Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Структура Урада Рэспублікі Беларусь (арт. 106 Канстытуцыі; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 1997 г. ):

Прэм’ер – міністр

яго намеснікі

міністры

Кіраўнікі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення: міністэрствы, дзяржкамітэты, камітэты пры міністэрствах ці дзяржкамітэтах

Сусветны вопыт прапаноўвае вялікую колькасць арганізацыйных формаў мясцовага самакіравання: земствы, мясцовыя Саветы народных дэпутатаў, мясцовая адміністрацыя, муніцыпальнае (камунальнае) мясцовае самакіраванне (магістрат, бургамістр, мэр i iнш. ).

Адпаведна з Канстытуцыяй (арт. 117) у Рэспубліцы Беларусь існуе сістэма мясцовага кіравання i самакіравання. Мясцовае кіраванне – форма арганізацыі дзейнасці мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў для вырашэння пытанняў мясцовага значэння на аснове агульнадзяржаўных інтарэсаў насельніцтва, якое пражывае на адпаведнай тэрыторыі. Мясцовае самакіраванне з'яўляецца своеасаблівай альтэрнатывай кіравання мясцовымі справамі “зверху”. Гэта форма арганізацыі i дзейнасці грамадзян для непасрэднага рашэння мясцовых задач праз органы, якія выбіраюцца самімі грамадзянамі.

Сістэма мясцовага кіравання i самакіравання ў РБ складаецца з 4 элементаў (арт. 117 Канстытуцыі):

1) мясцовыя Саветы дэпутатаў;

2) выканаўчыя i распарадчыя органы;

3) органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

4) мясцовыя рэферэндумы, сходы i іншыя формы прамой дэмакратыі.

Судовую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць суды

як органы правасуддзя

Агульныя

суды

Гаспадарчыя

суды

Канстытуцыйны Суд РБ

Вярхоўны Суд

Вышэйшы гаспадарчы Суд

Абласныя суды, Мінскі гарадскі суд

Беларускі ваенны суд

Гаспадарчыя суды абласцей і г. Мінска

Раённыя (гарадскія) суды

Міжгарнізонныя суды

Таксама да судовай улады адносяцца кантрольна-назіральныя органы Рэспублікі Беларусь: пракуратура, Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Сістэма органаў пракуратуры РБ

Генеральная пракуратура

Рэспубліканская пракуратура

Пракуратура абласцей i г. Мінска

Пракуратуры раёнаў (гарадоў)

Міжраённыя пракуратуры

Спецыялізаваныя пракуратуры, прыраўнаваныя да пракуратур абласцей, раёнаў (гарадоў), міжраённых пракуратур

Сістэма органаў камітэта дзяржаўнага кантролю

Камітэт дзяржаўнага кантролю РБ

Камітэт дзяржаўнага кантролю абласцей i г. Мінска

Асноўным законам i дзяржавы, i грамадства з'яўляецца Канстытуцыя. Сам па сабе тэрмін “канстытуцыя” мае глыбокую гісторыю. Ён паходзіць ад лацінскага паняцця constitutio (зацвярджаю, устанаўліваю), якім у Старажытным Рыме вызначалі важныя імператарскія ўказы i ўстанаўленні. Значна пазней, у XVІІІ ст., з'яўляецца сучаснае разуменне канстытуцыі як асноўнага закона грамадства і дзяржавы. Першымі такімі дакументамі лічаць Канстытуцыю ЗША 1787г. (хаця раней, у 1776г., фактычна першай з'явілася канстытуцыя аднаго з паўночна-амерыканскіх штатаў – Канстытуцыя штата Вірджынія), Канстытуцыю Францыі 1791г., Канстытуцыю Польшчы 1791 г.

На тэрыторыі сучаснай Pэспублікі Беларусь існавала некалькі прававых дакументаў, якія адказваюць cyтнaсцi канстытуцый. У прыватнасці, з 1581г. існаваў Cтaтyт ВКЛ. На аснове традыцый Статута была складзена Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791г.

Пасля рэвалюцыі 1917 г. Часовы ўрад стварыў асобную камісію для складання праектa канстытуцыі.

У 1918 г. была зацверджана Часовая канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым была Канстытуцыя Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь 1919 г.

Асноўнай прычынай замены Kaнстытуцыі 1919 г. Канстытуцыяй 1927г. з'явілася ўтварэнне СССР (1922) i прыняцце ім першай Канстытуцыі (1924). Канстытуцыя 1927 г. захавала шмат рыс, характэрных для Канстытуцыі 1919 г. У адрозненне ад канстытуцый другіх савецкіх рэспублік было замацавана раздзяленне заканадаўчай (Цэнтральны выканаўчы кaмітэт) i выканаўчай улад (Савет народных камісараў). А ў канцы 1919 г. адбылося зліццё ўлад.

Новая Канстытуцыя БССР 1937 г. цалкам адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. Упершыню норма аб суверэнітэце абмяркоўвалася ў Канстытуцыі 1978 г. У сакавіку 1994 г. прымаецца новая Канстытуцыя.