Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Раскрыць паняцце “геапалітыка”.

  2. Калі завяршыўся працэс фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў?

  3. Калі стабілізавалася дзяржаўная мяжа РБ?

  4. Этнічная тэрыторыя беларусаў у геапалітыцы Расіі і Польшчы.

  5. Вызначце найбольш спрыяльныя ўмовы, што аказалі станоўчы ўплыў на развіцце беларускіх зямель.

  6. Калі і якая частка тэрыторыі Беларусі была акупіравана немцамі?

  7. Якія прычыны прывялі частку беларусаў да лёсу эмігрантаў?

  8. Назавіце асноўныя цэнтры эміграцыі Беларусаў.

  9. Якія асноўныя этапы (перыяды) адзначаюцца ў беларускай эміграцыі?

10. Як ажыццяўляюцца сувязі паміж беларускай эміграцыяй і Баць-каўшчынай?

Тэмы рэфератаў

  1. Этнічная тэрыторыя беларусаў у старажытнасці.

  2. З чым звязана тое, што частковае ўзбуйненне БССР у 1924 і ў 1926 гг. стала магчымым пасля ўтварэння Саюза ССР.

  3. Стварэнне Літоўска-беларускай ССР, яе тэрыторыя.

  4. Рыжскі мір і Беларусь.

  5. Беларуская эміграцыя: меркаванні і людзі.

  6. Беларуская дыяспара ў Польшчы.

Літаратура

  1. Антонава Т. У землякоў за акіянам. Мн., 1992 г.

  2. Гайдук Ю. На зямлі Аргенціны// Наша слова, 1992 г. № 1.

  3. Грыцкевіч А. Гісторыя геапалітыкі Беларусі// Спадчына. 1994. № 1,3.

  4. Зайкоўскі Э. Праблема старажытнай Вільні// Спадчына. 1993. № 1.

  5. Іваноў М. Праблема прыналежнасці Вільні і беларускае нацыянальнае пытанне ў 1939г// Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1.

  6. Кружалевіч В. Рыжскі мірны дагавор// Спадчына. 1990. № 1.

  7. Калубович А. Восемь волн белорусской эмиграции// Неман. 1992. № 2.

  8. Кіпель В. Беларусы ў ЗША: культура беларускага замежжа. Мн.,1993. 2 т.

  9. Пранчак Л. Беларуская Амерыка// Полымя, 1994.

  10. Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.

  11. Сяргеева Г. Беларуская дыяспара: набыткі і праблемы// Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 2.

  12. Юхо Я. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў// Спадчына. 1991. № 6.

Тэст да тэмы

  1. Геапалітыка – гэта: а) навука пра геаграфічнае размяшчэнне дзяржавы; б) палітычная канцэпцыя, адпаведна якой палітыка дзяржавы вызначаецца яе геаграфічнымі фактарамі; в) навука пра геалогію.

  2. Назавіце першапачатковую сталіцу ВКЛ: а) Вільня; б) Новагародак; в) Полацк.

  3. Якія землі адышлі да Беларусі ў выніку падпісання Рыжскага пагаднення (1921): а) Смаленская губерня, 6 паветаў Мінскай губерні; б) 6 паветаў; в) Мінская, Магілёўская, Віцебская губерні?

  4. Калі адбылося першае ўзбуйненне БССР: а) 1924 г.; б) 1926 г.; в) 1921 г. ?

  5. У выніку другога ўзбуйнення да БССР былі далучаны: а) Віцебская губерня; б) Магілёўская губерня; в) Гомельскі і Рэчыцкі паветы былой Гомельскай губерні.

  6. Калі Літве былі перададзены Вільня і Віленскі край: а) 1945 г.; б) 1939 г.; в) 1941 г. ?

  7. Назавіце тыпы знешняй міграцыі насельніцтва: а) эміграцыя і іміграцыя; б) дыяспара.

  8. Калі адбыўся Першы з'езд беларусаў свету: а) 1990 г.; б) 1993 г.; в) 1980 г. ?

  9. Назавіце мэты правядзення Першага з'езду беларусаў свету: а) кансалідацыя; б) адраджэнне Беларусі; в) абмеркаванне праблем эканамічнага становішча Беларусі.

10. Указаць прычыны фарміравання беларускай дыяспары за межамі краіны: а) ваенныя падзеі; б) падзел Беларусі; в) эканамічная сітуацыя ў краіне.

11. У якіх краінах сфарміравалася беларуская дыяспара: а) ЗША; б) Англіі; в) Францыі; г) Італіі; д) Канадзе; е) Бельгіі; ж) Германіі; з) Аргенціне?

12. Хто такія калабарацыяністы: а) супрацоўнікі з акупацыйнымі ўладамі; б) прадстаўнікі варожых войскаў; в) палітычныя эмігранты?