Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

13. 4. Узнагароды Беларусі

У літаратуры сустракаюцца ўспаміны пра Ордэн Чорнага Арла Менскага Катула, які icнаваў у XVІ ст. Больш вядомы “знакі гонару i пашаны”, створаныя носьбітамі беларускай свядомасці ў XX ст. Такіх узнагародаў дзесяць. Некаторыя з іх упрыгожвалі фрэнчы, кіцелі, цывільную вопратку адзначаных асоб, другія ордэны i медалі засталіся ў стадыі праектаў.

1. Жалезны “Крыж за Бацькаўшчыну”. Зацверджаны ў 1918 г. Узнагароджваліся асобы – барацьбіты за Беларускую Народную Рэспубліку.

2. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР – зацверджаны 25 ліпеня 1924 г., скасаваны 24 красавіка 1933 г. Выконваўся з металу, пакрытага эмаллю. На адваротным баку – парадкавы нумар.

3. Ордэн “Жалезны Крыж Заслугі” (часоў другой сусветнай вайны, 1944). Meў тры ступені, прывешваўся на стужцы (колеры не высветлены). На адваротным баку – чатырохрадковы надпіс: “На службе беларускаму народу”.

4. Медаль Партызана. Зацверджаны 1 верасня 1949 г., першыя ўзнагароджаныя – з 5 жніўня 1951 г. Мае дзве ступені, выконваецца адпаведна з золата i срэбра. На стужцы медаля I ступені дзве скрыжаваныя стрэльбы. На відавым баку ў коле дзве скрыжаваныя стрэльбы, над імі літары “БНР”. На адваротным баку – парадкавы нумар.

5. Медаль “Беларускія Вэтэраны на Чужыне”. Юбілейная ўзнагарода, зацверджана 10 – 14 кастрычніка 1976 г. Прывешваецца на стужцы жоўтага колеру. Выконваецца з бронзы. На відавым баку ў малым коле на шчыце падвойны крыж. Ля падножжа шчыта – літары B/V, унізе IN EXILE (Belorussian Veterans іn Exile – Беларускія вэтэраны ў выгнанні). Малое кола абкружана вянком, у якім размешчаны дзве скрыжаваныя лаўровыя галінкі, уверсе тры пяціканцовыя зоркі. На адваротным баку надпіс на пяць радкоў: БЕЛАРУСКІЯ ВЭТЭРАНЫ НА ЧУЖЫНЕ Б. Ц. Р.

6. Медаль “Крыж Заслугі Б. К. А. ”. Зацверджаны 10 – 14 кастрычніка 1976 г. Выконваецца з бронзы. У цэнтры крыжа Пагоня, на крыжы – літары Б (еларуская) К (раёвая) А (барона). Унізе дата – 1944. На адваротным баку літары: Б (еларуская) Ц (энтральная) Р (ада). Мацуецца на зялёнай стужцы.

7. Ордэн “Пагоня – Жыве Беларусь!” Зацверджаны 10 – 14 кастрычніка 1976 г. Выконваецца са срэбра. Прывешваецца на стужцы нацыянальных колераў. На відавым баку – выява герба Пагоня, унізе дзве скрыжаваныя лаўровыя галінкі, уверсе тэкст: “Жыве Беларусь”, на адваротным баку ў двух радках літары Б (еларуская) Ц (энтральная) Р (ада) i дата 27. 6. 1944.

8. Ордэн Пагоні. Зацверджаны 1 верасня 1949 г., першыя ўзнагароджаныя – 5 жніўня 1951 г. Мае пяць класаў (ступеняў). Выконваецца з золата ці срэбра. Прывешваецца на стужцы нацыянальных колераў. У цэнтры выява Пагоні, на шырокіх прамянях крыжа літары БНР, на цэнтральным верхнім промні пазначаная ступень. На адваротным баку – парадкавы нумар.

9. Крыж Жалезнага Рыцара. Зацверджаны 1 верасня 1949 г., першыя ўзнагароджаныя – 5 жніўня 1951 г. Мае пяць ступеняў, выконваецца з золота, срэбра ці бронзы. Прывешваецца на стужцы чырвонага (цёмнага) i зямельнага (бурага) колераў. Шаблі на істужцы з таго ж металу, што i на ордэне. На трох чорных промнях літары БНР. На адваротным баку – парадкавы нумар.

10. Медаль Ф. Скарыны. Зацверджаны 20 красавіка 1989 г. Выконваецца з металу. На відавым баку рэльефная профільная выява Францыска Скарыны i адпаведны надпіс у ніжняй частцы кола. На адваротным баку асабісты герб першадрукара. Прывешваецца на зялёнай істужцы з жоўтым арнаментам у цэнтры.