Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

1. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”

Моўная палітыка ў галіне нацыянальнай культуры ў нашай рэспубліцы вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь аб мовах (26. 02. 90 г. ) У адпаведнасці з гэтым Законам дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская. Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. Яна праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі. Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай. Усякія прывілеі ці абмежаванне правоў па моўных прыкметах недапушчальныя. Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.

Закон аб мовах не рэгламентуе ўжыванне моў у неафіцыйных зносінах, у зносінах членаў працоўных калектываў паміж сабой.

Раздзел ІІІ Закона прысвечаны мове адукацыі, навукі і культуры. Тут, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару рэспублікі неад’емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове. Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на сваёй роднай мове маюць і грамадзяне іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы. Дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.

Вынікі навукова-даследчых прац у Рэспубліцы Беларусь афармляюцца на беларускай мове, а з улікам іх прызначэння – на рускай мове. Выканаўцы навукова-даследчых прац могуць выбіраць мову публікацый навуковых вынікаў. Мовай у сферы духоўнай і мастацкай культуры ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца беларуская. Адначасова гарантуецца таксама захаванне і развіццё культуры на мовах прадстаўнікоў іншых народаў, што жывуць у рэспубліцы. З мэтай шырокага азнаямлення грамадзян рэспублікі з дасягненнямі культуры народаў СНД і сусветнай культуры Рэспубліка Беларусь забяспечвае пераклад і выданне на беларускай мове мастацкай, палітычнай, навуковай, вучэбнай і іншай літаратуры, вытворчасць і паказ фільмаў і аўдыёвізуальных твораў.

На сучасным этапе у сітуацыі білінгвізму беларуская мова пастаўлена ў вельмі складаныя ўмовы. Па-сутнасці, яна з’яўляецца дзяржаўнай, а на самай справе ўказы, загады, дзяржаўныя дакументы, міністэрская перапіска вядуцца па-руску. На беларускай мове працуе адзінае міністэрства – культуры. Беларускай мове фактычна нададзены статус культурнага развіцця. Але, з другога боку, без ведання дзяржаўнай мовы нельга будзе рэалізаваць сябе прадстаўнікам наступных спецыяльнасцей: юрыстам, эканамістам, кіраўнікам і іншым, а гэта значыць, што вывучэнне роднай мовы ў ВНУ, іншых навучальных установах павінна прывесці да станоўчых адносін да роднай мовы, разумення таго, што беларуская мова застаецца мовай беларускага народа, хоць яе ўжыванне значна звужана.