Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

13. 6. Беларускія грошы і паштовая марка

Да атрыбутаў нацыянальнага суверэнітэту адносяцца таксама грошы і паштовая марка.

У 1990 г. Беларусь апынулася перад праблемай увядзення асабістых грошай. На той час было пастаўлена пытанне аб далейшым самастойным развіцці рэспублікі, па-другое, парушэнне эканамічных сувязей паміж рэспублікамі, падзенне вытворчасці прывяло да неабходнасці абароны тавараў унутранага рынку ад скупкі і перапродажу ў іншыя рэспублікі. Для гэтага былі ўведзены купоны, якія выдаваліся як дадатак да савецкіх грошай. Акрамя таго, Масква ўжо не спраўлялася з забеспячэннем наяўнымі грашыма ўсіх савецкіх рэспублік. Купоны сталі першымі беларускімі грашыма, ці больш дакладна – іх сурагатам. Яны дазвалялі набываць харчовыя тавары ў першую чаргу насельніцтву Беларусі. Але доўга купоны не праіснавалі: у рэспубліцы стала катастрафічна не хапаць наяўных грошай, таму што купоны хадзілі толькі з савецкімі рублямі. 19 лютага 1992 г. быў заключаны дагавор паміж Дзяржзнакам Расійскай Федэрацыі і Дзяржзнакам Рэспублікі Беларусь аб вытворчасці разліковых білетаў Нацыянальнага банка РБ. Напярэдадні была дасягнута дамоўленасць на ўзроўні ўрадаў аб дазволе друкаваць беларускія грошы расійскаму Дзяржзнаку.

У пачатку 1991 г. ствараецца Галоўнае ўпраўленне дзяржаўных знакаў пры Савеце Міністраў Беларусі, загадчыкам яго вытворчага аддзела становіцца інжынер-эканаміст паліграфічнай вытворчасці Эдуард Серпікаў. Узнікла пытанне: што павінна быць на беларускіх грашах? Па-першае, безумоўна, сімволіка краіны – герб і сцяг, па-другое, абароненасць ад падробкі ў фарбах, графіцы, паперы. Па-трэцяе, пытанне аб выявах. Звычайна на грашовых купюрах розных дзяржаў змяшчалі выявы вядомых вучоных, музыкантаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў, гістарычных асоб. У Беларусі адносіны да многіх дзеячаў у розных слаях грамадства былі неадназначныя. Таму вырашылі ўвогуле не выкарыстоўваць партрэты на купюрах. Сталі вывучаць вопыт суседзяў і заўважылі, што ў Малдавіі і Літве на той час на грашах малявалі птушак. Так нарадзілася ідэя на беларускіх грашах змяшчаць выявы звяроў. Мастак Канстанцін Хацяноўскі знайшоў канкрэтны мастацкі вобраз беларускіх звяроў: гэта “родныя”, добрыя звяры. Пачалі з вавёркі, як самага дробнага з распаўсюджаных у Беларусі прадстаўнікоў фаўны, і пайшлі па ўзрастаючай: заяц, бабёр, воўк, рысь, мядзведзь, лось, зубр. Пасля сторублёвай купюры спіс шырока распаўсюджаных жывёл быў вычарпаны, а інфляцыя патрабавала купюры больш буйных маштабаў. Пачалі выкарыстоўваць архітэктурныя ансамблі, гістарычныя помнікі, цэрквы – так з’явіліся сталічныя Прывакзальная плошча, будынак Акадэміі навук, плошча Перамогі. Праз пяць гадоў, у 1997 г., дробныя беларускія грошы зношваюцца і па прычыне інфляцыі выводзяцца з абароту.

Роля першых беларускіх нацыянальных грошай:

  1. Іх з’яўленне было неабходнай і своечасовай мерай.

  2. Яны сталі унікальнымі ў гісторыі грошай: выявы звяроў і птушак на купюрах выкарыстоўваюць многія краіны, але серыя – ад самага дробнага намінала да самага буйнога – у свеце была ўсяго адна, у Беларусі.

Першы выпуск грашовых знакаў Рэспублікі Беларусь складаўся з серыі разліковых білетаў вартасцю 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў. На самай хадавой купюры – вартасцю 1 рубель – быў намаляваны заяц, адсюль і ўсе беларускія грошы празвалі “зайчыкамі”. Змешаныя грашовыя знакі выпускаў СССР, Расіі і Беларусі мелі хаджэнне на тэрыторыі Беларусі да 23 ліпеня 1993 г., пасля чаго грашовыя знакі СССР і Расіі знімаліся з абарачэння. 20 жніўня 1994 г. адбываецца дэнамінацыя “беларускага зайчыка”. 28 снежня 1994 г. для скарачэння грашовай масы Нацыянальны банк выпускае новы разліковы білет вартасцю 20 000 рублёў. На вонкавым баку банкноты – выява будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама стаіць факсімільны подпіс старшыні Праўлення С. А. Багданкевіча.

Самая вялікая грашовая купюра вартасцю 5 000 рублёў выйшла 6 верасня 1999 г., дзе знаходзіліся малюнкі будынка Рэспубліканскага Палаца спорту ў Мінску і на вонкавым баку – трампліны спарткомплексу ў Раўбічах. З 1 студзеня 2000 г. Нацыянальны банк РБ зрабіў дэнамінацыю грашовых знакаў, з якіх зніклі тры нулі, некалькі змянілася каляровая гама купюр, разам з тым з’явілася новая грашовая адзінка – 10 рублёў.

З 16 кастрычніка 2000 г. Нацыянальны банк РБ увёў у абарачэнне манеты серыі “Помнікі архітэктуры Беларусі” – Сынкавіцкая царква. Манеты прадстаўлены ў двух відах: са срэбра 925-ай пробы каштоўнасцю 20 рублёў і з медна-нікелевага сплаву каштоўнасцю 1 рубель. Памятныя манеты можна набыць у галоўных упраўленнях і аддзяленнях Нацыянальнага банка РБ.

Між іншым, гэта яшчэ не гісторыя – усё адбываецца на нашых вачах.