Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

10. 1. Пісьменнасць на Беларусі як аснова развіцця нацыянальнай школы

Своеасаблівай асновай развіцця адукацыі з’яўлялася распаўсюджанне пісьменнасці, а гэта ў значнай ступені звязана з хрысціянізацыяй беларускіх зямель. Так, найбольш раннімі помнікамі пісьменнасці з’яўляюцца: надпіс на свінцовай пячатцы полацкага князя Ізяслава (X ст. ), надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай (1161 г. ), Барысавы камяні, Тураўскае евангелле (XII ст. ), берасцяныя граматы і г. д. Асвета перыяду сярэднявечча на Беларусі, як і на большай частцы Еўропы, насіла царкоўны кірунак. У манастырах або пры іх ствараліся першыя школы, перапісваліся кнігі, групаваліся людзі асветы.

10. 2. Народная педагогіка ў сістэме нацыянальнай асветы

Развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры абавязана народнай педагогіцы, якая забяспечвала сувязь пакаленняў.

Гістарычныя карані народнай педагогікі закладзены ў старажытнасці. На працягу стагоддзяў народная педагогіка з’яўляецца амаль адзіным сродкам выхавання людзей, крыніцай педагагічных ідэй.

Асноўным творцам і ахоўнікам народных педагагічных традыцый была сялянская сям’я. У XVI – XVIII стст. было распаўсюджана “дзядзькаванне”, якое добра апісана ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Першым даследаваннем аб беларускай народнай педагогіцы быў артыкул Адама Ягоравіча Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) “Педагагічныя погляды беларускага народа” (1886).

Народная педагогіка нарадзілася разам са з’яўленнем “чалавека разумнага”.

Народная педагогіка – гэта сістэма народнага выхавання, якая ўключае:

1) працоўнае выхаванне з’яўляецца грунтам для народнай педагогікі;

2) рэлігійнае;

3) маральнае;

4) патрыятычнае;

5) разумовае;

6) эстэтычнае;

7) фізічнае.

Усе вышэйпералічаныя часткі выхавання ўзаемазвязаны.

Такім чынам, народная педагогіка – гэта сукупнасць і ўзаемазалежнасць уяўленняў, поглядаў, меркаванняў, перакананняў, ідэй, навыкаў і прыёмаў у галіне выхавання, адлюстраваных у народнай творчасці; гэта ўсё тое з народнай творчасці, што прама або апасродкавана служыць справе выхавання.

Прынцыпы выхавання ў народнай педагогіцы:

1) выхаванне ў працы;

2) сувязь з жыццём;

3) сувязь з навакольным светам;

4) гуманізм;

5) цэльны і ўсебаковы падыход да выхавання;

6) пераемнасць у выхаванні;

7) заахвочванне ініцыятывы і творчасці дзяцей;

8) непарыўнасць выхаваўчага ўздзеяння.

Усе віды народнай творчасці могуць быць сродкамі народнай педагогікі.

Асноўныя сродкі народнай педагогікі:

1) праца (асабліва заняткі рамёствамі). У працэсе працы адбываецца маральнае, фізічнае, разумовае, эстэтычнае развіццё і выхаванне;

2) роднае слова – знаёмства з ім адбываецца на грунце бытавання вуснай народнай творчасці;

3) вусная народная творчасць – падручнік жыцця:

а) прыказкі і прымаўкі;

б) народныя песні;

в) народная казка як універсальны маральны кодэкс народа;

г) загадкі;

д) прыкметы;

е) гульні;

ж) народныя традыцыі;

з) звычаі;

і) абрады;

к) святы;

л) танцы.

Метады выхавання народнай педагогікі:

1) праца;

2) прыклад і аўтарытэт;

3) назіранне;

4) гульня: сюжэтная і ролевая;

5) наказ;

6) перакананне;

7) парада;

8) прывучванне;

9) унушэнне;

10) тлумачэнне;

11) расповед, гутарка;

12) іспыт;

13) спаборніцтва;

14) практыкаванне;

15) грамадская думка;

16) заахвочванне і ўхваленне;

17) благаславенне;

18) асуджэнне;

19) пакаранне;

20) вымова;

21) пагроза, запалохванне;

22) праклён, абзыванне.

У аснове народнай педагогікі ляжаць прынцыпы прыроднай гармоніі. Са з’яўленнем пісьменнасці народная педагогіка стала невычэрпнай крыніцай для афіцыйнай педагогікі, твораў мастацкай літаратуры, дзе закраналіся пытанні выхавання.