Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

3. 6. Пытанні нацыянальнай свядомасці беларусаў на сучасным этапе

Даследаванні вучоных-гісторыкаў, філолагаў, этнографаў і інш. (у 1993 г. адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя ў Маладзечне па тэме: “Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”) прывялі да вываду: моцна падарваны універсальныя сімвалы самасвядомасці беларусаў – родная мова, фальклор, традыцыі, нацыянальны лад жыцця, рэлігія. Таму неабходна было:

1) своечасова і безумоўна выконваць законы аб мовах, аб адукацыі, культуры;

2) эканамічна і духоўна адраджаць сялянства і беларускую вёску;

3) ператвараць гарады і мястэчкі ў асяродкі беларускай культуры;

4) праводзіць духоўна-этнічнае, рэлігійнае, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі;

5) падтрымліваць нацыянальна-культурнае адраджэнне ўсіх нацыянальных супольнасцей Беларусі.

Працэс нацыянальнага культурнага адраджэння стрымліваецца на сённяшні дзень пасіўнасцю, касмапалітычнай пазіцыяй (адсутнасць пачуцця патрыятызму і прыналежнасці да якой-небудзь нацыянальнасці).

Але яшчэ Я. Купала ў вершы “Беларушчына”(1908) верыў:

І цяпер хоць прыблудаў даносы ў ход пушчаны,

Хоць пад права тваё падрываецца шмат хто, як крот,

Як жыла і жывеш, будзеш жыць, Беларушчына!

Зразумеў і ўспамінаў цябе твой мільённы народ.

Нягледзячы на цяжкі працэс адраджэння, адзначаецца рост нацыянальнай самасвядомасці, на што ўказвае: увядзенне дысцыпліны “Беларусазнаўства”, адкрыццё беларускіх класаў, школ, садкоў, прыняцце двухмоўя (дзве мовы – дзяржаўныя), з'яўленне літаратуры на беларускай мове.

У студзені 1990 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь быў прыняты Закон “Аб мовах”, які стаў асновай развіцця самасвядомасці беларусаў на сучасным этапе. Роля беларускай мовы была вызначана на заканадаўчым узроўні артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Мова – не толькі сродак зносін, але і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Мова з’яўляецца універсальным сродкам увасаблення нацыянальнай культуры. Кожная мова – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву.

Гонар і абавязак усіх – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў.

У Беларусі здаўна жывуць людзі розных нацыянальнасцеў, гучаць розныя мовы. Аднак у апошнія гады сфера ўжывання мовы карэннага насельніцтва Беларусі, якое дало ёй імя і гістарычна складае большую частку жыхароў рэспублікі, значна звузілася, пад пагрозай апынулася само яе існаванне. Паўстала неабходнасць аховы беларускай мовы на дзяржаўна-этнічнай тэрыторыі. Такую сістэму аховы дазваляе стварыць толькі заканадаўчае наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай.

Моўная палітыка ў галіне нацыянальнай культуры ў нашай рэспубліцы вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь аб мовах. У адпаведнасці з гэтым Законам дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская. Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае правоў грамадзян іншых нацыянальнасцеў карыстацца рускай ці іншымі мовамі. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. Яна праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі. Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай. Усякія прывілеі ці абмежаванне правоў па моўных прыкметах недапушчальныя. Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.

Закон аб мовах не рэгламентуе ўжыванне моў у неафіцыйных зносінах, у зносінах членаў працоўных калектываў паміж сабой.

Раздзел ІІІ Закона прысвечаны мове адукацыі, навукі і культуры. Тут, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару рэспублікі неад’емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове. Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на сваёй роднай мове маюць і грамадзяне іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы. Дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.

Вынікі навукова-даследчых прац у Рэспубліцы Беларусь афармляюцца на беларускай мове, а з улікам іх прызначэння – на рускай мове. Выканаўцы навукова-даследчых прац могуць выбіраць мову публікацый навуковых вынікаў. Мовай у сферы духоўнай і мастацкай культуры ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца беларуская. Адначасова гарантуецца таксама захаванне і развіццё культуры на мовах прадстаўнікоў іншых народаў, што жывуць у рэспубліцы. З мэтай шырокага азнаямлення грамадзян рэспублікі з дасягненнямі культуры народаў СНД і сусветнай культуры Рэспубліка Беларусь забяспечвае пераклад і выданне на беларускай мове мастацкай, палітычнай, навуковай, вучэбнай і іншай літаратуры, вытворчасць і паказ фільмаў і аўдыёвізуальных твораў.

На сучасным этапе ў сітуацыі білінгвізму беларуская мова пастаўлена ў вельмі складаныя ўмовы. Па-сутнасці, яна з’яўляецца дзяржаўнай, а на самой справе ўказы, загады, дзяржаўныя дакументы, міністэрская перапіска вядуцца па-руску. На беларускай мове працуе адзінае міністэрства – Міністэрства культуры. Беларускай мове фактычна нададзены статус культурнага развіцця. Але, з другога боку, без ведання дзяржаўнай мовы нельга будзе рэалізаваць сябе прадстаўнікам наступных спецыяльнасцей: юрыстам, эканамістам, кіраўнікам і іншым, а гэта значыць, што вывучэнне роднай мовы ў ВНУ, іншых навучальных установах павінна прывесці да станоўчых адносін да роднай мовы, да разумення таго, што беларуская мова застаецца мовай беларускага народа, хоць яе ўжыванне значна звужана.

Сучасная нацыянальная самасвядомасць беларусаў адрозніваецца талерантнасцю, адчуваннем блізкасці да славянскіх народаў, рускага ў першую чаргу, імкненнямі да духоўнага развіцця, да займання пачэснага месца сярод іншых народаў свету.