Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Азначэнне паняцця “самасвядомасць”.

  2. Даць паняцце нацыянальнай самасвядомасці: фактары фарміравання, асноўныя рысы.

  3. Асноўныя рысы беларускага этнасу.

  4. Раскрыць працэс фарміравання самасвядомасці беларусаў.

  5. Даць азначэнне беларускай літаратурнай мове.

  6. Уплыў беларускай мовы на самасвядомасць беларусаў.

  7. Ахарактарызаваць становішча беларускай мовы ў Полацкім княстве (ІХ – ХІІ стст. ).

  8. “Залаты век” у развіцці беларускай мовы і культуры ў ВКЛ (ХІІ – XVІ стст. )

  9. Каго з дзеячаў беларускай культуры і чаму называюць заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы?

  10. Прычыны заняпаду беларускай мовы і культуры ў часы ўлады Рэчы Паспалітай (XVІ – XVІІІ стст. )

  11. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа ў перыяд Расійскай імперыі (XVІІІ – ХХ стст. ).

  12. Даць характарыстыку працэсу нацыянальнага адраджэння 20-ых гг. ХХ ст.

  13. У чым сутнасць палітыкі беларусізацыі 20-ых гг. ХХ ст. ?

  14. Вызначыць спецыфіку беларускай самасвядомасці на сучасным этапе.

Тэматыка рэфератаў

  1. З гісторыі выдання беларускага “Буквара”.

  2. Газета “Наша ніва” і яе роля ў нацыянальным адраджэнні ў пачатку ХХ ст.

  3. Дзеячы нацыянальнага адраджэння: В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, Б. Тарашкевіч, Я. Карскі, І. Буйніцкі, М. Гарэцкі, Я. Купала, Я. Колас і інш.

  4. “Беларусы” Я. Карскага – выдатная праца беларускага філолага і этнографа.

  5. Рэформа беларускага правапісу 1933 г.: накіраванасць, змены, вынікі.

  6. Праблемы фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў і шляхі іх вырашэння ў сучасных умовах.

Літаратура

  1. Закон БССР “Аб мовах у Беларускай ССР”. Мн., 1990 г.

  2. Белы А. Беларусы: Кароткі агляд развіцця нацыянальнай свядомасці // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991 г. № 6.

  3. Кароль А. Беларусізацыя – палітыка нацыянальнага адраджэн-ня//Крыжовы шлях. Мн., 1993 г.

  4. Ліс А. Беларуская ідэя і адраджэнне славян// Полымя. 1993 г. № 4

  5. Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. Мн., 1991 г.

Тэст да тэмы

1. Нацыянальная самасвядомасць развіваецца: а) з часоў эпохі старажытнасці; б) з часоў эпохі Адраджэння; в) з ХІХ ст.

2. Да якога часу беларусы не мелі магчымасці называцца афіцыйна беларусамі: а) да XVІ ст.; б) да ХХ ст.; в) да канца XVІІІ ст. ?

3. Як называецца самы ранні старажытны рукапісны помнік ХІ ст., створаны на беларускіх землях; помнік, які захаваўся: а) Тураўскае Евангелле; б) Слова аб палку Ігаравым; в) Жыціе Ефрасінні Полацкай; г) Жыціе Аўраамія Смаленскага.

4. Назваць перыяд фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы: а) XVІ ст.; б) XVІІІ – пачатак ХІХ ст.; в) ХХ ст.; г) ХІУ ст.

5. Вызначыць фактары, якія паўплывалі на працэс нацыянальнага адраджэння 1900 – 1920 гг.: а) паляпшэнне эканамічнага становішча; б) вайна 1914 г.; в) рэвалюцыйна-класавая барацьба; г) Маніфест Мікалая ІІ.

6. Першае беларускае дзяржаўнае аб’яднанне мела назву: а) Полацкае княства; б) Вялікае княства Літоўскае; в) БНР; г) БССР.

7. Дзяржаўнай мовай ВКЛ была: а) беларуская; б) польская; в) руская; г) літоўская.

8. Канстытуцыя БССР 1927 г. на тэрыторыі БССР мовай міжнародных зносін вызначала: а) рускую; б) беларускую; в) польскую; г) яўрэйскую мову.

9. Першая легальная беларускамоўная газета 1906 г. мела назву: а) Наша ніва; б) Наша доля; в) Суполка; г) Загляне сонца і ў наша ваконца.

10. Калі была зафіксавана назва “беларусцы”: а) у Х ст.; б) у XVІ ст.; в) у ХІХ ст. ?

11. Што ўплывае на развіццё нацыянальнай самасвядомасці: а) культурны ўзровень развіцця нацыі; б) палітыка; в) людзі; г) надвор'е; д) развіццё мовы?

12. Выхад “Словаря белорусского наречия” І. Насовіча з'яўляецца: а) чацвёртым этапам фарміраваня беларускай літаратурнай мовы; б) першым; в) пятым.

13. Пяру А. Ельскага належыць: а) “Слоўнік жабрачае гаворкі на Белай Русі”; б) “З жыцця беларуса”; в) “Што трэба ведаць кожнаму беларусу”; г) “Пра беларускую гаворку”.

14. Афіцыйны курс на ажыццяўленне беларусізацыі быў узяты: а) у 1918 г.; б) у 1920 г.; в) у 1924 г.

15. Беларусізацыя – гэта: а) развіццё беларускай культуры; б) індустрыялізацыя; в) перавод справаводства на беларускую мову; г) карэнізацыя.

16. Беларусізацыю разгортвалі: а) Я. Лёсік; б) Ф. Скарына; в) М. Грамыка; г) В. Ластоўскі; д) С. Полацкі; е) Дз. Жылуновіч; ж) Л. Зізаній.

17. Якая палітыка прыйшла на змену беларусізацыі: а) паланізацыя; б) контрбеларусізацыя; в) дэмакратызацыя?

18. Да механізмаў разбурэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў з 1930 да 1980-ых гг. адносяцца: а) абвяшчэнне класавага зместу літаратуры і мастацтва; б) ідэалагізацыя ўсёй сістэмы адукацыі; в) замацаванне ў афіцыйных дакументах дзяржаўнасці беларускай мовы; г) самастойнае развіццё беларускай нацыі; д) фабрыкаванне крымінальных спраў па тыпу “Справа арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”; е) замена беларускіх чыноўнікаў рускімі.

19. Які працэс пачынаецца на Беларусі ў 1960-ыя гады: а) контрбеларусізацыя; б) беларусізацыя; в) дэнацыяналізацыя; г) нацыянальнае адраджэнне?

20. Што ўказвае на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў на сучасным этапе: а) эканамічнае становішча; б) Міжнародная навуковая канферэнцыя 1993 г. (Маладзечна); в) экалагічныя праблемы; г) прыняцце Закона “Аб мовах”(1990 г. )?

21. У якім раздзеле Закона “Аб мовах” разглядаюцца пытанні мовы культуры, адукацыі, навукі: а) у першым; б) у трэцім; в) у заключэнні?