Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Ганчарства

Адным з самых цікавых відаў ганчарства зяўляецца выраб глінянай цацкі. Мастацтва глінянай цацкі – адно з найбольш старажытных і традыцыйных. Развіццё і распаўсюджанне вытворчасць глінянай цацкі дасягнула ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Цацкі ляпілі літаральна ва ўсіх ганчарных цэхах, якія размяшчаліся ў кожнай акрузе. На рынках у выхадныя дні ці ў час традыцыйных кірмашоў побач з гаршкамі, збанкамі, глякамі і іншым ганчарным посудам можна было бачыць цэлыя россыпы яркіх рознакаляровых пеўнікаў, баранчыкаў, конікаў, качак, лялек, якія былі таннай і даступнай забавай для дзяцей. На Беларусі вытворчасць глінянай цацкі не набыла характару самастойнага промыслу, а звычайна спадарожнічала ганчарству. З мастацкага боку гліняная цацка – адна з самых цікавых зяў. Яна характарызуецца своеасаблівай парадаксальнасцю, спалучэннем дзвюх як быццам несумяшчальных асаблівасцей. Гліняную цацку, пры ўсёй яе разнастайнасці, умоўна можна падзяліць на дзве групы. Першая, найбольш старажытная, традыцыйная і распаўсюджаная, выяўляе архаічны напрамак у творчасці майстроў-цацачнікаў. Цацкі гэтага напрамку пазбаўлены розных другарадных падрабязнасцей і індывідуальных адрозненняў, яны перадаюць толькі самыя галоўныя, характэрныя для пэўнай групы персанажаў рысы. Асаблівасці кожнай цацкі майстры падкрэслівалі адной-дзвюма характэрнымі дэталямі: крутая шыя з грывай – у каня, загнутыя рогі – у барана, плоская дзюба – у качкі, а ляльку ляпілі ў выглядзе конуса-спадніцы, якая пераходзіла ў грудзі, рукі, галаву. Фігуркі амаль не расчляняюцца, франтальныя і ў той жа час выглядяюць досыць манументальна.

Другую групу глінянай цацкі прадстаўляюць творы наіўна-рэалістычнага напрамку, які набывае пашырэнне ў пачатку ХХ ст. Цацкі набываюць дэталёвую распрацоўку, павялічваюцца ў памерах і нярэдка ператвараюцца ў дэкаратыўную скульптуру.

Асобную групу складае цацачны посуд. Маленькія гаршочкі, збаночкі, місачкі паўтаралі свае большыя прататыпы і таму вызначаліся тымі ж асаблівасцямі. Некаторыя майстры рабілі малюсенькія гаршочкі з адросткам-свістком. Яны запаўняліся вадой і давалі пералівісты гук.

Вырабы з саломы, лазы, бяросты

Мастацкае саломапляценне. Выраб разнастайных рэчаў з саломы для задавальнення дзвюх асноўных функцый – гаспадарча-бытавой і абрадавай дазваляе адпаведным чынам класіфікаваць іх. Больш выразна вырабы з саломы дзеляцца па спосабе вытворчасці. Сярод усёй разнастайнасці плеценых вырабаў з саломы ў першую чаргу трэба вылучыць групу гаспадарчага начыння. Асноўным тэхналагічным спосабам вытворчасці бытавога гаспадарчага начыння зяўляецца спіральнае пляценне, якое вядома практычна ўсім народам Еўропы з развітым земляробствам. Іншыя прыёмы пляцення выкарыстоўваліся для вырабу неадемнага кампанента традыцыйнага народнага касцюма – капелюша. Нярэдка выраб саламяных капелюшоў набываў прамысловы характар. Яны вылучаліся значнай разнастайнасцю. З асаблівым майстэрствам пластычныя і дэкаратыўныя якасці саломы выявіліся ў вырабе рэчаў з пераважнай мастацкай функцыяй – шкатулак і куфэркаў. Яны скарыстоўваліся галоўным чынам як яўна дэкаратыўная дэталь сціплага традыцыйнага інтэрера, нярэдка выконвалі ролю падарунка. Сярод вырабаў з саломы крыху ўбаку стаяць арыгінальныя ўпрыгожанні абёмна-прасторавага характару, якія падвешваліся на покуці да бэлькі, звычайна да калядных ці велікодных святаў. Назва гэтага вырабу – павук. Павук мае 3 тыпы: рамбічны, шарападобны і зоркападобны.

Аплікацыя саломай па дрэве і тканіне. Салома выкарыстоўвалася не толькі для саломапляцення, але і для аплікацый, якімі аздаблялі драўляныя куфэркі, шкатулкі, сальнічкі, рамкі для люстэркаў і фотаздымкаў, а таксама дэкаратыўныя дыванкі і пано на тканіне. У адрозненне ад абёмнага саломапляцення, якое мае старажытныя карані ў аграрна-каляндарнай абраднасці, аплікацыю, відаць, можна лічыць адносна позняй зяваю дэкаратыўнага характару, звязанай з парэформеннымі зменамі ў народным побыце, са зяўленнем ў традыцыйным інтэреры вырабаў яўна дэкаратыўнай накіраванасці – роспісу па дрэве і тканіне, папяровых выцінанак, дэкаратыўных тканін і інш.

Пляценне з лазы

У адрозненне ад вырабаў з саломы, большасць з якіх выконвала ролю аграрнаабрадавай сімволікі, лозапляценне цалкам засноўвалася на задавальненні бытавых патрэбаў. Найбольш пашыранымі з гэтых вырабаў былі кошыкі. Асаблівай разнастайнасцю формаў і дэкору вызначаюцца вырабы розных майстэрняў і школ, якія з канца ХІХ ст. адкрываюцца ў многіх кутках Беларусі.

Вырабы з бяросты

Разнастайныя вырабы з бяросты здаўна вядомы, бадай, усім народам, у тым ліку і беларусам. У змешаных лясах, якія пераважаюць у Беларусі, бяроза – дрэва досыць пашыранае, нарыхтоўка бяросты – занятак непрацаёмкі, ён не патрабуе значнага майстэрства. Вырабы з бяросты, нават і без дэкору, вызначаюцца прыгожым натуральным колерам і малюнкам матэрыялу. У сучасным народным побыце гэтыя вырабы практычна не сустракаюцца.

Роспіс

У традыцыйным народным побыце беларусаў у XVІІ ст. роспіс калі не адсутнічаў увогуле, то значнага пашырэння не меў. Пашырэнне роспісу адсоўваецца да канца ХІХ ст., калі насталі спрыяльныя сацыяльна-эканамічныя змены ў вёсцы.

У народным мастацтве беларусаў ярка, поўна і ўсебакова праявілася арыгінальная творчасць народа, яго этнічныя асаблівасці. У цэлым традыцыйнаму народнаму мастацтву Беларусі ўласціва перавага старажытных скульптурна-пластычных формаў, у той ці іншай ступені падкрэсленых рознымі відамі дэкору. Для народнага мастацтва Беларусі на ўсіх этапах яго бытавання характэрна традыцыйнасць. Яна прасочваецца ў тэхналогіі, формах вырабаў, што дазваляе адрозніваць сапраўднае народнае мастацтва ад яўнай самадзейнасці. Сучаснаму народнаму мастацтву Беларусі ўласціва паступовая страта бытавых, практычных функцый і адначасова рост дэкаратыўнай, мастацкай значнасці вырабаў.