Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Дзяржаўны герб бсср (гісторыя)

Асновай першага герба БССР быў дзяржаўны герб РСФСР (на чырвоным фоне ў промнях сонца – залатыя серп i молат, перакрыжаваныя i накіраваныя ручкамі ўніз, абкружаны вянком з каласкоў з надпісам: “Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Пралетарыі ўcix краін, яднайцеся!”

У 1924 – 1927 гг. быў аб'яўлены конкурс на стварэнне новага герба Беларусі. З 1927-га да 1958 г. уносяцца змены ў выяве герба. З 1958 – 1991 г. – змен не было: выява – у промнях узыходзячага сонца, сярпа i молата, абкружаных вянком, які складаецца злева з жытніх каласоў, пераплеценых канюшынай, справа – з жытніх каласоў, пераплеценых ільном; унізе паміж паловамі вянка – частка зямнога шара. Абедзве паловы вянка абвіты чырвонай стужкай, дзе ёсць надпіс на беларускай i рускай мовах: “Пралетарыі ўcix краін, яднайцеся!”, ніжэй – “БССР”. У верхняй частцы герба – пяціканцовая зорка.

Сучасны Дзяржаўны герб (пасля 1995г. )

Першае, на што зверне ўвагу кожны, – гэта зялёны контур тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у залатых промнях узыходзячага Сонца. Гэта сiмволiка зразумелая кожнаму. Усе свае думкi грамадзяне скiроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй мы не аддадзiм ні пядзi! Мы захаваем яе ў тых межах, у якiх яна нам перададзена папярэднiмi пакаленнямi. Контур краiны знаходзiцца ў сярэдзiне герба, утворанага вянком з каласоў, пераплеценых, з аднаго боку, ружовымi кветкамi канюшыны, з другога – блакiтнымi кветкамi льну. Гэтыя сiмвалы ўжо больш складаныя, iх мова патрабуе разумення пэўных ведаў. Вянок (з ружаў, пальмавых лiсцяў, лаўру i г. д. ) спрадвеку выкарыстоўваўся народамi як узнагарода пераможцу i ўвасабляў перамогу. Разам з тым гэта сiмвал памяцi i непарыўнай сувязi сучаснiкаў з продкамi. Вянок, утвораны з пучка жыта, са старадаўнiх часоў меý свяшчэнны сэнс для ўсiх славянскiх народаў. Славяне верылi, што пучок або сноп хлебных каласоў – лепшы спосаб звароту да божых сiл з просьбай аб пасланнi цi дараваннi новага ўраджаю, працвiтання. Чалавек, ахвяруючы багам частку свайго ўраджаю, як бы казаў: “Вось плод маёй працы i мiласцi Прыроды, я буду старанна i нястомна працаваць i заўтра, няхай не пакiне мяне падтрымка вышэйшай сiлы!” Па сённяшнi дзень многiя жыхары нашых вёсак ставяць у хаце сноп цi пучок каласоў новага ўраджаю як знак працоўнай удачы ў будучым. У мiнулыя часы “дажыначны сноп” лiчыўся цудадзейным i свяшчэнным i ўпрыгожваў пачэсны кут хаты – адганяў злыя сiлы.

Канюшына – гэта сiмвал сувязi са стваральным светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для iх яна – лепшы корм. Старажытныя людзi справядлiва лiчылi, што чалавек – частка ўсяго свету жывых iстот, якi здольны захаваць сабе жыццё i забяспечыць працвiтанне толькi пры ўмове захавання i працвiтання астатняга жывёльнага свету. Лён – гэта бавоўна Поўначы, цудоўны матэрыял для адзення. Здаўна з ільна выраблялiся прыгожыя i трывалыя тканiны. Лён – сiмвал пераўтваральнай працы, знак дабра i дастатку.

Нiжэй контура гранiцы Рэспублiкi Беларусь змешчаны зямны шар з узыходзячым над iм сонцам i залатымi промнямi. Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспублiка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлi як сапраўдных сяброў i партнёраў. Гатова з iмi сябраваць, гандляваць, абменьвацца вырабамi i ведамi. Яднанне Зямлi i Сонца – галоўны знак жыцця. У старажытнейшых мiфах чалавецтва адлюстравана гэта сiмволiка. Яе можна сустрэць на помнiках i Старажытнага Егiпта, i Старажытнай Грэцыi, i Старажытнага Кiтая.

З элементаў герба звяртае на сябе ўвагу чырвоная зорка. Пяцiканцовая зорка – сiмвал чалавека i чалавецтва, знак мужнасцi i высокiх памкненняў. У гэтай якасцi чырвоная зорка выкарыстоўвалася ў часы iснавання вялiкай дзяржавы – Савецкага Саюза. Адной з яго рэспублiк была Беларуская Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка. Герб абвiты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знiзу чытаем надпiс залацiстага колеру – “Рэспублiка Беларусь”.

Такiм чынам, герб нашай краiны раскрывае сябе як яркая i запамiнальная кнiга пра беларускi народ.

У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальна духоўныя каштоўнасцi беларусаў: грамадзянскае адзiнства, праца, iмкненне да ўдасканалення сваёй асобы i ўсяго грамадства, мiралюбства i адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду i суверэннасць. Герб Рэспублiкi Беларусь сiмвалiзуе дзяржаўную волю народа, выкарыстоўваецца ўсiмi дзяржаўнымi органамi краiны. Герб упрыгожвае ўрадавыя ўстановы, як бы афармляе iх паўнамоцтвы. Усе важнейшыя дакументы i пячаткi ўтрымлiваюць выяву Дзяржаýнага герба.