Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

6. 3. Сучасны рэлiгiйны стан на Беларусi

З 1988 г. была ўстаноўка на дэмакратызацыю рэлiгiйнага жыцця (ХІХ Усесаюзная партыйная канферэнцыя). Утварэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь гэтаму спрыяла.

19 снежня 1991 г. выйшаў закон Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь “Аб святочных днях у РБ”, паводле якога былі прызнаны нерабочымi дні праваслаўных i каталiцкiх свят:

Вялiкдзень (Пасха) – Дзень I,

Вялiкдзень (Пасха) – Дзень II,

Радаўнiца,

2 лiстапада – Дзень памяцi,

25 снежня i 7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (каталiцкiя i праваслаўныя каляды).

Пастанова СМ РБ “Аб парадку вызначэння нерабочых дзён для вернiкаў нехрысцiянскiх рэлiгiй у сувязi з iх святамi” (студзень, 1992 г. ) адзначыла iудзейскiя святы:

Вялiкдзень – першы i апошнiя днi,

Рош – Ашана,

Iош – Кiпур,

мусульманскiя святы: Рамазан,

Ураза – Байрам,

Курбан – Байрам,

Маўлiд.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях” (снежань, 1992 г. ) вынес наступнае:

а) дзяржава абвясцiла аддзяленне царквы ад дзяржавы,

б) царква iснуе самастойна,

в) царква прызнае iснаванне i дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый,

г) дзяржава ўстанаўлiвае адносiны цярпiмасцi i павагi памiж вернiкамi i нявернiкамi,

д) рэгiстрыруецца не ўся абшчына, а толькi яе статут дзеля атрымання правоў юрыдычнай асобы. Абшчына можа стварацца i дзейнiчаць без рэгiстрацыi статута, тады не мае права адкрываць рахунак у банку, арандаваць будынак i г. д.,

е) рэлiгiйным органам прадстаўляюцца правы ўласнасцi i юрыдычнай асобы, правы разгортвання вытворчай i гаспадарчай дзейнасцi,

ж) аддзяленне школы ад царквы; абвяшчаецца свецкi характар сiстэмы дзяржаўнай адукацыi,

з) бацькi могуць выхоўваць сваiх дзяцей у рэлiгiйным плане.

Актывiзавалася дзейнасць усiх канфесiй на Беларусi. Сёння вера ў Бога ўспрымаецца як свабода мыслення чалавека, таму што рэлiгія ў цэнтр ставiць маральны абсалютызм і агульначалавечыя каштоўнасцi. Павышэнне цiкавасцi да рэлiгii звязана i з цяжкасцямi сучаснага жыцця: крызiс эканомiкi прывёў да крызiсу душы. Але ёсць тут i мода, гульня ў рэлiгiю, калi цiкавiць не вера, а паказныя рэлiгiйныя атрыбуты:

нашэнне крыжыкаў,

набыццё рэлiгiйных кнiг, iкон,

наведванне набажэнстваў,

правядзенне абрадаў хрышчэння, вянчання i г. д.

1988 г.

1997 г.

Колькасць канфесій

8

26

Колькасць абшчын розных рэлiгiйных канфесiй

842

2120

На Беларусi склалася полiканфесiйная структура ў беларускiм грамадстве. Барацьба за сферы ўплыву, паству, лiдэрства вядзецца паміж беларускай праваслаўнай царквой, рымскакаталiцкай і унiяцкай.

Сярод канфесiй па колькасцi вернiкаў i прыходаў першае месца займае Беларуская праваслаўная царква (БПЦ), якая ў 1996 г. налічвала 964 абшчыны. З 1986 – 1996 гг. дзяржава перадала праваслаўным абшчынам 334 культавыя будынкi, 10 епархiй (Полацкая, Магiлёўская, Пiнская, Гомельская, Брэсцкая, Навагрудская, Гродзенская, Тураўская, Вiцебская, Мiнская) уваходзяць у склад Беларускага Экзархата Рускай праваслаўнай царквы (1990) цi ў склад БПЦ. Кiруе БПЦ Сiнод на чале з Мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм, Патрыяршым Экзархам усея Беларусi Фiларэтам. Трэба адзначыць і пра працэс адраджэння манастыроў: у 1992 г. з Жыровiч у Спаса-Ефрасiннеўскi жаночы манастыр у Полацку вярнулася першая група манашак. У 1997 г. на Беларусi ўжо налічвалася 5 мужчынскiх і 6 жаночых манастыроў, 2 сястрыцтвы ў Мiнску, грамадствы мiласэрнасцi. Функцыямi апошніх былі догляд за хворымi, адзiнокiмi, састарэлымi, цяжка хворымi дзецьмi, мiсiянерская дзейнасць. Грамадствы міласэрнасці працуюць у iнстытуце траўматалогii i артапедыi 1-ай клiнiчнай бальнiцы.

З 1989 г. на базе Жыровiцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра дзейнiчае Мiнская духоўная семiнарыя. Зараз гэта ВНУ, куды могуць паступаць усе з былога СССР. Студэнты дзённага аддзялення знаходзяцца на поўным iнтэрнаце, забяспечваюцца формай i атрымлiваюць стыпендыю; пасля абароны дыпломнай на 5-ым курсе – ступень бакалаўра багаслоўя. Пры семiнарыi адкрыта нядзельная школа. Працуе Мiнскае духоўнае вучылiшча, якое дае прафесiі рэгента i псаломшчыка.

З 1995 г. дзейнічае Мiнская духоўная акадэмiя.

З 1993 г. пры Еўрапейскiм гуманiтарным унiверсiтэце ў Мiнску быў створаны багаслоўскi факультэт, дэканам якога выступае мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт. Вучэбная праграма факультэта ўключае багаслоўе, гiсторыю цэркваў i хрысцiянскiх канфесiй, цыкл педагагiчных i фiласофскiх прадметаў, 2 замежныя мовы, 4 старажытныя мовы. Выпускнiкi атрымліваюць спецыяльнасцi багаслова, выкладчыка багаслоўя і могуць працаваць у царкоўных структурах i дзяржаўных адукацыйных установах.

БПЦ праводзіць выдавецкую дзейнасць: у 1996 г. сталі выходзіць 4 новыя газеты, у 1998 г. – 4 часопiсы, 10 газет, царкоўныя календары i iншая рэлiгiйная лiтаратура.

Рымска-каталiцкая царква (РКЦ)

Рымска-каталiцкая царква з 1918 г. была залiчана ў стан iдэалагiчных працiўнiкаў, таму што Папа Бенядзікт XV у 1918 г. выказаў Ленiну свае негатыўныя адносiны да Кастрычнiцкай рэвалюцыi i назваў яе пераваротам. Усе камунiстычныя гады – гэта гады масавага знiшчэння ксяндзоў, вернiкаў.

У 1988 г. пачалi рэгiстраваць на Беларусi падпольныя парафii i парафii ўсходнiх абласцей. Пачалося станаўленне спецыфiчнага беларускага касцёла. У 1996 г. налічвалася 389 парафiй. У Гродне, Навагрудку, Браславе з'явіліся манаскiя жаночыя суполкі.

У Гродне i Баранавiчах дзейнічаюць курсы па падрыхтоўцы выкладчыкаў катэхізiса.

За перыяд з 1988 па 1997 г. РКЦ вярнулi 192 будынкi, сярод якіх касцёл святых Сымона i Алены, касцёл Марыi Панны (Дом фiзкультуры).

У 1989 г. утварылася Беларуская каталiцкая дыяцэзiя пад кiраўнiцтвам бiскупа Т. Кандрусевiча, якая праіснавала да 1991 г. У 1991 г. Папа Ян Павел II утварыў на Беларусi 3 дыяцэзii:

1) Гродзенскую, якая ахоплівае ўсе заходнiя раёны, акрамя Палесся; кіруе бiскуп А. Кашкевiч. Для яе характэрны польскi традыцыйны касцёл.

2) Пiнскую, якой кіруе кардынал К. Свёнтэк.

3) Мiнска-Магiлёўскую, якой кіруе кардынал К. Свёнтэк, ахоплівае ўсходнiя раёны Беларусi. Тут касцёл нацыянальны, ён адыходзiць ад польскiх традыцый.

У 1996 г. адкрыўся першы Сiнод РКЦ на Беларусi.

Праблема з кадрамi вырашаецца наступным чынам: у 1990 г. дазволiлi 50 ксяндзам з Польшчы працаваць у парафiях Беларусi. Але гэта прывяло да заканадаўчых парушэнняў з боку ксяндзоў, якія вывешвалi польскiя флагi, вялi набажэнствы на польскай мове, няўважлiва адносiлiся да мясцовых улад у мэтах падрыхтоўкi ўласных кадраў. У 1990 г. у Гродне адкрылася Вышэйшая духоўная каталiцкая семiнарыя, дзе навучанне i справаводства вядуцца на польскай мове.

У 1995 г. зарэгiстравана “Хрысцiянскае таварыства мiласэрнасцi”, якое аказвае гуманiтарную дапамогу бедным, стварае бясплатныя сталовыя.

Адраджэнне унiяцкiх абшчын.

У 1990 г. у Мiнску дзейнічала 1 унiяцкая парафiя. У 1997 г. налічвалася 11 абшчын, на якiя прыходзілася толькi 5 свяшчэннаслужыцеляў. Праблема з кадрамі вырашаецца ў духоўных навучальных установах Англii (Лондан), Чэхii (Аламоўц), Польшчы (Люблiн), Украiны (Львоў, Iвана-Франкоўск). Дэканам беларускiх грэка-католiкаў з'яўляецца Я. Матусевiч.

Пратэстанцкiя абшчыны.

Пратэстанцкiя абшчыны пашыраюцца на Палессi. За перыяд з 1988 да 1996 г. павялiчылiся з 5 да 15 плыняў. У 1996 г. налічвалася 640 абшчын.

У 1988 г. утварыўся Саюз хрысцiян веры евангельскай (332 арганiзацыi). Пратэстанцкія плынi:

евангельскiя хрысцiяне-баптысты – 192;

адвентысты – 36;

хрысцiяне поўнага евангелля – 25;

новаапостальцы – 17;

iегавiсты – 14.

Функцыі пратэстанцкіх абшчын:

вялiкая ўвага надаецца духоўнай рабоце з падлеткамi i моладдзю,

пры абшчынах працуюць нядзельныя школы,

праводзяцца маладзёжныя канферэнцыi, семiнары,

фестывалi духоўнай музыкi,

працуюць летнiя лагеры адпачынку.

Так, адвентысты Мiнска штогод у Iталii аздараўлiваюць каля 700 дзяцей мiнчан. У Кобрыне хрысцiянская дабрачынная мiсiя “Эманцыя” СЕХБ пабудавала аздараўленчы цэнтр для дзяцей Чарнобыльскай зоны ў 1994 г., пастаянна дапамагае 90 мнагадзетным сем'ям, састарэлым i адзiнокiм людзям.

Праблема з кадрамі вырашаецца наступным чынам: тры факультэты Бiблейскага iнстытута ЕХБ выпускаюць:

пастырскi – прасвiтараў,

рэгентскi – кiраўнiкоў царкоўных хораў,

педагагiчны – выкладчыкаў для нядзельных школ.

Ажывiлася стараверская царква. У 1997 г. налічвалася 32 суполкi ў асноўным на тэрыторыі Вiцебскай вобласцi, у Мiнску i Гомельскай вобласці.

Iудзейская канфесiя развiваецца неактыўна з-за расколу. У 1997 г. існавала 10 абшчын артадаксальнага iудаiзму, 6 абшчын прагрэсiўнага iудаiзму, у асноўным моладзь i iнтэлiгенцыя. У 1993 г. стварылася Беларускае iудзейскае рэлiгiйнае аб'яднанне. У Мiнску дзейнічае духоўнае вучылiшча, 15 нядзельных школ; яўрэйскiя класы ў сярэднiх школах. Мясцовых служыцеляў культу няма, таму ў Мiнску, Вiцебску, Гродне, Пiнску працуюць рабiны з ЗША i Iзраiля. Галоўны рабiн Беларусi – Іанатан Ротман (ЗША). Iудзейскiя абшчыны падтрымлiвалi сувязь з Ізраiлем, атрымлiвалi матэрыяльную дапамогу ад яўрэйскiх арганiзацый ЗША, Францыі, Германii i iнш.

Пашыраецца колькасць мусульманскiх абшчын. У 1997 г. іх было 23, з iх 19 знаходзілася ў заходнiх абласцях Беларусi, астатнiя – у Мiнску, Смiлавiчах, Магiлёве, Вiцебску. У 1994 г. адбыўся Першы Усебеларускi з'езд мусульман, якi ўтварыў Мусульманскае рэлiгiйнае аб'яднанне РБ. Яго ўзначальвае I. Александровiч. Бядой для мусульман стала адсутнасць мячэцяў, нягледзячы на тое, што сталі дзейнічаць у 1994 г. храм у Слонiме, у 1996 г. мячэць у Смiлавiчах, у 1997 г. мячэць у Навагрудку.

З'явіліся новыя рухi i групоўкi: Багародзiчны цэнтр, крышнаiты, сям'я Любвi, дзэн - будзiсты, царква Муна, свабодная праваслаўная царква, царква Апошняга Запавету (Вiсарыёна), Сайенталагiчная царква, бахаiсты, Белае брацтва, сведкi iеговы, АУМ санрыкё, хрысцiяне веры апостальскай, сатанiсты.

Некаторыя з iх носяць дэструктыўны характар i iснуюць нелегальна. Каб абаранiць насельнiцтва ад гэтых сект, у 1996 г. была створана мiжведамасная камiсiя, у склад якой уваходзілі: навукоўцы-рэлiгiязнаўцы, фiлосафы, гiсторыкi, юрысты.

Задачай камісіі з'яўляецца правядзенне экспертызы веравучэння, статута і дзейнасці новых рэлігійных плыняў.