Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Устаўная грамата да народаў Беларусі (21. 02. 1918 г. )

“Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім палажэнні. Дзе цяпер уласць, што тут была, німаведама. Мы стаімо перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкім войскам.

Вы павінны ўзяць долю ў свае ўласныя рукі.

Беларускі народ павінен зьдзейсніць свае право на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.

Право нацыяў павінно знайсьці свае зьдзейсьненне шляхам склікання на дэмакратычных пачатках Устаноўчага Сойму.

Выканаўчы Камітэт Рады Першага Усебеларускага Зьезду даданы прэдстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў, зьдзейсьняючы задання Зьезду, абвешчае сябе тымчасоваю ўладаю на Беларусі, падходзячую да кіравання краям і да найхутчайшага склікання Усебеларускага ўстаноўчага Сойму, на аснові агульнаго, простаго, роўнаго, таемнаго і прапарцыянальнаго выбарнаго права, дзеля ўсяго дарослаго насялення, ні рахуючыся з нацыянальнасцю, рэлігіяй й полам.

Тымчасовую народную ўладу краю, якая паставіць сабе задання абароны і зацьвярджэння здабыткаў рэвалюцыі, будзе зьдзейсьняць створаны намі Народны Сакратарыят Беларусі, які з гэтага дня пачаў выпаўняць свае абавязкі…”(Белар. гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 70).

На гэтым этапе Выканкам і Народны Сакратарыят, выконваючы функцыі кіруючых цэнтраў, зрабілі намаганне аб'яднаць на нацыянальнай платформе ўсе пакінутыя на акупіруемай германскімі войскамі тэрыторыі палітычных сіл, акрамя бальшавікоў.

28 лютага 1918 г. прадстаўнічая дэлегацыя Народнага Сакратарыята на чале з Я. Варонкам наведалі рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі ў Мінску і выказалі лаяльнасць да акупацыйных улад.

Такім чынам, Народны Сакратарыят з першых дзён акупацыі павёў сябе лаяльна да германскіх улад дзеля прызнання сябе прадстаўніком дзяржаўнага ўтварэння.

Акт 9 сакавіка з'явіўся лагічным працягам працэсу нацыянальнага самавызначэння Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Выканкам атрымаў назву – Рада Беларускай народнай Рэспублікі.

Такім чынам, Першая і Другая ўстаўныя граматы да народаў Беларусі змяшчалі шэраг асноўных прынцыпаў яе тэрыторыі, правоў і свабод грамадзян, формаў ўласнасці.

Устаўныя граматы прызваны былі стаць першымі заканадаўчымі актамі, якія б фіксавалі прынцыпы нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі.

Вясной 1918 г. грамадска-палітычныя абставіны склаліся не на карысць бальшавікоў. У Мінску на акупіраванай тэрыторыі Беларусі на першае месца выдзвінулася БСГ, якая фактычна ўзяла на сябе ініцыятыву стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці, абвяшчэнне БНР.

Прыняўшы за мэту стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы, БСГ адмовілася ад ранейшага свайго патрабавання (праграмнага) аб тым, што Беларусь павінна заставацца аўтаномнай адзінкай у межах дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.

Брэсцкі мір, заключаны 3 сакавіка 1918 г., даваў Радзе повад выказаць заклапочанасць этнічным і тэрытарыяльным адзінствам беларускай нацыі.

Усе гэта падштурхнула Раду да новых рашучых дзеянняў. Рада не магла змяніць рашэнні Брэсцкага мірнага дагавора, а таму фракцыя БСГ падала ідэю незалежнасці БНР у этнаграфічных межах пражывання беларусаў.