Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Калі і як з’явіліся на тэрыторыі Беларусі яўрэі? Адносіны да іх уладавых структур і мясцовага насельніцтва.

  2. Каго лічаць беларускімі палякамі?

  3. Як з’явіліся на тэрыторыі Беларусі татары? Дзякуючы чаму яны змаглі на працягу стагоддзяў зберагчы сваю адметнасць?

  4. Калі і чаму асабліва рэзка павялічылася руская меншасць на тэрыторыі Беларусі?

  5. Што вывучае анамастыка?

  6. Галіны анамастыкі.

  7. Тапонім “Белая Русь”.

  8. Групы геаграфічных назваў.

  9. Групы антрапанімічных назваў.

  10. Што такое мемуарная літаратура?

  11. Асобы, якія наведвалі беларускі край з XV ст.

  12. Што вывучае дэмаграфія?

  13. Якія дэмаграфічныя прычыны ўплывалі на лёс беларусаў?

  14. Якія вынікі прынеслі войны, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі?

  15. У чым сутнасць дэмаграфічнай трагедыі сярэдзіны XVII ст. ?

Тэмы рэфератаў

  1. Нацыянальныя меншасці і этнічныя групы на Беларусі.

  2. Яўрэі на Беларусі.

  3. Беларускія мусульмане.

  4. Цыганы на Беларусі.

  5. Рускія на Беларусі.

  6. З гісторыі назвы маёй роднай мясціны.

  7. Маё генеалагічнае дрэва.

  8. Мемуарная літаратура аб беларусах і іх землях XV – XVI стст.

  9. Наступствы войнаў, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі за ўвесь час існавання беларускага этнасу.

  10. Дэмаграфічны крызіс на Беларусі ў 80-ыя гг. XX ст.

  11. Крызіснае становішча беларускай сям’і ў канцы XX ст.

Літаратура

  1. Беларусы: этнаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі. Атлас. Мн., 1996.

  2. Даўгяла З. Цыганы на Беларусі//Спадчына. 1992. № 4.

  3. Жучкевич В. Н. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974.

  4. Канапацкі І. Беларускія татары: Мінуўшчына і сучаснасць // Спадчына. 1991. № 3. 74 – 77.

  5. Каспяровіч Г. І. Этнаграфічныя працэсы і міжнацыянальныя адносіны ў БССР// Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. Мн., 1990. № 5. С. 78 – 85.

  6. Лыч Л. М. Назвы зямлі беларускай. Мн.: Універсітэцкае, 1994.

  7. Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст. Мн., 1982.

  8. Манак Б. Насельніцтва Беларусі. Мн.,1992.

  9. Можы Ю. Дэмаграфічны спад на Беларусі і Ліцьве ў сярэдзіне XVII ст. //Спадчына. 1992. № 5.

10. Мядзведзеў А. Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку // Беларускі гістарычны агляд. Том 1. Сшытак 1. Мн., 1994.

11. Пытанні беларускай тапаніміі. Мн., 1970.

12. Раков А. Население БССР. Мн.,1969.

13. Саракавік І. А. Беларусазнаўства. Мн.,1998.

14. Сосіс І. Яўрэі на Беларусі//Спадчына. 1992. № 2.

15. Станкевіч Я. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Мн. 1991.

16. Шур В. В. З гісторыі ўласных імёнаў. Мн.: Вышэйшая школа, 1993.

17. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мн. 1989. С. 381 – 382, 492.

18. Этнічныя працэсы і лад жыцця. Мн.,1980.

19. Яшкін І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Мн., 1972.

Тэст да тэмы

  1. Якія этнічныя супольнасці былі прадстаўлены на тэрыторыі Беларусі ў часы сярэднявечча: а) яўрэі, б) армяне, в) грузіны, г) румыны?

  2. Якія ўзаемаадносіны вызначаліся паміж карэнным насельніцтвам Беларусі і прадстаўнікамі этнічных супольнасцей: а) талерантныя, б) варожа-непрымірымыя?

3. Анамастыка – гэта: а) галіна мовазнаўства, якая вывучае функцыянальныя і моўныя асаблівасці ўласных імёнаў; б) галіна літаратуразнаўства, якая вывучае праблемы аналізу літаратурных твораў.

4. Імёны людзей, прозвішчы, імёны па бацьку, мянушкі вывучае: а) тапаніміка, б) антрапаніміка, в) анамастыка.

5. Наступныя сістэмы ўласных імёнаў атрымалі пашырэнне на Беларусі: а) візантыйска-грэчаскія, б) рымска-каталіцкія, в) старажытнаяўрэйскія, г) сірыйскія, д) егіпецкія.

6. Мемуарная літаратура – гэта: а) афіцыйны дакумент, б) мастацкая літаратура, в) дакументальная проза з аўтарам у цэнтры.

7. Дэмаграфія – гэта: а) галіна права, б) навука, якая вывучае ўсё пра Беларусь і беларускі народ, в) грамадская навука пра ўзнаўленне насельніцтва.

8. Да дэмаграфічных катаклізмаў адносяцца: а) дэманстрацыі, б) эпідэміі, в) ураганы, г) наркаманія.

9. Асноўнымі гістарычнымі формамі этнасу з’яўляюцца: а) племя, б) род, в) народнасць, г) нацыя, д) суполка, е) група людзей.

10. Да этнічных прыкмет адносяцца: а) мова, б) Канстытуцыя, в) побыт, г) органы дзяржаўнай улады, д) этнічная самасвядомасць.

11. Навука пра чалавека – гэта: а) тапаніміка, б) філалогія, в) антрапалогія.

12. Агульны генафонд беларусаў падзяляецца на тыпы: а) заходні тып, б) сярэдні тып, в) усходні тып.