Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Прынцыпы дзяржаўнай сімволікі:

1. Мае палітычны характар.

2. Не з'яўляецца пастаяннай на ўсе часы, такім чынам сучасная дзяржаўная сімволіка адрозніваецца ад гістарычнай сімволікі.

3. Класічная геральдыка, як сістэма ведаў пра гербы, паўнакроўна функцыяніравала толькі пры феадалізме. Напрыклад, на Беларусі гербы шырока існавалі ў ХІУ – XV стст., на падставе ix маглі ўзнікаць першыя сцягі; новыя гербы пачалі стварацца пасля падзелу Рэчы Паспалітай у XVІІ – ХІХ стст. i ў ХХ ст.

4. На стабільнасць, зберажэнне старажытных сімвалаў уплываюць розныя фактары:

  • гістарычная спадчына;

  • традыцыі і культура грамадства;

  • веданне народам сапраўды нацыянальных сімвалаў;

  • тэрміны і ўмовы фарміравання нацыі і існавання дзяржавы.

5. У ХХ ст. дзяржаўная сімволіка ствараецца ў маладых краінах, якія раней з'яўляліся калоніямі або не мелі сваіх дзяржаўных утварэнняў у складзе шматнацыянальных дзяржаў.

Пытанні аб дзяржаўнай сімволіцы ў РБ з'яўляліся ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гг.: напярэдадні абвяшчэння незалежнасці РБ і змянення сімволікі БССР; у сярэдзіне 90-ых гг. ХХ ст., калі пытанне аб дзяржаўнай сімволіцы выносілася на рэспубліканскі рэферэндум.

Падыходы да вырашэння гэтых пытанняў былі наступныя.

І. Камуністы лічылі, што неабходна зберагчы сімвалы Савецкай Беларусі і адстойвалі гэта да жніўня 1991г.

ІІ. Нацыянальна-дэмакратычныя рухі і партыі (БНФ, БСДГ) прапаноўвалі аднавіць сімвалы БНР (герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг).

ІІІ. Навукоўцы на рубяжы 80 – 90-ых гг. ХХ ст. раілі ўзяць старажытную сімволіку: гледзячы на выявы старажытных гербаў гарадоў Беларусі, можна зрабіць вывад, што нашы продкі займаліся войнамі. Але “бульбаш” не быў бы “бульбашом”, калі б у мірны час не займаўся вырошчваннем злакавых, паляваннем і г. д. Таму на некаторых гербах гарадоў ёсць выявы аленя (на гербе Гродна адлюстраваны алень з залатым крыжам паміж рагамі). Паводле падання, гэта жывёла належала заступніку ўсіх паляўнічых святому Губерту. Такую ж эмблему мелі гарады Заблудаў, Цырын, прычым не дапускалася 100-працэнтнае падабенства гарадскіх сімвалаў. А вось гарадок Волпа разам з магдэбургскім правам атрымаў у канцы XVІІ ст. герб з выявай бабра; г. Нарва меў герб з выявай серны; Гародня – з ласём; Вызна – з турам; Драгічын – з зубрам; Копысь – з зайцамі; Ашмяны – з цялём; Сапоцкін – з валом; Малеча – з пеўнем. Рыбы “плавалі” на гербах Пастаў, Свянцян, Суража-Падляскага. Ракі “поўзалі” па візуальных атрыбутах Радуні і Воіна. Пчолы “ляталі” па гарадскіх сімвалах Клімавіч, Ігумена (зараз Чэрвень).

Беражлівыя адносіны да хлеба шыфраваліся не толькі ў прыказках і прымаўках, але і ў сімволіцы беларусаў. На гербе Горак была выява з трох горак, з якіх вырастае па аднаму залатому каласу. Тэма хлеба прысутнічае на эмблемах Карыцін, Вілейкі. Хлебныя каласы прысутнічаюць і на сучасным дзяржаўным гербе.

Вельмі цяжка тлумачыць значэнне старажытнай геральдыкі з-за адсутнасці архіўных даных. Але некаторыя гісторыі ўзнікнення сімвала даходзяць да нас. Так атрымалася з гербам Пружан – невялічкага райцэнтра ў Брэсцкай вобласці (на імвыява змяі, з ляпы якой тарчыць паўпраглынутая чалавечая істота). У свой час кіраўніцай гэтага гарадка была сама каралева Рэчы Паспалітай Бона Сфорца – родам са знакамітага італьянскага роду. Яе дачка Ганна, стаўшы каралевай, у гонар маці прысвоіла Пружанам радавы герб герцагаў Сфорца. А каб не дазволіць існавання двух аднолькавых гербаў у Еўропе, была зменена афарбоўка пружанскай эмблемы. Калі італьянскі герб меў срэбранага змея на блакітным полі, то беларускі – наадварот. Падобна “прожорливой” герб ёсць у свеце толькі адзін: на сімвале дзяржавы Мексіка намаляваны арол, які з апетытам з'ядае чарвяка.