Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пытаннi для самападрыхтоўкi

  1. Чым выклiкана з'яўленне язычнiцкiх вераванняў у старажытных людзей?

  2. Якiм багам пакланялiся ўсходнiя славяне?

  3. Як i калi адбывалася хрысцiянiзацыя на старажытнай Беларусi?

  4. Якi ўплыў аказала хрысцiянства на развiццё беларусаў?

  5. Якiя канфесii iснавалi на Беларусi з эпохi сярэднявечча?

  6. Чаму ў наш час у беларускiм грамадстве назiраецца павышэнне рэлiгiйнай актыўнасцi насельнiцтва?

  7. Якiя тэндэнцыi вызначаюцца ў развiццi рэлiгiйных канфесiй на Беларусi ў апошнiя 10 – 20 гадоў?

Тэмы рэфератаў

  1. Гiсторыя хрысцiянiзацыi беларускiх зямель.

  2. Дзейнасць праваслаўнай царквы на Беларусi: мiнулае i сучаснасць.

  3. Каталiцызм на Беларусi (XIII – XIV стст.; XV – XVII стст. )

  4. Унiяцтва на Беларусi.

  5. Рэлiгiйнае сектанцтва.

  6. Нетрадыцыйныя рэлiгii на Беларусi.

  7. Пратэстантызм на Беларусi.

  8. Бiблiя як сусветны лiтаратурны шэдэўр.

Лiтаратура

  1. Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях”// Звязда. 1993. 9 студзеня.

  2. Гарошка Л. Няўмiручая iдэя// Унiя. 1990. № 2.

  3. Глятовiч А. Касцёл у няволi// Спадчына. 1994. № 1.

  4. Драгун Ю. Унiяцкая царква Беларусi i дзяржаўная палiтыка// З гiсторыяй на “Вы”. Вып. 2. Мн., 1994.

  5. Думiн С., Канапацкi I. Беларускiя татары: Мiнулае i сучаснасць. Мн., 1993.

  6. Жлутко А. Езуiты на Беларусі: пошукi праўды// З гiсторыяй на “Вы”. Вып. 2. Мн., 1994.

  7. Лакотка А. Бераг вандраванняў, цi Адкуль у Беларусi мячэцi. Мн., 1994.

  8. Навiцкi У. Тварам да вернiкаў// Беларуская думка. 1993. № 7.

  9. Праваслаўная царква ў Беларусi i ў свеце// Спадчына. 1993. № 1

  10. Цудадзейныя абразы Беларусi// Культура. 1991. № 1.

Тэст да тэмы

  1. Першаснай рэлiгiяй славян была: а) хрысцiянства, б) язычнiцтва, в) праваслаўе.

  2. Хрысцiянства прыйшло на Беларусь з: а) Вiзантыi, б) Кiеўскай Русi, в) Iзраiля.

  3. Хрысцiянства выдзелiла з сябе наступныя канфесii: а) праваслаўе, б) мусульманства, в) каталiцызм, г) пратэстантызм, д) iудаiзм.

  4. Эпоха Рэфармацыi на Беларусi прывяла да ўзнiкнення: а) лютэранства, б) стараверства, в) кальвiнiзму, г) арыянскага руху.

  5. Iслам адрознiваецца ад хрысцiянства па наступных рысах: а) у iсламе адсутнiчае духавенства, б) у iсламе няма пасрэднiкаў памiж Богам i чалавекам, в) у хрысцiянстве рэлiгiйныя абрады адбываюцца ў сiнагогах.

  6. Тыпы iудаiзму: а) артадаксальны iудаiзм, б) дзэн-будызм, в) ха-сiдызм, г) сунiзм.

  7. Якiмi нарматыўна-прававымi актамi забяспечваецца сучасны рэлiгiйны стан на Беларусi: а) “Аб святочных днях у Рэспублiцы Беларусь” – закон Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 19. 01. 91 г.; б) “Аб парадку вызначэння нерабочых дзён для вернiкаў нехрысцiянскiх рэлiгiй у сувязi з iх святамi” – пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь 1992 г.; в) “Аб свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях” – закон 1992 г.; г) Канстытуцыя Расiйскай Федэрацыi; д) Каран; е) Бiблiя.

  8. Калі адбылася хрысціянізацыя Беларусі па неафіцыйнай думцы: а) 988 г.; б) ХІ ст.; в) да 988г.; г) 992 г. ?

  9. Назавіце час прыходу каталіцтва на Беларусь: а) XV ст.; б) Х ст.; в) XVІІІ ст.

  10. Пачатак рэфармацыйнага руху на Беларусі звязаны з узнікненнем: а) першай пратэстанцкай абшчыны ў Слуцку; б) царкоўнай уніі; в) хрысціянства.