Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

7. 5. Сучасны стан грамадазнаўства на Беларусі

Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў былі вызначаны ў працах Я. Карскага, М. В. Доўнар-Запольскага, У. М. Ігнатоўскага.

Зараз вызначаны атрыбуты дзяржаўнасці: герб, сцяг, грошы, паштовыя маркі і іншае. Наданне нацыянальнай сімволіцы статуса дзяржаўнай сведчыць аб сталасці нацыянальнай самасвядомасці народа.

Дзяржаўная незалежнасць Беларусі павінна замацоўвацца і выкарыстаннем нацыянальнай мовы ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Сучасныя беларускія грамадазнаўцы вызначаюць, што для беларускага народа на сённяшні час характэрна пачуццё еднасці са славянскімі народамі: украінскім, рускім.

Асабліва падкрэсліваецца той факт, што незалежнасць Беларусі была аб’яўлена без рэвалюцыйных “штуршкоў”, “зверху”, а таму адносіны да яе народа складаліся спакойна як да справы, што не мае варыянтнасці.

Пэўны ўплыў на развіццё сучаснай грамадскай думкі аказваюць і прадстаўнікі беларускага замежжа. Пражываючы кампактна на тэрыторыях іншых дзяржаў, беларуская дыяспара захавала нацыянальную мову, пісьменнасць, развівала нацыянальную культуру: літаратуру, жывапіс і інш. Беларускае замежжа дало свету выдатныя імёны: дыпламата І. Гашкевіча, вучоных І. Дамейку, Я. Запрудніка, А. Кашубовіча, В. Кіпеля, Б. Кіта, Ю. Туронка, многіх пісьменнікаў, мастакоў, спевакоў і інш. З 1990 г. дзейнічае згуртаванне “Бацькаўшчына”, ствараюцца канцэпцыі паходжання, фарміравання беларускага этнасу.

Складанасць сучаснага грамадазнаўства заключаецца ў тым, што беларуская самасвядомасць цесна звязана з уяўленнямі беларускага народа аб абавязковай еднасці з рускім народам, неправамернымі поглядамі на тое, што незалежнасць Беларусі – штучны факт, што без прыродных рэсурсаў немагчыма стварэнне матэрыяльных здабыткаў краіны.

Асэнсоўваючы гэтую праблему, сучасная грамадская думка ў сваіх навуковых вышуках адлюстроўвае тыя прычыны, ідэалагічныя ў першую чаргу, якія на працягу стагоддзяў тармазілі сталасць нацыянальнай самасвядомасці.

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Паняцце нацыянальнага суверэнітэту.

  2. Назавіце асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў.

  3. Фарміраванне беларускага этнасу.

  4. Роля праваслаўя ў працэсе фарміравання самасвядомасці беларускага народа.

  5. Вызначце асноўныя праблемы сучаснага беларускага грамадазнаўства.

Тэмы рэфератаў

  1. Статуты ВКЛ – выдатны помнік грамадска-палітычнай думкі ХІV – XVІ стст.

  2. Асноўныя дакументы ВКЛ.

  3. Стан сучаснага беларусазнаўства.

  4. Асноўная канцэпцыя станаўлення беларускай дзяржавы.

  5. Праваслаўе і асвета.

  6. Геральдыка гарадоў Беларусі ў перыяд ВКЛ.

Літаратура

  1. Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: даследаванні беларускага светапогляду. Мн., 1993.

  2. Дварчанін І. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве. Мн., 1991.

  3. Из истории философии и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения 16 – начала 19 в. Мн., 1962.

  4. Конан У. Ля вытокаў самапазнання. Мн., 1989.

  5. Падокшын С. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1990.