Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Паштовая марка

Паштовая марка з’яўляецца адным з атрыбутаў нацыянальнай незалежнасці. Яна адлюстроўвае як культуру Беларусі, так і яе гісторыю, этнаграфію і г. д. Э. Крэнкель, вядомы даследчык Арктыкі сцвярджаў, што марка з’яўляецца своеасаблівай энцыклапедыяй краіны.

Так, маркі Беларусі можна падзяліць на наступныя рубрыкі:

1. Гістарычныя падзеі.

2. Дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

3. Выдатныя дзеячы Беларусі.

4. Мастацтва Беларусі.

5. Беларускае народнае адзенне.

6. Вытворчасць Беларусі.

7. Сацыяльныя праблемы.

8. Прыроднае асяроддзе.

9. Святы.

10. Спорт.

За апошнія 10 год Беларусь выдала каля 450 паштовых марак і больш за 20 блокаў. Сюжэты іх расказваюць аб гісторыі краіны, яе гарадах, рэлігіі, дасягненнях навукі і тэхнікі, помніках архітэктуры і вядомых асобах. Але па колькасці марак з відарысам абразоў, храмаў, рэлігійных матываў Беларусь і Расія займаюць вядучае месца ва ўсім свеце, уступаючы першынства толькі гораду-дзяржаве Ватыкану.

На айчыннай марцы № 1, выдадзенай адразу пасля атрымання краінай незалежнасці, намаляваны таямніча знікнуты ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны Крыж вялікай беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай, зроблены з кіпарысавага дрэва. Служыў Крыж каўчэгам для захоўвання атрыманых з Канстанцінопаля і Іерусаліма хрысціянскіх святынь. Пасля гэтага Міністэрства сувязі дубліравала відарыс Крыжа Ефрасінні яшчэ двойчы з наддрукоўкамі: да 100-годдзя беларускай праваслаўнай царквы ў 1992 г. і ў сувязі з заканчэннем працы над копіяй гэтага шэдэўра ювелірнага майстэрства, выкананай брэсцкім майстрам М. Кузьмічом, стварыўшым старажытную, і здавалася, назаўсёды страчаную тэхналогію перагародкавай эмалі. І наогул паштовае ведамства Беларусі, паслядоўна праяўляе ўвагу да хрысціянскіх ідэй і каштоўнасцей, тонка пераплеценых з гісторыяй краіны, удзяляе шмат увагі асветніцы і яе знакамітай сям’і. Атрымаўся свайго роду тэматычны ланцужок. Напрыклад, гэтыя паштовыя маркі з партрэтамі Рагвалода і Рагнеды, продкаў святой, што з’явіліся ў айчыннай калекцыі ў 1993 г. у серыі “Гістарычныя асобы Беларусі”, увайшлі ў паштовы блок з відарысам сцэны са спектакля “Рагнеда”. У 2001 г. Міністэрства сувязі выпусціла мастацкі маркіраваны канверт, дзе Усяслаў Чарадзей, дзед Ефрасінні, намаляваны са сваёй дружынай на фоне белакаменнага Сафійскага сабору ў Полацку ў баявым шлеме і з княжацкім штандарам у руцэ.

Верхам сумеснай творчасці паштовых ведамстваў Беларусі, Расіі і Украіны можна назваць блок “2000-годдзе хрысціянства”, які атрымаў другое месца і прэмію на прэстыжным конкурсе на лепшую паштовую марку з хрысціянскім сюжэтам, які штогод праводзіцца ў Германіі міжнароднай федэрацыяй св. Габрыэля і падтрымлівае паштовых служачых і філатэлістаў. У аўтарытэтнае журы конкурса ўвайшлі прадстаўнікі 9 еўрапейскіх краін – вядомыя філатэлісты, мастакі, вучоныя. На трох марках блока намаляваны Хрыстос Уседзяржыцель (фрэска XII ст. са Спаса-Праабражэнскай царквы), Багародзіца Уладзімірская (абраз XII ст. з Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве), Багародзіца Аранта (мазаіка XI ст. з Сафійскага сабора ў Кіеве).

Меркаванне міжнародных экспертаў цалкам і поўнасцю супадае з вынікамі апытання-конкурсу на лепшую паштовую марку, які штогод праводзіцца Міністэрствам сувязі сярод калекцыянераў і аматараў. У 2000 г. грамадскае журы прызнала лепшым выпуск “2000-годдзе хрысціянства”, а ў наступным 2001 г. каля тысячы жыхароў Беларусі адзначылі блок з іканапісным партрэтам Ефрасінні Полацкай.

Заўважнай падзеяй у свеце філатэліі можна назваць чарнобыльскую серыю. У 1996 г. да 10-годдзя трагедыі выпушчаны кварт-блок – тры маркі і купон. На іх змешчаны сімвалічныя вобразы трагедыі, напрыклад, пабіты радыяцыяй ліст расліны, закалочаныя вокны вясковай хаты, зрэнка чалавечага вока ў выглядзе знака радыяльнай небяспекі. Да 15-годдзя тэхнагеннай катастрофы выдадзена марка з малюнкам жаночага твару ў слязах. Калі прасачыць экалагічную тэматыку ў філатэліі Беларусі, то ў агульным з 1994 г. да 2000 г. Міністэрства сувязі распрацавала 44 маркі і два блоки з малюнкамі птушак, большасць з якіх занесена ў Чырвоную кнігу.

Алімпійскія поспехі айчыннай зборнай апошніх гадоў таксама адзначаны серыямі марак, аператыўна выдадзенымі ў 1996 г. (летнія Гульні ў Атланце), 1998 г. (зімовыя гульні ў Нагана), 2000 г. (Сіднэй), 2002 г. (Солт-Лэйк-Сіці). На блоку, прысвечаным гульням у Аўстраліі, ёсць амаль “тронны” надпіс: “Беларускія спартсмены атрымалі 17 медалёў: 3 залатыя, 3 срэбраныя і 11 бронзавых”. “Тварамі” марак, аператыўна выдадзеных у гонар зімовых Гульняў у Солт-Лэйк-Сіці, сталі бронзавы прызёр па фрыстайлу Аляксей Грышын і варатар беларускай зборнай па хакею Андрэй Мезін. Адлюстравана і кульмінацыйная барацьба са шведамі ў гістарычным матчы, дзе тытулаваная каманда была разбіта беларусамі з лікам 4:3.

Філатэлія несвядомаму можа здацца несур’ёзным заняткам. На самай справе выдавецкая палітыка паштовага ведамства – гэта не толькі ўмацаванне прэстыжу на міжнароднай арэне, а яшчэ і дадатковы даход краіне, у тым ліку і ў цвёрдай валюце. Каб праілюстраваць гэтую думку, прывяду два паказальныя прыклады.

У канцы 2000 г. ў Германіі самай вялізнай філатэлічнай фірмай “Зінгер” выдадзены даведнік “Увесь свет філатэліі”, які змяшчае экспертныя адзнакі якасці і рэйтынг-ліст папулярнасці марак 100 краін свету, у тым ліку і СНД. Вобразна кажучы, маркам выстаўлены адзнакі ад “1” (вышэйшая) да “4” (ніжэйшая). Акрамя мастацкага ўзроўню і паліграфічнага выканання адзначаўся таксама і шэраг фактараў: ад наяўнасці найбольш папулярных сярод калекцыянераў сюжэтаў да стабілізаванасці валюты краіны-эмітэнта. Калі ўлічыць, што “1” атрымалі адзінкі, а Беларусь у шэрагу такіх краін, як Арменія, Венгрыя, Італія, Нідэрланды, Украіна, Швецыя адзначаны на “3”, то міжнародны экзамен можна назваць выдатна вытрыманым.

Ад папулярнасці марак краіны за мяжой залежыць аб’ём іх продажу на міжнародным філатэлістычным рынку. Аб гэтым гаворыць дапасаваны да экспертных адзнак нямецкага даведніка рэйтынг-ліст, вызначаны лікам трымальнікаў абанементаў на маркі той ці іншай краіны. Беларусь займае 58-ае месца, апярэджваючы Фінляндыю, Нарвегію, Японію.