Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

3. Закон “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”

Рэспубліка Беларусь як суверэнная дзяржава мае ўласную сістэму адукацыі і выхавання і гарантуе кожнаму свайму грамадзяніну магчымасць развіцця асобы, атрымання адукацыі, якая адпавядала б яе патрабаванням і здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа, іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Рэспубліка Беларусь забяспечвае прыярытэтнае развіццё адукацыі, адпаведныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы функцыяніравання гэтай сферы, правы грамадзян на атрыманне агульных і прафесійных ведаў, засваенне агульнакультурных каштоўнасцей, абарону інтэлектуальнай уласнасці, таленту і адукаванасці.

Дзяржаўная палітыка ў галіне адукацыі рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (29. 10. 91г. ) і грунтуецца па наступных прынцыпах: 1) прыярытэт агульнакультурных чалавечых каштоўнасцей; 2) нацыянальна-культурная аснова адукацыі; 3) навуковасць; 4) арыентацыя на сусветны ўзровень адукацыі; 5) гуманізм; 6) сувязь з грамадскай практыкай; 7) экалагічная накіраванасць; 8) пераемнасць і бесперапыннасць; 9) адзінства навучання, духоўнага і фізічнага ўдасканальвання; 10) дэмакратызм; 11) свецкі характар; 12) заахвочванне таленту і адукаванасці; 13) абавязковасць базавай (9-гадовай) адукацыі.

Мэты адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь наступныя: 1) фарміраванне гарманічнай асобы як найбольш паўнацэннага культурна-гістарычнага тыпу чалавека, спалучаючага ў адзінстве (гармоніі) духоўную і фізічную культуру; 2) фарміраванне і ўмацаванне нацыянальна-патрыятычнай свядомасці і культуры грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама пачуцця павагі да іншых народаў свету; 3) павышэнне моўнай культуры (вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым ва ўсіх навучальных установах рэспублікі, прычым ставіцца задача авалодвання дзяржаўнай беларускай мовай як галоўным сродкам зносін паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь; 4) захаванне і памнажэнне інтэлектуальнай уласнасці і культурных каштоўнасцей беларускага народа і іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі; 5) фарміраванне экалагічнай культуры; 6) выхаванне павагі да сямейнага жыцця (культура сям’і); 7) дасягненне разумных суадносін паміж агульнатэарэтычнай культурай і прафесіянальнай; 8) развіццё разнастайнай культурнай дзейнасці (навукова-тэарэтычнай, матэрыяльна-тэхнічнай і мастацкай) у адпаведнасці з патрэбамі развіцця Рэспублікі Беларусь; 9) фарміраванне прававой культуры (свядомай павагі да дэмакратыі як формы кіравання і існавання, якая дазваляе кожнай асобе ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне грамадства; 10) садзейнічанне ўстанаўленню гуманістычнай маральнай культуры (адносін чалавечнасці і міласэрнасці паміж людзьмі); 11) выхаванне свядомай павагі да сусветнай культуры, агульначалавечых культурных каштоўнасцей. Адукацыя і выхаванне ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюцца на аснове культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі, дасягненняў сусветнай культуры. Нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці культуры садзейнічаюць культурна-эстэтычнай адукацыі і выхаванню, фарміраванню высокай маральна-этычнай культуры грамадзян рэспублікі.