Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

3. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў

Метадычныя рэкамендацыі. Сённяшняе пакаленне беларусаў павінна добра ведаць, што нацыянальная самасвядомасць іх продкаў не была размыта толькі таму, што народныя масы моцна трымаліся сваіх гістарычных каранёў, развівалі як маглі сваю духоўную спадчыну, размаўлялі на мове бацькоў. Менавіта па роднай мове вызначалі яны сваю этнічную прыналежнасць.

Пры разглядзе данага пытання студэнты павінны засвоіць наступныя паняцці: этнас, самасвядомасць, нацыянальная самасвядомасць, самаідэнтыфікацыя; зразумець гістарычныя прычыны даволі запозненага працэсу фарміравання беларускай нацыі, праблем фарміравання беларускага этнасу, супярэчлівасці развіцця ў розныя гістарычныя перыяды.

Хутка бяжыць час. Адны гістарычныя падзеі спяшаюцца на змену другім часта без усялякай бачнай сувязі. Гістарычныя падзеі толькі на першы погляд здаюцца нечаканымі і вынік іх выпадковым. На самой справе лёс кожнага народа вызначаецца глыбокімі заканамернасцямі і яго гістарычнае развіцце трапляе ў залежнасць ад сотні абумоўленых гэтым развіццём фактаў.

Сёння як ніколі раней актуальнымі з’яўляюцца пытанні вывучэння мінулага нашай Радзімы, вытокаў паходжання яе культурных здабыткаў, укладу жыцця беларусаў, культуры, традыцый народа, яго мовы. Людзям “без роду і племені”, без каранёў, без усведамлення свайго асабістага “я” ў гістарычным працэсе ніколі не стаць трывала на шлях адраджэння, не перамагчы той духоўны вакуум, што ўтварыўся ва ўмовах крызісу афіцыйнай ідэалогіі.

План

  1. Нацыянальная самасвядомасць і яе адзнакі. (Склад.: ст. выкл. Цярэшчанка А. А. )

  2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. (Склад.: ст. выкл. Цярэшчанка А. А. )

  3. Утварэнне беларускай літаратурнай мовы. Самасвядомасць і беларуская мова і літаратура. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М., ст. выкл. Цярэшчанка А. А. )

  4. Нацыянальнае адраджэнне 1900 – 1920 гг. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М., ст. выкл. Цярэшчанка А. А. )

  5. Механізмы разбурэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ва ўмовах таталітарызму 1930 – 1980-ых гг. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М., ст. выкл. Цярэшчанка А. А. )

  6. Пытанні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў на сучасным этапе. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М., ст. выкл. Цярэшчанка А. А. )

3. 1 Нацыянальная самасвядомасць і яе адзнакі

Нацыянальная самасвядомасць – гэта ўсведамленне сябе часткай сваёй нацыі, да якой належыць, поўнае адчуванне таго, што твая нацыя – гэта тая сапраўдная нацыя, што існавала, існуе і будзе існаваць. Гэта і веданне сваёй нацыі, яе гісторыі, культуры, пачуццё годнасці за сваю нацыю, за сваю радзіму. Самасвядомасць асобы вызначаецца ўсведамленнем чалавека сваёй дзейнасці, пачуццяў, думак, матываў паводзін, інтарэсаў, свайго месца ў грамадстве. На фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ўплывае гісторыя народа, культура і мова як частка культуры. Калі захоўваецца самасвядомасць і ўсведамленне народам сваёй гістарычнай ролі і еднасці з этнасам, то захоўваецца і прагрэсіўна развіваецца нацыя.

Этнічная самасвядомасць – адна з разнавіднасцей групавой свядомасці. Яна ўяўляе сабой структуру, якая складаецца з усведамлення этнічнай супольнасці і адносін да другіх народаў, прыхільнасць да нацыянальных каштоўнасцей, мовы, культуры, тэрыторыі, усведамленне сацыяльна-дзяржаўнай еднасці, патрыятызм.

Рост нацыянальнай свядомасці абумоўлены наступнымі прычынамі: захаваннем нераўнамернасці ў развіцці народаў, нацыянальна-вызваленчым рухам, канфесійным фактарам, захаваннем роднай мовы і культуры.

Наогул, самасвядомасць мэтазгодна разглядаць на ўзроўні асобы, сацыяльнай групы або класа, этнічнай еднасці або грамадства. Катэгорыя нацыянальнай самасвядомасці раскрывае якасную характарыстыку народа на нацыянальнай ступені яго развіцця. Гэта якасная рыса нацыі – вышэйшая форма этнічнай самасвядомасці.

Кожная асоба разумее сваю прыналежнасць да канкрэтнага этнасу па наступных крытэрыях: паходжанні; знешнім выглядзе; антрапалагічных рысах; асаблівасцях культуры; мове; псіхіцы; агульнасці гістарычнага мінулага. Але на розных этапах гістарычнага развіцця гэтыя рысы праяўляюцца па - рознаму.