Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

11. Прыродныя ўмовы і экалагічная сітуацыя на беларусі

Метадычныя рэкамендацыі. Усвядомце новыя паняцці: экалогія, экалагічная катастрофа, прыродныя ўмовы, заказнік, запаведнік. Неабходна асэнсаваць дыялектычную ўзаемазалежнасць прыроды i грамадства, якія i чаму былі прыняты дзяржаўнымі органамі пастановы па карэннай перабудове аховы прыроды, якія мэты яны перад сабой ставяць.

Звярніце ўвагу на мэты стварэння нацыянальных паркаў, дзяржаўных запаведнікаў і заказнікаў Беларусі.

Велізарны ўрон прыродзе i народнай гаспадарцы Беларусі нанесла катастрофа на Чарнобыльскай АЭС (красавік, 1986 г. ). Радыёактыўнаму забруджанню падверглася каля 1/5 часткі тэрыторыі, дзе пражывае звыш двух мільёнаў чалавек. Найбольшыя экалагічныя страты панесла сельская гаспадарка, парушылася сістэма земляробства жывёлагадоўлі ў рэспубліцы.

Задумайцеся, прааналізуйце i прапануйце шляхі вырашэння гэтай праблемы.

План

  1. Прыродныя ўмовы Беларусі. Своеасаблівасці яе рэгіёнаў (Цэнтральная Беларусь, Паазер'е, Падняпроўе, Панямонне, Заходняе i Ўсходняе Палессе). (Склад.: праф. Макарэвіч В. А. )

  2. Багацці айчынных нетраў. (Склад.: праф. Макарэвіч В. А., дац. Мельнікава Т. М. )

  3. Праблемы экалогіі ў Беларусі. (Склад.: праф. Макарэвіч В. А., дац. Мельнікава Т. М. )

11. 1. Прыродныя ўмовы Беларусі. Своеасаблівасці яе рэгіёнаў (Цэнтральная Беларусь, Паазер'е, Падняпроўе, Панямонне, Заходняе I Усходняе Палессе)

Прырода Беларусі непаўторная i па-свойму прывабная ў любую пару года. У прыродных адносінах тэрыторыя Беларусі з'яўляецца часткай Усходне-Еўрапейскай раўніны. Гэта самая вялікая па плошчы раўніна свету. Раўнінны характар тэрыторыі Беларусі, умерана кантынентальны клімат, разнастайнасць глебавага покрыва, наяўнасць карысных выкапняў, развітая гідраграфічная сетка стваралі спрыяльныя ўмовы для рассялення людзей, асваення яе тэрыторыі. У рэспубліцы 20,8 тыс. рэк, больш за 10 тыс. азёр. Лясамі пакрыта звыш 1/3 тэрыторыі Беларусі.

Тэрыторыю Беларусі вылучаюць 6 этнаграфічных рэгіёнаў: Паўночны (Паазер'е), Усходні (Падняпроўе), Цэнтральны (Цэнтральная Беларусь), Паўночна-Заходні (Панямонне), Усходняе Палессе і Заходняе Палессе. Гісторыка-этнаграфічны рэгіён вылучаецца на тэрыторыі паводле комплексу прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў i прылад працы, народнай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, фальклору, мясцовых паводзін, забудовы жылля.

З цягам часу адрозненні ў гэтых адносінах паміж асобнымі часткамі Беларусі згладжваюцца, праяўляюцца ўсё ў меншай ступені. У цяперашні час больш захаваліся некаторыя этнаграфічныя асаблівасці, у тым ліку і ў мясцовых гаворках.

Мясцовая прырода з яе разнастайнымі рэсурсамі i адпаведнымі ўмовамі быту, жыццёвым асяроддзем арганічна ўваходзіла ў паўсядзённы побыт і ў межах пэўнай сацыяльнай сістэмы ўплывала на спецыялізацыю гаспадарчых заняткаў. Сама прырода надта багатая i рознабаковая, яна мае свае асаблівасці. З такіх пазіцый трэба i падыходзіць да вывучэння данай тэмы. Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны адлюстроўваюць варыяцыйнае багацце i разнастайнасць беларускай народнай культуры, яе творчыя магчымасці i самадзейны характар.