Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

5.4. Айчынны фальклор

Фальклор (з англ. folklore – народная мудрасць) – вусная народная творчасць; сукупнасць звычаяў, абрадаў, песняў, свят і іншых з’яў народнага побыту.

Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, якія сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою, іх паводзіны ў жыццёва важных сітуацыях.

Асаблівасць беларускіх абрадаў – перапляценне аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Большасць абрадаў узнікла ў першабытнасці, таму што людзі імкнуліся ўздзейнічаць на незразумелыя з’явы прыроды заклінаннямі, танцамі, песнямі. Напрыклад, старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, Масленіцы, Купалля. Многія абрады звязаны з культам продкаў – Дзяды, Радаўніца.

Звычайгістарычна ўсталяваны, агульнапрыняты ў пэўным грамадстве спосаб паводзін. Звычаі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. У аснове звычаяў першапачаткова былі розныя забароны і абмежаванні, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і рэгулявалі паводзіны асобы ў грамадстве.

На аснове звычаяў сфарміравалася звычаёвае права – сукупнасць гістарычна выпрацаваных і прынятых грамадствам няпісаных нормаў паводзін і ўзаемаадносін людзей у розных галінах грамадскага і сямейнага жыцця. З узнікненнем дзяржавы частка звычаяў была кадыфікавана і ўключана ў законы.

У наш час звычаі захоўваюцца ў сям’і, сферы побыту і грамадзянскай абраднасці.

Розніца паміж з вычаем і абрадам

узнаўляе і замацоўвае

правілы паводзін

пры дапамозе сімволікі

садзейнічае засваенню

сацыяльнага вопыту

Святы – сукупнасць звычаяў і абрадаў, якія адлюстроўваюць і замацоўваюць пэўныя погляды, пачуцці, адносіны людзей да прыроды і паміж сабой. Яны ўзніклі ў старажытны час, былі звязаны з каляндарным ці земляробчым цыклам, у працэсе гістарычнага развіцця змяняліся.

Віды свят.

  1. Сінкрэтычныя (традыцыйныя, каляндарныя, народныя святы – Каляды, Купалле, Масленіца…).

  2. Рэлігійныя.

  3. Нерэлігійныя.

Групы беларускіх свят і абрадаў.

1. Каляндарна-вытворчыя:

  • зімовыя – Каляды, Масленіца;

  • вясновыя – гуканне вясны, першы выхад у поле;

  • летнія – Купалле, зажынкі, дажынкі;

  • восеньскія – Багач, Пакровы…

2. Сямейна-бытавыя:

  • радзінныя;

  • вясельныя;

  • пахавальныя.

3. Грамадскія:

  • дзяржаўныя;

  • мясцовыя;

  • міжнародныя

4. Рэлігійныя (хрысціяне адзначаюць Раство Хрыстова, Вялікдзень, Вадохрышча, Благавешчанне і інш. ).

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Што такое матэрыяльная культура?

  2. Ад якіх прычын залежыць тып і разнавіднасць жылля?

  3. Ахарактарызуйце тыпы сельскіх паселішчаў на Беларусі.

  4. Якім чынам з'явіўся такі тып сельскага паселішча, як засценак?

  5. Якія характэрныя састаўныя пабудоў і іх асаблівасці ў розных рэгіёнах Беларусі?

  6. Назавіце характэрныя асаблівасці ў інтэр’еры жылля.

  7. Што такое рамёствы і промыслы? У чым розніца паміж імі?

  8. Ахарактарызуйце такі промысел, як пчалярства.

  9. Чым адрозніваюцца паняцці “касцюм” і “адзенне”?

  10. Вызначце функцыі адзення і касцюма.

  11. З гісторыі беларускага адзення.

  12. Пералічыце самыя распаўсюджаныя старажытныя сельскія і гарадскія ўпрыгожванні.

  13. Які сэнс насілі фарбы на адзенні старажытных беларусаў?

  14. Назавіце 4 асноўныя комплексы беларускага народнага жаночага адзення.

  15. Што такое звычаёвае права?

  16. Што такое фальклор?

  17. Абрад як сукупнасць умоўных дзеянняў.

  18. Асаблівасць беларускіх абрадаў.

  19. Звычай як спосаб паводзін і аснова для фарміравання звычаёвага права.

  20. Розніца паміж звычаем і абрадам.

  21. Свята як сукупнасць звычаяў і абрадаў.

  22. Віды свят.

  23. Групы беларускіх свят і абрадаў.