Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

5. Своеасаблівасці нацыянальнага побыту

Метадычныя рэкамендацыі. Авалодваючы сутнасцю тэмы, звярніце ўвагу на тое, як складвалася і развівалася культура беларусаў, на яе адметныя якасці, якія характарызуюць, што менавіта гэта – беларуская культура, а не культура іншага этнасу. Трэба засяродзіць увагу і на тым, што вядучую ролю ў нацыянальна-культурнай дзейнасці Беларусі на рубяжы ХІХ – ХХ ст.ст. адыграла маладая беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, нацыянальныя імкненні якой былі асабліва вялікімі. Яна разумела, што ў новых умовах лёс народа, яго будучыня цесна звязаны з развіццём нацыянальнай школы, літаратуры і іншых галін культуры.

Паспрабуйце прааналізаваць своеасаблівасці нацыянальнага побыту беларусаў, іншых нацыянальных меншасцей. Вызначце поспехі ў навуковым вывучэнні пытанняў побыту і культуры Е. Раманавым, М. Федароўскім, Н. Нікіфароўскім і інш., ахарактарызуйце тэматыку лепшых твораў беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст.

У 60-ых гг. ХІХ ст. павялічылася цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі.

Асноўная работа па вывучэнні Беларусі ажыццяўлялася Рускім геаграфічным таварыствам (РГТ). Створаны ў 1867 г. у Вільні Паўночна-Заходні аддзел згуртаваў вакол сябе мясцовых даследчыкаў побыту і культуры беларускага народа.

У 60 – 70-ыя гг. ХІХ ст. этнаграфічнае вывучэнне Беларусі паступова робіцца справай мясцовай інтэлігенцыі. Навуковая дзейнасць І. І. Насовіча, М. А. Дзмітрыева, М. Я. Нікіфароўскага, Е. Р. Раманава і іншых была абумоўлена працэсам фарміравання беларускай нацыі, ростам нацыянальна-вызваленчага руху.

Увогуле ж сабраныя і апублікаваныя этнографамі на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст. помнікі гісторыі быту, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа – гэта багацце, якое з’яўляецца і ў наш час велізарнай навукова-пазнавальнай каштоўнасцю.

Асэнсаваць такія паняцці, як фальклор, нацыянальны фальклор, абрад, звычай, звычаёвае права, свята, сінкрэтычныя святы.

План

  1. Жыллё беларуса. Паселішчы. (Склад.: праф. Макарэвіч В. А. )

  2. Традыцыйныя заняткі, рамёствы і промыслы беларусаў. (Склад.: праф. Макарэвіч В. А., дац. Мельнікава Т. М. )

  3. Традыцыйнае адзенне беларусаў. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

  4. Айчынны фальклор. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

5.1. Жыллё беларуса. Паселішчы

Сваё жыллё чалавек пачаў будаваць на золку цывілізацыі. Тыпы і разнавіднасці жылля абумоўлены ўзроўнем развіцця прадукцыйных сіл, геаграфічным асяроддзем, характарам сацыяльных адносін, узроўнем будаўнічай тэхнікі і культурна-бытавымі традыцыямі. Дыферэнцыяцыя тыпаў жылля пачалася з падзелам грамадства на класы, а з узнікненнем гарадоў вылучыліся тыпы гарадскога і сельскага жылля.

Сяляне жылі ў вёсках і сёлах, якія налічвалі ад 10 да 100 двароў. Вёска – асноўны тып сельскага паселішча на Беларусі. Як тып паселішча ўзнікла пры рассяленні земляробчага насельніцтва. Асноўная структурная адзінка вёскі – сядзіба. Гістарычна на Беларусі развілася некалькі планіровачных форм вескі: скучаная (бессістэмная), лінейная (радковая), вулічная. Этнографамі ўстаноўлена, што ў ХІХ ст. ў Беларусі быў найбольш пашыраны тып сельскіх пасяленняў у адну вуліцу, забудаваную жылымі і гаспадарчымі пабудовамі з абодвух бакоў. Жыллё селяніна ўяўляла сабой зрубную двухкамерную пабудову (хата і сені) або трохкамерную (хата, сені, камора).

Сяло – старажытны тып сельскага паселішча на Беларусі. Спачатку сяло было загараднай княжацкай сядзібай, дзе побач з гаспадарскім дваром знаходзіліся хаты чэлядзі. Большасць даследчыкаў (М. П. Паўлаў-Сільванскі, В. В. Ключэўскі, К. А. Няволін і інш. ) вызначалі сяло як цэнтр вотчыны ці маёнтка, дзе жыў феадал. Сяло адрознівалася ад вёскі большымі памерамі, адміністрацыйным і гандлёвым значэннем. Пазней сяло пачалі лічыць цэнтрам паселішча з царквою, валасным праўленнем, ураднікам, царкоўна-прыходскім вучылішчам і фельчарам.

Засценак, як тып сельскага паселішча, узнік у выніку зямельнай рэформы XVІ ст. Паводле “Уставы на валокі” (1557) уводзіўся трохпольны севазварот. Уся сялянская зямля дзялілася на 3 полі з дакладна вызначанымі межамі – “сценкамі”. Пасля межавання заставаліся адрэзкі ворнай ці сенакоснай зямлі – засценкі. Яны звычайна знаходзіліся на краі поля і здаваліся ў арэнду дробнай шляхце.

Аколіца – саслоўна-класавы тып пасялення, заселенага дробнай шляхтай. Размяшчаўся непадалёку ад вёсак і быў агароджаны плотам.

Мястэчкі ўзніклі на базе панскіх двароў і сёл, каля замкаў. Большая колькасць мястэчкаў Беларусі як своеасаблівых гарадскіх паселішчаў узнікла ў XVІ – пачатку XVІІІ ст. Ад гарадоў мястэчкі адрозніваліся перш за ўсё пераважнай роллю сельскагаспадарчых заняткаў у жыцці насельніцтва, меншай колькасцю жыхароў. Пастаяннымі заняткамі часткі жыхароў былі розныя промыслы, рамёствы. Мястэчкі адыгрывалі ролю пасрэднікаў паміж буйнымі гарадамі і паміж горадам і сялом. Іх можна падзяліць на наступныя групы:

каралеўскія,

прыватнаўладальніцкія,

царкоўныя.

Найбольш характэрная рыса любога мястэчка – наяўнасць у ім таргоў, якія наладжваліся 1 – 2 разы на тыдзень. Праз мястэчкі ў таварна-грашовыя адносіны ўцягвалася феадальная гаспадарка, панскія двары.

Развіццё земляробства, рамесніцтва і працэс утварэння класаў – усё гэта з’яўлялася асновай, на якой узніклі ўсходнеславянскія гарады. Большая частка з іх былі невялікія і ўяўлялі сабой паселішчы ў некалькі вуліц з 200 – 300 дварамі. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў ХІV – XVІ ст. з’яўляліся Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст і іншыя. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю.