Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

10. 4. Свецкая адукацыя на Беларусі ў дакастрычніцкі перыяд. Адукацыйная камісія (1773 – 1794)

У другой палове XVІІІ ст. у Беларусі назіраецца працэс пранікнення навукі ў грамадскую свядомасць. Прадстаўніком новага накірунку выступаў Станіслаў Канарскі (1700 – 1773), польскі публіцыст і педагог, адзін з ініцыятараў Адукацыйнай камісіі, які арганізаваў у Варшаве выдатны калегіум і здзейсніў у ім свае ператварэнні:

а) прапагандаваў ідэю здаровага чалавечага розуму;

б) прапаноўваў вывучэнне роднай мовы і прыродазнаўства за кошт скарачэння курса тэалогіі. Прадаўжальнікамі яго ідэй былі Казімір Нарбут, Бенядзікт Дабшэвіч.

Эпоха асветы на Беларусі пачалася з 1773 г. – з заснавання Адукацыйнай камісіі, створанай для Кароны Польскай і ВКЛ.

Адукацыйная камісія зрабіла новаўвядзенні ў асвеце. Цэнтрам навукі і культуры на той час была Віленская акадэмія. У 1773 г. яе ператварылі ў Галоўную школу ВКЛ, а ў 1803 г. рэарганізавалі ў Віленскі універсітэт.

Дзейнасць Адукацыйнай камісіі ўключала:

1) абмен педагагічнай інфармацыяй, праектамі;

2) кантроль за правядзеннем рэформы;

3) апора асветнікаў на філасофію Д. Лока, Э. Кандзільяка, філасофскія прынцыпы французскіх філосафаў XVІІІ ст.;

4) на першым плане – асвета, а потым – рэлігія;

5) прынцыпы:

а) не завучваць непатрэбнае;

б) забяспэчыць школы свецкімі настаўнікамі;

в) пашыраць вывучэнне прыродазнаўчых навук, права, гісторыі.

Статут Адукацыйнай камісіі і мерапрыемствы яе мелі прагрэсіўны характар. І. Храптовіч (адзін з заснавальнікаў Адукацыйнай камісіі) падкрэсліваў неабходнасць распаўсюджвання ведаў сярод насельніцтва, патрыятычнага і грамадзянскага выхавання.

Члены Адукацыйнай камісіі: І. Храптовіч, М. Пачабут, Г. Пірамовіч, І. Страйкоўскі, А. Тызенгаўз, Францішак Карпіньскі, Іосіф (Аляксей) Ялен-скі і інш.

Адкрыліся 2 галоўныя і 6 малых народных вучылішчаў у Полацку, Магілёве, Віцебску і інш.

Першай свецкай сярэдняй навуковай установай было Полацкае галоўнае народнае вучылішча (1789).

Асаблівасці гэтай установы:

1) усе могуць вучыцца: шляхта, купцы, інтэлігенцыя;

2) разам з хлопчыкамі ў школу пайшлі і дзяўчынкі;

3) навучанне набыло свецкі характар;

4) павялічылася колькасць прыродазнаўчых дысцыплін;

5) пачалося выкладанне рускай славеснасці і гісторыі. Дзякуючы Полацкаму, Магілёўскаму і іншым вучылішчам на Беларусі з’явіліся дасягненні рускай класічнай літаратуры і рускай асветніцкай думкі.

6) праграма навучання ў народных вучылішчах паслабляла царкоўны ўплыў;

7) галоўныя прадметы – руская мова, арыфметыка, сусветная і руская гісторыя, геаграфія, геаметрыя, механіка, фізіка, архітэктура, замежная мова. Гэтыя вучылішчы атрымоўвалі з Пецярбурга падручнікі і іншыя дапаможнікі;

8) вядомыя выкладчыкі народных вучылішчаў – І. Сакольскі, С. Цвят-коўскі, Г. Карпіловіч.

Вывад: Адукацыйная камісія 1773 – 1794 гг. была першай ў Еўропе дзяржаўнай ўстановай па кіраўніцтву народнай асветай:

-ажыццяўляла рэформу навучальных устаноў;

-зацвердзіла для ўсіх школ статут;

-адкрыла на Беларусі амаль 20 школ.

Далейшае пашырэнне агульнай колькасці навучальных устаноў на Беларусі ў часы існавання Расійскай імперыі вызначалася накіраванасцю нацыянальнага прагрэсу. У 1803 – 1832 гг. дзейнічаў Віленскі універсітэт, з 1848 г. пачаў працаваць Горы-Горацкі земляробчы інстытут – першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова; у 1829 – 1850 гг. дзейнічала Беларуская навучальная акруга, у якой знаходзіліся школы і гімназіі Віцебскай і Магілёўскай губерняў; ствараліся рамесныя школы, жаночыя вучылішчы і г. д.