Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Тэст да тэмы

  1. Да якога часу адносіцца перыяд жыццядзейнасці Е. Полацкай, К. Тураўскага, К. Смаляціча, А. Смаленскага: а) ХІІ ст.; б) ХІУ ст.; в) XVІ ст. ?

  2. Хто са старажытных асветнікаў змагаўся за царкоўную незалежнасць ад Візантыі: а) К. Тураўскі; б) К. Смаляціч; в) А. Смаленскі?

  3. Які твор належыць пяру К. Смаляціча: а) “Жыціе”; б) “Пасланне Фаме прэсвітэру”; в) Біблія?

  4. Якога военачальніка эпохі старажытнасці, аб’яднаўшага ўсіх саюзнікаў Беларусі, вы ведаеце: а) Мікалай Радзівіл Чорны; б) К. Тураўскі; в) Давыд Гарадзенскі?

  5. Назавіце першага канцлера ВКЛ (1550 г. ): а) Леў Сапега; б) Радзівіл Мікалай Чорны; в) Л. Крышкоўскі.

  6. Хто з’яўляецца заснавальнікам першай друкарні ў Нясвіжы: а) С. Будны; б) Ф. Скарына; в) Радзівіл Чорны?

  7. Хто ўпершыню ў часы ВКЛ пераклаў Евангелле на беларускую мову: а) К. Лышчынскі; б) С. Будны; в) В. Цяпінскі; г) Ф. Скарына?

  8. У якім творы В. Цяпінскага закладзены яго асветніцкія ідэі: а) “Катэхізіс”; б) Евангелле; в) “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”?

  9. Што такое арыфмалогія: а) мовазнаўчая дысцыпліна; б) матэматычнае паняцце; в) паэтыка-сімвалічнае тлумачэнне лічбаў?

  10. Як называецца зборнік сілабічных вершаў Сімяона Полацкага: а) Жалейка; б) Рыфмалагіён; в) Вянок санетаў?

  11. Хто з’яўляецца заснавальнікам панегірычнай паэзіі: а) Сімяон Полацкі; б) Андрэй Рымша; в) Францыск Скарына?

  12. Назавіце выдатнага гравёра XVІ ст., які выдаў “Часоўнік”, “Псалтыр” і інш.: а) Францыск Скарына; б) Пётр Мсціславец; в) Стэфан Зізаній; г) Іпацій Пацей.

  13. Калі пачынаецца беларускае нацыянальнае адраджэнне: а) XVІ ст.; б) сярэдзіна XVІІІ ст.; в) канец ХІХ ст. ?

  14. Хто выдаў першы друкаваны буквар на беларускай мове: а) Аляксандр Аскерка; б) Петр Мсціславец; в) Іван Фёдараў?

  15. У якім творы Б. Тарашкевіч імкнецца зрабіць пераварот у беларускім мовазнаўстве: а) “Граматыка словенска”; б) Словарь белорусского наречия; в) Беларуская граматыка для школ?

  16. Хто стаяў ля вытокаў стварэння геаграфіі Беларусі: а) Аркадзь Смоліч; б) Яўфім Карскі; в) Павел Шэйн?

  17. Назавіце літаратараў-дэмакратаў: а) К. Каліноўскі; б) Я. Лучына; в) К. Каганец; г) Вярыга Дарэўскі; д) Я. Карскі; е) Я. Лёсік.

  18. Якім відам спорта займаецца Яніна Карольчык: а) бегам; б) лёгкай атлетыкай; в) хакеем; г) гімнастыкай?

  19. Якім відам спорта займаецца Святлана Хоркіна: а) лёгкай атлетыкай; б) гімнастыкай; в) валейболам?

9. Мастацтва беларусі

Метадычныя рэкамендацыі. Тэма аб мастацтве нашай Бацькаўшчыны з’яўляецца адной з самых значных у раскрыцці духоўнай культуры народа і вельмі важнай па агульным аб’ёме вывучаемага матэрыялу: ад старажытных часоў і да сучаснасці разглядаюцца розныя віды і жанры нацыянальнага мастацтва. У наш час носьбітам этнічнай спецыфікі выступае духоўная культура, і ў першую чаргу – мастацкая. Веданне гісторыі, разуменне мінулага і сучаснага нацыянальнага мастацтва з’яўляецца, на наш погляд, адной з прыкмет нацыянальнай свядомасці сучасных грамадзян Беларусі.

Студэнтам трэба звярнуць увагу на асноўныя паняцці тэмы: мастацтва, віды, жанры, стылі, накірункі, этапы развіцця, нацыянальныя асаблівасці мастацтва.

Мастацтва – творчая дзейнасць чалавека, якая адлюстроўвае рэчаіснасці і ўнутраны свет чалавека ў вобразных формах; адна з форм грамадскай свядомасці; састаўная частка культуры чалавецтва, спецыфічны род эстэтычнага асваення свету.

Мастацтва ўключае розныя віды – дойлідства, жывапіс, скульптуру, графіку, музыку, тэатр, кіно, фатаграфію, цырк і інш., якія, ў сваю чаргу, падзяляюцца на жанры (напрыклад, у жывапісе вызначаюцца партрэт, пейзаж, нацюрморт і г. д. ).

Вытокі сучаснага беларускага мастацтва – у народнай, славянскай (усходнеславянскай), еўрапейскай мастацкай культуры, пачынаючы з часоў старажытнасці, першых княстваў. Народная творчасць беларусаў была і застаецца крыніцай развіцця нацыянальнага прафесійнага мастацтва.

Асаблівасці беларускага мастацтва яскрава праявіліся ў іканапісе, кніжнай графіцы, драўлянай скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, харэаграфіі, музыцы і г. д.

У мастацтве Беларусі адлюстраваліся асаблівасці развіцця нашага грамадства, дзяржаўнасці, грамадскай думкі, рэлігіі і інш. Розныя элементы этнічнай самасвядомасці з найбольшай паўнатой адлюстроўваюцца ў нацыянальнай мастацкай культуры.

Мастацтва Беларусі наглядна характарызуе нацыянальныя асаблівасці беларускага этнасу, яго сувязі з агульнаславянскай, еўрапейскай культурай і сусветнай цывілізацыяй.

План

  1. Нацыянальнае дойлідства. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М., Давідовіч В. Ю. )

  2. Выяўленчае мастацтва. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

  3. Нацыянальны тэатр і музыка. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

  4. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

  5. Кнігадрукаванне. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

  6. Музейная справа на Беларусі. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

  7. Помнікі культуры горада, дзе размяшчаецца навучальная ўстанова. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М., Давідовіч В. Ю. )