Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

12. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Метадычныя рэкамендацыі. Спасцігаючы сутнасць тэмы, звярніце ўвагу на тое, што вакол праблемы Беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ідуць вострыя спрэчкі. У данай праблеме шмат падзей, па якіх у дыскусіях выказваюцца дыяметральна супрацьлеглыя погляды. Менавіта гэта праблема прыцягвае зараз вялікую ўвагу. У даследаваннях беларускай дзяржаўнасці мы павінны ўлічваць геапалітычнае становішча Беларусі. На працягу доўгага перыяду спачатку польская, затым руская і, нарэшце, савецкая гістарыяграфія раскрывалі гісторыю Беларусі кожная з боку сваіх інтарэсаў.

Для польскіх гісторыкаў тэрыторыя Беларусі была Усходнімі Крэсамі, для рускіх – “Северо-Западный край”, для савецкіх - – членам дабравольнага саюза ССР, а рэальна – састаўной часткай дзяржавы.

Трэба звярнуць ўвагу на тое, што на працягу шматлікіх гадоў гэты складаны, супярэчлівы і цяжкі працэс трактаваўся аднабакова, без уліку ўсёй сукупнасці гістарычных фактаў, ён падаваўся пад пунктам гледжання ўтварэння і развіцця дзяржаўнасці толькі аднаго тыпу – савецкага.

Са з'яўленнем навейшых публікацый у друку ўзнікла неабходнасць пераасэнсавання асобных праблем нашай гісторыі. Асабліва гэта датычыцца станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналізуючы разнастайныя канцэпцыі, можна самастойна прыйсці да разумення праблемы, падмацоўваючы свае думкі адпаведнымі прыкладамі. У сувязі з гэтым па ўсіх пытаннях разглядаемай тэмы прыведзена літаратура, якая змяшчаецца як у заўвагах, так і ў бібліяграфіі. На яе можна абапірацца ў самастойнай рабоце з мэтай больш паглыбленага вывучэння праблемы.

Асэнсоўваючы станаўленне беларускай дзяржаўнасці, пастарайцеся засяродзіць увагу на ўтварэнні і дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, разглядаючы яе ў канкрэтна-гістарычных абставінах. Трэба звярнуць ўвагу на тое, што Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. паскорыла працэс вырашэння беларускай дзяржаўнасці. Палітычныя сілы Беларусі спрабавалі дабіцца гэтай мэты шляхам заключэння нават нявыгадных саюзаў. Так, у 1918 – 1920 гг. Беларусь заставалася падзеленай на часткі: нямецкую (1918), польскую (1919) зоны акупацыі і тэрыторыю, якая кантралявалася савецкімі ўладамі. Адпаведны раскол існаваў і сярод беларускіх нацыянальных груповак і партый. Частка іх спадзявалася стварыць беларускую дзяржаўнасць праз схіленне да падтрымкі тымі ўладамі, якія рэальна гаспадарылі на тэрыторыі Беларусі (нямецкія, польскія, савецкія). Беларускія палітычныя групоўкі мелі розныя думкі наконт метадаў і шляхоў стварэння беларускай дзяржавы: аўтаномія ў складзе Германіі, Польшчы, Савецкай Расіі ці суверэнная дзяржава доўга былі канчаткова нявырашанымі пытаннямі. І толькі стварэнне БНР у асноўным паклала канец тэарэтыка-палітычным дыскусіям. БНР стала ўвасабленнем суверэннай, незалежнай беларускай дзяржавы.

Трэба засяродзіць увагу і на тым, што працэс утварэння беларускай дзяржавы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі складаецца з двух этапаў: абвяшчэнне БНР – першы этап і ўтварэнне БССР – другі. Мэтай кожнага з этапаў было ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы. Супярэчнасці пачынаюцца з высвятлення спосабаў дасягнення мэты.

Шырокія магчымасці для нацыянальнага адраджэння Беларусі адкрыліся ў нашы дні ў сувязі з абвяшчэннем незалежнасці нашай краіны.

План

1. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў гістарычнай навуцы.

2. Вытокі беларускай дзяржаўнасці.

3. Погляды вучоных на праблему дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVІІІ ст. – 1917 г. ).

4. БНР і яе лёс.

5. Беларусь у складзе СССР: суверэнітэт уяўны ці рэальны?

6. Аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці пасля распаду СССР. Беларусь на міжнароднай арэне.

Складальнік: праф. Макарэвіч В. А.