядомасцю суседніх этнасаў – рускага або польскага.

На працягу стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі, у цэнтры Еўропы, неаднойчы сутыкаліся інтарэсы вялікіх дзяржаў. Гэта суправаджалася спусташальнымі войнамі, што ахоплівалі тэрыторыю Беларусі.

Разам з тым размяшчэнне Беларусі ў самым цэнтры Еўропы абумоўлівае выключную выгоду яе сучаснага эканоміка-геаграфічнага становішча. Маюцца добрыя магчымасці для развіцця гандлёвых і культурных зносін з краінамі, што размешчаны на захад і ўсход, на поўнач і поўдзень ад тэрыторыі Беларусі. Само геаграфічнае становішча стварае спрыяльныя ўмовы для інтэграцыі эканомікі нашай краіны ў агульнаеўрапейскую супольнасць.

Беларусь знаходзіцца на транзітных шляхах, што звязваюць Расію з краінамі Усходняй і Заходняй Еўропы, Украіну і Малдову з дзяржавамі Балтыі і Скандынавіі, паўночным захадам Расіі. Па тэрыторыі нашай краіны праходзіць участак транскантынентальнай чыгуначнай магістралі, што перасякае ўсю Еўразію ад Ціхага да Атлантычнага акіяна. Праз тэрыторыю Беларусі пракладзены магістральныя нафта- і газаправоды, па якіх на захад перапампоўваюцца расійскія нафта і прыродны газ. За іх транзіт, за перавозкі грузаў па чыгунцы, аўтамагістралях Беларусь пры раўнапраўных, узаемавыгадных дачыненнях паміж дзяржавамі можа мець значныя грашовыя даходы.

Такім чынам, спрыяльнае эканоміка-геаграфічнае становішча Беларусі – гэта яе багацце, яе рэсурс. Выкарыстанне яго павінна быць пастаўлена на памнажэнне нацыянальнага прыбытку краіны. Цэнтральнае становішча Беларусі ў Еўропе робіць выгадным стварэнне ў яе межах сістэм камунікацый для забеспячэння сувязей паміж рознымі краінамі, для арганізацыі міждзяржаўных фінансавых устаноў, развіцця міжнароднага турызму.